• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    [Арыгінальны тэкст] Нельга прыгнятаць народ, калі харчуешся ежай народа, апранаеш вопратку народа, і нават сам паходзіш з народа. Атрымаўшы чынавенскі пост, нельга зазнавацца, страціўшы пост, не трэба саромецца. He трэба казаць, што ад аднаго чыноўніка нічога не залежыць. Мясцовасць цалкам залежыць ад працы аднаго чыноўніка.
    [Тлумачэнне] Народ — карміцель чыноўнікаў. Чыноўнікі не павінны думаць, што народ можна папросту трэціраваць. Яны павінны разумець, што самі таксама паходзяць з народу. Атрымаўшы пасаду чыноўніка, нельга радавацца, а страціўшы пасаду чыноўніка, не трэба думаць, што гэта прыніжэнне. He трэба лічыць, што пасада мясцовага чыноўніка занадта нізкая і нязначная. Службовыя асобы на перыферыі адыгрываюць вельмі важную ролю ў жыцці пэўнай мясцовасці.
    Глава III. Аб народзе
    Гэтыя парныя надпісы ўзяты з павятовай канцылярыі маньчжурскай эпохі. Сэнс іх траякі. Папершае, чыноўнік павінен адчуваць глыбокую пашану да народа, паважаць яго як свайго карміцеля, q не надаваць прыярытэт уладзе ў сваёй сістэме каштоўнасцяў, аддзяляючы такім чынам сябе ад народа. Іўжо тым больш чыноўнік не павінен лічыць, што ён «узвышаецца над усімі», можа трэціраваць народныя масы, як яму ўздумаецца. «3 народам можна сябраваць, але нельга ш грэбаваць». У феадальную эпоху чыноўнікі пасля адстаўкі павінны былі вярнуцца ў родныя землі, «зняць даспехі і вярнуцца да мірнай працы», зноў стаць «простымі людзьмі». Таму чыноўнік павінен імкнуцца быць простым, якуселюдзі. Падругое, чыноўнік павінен падтрымліваць спакойнае стаўленне да свайго становішча і службовых абавязкаў. Як казаў дзяржаўны дзеяч і пісьменнік часоу дынастыі Паўночная Сун Фань Чжуньянь, «ні да чаго не прывязвацца і не займацца самапрыніжэннем», Чыноўнік не павінен турбавацца аб захаванні свайго месца або павышэнні па службе. Патрэцяе, «калі кожны павет і вобласць маюць
    151
    Цы Байшы
    152
    Глава III. Аб народзе
    добрага кіраўніка, то ва ўсёй Паднябеснай пануе спакой». Хоць мясцовых чыноўнікаў часта ў насмешку называюць «канцылярскія пацукі», тым не менш, яны адказваюць за вельмі складаныя і важныя задачы. У большай ступені менавіта ад іх працы залежыць тое, ці развіваецца эканоміка ў канкрэтным рэгіёне, ці стабільная палітычная сітуацыя, які жыццёвы ўзровень народных мас у гэтым месцы і г.д. Таму прыведзены парны надпіс нагадвае мясцовым чыноўнікам пра тое, што трэба ўсведамляць велізарную адказнасць, якая ўскладзена на іх. Неабходна напамінаць, што трэба аддаваць усе сілы для добрасумленнага выканання сваіх абавязкаў. «Калі ўжо заняў пасаду чыноўніка, прынясі карысць сваёй мясцовасці». Гэтыя словы павінны адлюстроуваць перакананні мясцовых кадраў, q таксама патрабаванне цэнтральных органаў улады да партыйных работнікаў.
    153
    
    Глава IV.
    Аб маральнасіді чыноўнікаў
    Маральнасць чыноўнікаў разглядаецца традыцыйнай кітайскай культурай як асноўны фактар кіравання дзяржавай. За некалькі тысячагоддзяў была створана вялікая колькасць класічных кніг. 3 іх зместам добра знаёмы не толькі чыноўнікі, але і просты народ. А гэта значыць, што не толькі чыноўнікі кіруюцца такімі кнігамі, але і народ выкарыстоўвае іх у якасці крытэрыя для ацэнкі.
    У Кітаі з даўніх часоў існуе звычка вывучэння кніг аб правілах паводзін чыноўніка. Вытрымкі з гэтых кніг нават выгравіраваны на каменных стэлах і захаваліся да сённяшняга дня. У старажытны час чыноўнікі перад з'ўленнем да двара павінны былі спачатку старанна навучацца. Па паданнях даўніны бачна, што паміж узроўнем маральнасці чыноўніка і росквітам або заняпадам краіны існавала цесная сувязь. Як гаворыцца, «каб у Паднябеснай быў мір і спакой, трэба пачаць з выпраўлення самога сябе». Такія ўсім вядомыя выказванні, як «справядлівасць спараджае яснасць, бескарыслівасць спараджае аўтарытэт» або «чысціня, абачлівасць, стараннасць» узяты з кніг па правілах паводзін чыноўнікаў і ўяўляюць сабой крытэры маральнасці чыноўнікаў.
    155
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Цяперашнія чыноўнікі маюць справу з іншым народам і жывуць інакш, чым у старажытнасці, таму не могуць цалкам арыентавацца на мінулае. Але калі глядзець на аспект усведамлення праблем, то чыноўнікаў старажытнасці яднае з сучаснымі адміністрацыйнымі работнікамі цэлы шэраг праблем у паводзінах і працы, якія трэба вырашаць. Актуальныя пытанні жыцця старажытных чыноўнікаў не губляюць значнасці і ў наш час: размежаванне грамадскага і прыватнага, непадкупнасць і стараннасць у палітычнай працы, абслугоўванне народа, неабходнасць прымаць меры засцярогі і навукова абгрунтаваныя рашэнні г.д.
    Нам не трэба празмерна аддавацца дагматам: дастаткова толькі здабываць мудрасць з кніг па правілах паводзін чыноўніка. Такі вобраз дзеянняў сам па сабе варта разглядаць як нейкую мудрасць, свядома ставіцца да маральнасці чыноўніка, як да пэўнай сістэмы і пастаянна працаваць над яе паляпшэннем. Асабліва неабходна пераняць канцэпцыю маральнасці як базавае патрабаванне да чыноўніка. У выпадку адсутнасці жадання прытрымлівацца норм маралі неабходна адпрэчваць такога чыноўніка.
    Класічныя развагі для настаўлення сучасных чыноўнікаў могуць быць знойдзены ў шматлікіх займальных гісторыях пра сумленных чыноўнікаў старажытнасці, узяты з гістарычных кніг, дакладаў імператару, будыйскіх канонаў, хатніх павучанняў, парных надпісаў і іншых запісаў.
    Паняцце «маральнасць чыноўніка» — гэта, у першую чаргу, патрабаванне да паводзінаў. «Не варта трывожыцца за тое, што пост не занадта высокі; трэба трывожыцца за тое, што маральнасць недастаткова высокая». Гэта значыць, што дабрадзейнасць заўсёды лічылася важней, чым чынавенскае
    156
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    месца. «3 добрымі справамі трэба спяшацца, каб не ўпусціць іх; ад дрэнных спраў трэба бегчы, каб не апячыся». Гэта напамін аб тым, што неабходна штогадзінна падтрымліваць пачуццё павагі і перасцярогі. «Гэта завецца шчырасць у душы і яе праява ў знешняй форме». У дадзенай цытаце падкрэсліваецца важнасць удасканалення сваіх маральных якасцяў. «Калі кіраўнік ідзе правільным шляхам, то хто здолее ісці не так?» Тут падкрэсліваецца важнасць наяўнасці ўзору для пераймання.
    Паняцце «маральнасць чыноўніка» таксама прапануе стандарт для дзейнасці і паводзін. «Не слухаць пустыя словы, не верыць нядзейсным метадам, не гнацца за славай, не займацца ілжывымі справамі» — гэта значыць не прытрымлівацца фармалізму. «Калі чыноўнік ухіляецца ад выканання сваіх службовых абавязкаў, то гэта ганьба на ўсё жыццё» — так раней пазначалі смеласць узяць на сябе абавязацельствы. «Пазбавіць народ ад бедстваў падобна таму, як пазбавіць сябе ад “унутранай язвым» — так выказвалася гатоўнасць да служэння на карысць народа, падкрэслівалася, што ёй належыць быць задачай пад нумарам адзін. «Не рабіць тое, што не прыносіць пашаны; не рабіць тое, што не дасць карысці» — для любой справы спачатку трэба зрабіць навуковае абгрунтаванне, лічылі нашы папярэднікі
    У тысячагадовай гісторыі кітайскай цывілізацыі былі часы сумленнага і стабільнага праўлення Вэньвана і Увана. Былі і перыяды праўлення здраднікаў, калі народ не мог спакойна жыць. Розныя павучанні і багаты вопыт ужо прайшлі выпрабаванне часам і ўяўляюць сабой каштоўныя «залежы» для сучасных чыноўнікаў. I сёння адзінае, што трэба зрабіць, — нацерці іх да бляску.
    157
    Дынастыя Паўднёвая Сўн, Ма Лінь. «Уважліва слухаю шолах ветру паміжхвоямі»
    158
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    Богацце і шляхетнасць, якія атрыманы несумленным спосабам, падобныя да хмар, што плывуць па небе
    [Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Шу эр...» («Я перадаю...»).
    [Арыгінальны тэкст] Настаўнік сказаў:
    Есці простую ежу, піць ваду, спаць, падклаўшы руку пад галаву, — у гэтым таксама ёсць задавальненне. Багацце і шляхетнасць, якія атрыманы несумленным спосабам, для мяне падобныя да хмар, што плывуць па небе.
    [Тлумачэнне] Настаўнік лічыў, што атрыманыя недобрасумленнымі сродкамі багацце і пашана падобныя да хмар, якія плывуць па небе.
    Праблема карупцыі, з аднаго боку, залежыць ад дбайнасці кантролю за ўладай і паўнамоцтвамі, q з другога, — ад саміх чыноўнікаў. Што тычыцца чыноўнікаў, то для іх здабытае несумленным тляхам багацце і выкарыстанне ўлады цесна звязаны адзін з адным. Калі магчымасць атрымаць уладу аб'ядноўваец“Q з асабістымі інтарэсамі чыноўніка, то, як казаў Канфуцый, можна атрымаць «хмаркі, якія плывуць па небе». Аднак для людзей, якія маюць дачыненне да такіх несумленных спраў, здабытае багацце становіцца душэўнымі кайданамі, якія могуць пры найменшай неасцярожнасці ператварыцца ў сапраўдныя турэмныя кайданы.
    159
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Кіраваць — значыць рабіць правільна. Калі кіраўнік будзе рабіць правільна, то хто адважыцца жыць няправільна?
    [Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Янь Юань»52.
    [Арыгінальны тэкст] Цзы Канцзы спытаў Кунцзы аб кіраванні дзяржавай. Кунцзы адказаў:
    —Кіраваць — значыць дзейнічаць правільна. Калі кіраўнік будзе рабіць правільна, то хто адважыцца жыць няправільна?
    Фань Шы сказаў: «Калі сам не дзейнічаеш правільна, то як можна прымусіць дзейнічаць правільна іншых людзей?» Ху Шы сказаў: «У царстве Лу з сярэдзіны стагоддзя ўлада была ў руках чыноўнікаў дафу (саноўнікаў. — Заўв. pad.). Слугі перанялі гэты дрэнны прыклад, захапілі сталіцу і здрадзілі дафу. Таму Канфуцый так і адказаў Цзы Канцзы, жадаючы, каб ён жыў правільна і кантраляваў сябе, змяніў звычку кіравання трох сем^ў Лі Шы і іншых. Але, шкада, Цзы Канцзы быў ахоплены прагай нажывы і не змог выправіцца».
    52Янь Юань (Янь Хуэй) (521481 гг. да н.э.), другое імя Цзы Юань. Нарадзіўся ў сталіцы царства Луўканцы перыяду Чуньцю (цяпер горад Цюйфу правінцыі Шаньдун). Стаў вучнем Канфуцыя, калі меў 14 год, пасля чаго ўсё жыццё служыў яму, як настаўніку. ён быў сціплы, дапытлівы, вельмі шанаваў свайго настаўніка. Канфуцый лічыў яго сваім лепшым вучнем. Янь Юань меў багатыя веды. Канфуцый захапляўся не толькі яго дапытлівасцю, але і яго гуманнасцю, дабрадзейнасцю. Навукоўцы мінулых дынастый, усе без выключэння, выказвалі сваю павагу да Янь Юаня. Навукоўцыканфуцыянцы эпохі дынастыі Сун і Мін імкнуліся знайсці «крыніцу радасці для Канфуцыя і Янь Хуэя». 3 часоў дынастыі Хань Ян Хуэй быў названы галоўным з 72 мудрацоў. Імператар Хань Гаа залічыў Янь Хуэя да тых, каго памінаюць у храме продкаў і каму прыносяць ахвяру на алтар. У эпоху Трох царстваў гэта было зацверджана загадам. 3 таго часу кіраўнікі наступных дынастый і знатныя людзі шанавалі Яньцзы.