Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
170
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
чайныя чыноўнікі хаваюць настрой народа і прыгнятаць яго. У прыказцы гаворыцца: «Калі чарвякоў шмат, дрэва можа пераламацца. Калі шчыліна вялікая, сцяна можа абваліцца». Калі ўсе міністры супернічаюць за асабістую выгоду і грэбуюць народам, то нізы аддаляюцца ад вярхоў. Калі нізы аддаляюцца ад вярхоў, то ў дзяржаве з^ўляюцца шчыліны. Калі чыноўнікі хаваюць народныя пачуцці і прыгнятаюць просты люд, то гэта нібы завёўся ўмоўны «чарвяк» у народзе. Мала ў свеце дзяржаваў, у якіх ёсць і чарвякі, і шчыліны і якія пры гэтым не разваліліся. Таму мудры кіраўнік усталёўвае законы і адкідвае асабістыя выгады, тады ў краіне не будзе чарвякоў і шчылін.
[Тлумачэнне] Калі паразітаў становіцца шмат, то зза іх можа зламіцца вялікае дрэва. Калі шчыліна ў сцяне становіцца занадта вялікай, то сцяна можа абваліцца.
Аднаго чарвяка недастаткова, каб пераламіць дрэва, q адной йічыліны недастаткова, каб разбурыць сцяну. Але колькасныя змены прыводзяць да якасных змен, і як толькі гэтая ўнутраная сіла раз'яднання назапашваецца да пэўнай ступені, гэта будзе мець разбуральны эфект. Што тычыцца праблемы карупцыі, то нават пры добрай тэндэнцыі мы павінны надаваць вялікае значэнне так званым «нязначным праблемам», якія характаразуюць рабочы стыль некаторых кадравых працаўнікоў. Сюды варта аднесці схільнасць да гультайства, цягу да асалоды. Мы павінны надаваць вялікае значэнне «паляванню на тыграў» (змаганню з высокапастаўленымі карумпаванымі чыноўнікамі), але пры гэтым не павінны ігнараваць «мух». Калі маленькія чарвякі збяруцца ўсе разам, то яны адразу стануць магутнай разбуральнай сілай.
171
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Дамбу даўжынёй у тысячу чжан можа прарваць зза мурашыных хадоў. Будынак вышынёй у сотню чы можа згарэць дашчэнту зза шчаліны ў дымавой трубе
[Цытата з] «Хань Фэйцзы»55, глава «Юй лаа» («Тлумачэнне вучэння Лаацзы»).
[Арыгінальны тэкст] Дамбу даўжынёй у тысячу чжан можа прарваць зза мурашыных хадоў. Будынак вышынёй у сотню чы можа згарэць дашчэнту зза шчаліны ў дымавой трубе.
55Хань Фэй (288233 да н.э.), дваранін царства Хань (цяпер Сіньчжэн, правінцыя Хэнань) канца перыяду Войнаў паміж царствамі (Чжаньга). Вучыўся ў прадстаўніка канфуцыянства Сюньцзы, але ў выніку стаў знакамітым прадстаўніком школы легістаў. Хань Фэй шмат падарожнічаў па царстве Цынь, быў высока ацэнены цынскім князем Ян Чжэнам, што выклікала зайздрасць Лі Сы — яшчэ аднаго вучня канфуцыянца Сюньцзы:» «Ён памрэ ў Цынь і не зможа збегчы». Аднак ідэі Хань Фэя паспеў увабраць Ян Чжэн, таму яны сталі кіруючай ідэалогіяй для аб'яднання Кітая. У трактаце «Хань Фэйцзы» пяцьдзесят пяць частак, больш за сто тысяч знакаў. У сваёй кнізе Хань Фэй выступае за цэнтралізацыю ўлады ў руках манарха, пры гэтым манарх павінен спалучаць у сабе «закон, мастацтва і сілу» для кіравання краінай. ён выступаў супраць ідэі канфуцыянства і маізма пераймаць паводзіны правіцеляў старажытнасці. Хань Фэй, насупраць, стаяў за рэформы палітычнай сістэмы, прапаноўваў манарху надаваць больш увагі ўзнагародам і пакаранням, развіваць сельскую гаспадарку для больш паспяховага вядзення войнаў, узбагачаць краіну, умацоўваць войска, прытрымлівацца гегемоніі. Сыма Цянь пісаў пра яго: «Шанаваў вучэнне школы закона і пакарання, а вытокі яе ўзыходзяць да Хуандзі і Лаацзы». Стыль «Хань Фэйцзы» адрозніваецца строгасцю і цвёрдасцю, тлумачэнні выкананы старанна і ў строгай манеры. Выкарыстоўваецца шмат афарызмаў, напрыклад, «сваёй дзідай прабіць свой шчыт», «абрэзаць ступні, каб улезлі ў абутак», «багамол хапае цыкад, а за ім верабей», «вартаваць пень у чаканні зайца» і г.д. Дадзены твор сярод іншых работ мудрацоў дацыньскай эпохі адрозніваецца самабытнасцю і арыгінальнасцю, мае значную гістарычную і ідэалагічную каштоўнасць.
172
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
[Тлумачэнне] Калі ў вялікай дамбе мурашы пракладуць свае хады, пачне прасочвацца вада, гэта прывядзе да прарыву ўсёй дамбы. Калі праз трэшчыну дымавой трубы вялікага дома выскачыць іскра, то гэта спапяліць увесь дом.
«Велізарная дамба павалілася зза мурашынага ходу» — гэта класічны прыклад «адрознення паміж вялікім і малым»у легісцкай школе. Нейкая дробязьможа павялічыць праблемы асобнага чалавека альбо стаць пераломным момантам у ягоным лёсе. Калі кадравы партыйны работнік прыахвоціўся да выпіўкі або азартных гульняў, гэта можна не асуджаць, пакуль закрананутымі застаюцца толькі яго асабістыя бытавыя звычкі. Але як толькі гэта пачынае ўплываць на працу, адразу паўстаюць праблемы. Выпіўка з сябрамі і шумныя гулянкі, магчыма, служаць сродкам паляпшэння настрою. Але алкаголь таксама можа прывесці да злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі або выкарыстання ўлады ў карыслівых мэтах. Гульня ў карты з сябрамі можа быць эмацыйным стымулам, але калі ў чалавека азартны дух, то ў выніку гэта можа прывесці да ўтоеных формаў хабарніцтва. Так што партыйныя кадры павінны «абмяжоўваць сябе ў дробязях».
Кіруючая партыя з велізарнай колькасцю членаў павінна пільна сачыць за наяўнасцю «мурашыных хадоў» або «расколін» у сваёй структуры. Хань Фэйцзы засяроджваў увагу на гэтых «дробязях», сцвярджаў магчымасць «у малым разгледзець вялікае», заклікаў «сцерагчыся пажару, пакуль яшчэ не загарэлася». Калі пусціць усё на самацёк, то гэтыя «дробязі» распаўсюдзяцца, як ракавыя клеткі ў арганізме, і паглынуць усе здаровыя клеткі. Таму праблеме карупцыі павінна надавацца шмат увааі, варта прымаць меры засцярогі і адразу ж «вырываць першыя парасткі» дрэннага.
173
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Высакародны чалавек
не турбуецца аб тым, што пост яго нізкі, а непакоіцца аб тым, што мараль яго не дастаткова ўзвышаная
[Цытата з] Дынастыя Хань, Чжан Хэн56 «Інь сянь».
[Арыгінальны тэкст] Высакародны чалавек не турбуецца аб тым, што пост яго нізкі, а непакоіцца аб тым, што мараль яго не дастаткова ўзвышаная. Ён не лічыць ганебным, што яго жалаванне маленькае. Ён лічыць ганебным, што веды яго недастаткова глыбокія.
[Тлумачэнне] He трэба перажываць зза не надта высокага паста. Трэба хвалявацца аб дасканаласці ўласнай маралі.
56Чжан Хэн (78139), другое імя Пінцзы, быў вялікім астраномам, матэматыкам, вынаходнікам, географам і пісьменнікам кітайскай дынастыі Усходняя Хань. Разам з Сыма Сянжу, Ян Сюнем і Бань Гу імянуюцца «чатыры вялікія майстры паэзіі жанру фу дынастыі Хань». Вялікі ўнёсак у астраномію, зроблены ім,дазволіўААН назвацьуяго гонар адзін з кратэраў на адваротным баку месяца — «кратар Чжан Хэна». Астэроід пад нумарам 1802 у Сонечнай сістэме атрымаў назву «астэроід Чжан Хэн». I хоць Чжан Хэн займаў розныя пасады, у тым ліку ланчжуна (ахоўніка ўнутранай брамы палаца), тайшыліна (астролага), шычжуна (сакратара), аднак да дзяржаўнай службы ён не адчуваў асаблівай цікавасці. Шмат разоў не прымаў запрашэнні на работу, таму чыноўніцкія пасады яго заўсёды былі невысокія. Твор «Ян Сянь» быў напісаны ім праз пяць гадоў пасля аднаўлення на пасадзе астролага, тут Чжан Хэн выказаў свае думкі. Твор пабудаваны ў форме пытанняў і адказаў. Такім чынам Чжан Хэн выказаў свае ідэалы і ўзнёслыя думкі аб кіраванні дзяржавай, жыццёвых мэтах, чынавенскіх рангах і г.д.
174
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
Гэта цытата адлюстроўвае класічны падыход да «дабрадзейнага кіравання», праяўленага ў традыцыйнай культуры, аўтарам яе з'яўляецца вялікі навуковец Чжан Хэн. Чжан Хэн выконваў абавязкі галоўнага астролага на працягу 14 гадоў, аднак доўга не атрымліваў павышэння. Ён ніколі не імкнуўся да славы і багацця і спецыяльна напісаў пра гэта твор «Ін сюнь», дзе выказаў свае пачуцці. Чжан Хэн лічыў, што мараль і дабрадзейнасць значна важней для чалавека, чым службовае становішча.
Дык што 痴 важней — высокі ўзровень маралі або чынавенскае месца? Па праўдзе кажучы, чыноўніку дастаткова толькі добра выконваць свае абавязкі. Чамужу кітайскай культуры такмнога ўвагі надаецца маральнасці? Узровень маралі нават звязваюць з палітычнымі дасягненнямі і значнасцю займаемай пасады. Прычына ў тым, што гэта сувязь у малым маштабе закранае толькі асобных чыноўнікаў, q ў вялікім — усю палітычную сістэму. Маральнасць дзяржаўных чыноўнікаў непарыўна звязана з народнымі пачуццямі. Калі не надаваць значэння маральнасці і яе ўмацаванню, то гэта можа пагоршыць стыль працы. Хібны стыль працы, у сваю чаргу, можа перарасці ў карупцыю і поўную страту даверу народа. Канфуцыянцы шмат увагі надавалі пытанню дабрадзейнасці чыноўнікаў. У «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні») Канфуцый называў тых, хто імкнецца ў начальнікі і пры гэтым не адрозніваецца высокім узроўнем маралі, «нікчэмнымі людзьмі», тым самым ён выказваў тую 痴 думку, што і Чжан Хэн.
175
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Правіцель не прымае пустых абяцанняў, не слухае невыканальных парадаў, не імкнецца да прыгожай славы, не займаецца хлуслівымі справамі
[Цытата з] Дынастыя Хань, Сюнь Юэ57 «Шэнь цзянь» («Зварот да люстэрка»), глава «Су сянь» («Незадаволенасць норавамі»).
57Сюнь Юэ (148209), другое імя Чжун Ю访,публіцьіст і гісторык канца дынастыі Усходняя Хань. У дзяцінстве быў кемлівым і дапытлівым, аднак нарадзіўся ў беднай сям'і, у якой не было кніг. Меў добрую памяць, мог запомніць усё з першага разу. 3за таго, што ў часы імператара Ліндзі прыдворныя еўнухі ўзурпавалі ўладу, Сюнь Юэ схаваўся ў глухім месцы. Падчас праўлення імператара Хань Сяньдзі па запрашэнні генерала Цаа Цаа ён прыняў пасаду дарадца. Некалькі разоў запар атрымліваў павышэнне па службе, даслужыўся да начальніка канцылярыі, сакратара пры першым міністры. Хань Сяньдзі лічыў летапіс «Хань шу» складаным і цяжкім для разумення, таму загадаў Сюнь Юэ перапісаць яго ў адпаведнасці са структурай «Цза чжуань» («Камэнтары Цзо»). У выніку было напісана 30 частак гістарычнага сачынення летапіснага жанру «Ханьдзі». У творы «Хоу Хань шу» («Гісторыя дынастыі Позняя Хань») сказана пра яе: «Словы скупыя, факты падрабязныя, меркаванні красамоўныя». Сюнь Юэ таксама напісаў твор з 5 раздзелаў «Шэнь цзянь» («Зварот да люстэрка»), «Шэнь цзянь» («Зварот да люстэрка») — гэта трактат пра палітыку і філасофію. У творы «Хоу Хань шу» («Гісторыя дынастыі Позняя Хань») сказана, што Сюнь Юэ ўсім сэрцам хацеў дапамагчы імператару Хань Сяньдзі ў кіраванні, але Цаа Цаа захапіў уладу, «планы сталі непатрэбныя». Пасля гэтага быў напісаны трактат «Шэнь цзянь», у ім аўтар падсумоўвае гістарычны вопыт і дае ідэі для разважанняў імператарам. Кніга складаецца з 5 раздзелаў: «Чжэн ці» («Форма кіравання»), «Шы шы» («Бягучыя справы»), «Су сянь» («Незадаволенасць норавамі»), «Цза янь» («Розныя нататкі»). У ёй падвергліся рэзкай крытыцы варажбітныя кнігі, прадвесці, узбуйненне зямельных участкаў. Выказваецца меркаванне, што кіраўнік павінен стымуляваць развіццё земляробства і шаўкаводства, асцярожна ставіцца да пачуццяў любові і нянавісці, развіваць культуру і асвету, праводзіць ваенную падрыхтоўку для падтрымання сваёй магутнасці, выкарыстоўваць узнагароды і пакаранні для кіравання па законах. Такім чынам, у гэтай кнізе Сюнь Юэ выказаў свае сацыяльнапалітычныя погляды.