Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
45Сыма Цянь (14587 гг. да н.э.), другое імя Цзычан, родам з Сяян (цяпер горад Ханьчэн правінцыі Шаньсі). Вялікі гісторык, пісьменнік і мысляр дынастыі Хань. Род Сыма належыў да дзяржаўных гістарыёграфаў. Бацька Сыма Цяна, Сіма Тан, калісьці быў летапісцам. Сыма Цянь, які пайшоў па яго слядах, таксама называў сябе ў кнізе «тайшыгун» — летапісец. Сыма Цянь выклікаў гнеў кіраўніка Удзі, калі выступіў з тлумачэннямі замест палкаводца Лі Ліна, які быў акружаны ворагам і капітуляваў падчас Заходняга паходу супраць сюну. У выніку Сыма Цянь быў пакараны, а дакладна, кастрыраваны. Сыма Цянь, поўны прыніжэння, але рашуча настроены завяршыць вялікую справу, у пісьме «Баа Жэнь ань шу» («Адказ налістЖэньАня») напісаў: «Я вывучыў узаемаадносіны паміжчалавекам і прыродай, зразумеў усе змены ад старажытнасці і да сённяшняга дня і змог стварыць сваю філасофію». Трактат «Шы цзы» выклікаў захапленне Лю Сяна, Ян Сюня і іншых адукаваных і начытаных навукоўцаўканфуцыянцаў: «Сыма Цянь мае талент напісання гістарычных трактатаў. Умела і без лішніх прыгожых слоў распавядае пра сутнасць падзей. Проста, але не груба. Яго тэксты вельмі простыя, а ўсе факты прайшлі праверку. Без прычыны не ўсхваляе, не хавае памылкі. А таму лічыцца, што ўсё запісанае адпавядае рэчаіснасці». Пра трактат «Шы цзы» пісалі: «Гэта цудоўная песня гісторыка, гэта паэма быццам «Лісаа», толькі без рыфмы» (словы пісьменнікаЛу Сіня). Гэта першая праца па агульнай гісторыі Кітая і галоўны твор з 24 дынастычных гісторый «Эршысы шы». Усяго ў кнізе 130 раздзелаў, якія дзеляцца на 12 бэньцзы (асноўныя запісы), 10 бяа (табліцы), 8 шу (кнігі), 30 шыцзя (жыццяпіс валадарных сем'яў), 70 лечжуань (біяграфіі знакамітых людзей). Усяго ў кнізе больш за 520 тысяч іерогліфаў, а гісторыя Кітая запісана ад легендарнага імператара Хуандзі да імператара Удзі — гэта больш, чым за тры тысячы гадоў. «Шы цзы» адрозніваюць не толькі новыя метады кампазіцыі, яна стала ўзорам для напісання гістарычных кніг, атрымала асаблівае месца ў гістарычнай навуцы. У той жа час кніга напісана багатай літаратурнай мовай. Майстэрства апавядання, маляўнічы стыль, моцная эмацыйная афарбоўка паўплывалі на развіццё вершаў, нацыянальнага тэатра, мастацкай прозы і іншых літаратурных жанраў наступных пакаленняў.
130
Глава III. Аб народзе
[Арыгінальны тэкст] Тан сказаў: «Я ведаю такую прымаўку: калі паглядзець у ваду, то можна пабачаць свой вобраз; калі паглядзець на народ, то можна даведацца, як ім кіруюць». Іінь сказаў: «Як мудра! Калі ўмець слухаць словы [народа], то шлях [праўлення] бывае паспяховым. [Калі] пры кіраванні дзяржавай ставіцца да народа пабацькоўску, то ўсе, хто твораць дабро, будуць чыноўнікамі вана. Старайцеся ж, старайцеся!»
[Тлумачэнне] Чалавек у вадзе можа ўбачыць сваё адлюстраванне, а па народу можа ўбачыць адлюстраванне вынікаў палітычнага кіравання.
Люстэрка не хлусіць, заўсёды шчыра адлюстроўвае прыгажосць і пачварнасць людзей. У палітычнай практыцы да люстэрка падобны вочы / словы народа — яны таксама не будуць хлусіць. Калі палітыка адпавядае рэальнасці і людзі жывуць і працуюць у міры, то яны не будуць крывадушнічаць і крытыкаваць. 3 іншага боку, людзі не будуць і ўпрыгожваць. Нават калі мы можам выкарыстаць нейкія сродкі, каб «закрыць народу рот», людзі паранейшаму будуць абменьвацца шматзначнымі поглядамі і такім чынам выказваць пратэст. Старажытным кітайцам падабалася выкарыстоўваць люстэрка ў якасці метафары. Імператар Тайцзун (Лі Шымінь) выказаў тую 痴 самую думку, калі ацэньваў Вэй Чжэна: «Можна выкарыстоўваць медзь у якасці люстэрка, каб паправіць сукенку і галаўны ўбор. Можна выкарыстоўваць старажытнасць у якасці люстэрка, каб прадбачыць ўзлёты і падзенні. Можна выкарыстоўваць людзей у якасці люстэрка, каб вучыцца на чужых памылках». Са старажытных часоу тое, якім чынам кіравалі мясцінай або краінай, не пазбягала ацэнкі грамадскай думкай, гэтакая «лакмусавая паперка». Для кадраў гэта не толькі папярэджанне, але і штурток: калі сам сказаў, што добра, то гэта не лічыцца добра. Лічыцца добра толькі тады, калі народ скажа, што гэта добра. «Ці добры быў чыноўнік, можна даведацца толькі ад людзей, калі гэты чыноўнік сыдзе».
131
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Добры провіцель ставіццо да народа, быццам бацька да свайго дзіцяці, быццам старэйшы брат да малодшага. Калі ён чуе пра「оасіа і холад людзей, то пакутуе ад гэтага. Калі ён бачыць іх цяжкую працу, адчувае смутак
[Цытата з] Дынастыя Хань, Лю Сян «Шаюань» («Сад гісторый»), глава «Прынцыпы кіравання».
[Арыгінальны тэкст] Добры правіцель ставіцца да народа, быццам бацька да свайго дзіця, быццам старэйшы брат да малодшага. Калі ён чуе пра голад і холад людзей, то пакутуе. Калі ён бачыць іх цяжкую працу, адчувае смутак.
[Тлумачэнне] Добры правіцель павінен адносіцца да народа такім жа чынам, ставіцца да народа так, як бацькі адносяцца да сваіх дзяцей, як старэйшы брат клапоціцца пра малодшага. Калі такі правіцель чуе пра нястачы і галечу народа, то адчувае скруху. Калі ён бачыць іх цяжкую працу, то пакутуе.
132
Глава III. Аб народзе
Імператар Чжоу Уван (асабістае імя Цзы Фа) спытаў: «Як кіраваць дзяржавай?» Цзян Тайгун адказаў: «Спосаб кіравання дзяржавай — гэта любіць народ, і не болей за гэта». «Але што можна назваць любоўю да народу?» V адказ на гэта пытанне Цзян Тайгун прывёў іншыя прыклады: пазбавіць народ сродкаў да існавання, прымусіць сялян прапусціць час палявых работ, сурова караць тых, хто правініўся, збіраць празмерна высокі зямельны падатак, патрабаваць часта адбываць працоўную павіннасць, мардаваць і турбаваць народ. Уэпоху земляробства асноўным спосабам зарабляць на жыццё было вядзенне сельскай гаспадаркі. Ад своечасовай апрацоўкі зямлі залежала само жыццё людзей. На якасць жыцця людзей таксама ўплывалі памер падаткаў і працоўная павіннасць.
Прыведзенае вышэй выказванне сёння набывае новы сэнс. Неабходна ствараць спакойную абстаноўку для развіцця рынку, стымуляваць крэатыўнасць людзей, знімаць розныя абмежаванні і перашкоды, не спаборнічаць з народам у пагоні за выгодай. Але самае галоўнае застаецца нязменным: да народа трэба адносіцца, як да сваіх дзяцей і братоў.
133
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Аб тым, што дах цячэ, ведае той, хто пад ім стаіць.
Пра памылкі ў кіраванні ведае той, хто жыве сярод народа
[Цытата з] Дынастыя Хань, Ван Чун «Лунь Хэн» («Узважванне меркаванняў»)46.
^«Узважванне меркаванняў», аўтар Ван Чун (2797 гг.), дынастыя Усходняя Хань. Другое імя — Чжун Жэнь, месца паходжання акруга Вэй, горад Юаньчэн (сучасны г. Ханьдань, правінцыя Хэбэй). Быў сіратой з дзяцінства. Калі пасталеў, адправіўся на вучобу ў сталіцу, там прыйшоў з паклонам да дзвярэй Бань Бяа. Ван Чун быў вельмі начытаным, меў прыроджаную здольнасць запамінаць з першага погляду. Службовая кар'ера яго была няўдалай, займаў толькі некалькі невысокіх пазіцый служачага ў розных акругах і паветах.
У перыяд дынастыі Усходняя Хань канфуцыянская думка займала пануючае становішча ў ідэалагічнай сферы. Але канфуцыянскае вучэнне эпохі Хань паступова ператварылася ў ілюстраванае тлумачэнне да варажбітных кніг, увабрала ў сябе элементы містыцызму і забабоны. Сярод прадстаўнікоў такога тыпу канфуцыянства можна адзначыць Дун Чжуншу і яго тэорыю «ўзаемнага рэагавання Неба і чалавека», а таксама Бань Гу і яго твор «Дыспут у зале Белага тыгра» («Байху Тун і»). Яны абапіраліся на містыфікаваную натурфіласофію аб інь і ян, пяці элементах і супастаўлялі прыроду, маральныя прынцыпы і грамадскае жыццё. Яны прыйшлі да высновы, што ўсе людскія справы вызначаюцца «небам» і таямнічымі сіламі. Атэістычны твор «Лунь хэн» выказвае нязгоду з гэтым і адлюстроўвае ідэі наіўнага матэрыялізму. У дадзеным творы сутнасць увязана з даоскім вучэннем, а энергія «цьі» (气)разглядаецца ў якасці асноўнай катэгорыі. Сфарміравана мадэль нараджэння Сусвету, падкрэсліваецца існасць нараджэння і смерці, прапануецца сціплае пахаванне, выяўляецца імкненне «зразумець заблытаныя пачуцці, падзяліць веды на сапраўдныя і несапраўдныя». Акрамя крытыкі канфуцыянскага вучэння эпохі Хань трактат «Лунь хэн» таксама даў крытычны аналіз ідэалагічных школ дацыньскай эпохі.Аўтар з глыбокім і поўным разуменнем растлумачыў розныя аспекты, напрыклад, правілы цырымоній, уяўленні аб дэманах і бажаствах, прыродзе і лёсе, прыроднай схільнасьці да дабра або зла і г.д. Гэта значыць, «Лунь хэн» — эпахальны твор у гісторыі кітайскай філасофіі. Юань Сун у трактаце «Хоу Хань шу» («Гісторыя дынастыі Позняя Хань») сказаў: «Цай Юн прыехаў у вобласць У, дзе пазнаёміўся з «Лунь хэн» і стаў разглядаць яе ў якасці дапамогі ў гутарцы. За ідэямі для гутаркі можна звярнуцца да гэтай кнігі. Пра тэорыю, асветленую ў кнізе, можна сказаць «дарэчная», і хаця праціўнікаў у кнігі шмат, тых, каму яна падабаецца, — яшчэ больш».
134
Глава III. Аб народзе
[Арыгінальны тэкст] Аб цечы даху ведае той, хто стаіць пад страхой. Пра памылкі ў кіраванні ведае той, хто жыве сярод народа. Пра апіскі ў канонах ведаюць мудрацы.
[Тлумачэнне] Ведаюць, што дах працякае ў дождж, тыя, хто знаходзіцца пад гэтым дахам. Пра няўдачы палітычнага кіравання ведае народ. Пра памылкі ў кананічных кнігах ведаюць мудрацы.
Ван Чун, які меу дыялектычнае мысленне, пры тлумачэнні пытанняў выкарыстоўваў «аб'ектнасць» як спосаб разважання. Ці добра пабудаваны дах, змогуць ацаніць тыя, хто пад ш жыве. Наколькі добра здзяйсняецца кіраванне краінай, трэба спытаць у аб'екта кіравання — народа. Ці ёсць памылкі ў канфуцыянскіх кананічных кнігах, павінны сказаць прадстаўнікі іншых вучэнняў і школ.
Выказванне «памьілкі ў кіраванні ведае той, хто жыве сярод народа» ўтрымлівае тую 痴 думку: кіраўнік павінен выйсці з палацавых залаў і прыйсці ў «сельскую глыбінку», сам павінен ацаніць абстаноўку і выслухаць людскія думкі. Першы пункт практычнай дзейнасці кіраўніка — сабраць прапановы самога народа і выслухаць яго меркаванні. Права голасуўнайбольшай ступені належыць народу. Некаторыя партыйныя кадры апускаюцца да нізоў, але, сустракаючы селяніна, немогуць весці з ш гутарку. Сустракаючы студэнта, немогуць нават пачаць гаворку. Сустракаючы старых партыйных работнікаў, зусім сыходзяць кудысьці. Такія паводзіны сведчаць не толькі аб наяўнасці праблемы ва ўзаемаадносінах, але і аб глыбіннай праблеме партыйнага стылю працы. Яны прымушаюць задумацца, ці можа такі партыйны кадр пасапраўднаму разабрацца ў сітуацыі на нізах, ці можа ён думаць і дзейнічаць з улікам народнага меркавання.