Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
«Гуаньцзы» — гэта зборнік і акадэмічнае выданне школы Гуанчжун часу перад дынастыяй Цынь. Кніга, верагодна, была напісана ў перыяд Ваюючых царстваў, да дынастый Цынь і Хань. На пачатку дынастыі Хань існавала 86 артыкулаў пад рэдакцыяй Лю Сяня. Да сёння захавалася толькі семдзесят шэсць артыкулаў.
122
Глава III. Аб народзе
рак волі народа, дзяржава церпіць крах. Народ ненавідзіць гора, таму правіцель павінен прыносіць яму радасць. Народ ненавідзіць беднасць і бязроднасць, таму правіцель павінен узбагачаць і шанаваць яго. Народ ненавідзіць небяспеку, таму правіцель павінен забяспечыць яму спакой. Народ ненавідзіць выміранне, таму гасудар павінен клапаціцца пра прырост насельніцтва.
[Тлумачэнне] Аснова росквіту палітычнай сістэмы заключаецца ў здольнасці адпавядаць сэрцам людзей. Сістэма развальваецца, калі яна ідзе супраць чаканняў народа. Людзі ненавідзяць смутак і фізічную працу, ім трэба забяспечыць жыццё, поўнае дабрабыту. Людзі не хочуць быць беднымі, таму трэба дапамагчы ім разбагацець. Людзі пазбягаюць небяспекі, таму трэба забяспечыць ім спакой. Людзі баяцца этнічнага знікнення, таму трэба стварыць умовы для нараджэння наступных пакаленняў.
У старажытнай кітайскай палітычнай традыцыі кітайская імперыя ніколі не была адзінай сям'ёй, адзіным родам, q была месцам «пражывання людзей высокіх духоўных якасцяў». Каб зразумець, ці ёсць у палітычнага рэжыму «благаславенне звышэй» (так званае Дэ), трэба паглядзець на жыццё народа. У эпоху да пачатку дынастыі Цынь такія палітычныя дзеячы, як Гуань Чжун, ужо ўсвядомілі: калі хочаш падтрымліваць уладу стабільнай, палітыка павінна адпавядаць чаканням народа.
Камуністычная партыя Кітая з самага пачатку стварэння абрала сваімі асноўнымі прынцыпамі барацьбуза правы вялікага народа Кітая і стварэнне яго дабрабыту. Гэта найбольш ярка адлюстравана ў ключавым лозунгу — «служыць народу». У сённяшніхумовах неабходна для пачатку разабрацца, у чым складаюцца «спадзяванні народа». Варта вывучаць, з якімі цяжкасцямі сутыкаюцца людзі, якія ў іх патрэбы. Каб гэта даведацца, трэба апускацца да самых нізоў, наведваць розныя месцы, q не сядзець у кабінеце і выдумляць ратэнне наўздагад.
123
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Народ таксама радуецца радасцям таго, хто радуецца я「о радасцям, сумуе журботамі таго, хто таксама сумуе яго журботамі
[Цытата з] «Мэнцзы», глава «Лянскі Ван Хуэй» (частка другая).
[Арыгінальны тэкст] Ван спытаў:
Ці ёсць у асвечаных кіраўнікоў такая ж радасць?
На гэта Мэнцзы адказаў: «Ёсць. Людзі асуджаюць сваіх вышэйшых кіраўнікоў, калі ім не ўдаецца атрымаць такую радасць. Але тыя, хто асуджае вышэйшых за гэта, не маюць рацыі. Аднак памыляюцца і вышэйшыя кіраўнікі, калі яны не шукаюць радасцяў разам з народам. Народ таксама радуецца радасцям таго, хто радуецца яго радасцям, сумуе журботамі таго, хто сумуе яго журботамі. Яшчэ не было такога, каб той, каго радуюць або засмучаюць справы ўсёй Паднябеснай, тым не менш быў непраўдзівым ваном (кіраўніком).
[Тлумачэнне] Калі правіцель ахвотна робіць тое, што падабаецца народу, то народу будуць падабацца тыя ж справы, якія падабаюцца іх правіцелю. Калі правіцель перажывае за тое ж, за што перажывае народ, то народ будзе трывожыцца пра тыя ж справы, што і правіцель. Таго, хто адчувае радасць і трывогу за ўсю Паднябесную, нельга не называць ваном.
124
Глава III. Аб народзе
У старажытнай кітайскай палітычнай традыцыі існуе адрозненне паміж «дабрадзейным праўленнем» (Вандаа) і «дэспатычным праўленнем» (Бадаа). Правіцельдэспат выкарыстоўвае грубую сілу і карныя паходы, уладу і магутнасць для запалохвання. Ен прыбягае да ўціску, каб выклікаць страх у людзей. Дабрадзейны кіраўнік слухае народныя сэрцы, справядліва кіруе людзьмі. Ён выкарыстоўвае Даа, каб прымусіцьлюдзей падпарадкоўвацца. Трэба ведаць, што прыносіць радасць народу, слухаць яго меркаванні — гэта / ёсць «радавацца разам з Паднябеснай». Ведаць пра тое, што трывожыць народ і турбавацца разам з ш, пры гэтым старанна ствараць умовы, каб трывогі зніклі — гэта і ёсць «трывожыцца разам з Паднябеснай».
Мэнцзы сказаў, што неабходнай умовай радасці кіраўніка з'яўляецца гатоўнасць народа падзяліць радасць кіраўніка. Калі жыццё людзей цяжкое, сем'і распадаюцца, q ў гэты час нейкая частка кіраўнікоў займаецца абжорствам, аддаецца нястрымнаму разгулу і п'анстзу, то гэта не «радасць», q прадвесце гібелі. У цяперашні час людзі адчуваюць, што цяжка набыць дом, звярнуцца да доктара, атрымаць адукацыю і забяспечваць побыт пажылых людзей. Каб вырашыць гэтыя пытанні, людзі павінны многа працаваць. Вырашыць такія складанасці і значыць стварыць шчасце для людзей. Добры дзяржаўны служачы той, хто сумленна працуе, дапамагае народу вырашыць яго праблемы і не дадае людзям новых трывог.
125
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Павагу да сваіх старых трэба распаўсюдзіць і на чужых старых, а клопат пра сваіх немаўлятаў — да ўсіх іншых
[Цытата з] «Мэнцзы», глава «Лянскі Ван Хуэй» (частка першая).
[Арыгінальны тэкст] Мэнцзы адказаў: «Абапрыцеся на гару Тайшань і пераскочце праз мора Бэйхай». Вы скажаце: «Я не магу». Вось гэта і будзе сапраўдная немагчымасць. «Разатрыце рукі і ногі састарэламу!» Вы скажаце: «Я не магу!». Вось гэта і будзе бяздзейнасць, зусім не немагчымасць дзейнічаць.
Такім чынам, бяздзейнасць кіраўніка не з^ўляецца такога роду немагчымасцю дзейнічаць, як, скажам, абаперціся на гару Тайшань і пераскочыць мора Бэйхай, а з^ўляецца бяздзейнасцю такога ж роду, як пры адмове расціраць канечнасці састарэламу. Павагуда сваіх старых трэба распаўсюдзіць і на чужых старых, а клопат пра сваіх немаўлят — на ўсіх іншых, і тады ўсю Паднябесную зможаце трымаць, як на далоні.
126
Глава III. Аб народзе
[Тлумачэнне] Любоў і павагу да сваіх старых трэба распаўсюджваць і на іншых старых таксама. Клопат пра сваіх дзяцей трэба распаўсюджваць і на іншых дзяцей таксама. Тады ўся Паднябесная зможа лёгка змясціцца на руцэ (значыць, вельмі проста будзе ёй кіраваць).
Сэнс слоў Мэнцзы заключаецца ў тым, што кіраўнік краіны павінен распаўсюджваць «нармальныя чалавечыя адносіны» на ўсіх жыхароў, быць добрым да народу, любіцьяго. «Кіраванне вялікай нацыяй падобна на прыгатаванне маленькай рыбкі». Каб з лёгкасцю справіцца з гэтай задачай, трэба быць аднадушным з народам. Па сутнасці, гэта сугучна выказванню, што трэба «ставіцца да бліжняга як да самога сябе», і ў той жа час неабходна разумець думкі народа. Кадры кіраўніцтва павінны ўмець паставіць сябе на месца іншага, вырашаць праблемы з пазіцыі «а што трэба народу, q што пра гэта думае народ?»
127
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Самае высакароднае імкненне — любіць народ.
Самы ганебны ўчынак — загубіць народ
[Цытата з] «Яньцзы чуньцю» («Вёсны і восені настаўніка Яна»),44 глава «Нэй пянь вэнь. Другая частка».
[Арыгінальны тэкст] Шусян спытаў у Яньцзы: «Якія намеры і паводзіны лічацца самымі высакароднымі?» Яньцзы адказаў: «Самы высакародны намер — любіць і аберагаць народ. Самыя высакародныя паводзіны — даць людзям спакойнае і шчаслівае жыццё». Шусян зноў спытаў: «Якія намеры лічацца самымі нізкімі? Якія паводзіны лічацца самымі ганебнымі?» Яньцзы адказаў: «Самы нізкі намер — гэта жорсткасць да народа. Самыя подлыя паводзіны — гэта знішчэнне народа».
м«Вёсны і восені настаўніка Яна» («Яньцзы чуньцю») — гэта кніга пра словы і ўчынкі знакамітага палітыка і мысляра перыяду Чуньцю Янь Іна. Старая версія кнігі называлася «Цы янь ін чжуань». У эпоху Хань Лю Сян адрэдагаваў гэты твор, вылучыў у ім унутраныя і знешнія раздзелы (усяго 8 глаў), а ў іх — яшчэ 215 частак. У кнізе запісаны гісторыі пра міністра царства Цы эпохі Чуньцю Янь Іна (каля 770476 гг. да н.э.), а таксама паданні з гістарычных крыніц і фальклору. Дадзеная кніга ўвайшла ў склад гістарыяграфіі «Поўны збор кніг па чатырох раздзелах» («Сыку цюаньшу»). У сваіх апавяданнях філосаф Янь Ян пастаянна заклікае кіраўніка да стараннай працы па кіраванні краінай, а таксама да клопату пра народ, заклікае яго добрасумленна слухаць парады, прызначаць на службу мудрых і таленавітых людзей. Янь Ян мае добрае пачуццё гумару, яго мова лаканічная і простая, вельмі займальная. I многія гісторыі пра Янь Іна ў выніку атрымалі шырокае распаўсюджанне ў народзе, напрыклад,
гісторыя пра тое, як Янь Ян наведваў царства Чу. На канкрэтных прыкладах кніга распавядае пра розніцу двух паняццяў:和(Хэ) і 同(Тун). Лічыцца, што сляпое падпарадкаванне кіраўніку — гэта 同(Тун),і яно павінна крытыкавацца.
А смеласць выказваць ідэі кіраўніку, выпраўляць яго недахопы — гэта сапраўднае 和(Хэ), і яно павінна заахвочвацца. Дадзены метад дыялектычнага
мыслення стаў важнай тэорыяй у гісторыі кітайскай філасофіі.
128
Глава III. Аб народзе
[Тлумачэнне] Самае высакароднае імкненне — любіць народ. Няма нічога больш высакароднага. Самы велікадушны ўчынак — забяспечыць шчаслівае жыццё народу. Няма нічога больш велікадушнага. Самае дрэннае жаданне — бязлітаснае стаўленне да народа. Няма нічога горша за гэта. Самы ганебны ўчынак — загубіць народ. Няма нічога больш подлага, чым гэта.
Улада павінна служыць народу, намеры павінны быць накіраваны да народа, усе даброты павінны стварацца для народа». Гэтыя словы ўяўляюць сабой не толькі пазіцыю, але / патрабаванне. Кадравыя партыйныя работнікі павінны адмовіцца ад «прыярытэту ўлады» і «вобраза высокапастаўленага чыноўніка» ў сваёй сістэме каштоунасцяў. Яны павінны ўсвядоміць, што іхулада зыходзіць ад народа, q натуральнае імкненне члена Камуністычнай партыі — працаваць на карысць народа. Яны ніяк не могуць дбаць пра свае інтарэсы або абслугоўваць інтарэсы прывілегіяваных асоб. Пры абдумванні пытанняў і вырашэнні праблем трэба ўлічваць пункт гледжання народа, q не выдумляць фальшывыя іміджавыя праекты або праграмы па стварэнні спрыяльнага вобразу. У апошні час робіцца нямала спраў дзеля «вынікаў», якія супярэчаць інтарэсам народа. Пра гэта варта задумацца кожнаму партыйнаму работніку.
129
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Калі паглядзець у ваду, то можна пабачаць свой вобраз; калі паглядзець на народ, то лложна даведацца, як ім кіруюць
[Цытата з] Дынастыя Хань, Сыма Цянь45 «Шы цзы» («Гістарычныя нататкі»), глава «Інь бэнь цзы» («Асноўныя запісы Інь»).