Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
61 Чу Суйлян (596659 гг.), другое імя Дэн Шань, палітык і каліграф эпохі дынастыі Тан. Чу Суйлян быў вельмі адукаваным і таленавітым, добра разбіраўся ў літаратуры і гісторыі. У апошнія гады дынастыі Суй атрымаў пасаду прыдворнага чыноўніка, а затым пры дынастыі Тан быў імператарскім дарадцам — «дафу», галоўным сакратаром дзяржаўнай канцылярыі і г.д. Чу Суйлян меўталентукаліграфіі, вучыўся спачаткуўпаэта і каліграфа Ю Шынаня, затым браў прыклад з Вана Січжы. Разам з Ауян Сюнем, Ю Шынанем і Сюэ Цзы імянуюцца «чатыры вялікіх майстры пачатку дынастыі Тан».
184
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
[Тлумачэнне] Калі пачынаецца марнатраўства, то з гэтага ж часу паступова набліжаецца пагібель.
Тое, што ў чалавека ёсць некаторыя захапленні і прыхільнасць — гэта абсалютна нармальная з勿6Q. Але калі мы гаворым пра людзей, якія маюць уладу, то ш трэба быць асцярожнымі з гэтым. Менавіта па гэтай прычыне Чу Суйлян на аўдыенцыі адкрыта ўказваў правіцелю на яго памылку. Адпаліраваныя камяні, упрыгожаныя вышыўкай тканіны і іншыя падобныя цацанкі, несумненна, выклікаюць захапленне ў людзей. Але «вярхі падаюць прыклад, а нізы пераймаюць». Калі правіцель празмерна захапляецца такога роду цацанкамі, то «нізы» ўпадабляюцца яму. У выніку сяляне, рабочыя і камерсанты перастаюць шанаваць свой асноўны занятак, а захапляюцца такімі рэчамі. Гэта аказвае ўплыў на ўсю эканоміку краіны. Калі кіраўнік любіць раскошу, гэта прадвеснік заняпаду краіны. Што тычыцца партыйных кадраў, то калі ўжо яны выбралі службу на карысць народа, то павінны сумленна і справядліва служыць, адмежавацца ад раскошы і быць асцярожнымі са сваімі захапленнямі. Многія чыноўнікі таму пацярпелі крах, што мелі нейкія «запаветныя мары» і паддаліся распаду і карупцыі.
185
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Раней за ўсіх сумаваць зза гора ў Паднябеснай і пасля ўсіх радавацца яе радасцям
[Цытата з] Дынастыя Сун, Фань Чжуньянь62 «Запіскі аб Юэянскай вежы».
[Арыгінальны тэкст] Я спрабаваў шукаць карысныя думкі ў словах вялікіх продкаў, але, магчыма, яны адрозніваліся ад гэтых двух настрояў. Чаму?
Яны не радаваліся добрым заморскім рэчам або ўласным выгодам і не сумавалі, калі такія рэчы былі дрэннымі, а выгоды ператвараліся ў страты. Яны жылі ў высокай палацавай вежы, але турбаваліся аб сваім народзе; знаходзячыся ўдалечыні, сярод рэк і азёр, яны клапаціліся пра свайго правіцеля. Таму яны пакутавалі, калі павышалі іх пасаду, і не па
62Фань Чжуньянь (9891052), другое імя Сі Вэнь, вядомы палітык і літаратар эпохі Паўночная Сун. Нашчадкі празвалі яго Фаньвэнь чжангун. Быў цэнзарам пры імператары Жэньцзуне. У 1038 годзе (пяты год праўлення пад дэвізам Цзын Ю) падчас мяцяжу Лі Юаньхаа ў царстве Заходняе Ся разам з Хань Цы выконваў абавязкі асоба ўпаўнаважаных па ваенных і грамадзянскіх справах у правінцыі Шаньсі, быў памежным ваяводам па прыцягненні да суду і пакарання мяцежнікаў. ён выкарыстоўваў палітыку «апрацоўкі зямлі ваеннымі пасяленцамі», дапамог Ся Суну задушыць мяцеж. У 1043 г. (трэці год праўлення пад дэвізам Цын Лі) разам з Фу Бі, Хань Цы ўдзельнічаў у рэформах Цын Лі, вылучыў шмат рэфарматарскіх ідэй. Напрыклад, зрабіць відавочнымі працэдуры звальнення адных чыноўнікаў і ўладкавання іншых, абмяжоўваць» удалыя выпадковасці, дбайна праводзіць дзяржаўныя экзамены і г.д. Але рэформы працягваліся ўсяго адзін год. Пасля гэтага яго рэформы сустрэлі супраціў, Фань Чжуньяня разжалавалі ў правінцыйныя чыноўнікі. ён пераходзіў з аднаго месцаўдругое: Дэнчжоу, Ханчжоу, Цінчжоу. Пазней вырашыў асесці ў Ханчжоу, стварыў там родавы маёнтак. У 1052 г. (чацвёрты год праўлення пад дэвізам Хуан Ю) памёр зза хваробы ў Сюйчжоу. Пасмяротны тытул Вэнь Чжэн.
З^ляецца аўтарам «Зборніка ўзораў напісання афіцыйных дакументаў».
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
кутавалі, калі яе паніжалі. У такім выпадку, калі ж яны былі шчаслівыя? Яны павінны сказаць: «Раней за ўсіх сумаваць зза гора ў Паднябеснай і пасля ўсіх радавацца яе радасцям». Ах! Калі 6 не было такіх людзей, то з кім бы разам ішоў я адным шляхам?
[Тлумачэнне] Сумаваць да таго, як засумуюць усе жыхары Паднябеснай. Радавацца толькі пасля таго, як узрадуюцца ўсе жыхары Паднябеснай.
Знакамітае выслоўе Фань Чжуньяня ўвабрала ў сябе вялікую традыцыю літаратараў Кітая, q менавіта, палітычнае імкненне разглядаць росквіт і заняпад дзяржавы як сваю адказнасць. Гуманны чалавек звычайна перажывае за усіх жывых істот свету, таму часта бывае засмучаным. Пры гэтым не надае значэння сваім асабістым інтарэсам. Ён высакародны і бескарыслівы. Здольнасць перажываць за Паднябесную — важная якасць чалавека. Мэнцзы казаў: «Калі ўладар падзяляе з народам яго радасці, то народ падзяляе радасці ўладара. Калі ўладар падзяляе з народам яго трывогі, то народ падзяляе трывогі ўладара». Па словах Лу Ю, «нягледзячы на нізкі пост, не маю права забываць пра трывогу за дзяржаву». Інтэлігенцыі традыцыйна ўласціва пачуццё трывогі за лёс краіны.
Таварыш Маа Цзэдун гаварыў: «Камуніст павінен быць сумленным, справядлівым, адданым, дзейным, павінен ставіць інтарэсы рэвалюцыі вышэй за ўсё». «Камуніст ніколі не павінен
187
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
ставіць на першае месца асабістыя інтарэсы, q павінен падпарадкоўваць свае інтарэсы нацыі і народу». Гэтыя словы непарыўна звязаны з клопатам гуманістаў аб Паднябеснай. Будыйская бодхісатва (істота, якая прыняла рашэнне стаць Будай для агульнай карысці. — Заўв. рэд.). Кшытыгарбха (адзін з найбольш шанаваных бадхістваў у махаяне. — Заўв. рэд.) даў абяцанне: «Клянуся не станавіцца Будай, пакуль у пекле не 6удзе пуста». Камуніст павінен працаваць на карысць народа і мець жаданне «быць першым у чужым горы і апошнім у чужой радасці».
Кіраўнікі новай эпохі таксама павінны пераняць мудрасць гэтай традыцыі, усш сэрцам імкнуцца да развіцця, забяспечваць народу дабрабыт, справядліва і сумленна займацца дзяржаўнай службай, не выкарыстоўваць вынікі, здабытыя ад развіцця, у сваіх інтарэсах.
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
Правіцелю нельга спараджаць смуту і сваркі ў краіне, і пры гэтым яму нельга баяцца смуты і сварак
[Цытата з] Дынастыя Сун, Су Шы «Даклад Інь Ціньха з развагамі пра жыхароў племені заходнія цяны».
[Арыгінальны тэкст] Правіцелю нельга спараджаць смуту і сваркі ў краіне, і пры гэтым яму нельга баяцца смуты і сварак. Такі недахоп, як страх перад смутай, нічым не лепш, чым самому ствараць смуту. Калі чалавек не хворы, але п'е лекі, то ён можа памерці. Калі хворы чалавек не прымае лекі, ён можа памерці. Калі ўладар спараджае смуты і сваркі, то ён падобны да здаровага чалавека, які п'е лекі. Упадар, які баіцца смуты і сварак, падобны да хворага, які не прымае лекі.
[Тлумачэнне] У кіраванні дзяржавай не варта наўмысна шукаць непрыемнасці, аднак пры гэтым не варта быць нясмелым і палахлівым.
Кітай — міралюбівая краіна. У гісторыі Кітая былі розныя спробы ажыццяўлення знешняй палітыкі. Некаторыя дынастыі ў адносінах да агрэсараў выкарыстоувалі тактыку «хоць і далёка, але трэба знішчыць». Некаторыя дынастыі, насупраць, вырашалі паступіцца інтарэсамі, каб пазбегнуць канфлікту, спадзяваліся атрымаць на нейкі часмір і спакой. Які падыход з'яўляецца правільным? Су Шы прывёў вельмі добры прыклад: калі наўмысна шукаць непрыемнасці, то гэта тое ж, што піць лекі пры адсутнасці хваробы. Аднак адсутнасць адвагі і страх перад дзеяннем раўнасільны таму, каб хварэць і пры гэтым не прымаць лекі. Становіцца зразумелым, што абодва падыходы на самай справе адно і тоеж, абодва ніяк не могуь выкарыстоўвацца. Кітай павінен трымацца з годнасцю, горача любіць свет, але пры гэтым не баяцца разладу з іншымі.
189
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Калі жыць у спакоі, але загадзя думаць аб небяспецы, то небяспека так і не ўзнікне. Калі займацца кіраваннем, але 3Q「cn трывожыцца, што ўзнікне бунт,
то бунт так і не здарыцца
[Цытата з] Дынастыя Сун, Сун Цы63.
[Арыгінальны тэкст] Калі жыць у спакоі, але загадзя думаць аб небяспецы, то небяспека так і не ўзнікне. Калі займацца кіраваннем, але загадзя трывожыцца, што здарыцца бунт, то бунт так і не здарыцца.
63Сун Цы (9981061), другое імя Цзы Цзын, вучонылітаратар дынастыі Паўночая Сун, чыноўнік і член акадэміі Ханьлінь, прыдворны гістарыёграф. Разам з Уян Сю і іншымі суаўтарамі напісаў «Сінь Таншу» («Новая гісторыя дынастыі Тан»). Пасля напісання кнігі стаў міністрам грамадскіх работ і членам акадэміі Ханьлінь. Пасмяротнае імя — Цзінь Вэнь. Сун Цы і яго брат Сун Сян былі вядомы яклітаратары. Іх абодвух называлі «ар Сун» («два Суны»). ён добра вядомы сучасным людзям, таму што ў яго ёсць знакамітае выслоўе з твора «Махровая гардэнія»: «Буйна зацвілі галіны абрыкосаў, асляпляльна чырвоныя, паўсюль адчуваецца ажыўленне вясны». 3за гэтага выслоўя Сун Цы празвалі «Хунсін Шаншу» («Чыноўнік чырвоных абрыкосаў»).
190
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
[Тлумачэнне] Калі думаць аб магчымым мяцяжы і беспарадках падчас спакойнага праўлення, то можна не давесці справы да мяцяжу.
Заўсёды быць гатовым да горшага — такая думка існуе са старажытных часоў і мае глыбокі сэнс. Пастулат «жыць у спакоі, але думаць аб небяспецы», з аднаго боку, увасабляе ідэю папярэджання, з другога, — наступства. Такая думка заслугоўвае ўважлівага вывучэння з боку кадраў вышэйшага кіраўніцтва. Напрыклад, калі эканоміка расце высокімі тэмпамі, неабходна загадзя спланаваць сітуацыю эканамічнага спаду і план вырашэння праблемы росту, прыдумаць, як вырашыць праблему занятасці і ліквідаваць магчымую нестабільнасць. У выказваннях папярэдніх лідараў Камуністычнай партыі Кітая заўсёды надавалася шмат увагі пытанню нацыянальнай стабільнасці. Напрыклад, варта помніць словы Дэн Сяапіна npa moef што «стабілізацыя мае вырашальнае значэнне». Але для дасягнення стабільнасці мы павінны не толькі падтрымліваць ужо дасягнуты поспех, але заусёды сцерагчыся магчымых небяспек.
191
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Чыстыя намеры з'яўляюцца асновай кіравання дзяржавай. Ісці правільным шляхам — гэта мэта працы над сабой.
Добры ствол дрэва ў выніку стане бэлькай, а добрая сталь не будзе выкарыстоўвацца для гаплікаў. Калі жытніца поўнся, то мышы і вераб'і будуць радавацца.