Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
Калі мы рыхтуем матэрыялы ці пішам артыкул, варта звярнуць увагу на выбар слоу і будову сказаў. У працы, вучобе і жыцці мы сутыкаемся з неабходнасцю дыялогаў, напісання артыкулаў, таму варта звярнуць увагу на дакладнасць выказвання думкі. Каб выражаць думкі дакладна, з аднаго боку, трэба мець падрыхтоўку і вопыт, а з другога, — абдумваць кожнае слова. Часам гэты працэс патрабуе групавога абмеркавання.
38«Чжу цзы бянь люэ» («Кароткае кіраўніцтва для адрознення службовых слоў») — кніга з тлумачэннем службовых слоў у старажытнай літаратуры.
力津4T 奉洋卑生人一& /言/.款祢学 一8汽南如Л哮 大春乔布 型省£金
14H
九 ЮЯ
Мастак Хуан Біньхун
107
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Навучанне — гэта арбалет, а здольнасці — страла
[Цытата з] Дынастыя Цын, Юань Мэй39 «Сю шы пінь» («Прыналежнасць да катэгорыі вершаў»), глава «Шан шы» («Высокія веды»).
39 Юань Мэй (17161797), другое імя Цзы Цай, псеўданім Цзянь Чжай.Устарасці сам даў сябе шэраг імён: «Пустэльнік з гары Цяньшань», «Уладальнік сада Суй Юань», «Стары з саду Суй Юань». Родам з Цянь Тан (цяпер Ханчжоу, правінцыя Чжэцзян). Паэт і пісьменнікпразаік перыяду дынастыі Цын. ён быў адным са знакамітых паэтаў перыяду валадарання пад дэвізам Цяньлун і Цзяцын. Разам з Чжаа I і Цзян Шычжэнам складае «Тры вялікіхдзеячы заходніх мясцін уздоўж ракі Янцзы». Знакамітыя творы Юань Мэя: «Сяа цань шань фан шы вэнь цзы» («Зборнік вершаў з хаткі ў гарах Цяньшань»), «Суй юань шы хуа» («Гутаркі пра паэзію ў садзе Суй Юань»), «Суй Юань суй бі» («Нататкі з сада Суй Юань») і гэтакдалей. Юань Мэй таксама быў выдатным паэтам і празаікам перыяду Цяньлун і Цзяцын, аказаў значны ўплыў на нашчадкаў. ён лічыў, што паэзія не з^ўляецца сродкам пропаведзі, а павінна адлюстроўваць душу чалавека. ён аб'яднау «дух» і «навучанне», а эмацыйнасць, прыроджаныя здольнасці і вучобу разглядаў у якасці асновы для творчасці. Мэтамі творчасці ён называў шчырасць, навізну, жыццё. Асноўныя працы: «Сяа цань шань фан шы вэнь цзы» («Зборнік вершаў з хаткі ў гарах Цяньшань»), «Бу і» («Запаўненне пропускаў»), «Сю шы пінь» («Прыналежнасць да катэгорыі вершаў»).«Сю шы пінь» («Прыналежнасць да катэгорыі вершаў») — гэта праца, створаная па прыкладу «Ар шы сы шы пінь» («Дваццаць чатыры катэгорыі вершаў») паэта дынастыі Тан Сыкун Ту, якая мае 36 раздзелаў. Усе творы напісаны рыфмаваным тэкстам, у радках па чатыры іерогліфы. У іх абагульняецца вопыт у працэсах, метадах і навыках вершаскладання.
108
Глава II. Аб навучанні
[Арыгінальны тэкст] Навучанне — гэта арбалет, a здольнасці — страла. Толькі калі веды даюць напрамак, страла зможа трапіць у мішэнь.
[Тлумачэнне] Навучанне падобна на нацягванне арбалета, а здольнасці — гэта страла. Працэс навучання можна параўнаць з арбалетам, які выпускае стрэлы здольнасцяў. Пушчаная страла толькі тады дасягае мэты, калі веды задаюць ёй напрамак.
Юань Мэй у гэтай караценькай фразе апісаў сувязь паміж навучаннем, талентам і ведамі. Навучанне — гэта аснова. Чым болый трывалай будзе аснова, тым лепей будуць развівацца здольнасці. У адваротным выпадку, гэта будзе выглядаць так: «патраціў час на вучобу, але ведаў больш не стала». Талент — гэта праяўленне здольнасцяў, ён можа вастрыць наканечнік стралы ведаў. Веды — гэта разумны і ясны погляд лучніка. Толькі з такім поглядам можна трапіць стралой у дзікага гуся ў небе. Таму ў звычайнай вучобе нам таксама неабходна старанне. Вучоба дапамагае паліраваць свае веды, рабіць іх глыбейшымі. Калі памятаць пра гэта, тады мы зможам добра выкарыстоўваць свае таленты і дасягнуць мэты ў працы.
109
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Мінулай ноччу падзьмуў паўднёвы вецер, абсыпалася лісце з дрэў. Я стаяў адзін на вышыні і「АЯАзеў удалячынь. У「аяаоУся ў дарогу, якая даходзіць да краю свету; хоць пояс мой занадта стаў свабодны, але я не шкадую аб гэтым. Азеля каханай маёй не шкада і схуднець. Сто тысяч разоў шукаў яе ў натоўпе, раптам павярнуўся і ў цьмяным святле ўбачыў яе
[Цытата з] Дынастыя Цын, Ван Гавэй40 «Жэнь цзянь цы хуа» («Нататкі аб цы»).
[Арыгінальны тэкст] Так было заўсёды: хто вучыцца і робіць вялікія справы, павінен прайсці тры стадыі. Першую стадыю можна апісаць так: «Мінулай ноччу падзьмуў паўднёвы вецер, абсыпалася лісце з дрэў. Я адзін стаяў на вышыні і гля
^Ван Гавэй (18771927), другое імя Цзын Ань, у старасці зваўся Гуань Тан. Нарадзіўся ў Хайнін, правінцыя Чжэцзян. Вядомы навуковец перыяду новай гісторыі Кітая. Ван Гавэй разам з Лян Цычаа, Цэнь Яньгэ, Чжаа Юаньжэнем завуцца «Чатыры вялікія настаўнікі акадэміі Цінхуа». Ван Гавэй у свае маладыя гады знаходзіўся пад глыбокім уплывам філасофіі Шапенгаўэра і Канта, ён аб'яднау заходнюю думку з кітайскай класічнай філасофіяй і эстэтыкай. Такім чынам ён змог сфарміраваць унікальную сістэму мыслення. ён мае выдатныя дасягненні ў археалагічных даследаваннях «цзягувэнь» (надпісы на костках і чарапашых панцырах). Яго спосаб праверкі знойдзеных артэфактаў і гістарычных дакументаў аказаў значны ўплыў на сучасныя гістарычныя даследаванні. За сваё жыццё напісаў больш за 60 кніг. Выдаваліся два яго зборнікі: «Анталогія Цзын Аня» («Цзын Ань вэньцзы»), «Гуан тан цзы лінь». «Нататкі аб цы» («Жэнь цзянь цы хуа») — гэта праца Ван Гавэя па літаратурнай крытыцы, у якой ён каментуе традыцыйную кітайскую літаратуру з пункту гледжання заходняй культуры. На першы погляд, «Нататкі аб цы» не маюць істотнага адрознення ад кітайскай паэзіі і жанра цыхуа, якія існуюць ужо даўно. Але на самай справе, у гэтай працы ёсць свая тэарэтычная сістэма, якая аказала глыбокі ўплыў на кітайскую літаратуру.
110
Глава II. Аб навучанні
дзеў удалячынь. Углядаўся ў дарогу, якая даходзіць да краю свету». «Хоць пояс мой занадта стаў свабодны, але я не шкадую аб гэтым. Дзеля каханай маёй не шкада і схуднець». Гэта другая стадыя. «Сто тысяч разоў шукаў яе ў натоўпе, раптам павярнуўся і ў цьмяным святле ўбачыў яе». Гэта трэцяя стадыя.
[Тлумачэнне] У працэсе авалодання навукай чалавек павінен прайсці тры стадыі. Першая стадыя: «Мінулай ноччу падзьмуў паўднёвы вецер, абсыпалася лісце з дрэў. Я адзін стаяў на вышыні і глядзеў удалячынь. Углядаўся ў дарогу, якая даходзіць да краю свету». Другая стадыя: «Хоць пояс мой стаў занадта свабодны, але я не шкадую аб гэтым. Дзеля каханай маёй не шкада і схуднець». Трэцяя стадыя: «Сто тысяч разоў шукаў яе ў натоўпе, раптам павярнуўся і ў цьмяным святле ўбачыў яе».
Вышэй апісаны тры стадыі авалодання навукай ад кітайскага настаўніка Ван Гавэя. Кадры кіраўніцтва таксама павінны прайсці гэтыя тры стадыі. Папершае, трэба «ўзірацца ў дарогу, якая даходзіць да краю свету». Інакш кажучы, неабходна мець высокія імкненні. Неабходна навучыцца спраўляцца з бязлюднасцю і адзінотай («Мінулай ноччу падзьмуу паўднёвы вецер,
111
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
абсыпалася лісце з дрэў», «я стаяў адзін на вышыні / глядзеў удалячынь»).Кабстараннавучыццапатрэбенспакой.Падругое,трэба быць старанным і працавітым, рупліва вучыцца, не збочваць з дарогі, нягледзячы на сотні перашкод, прыкладаць настойлівыя намаганні, не баяцца цяжкой працы. Нават калі «пояс занадта свабодны стаў» не трэба «шкадаваць аб гэтым». Трэба спакойна ставіцца да таго, што можна «схуднець». Патрэцяе, трэба думаць самастойна, аб'яднаць навучанне і практыку, паглыбляць свае веды. Каб веды прыносілі карысць, іх трэба выкарыстоўваць на практыцы. У навучанні неабходна шукаць глыбінны сэнс («у натоўпе шукаць сто тысяч разоў», і ў рэшце рэшт «раптам павярнуцца», і ў «цьмяным святле» ўбачыць).
У вучобе трэба мець не толькі ясныя мэты, упартасць у іх дасягненні, акрамя гэтага неабходна павышаць яе эфектыўнасць / якасць, рашаць практычныя задачы, удасканальваць і паглыбляць свае веды.
112
Глава III.
Аб народзе
Для гісторыі палітычнай думкі Кітая канцэпцыя «народ — аснова дзяржавы» традыцыйная. Яна пачала сваё імклівае развіццё падчас праўлення дынастыі Цынь. У канфуцыянстве ўяўленні аб народзе прайшлі трансфармацыю ад «гуманнасці» Канфуцыя да «гуманнага праўлення» Мэнцзы. У перыяд Чжаньга («Войны паміж царствамі»), калі фармаваліся розныя саюзы і хітрасць была паўсюднай, Мэнцзы гаварыў кожнаму кіраўніку, з якім сустракаўся: «Неабходна ажыццяўляць дабрадзейнае праўленне». Гэта значыць, шанаваць народ, дазволіць яму атрымліваць асалоду ад мірнай працы і спакою, зрабіць так, каб чужаземцы самі прыходзілі з паклонам. Мэнцзы, якому было ўласціва ўсёабдымнае пачуццё справядлівасці і талент вядзення спрэчак, так бачыў паслядоўнасць палітычнай структуры: «Народ — найвышэйшая каштоўнасць, за ім ідуць зямля і хлеб, а гасудар — найменшая каштоўнасць».
Моцзы, па паходжанні просты чалавек, у эпоху ваеннай смуты выказваў падобныя палітычныя ўстаноўкі і турботы пра народ. Ён лічыў, што ў адносінах дзяржавы з дзяржавай, чалавека з чалавекам павінны прысутнічаць «усёабдымная любоў і ўзаемная выгода». Даоская школа, якая спавядала ідэю бяздзеяння і ўцёкі ад людской марнасці, таксама падкрэслівала неабходнасць клопату пра народ, заклікала «прымаць народныя пачуцці за свае пачуцці».
115
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Прадстаўнікі легісцкай школы, якія валодалі самым глыбокім практычным вопытам палітычнага кіравання, хоць і надавалі вялікае значэнне хітрым планам і ўменню спрачацца, тым не менш, таксама прызнавалі: клопат пра народ дабратворна ўплывае на палітычную практыку. Калі прыслухацца да жаданняў людзей, забяспечыць ім магчымасць стабільнай працы на зямлі, то можна атрымаць ад іх палітычную падтрымку. У выніку краіна стане моцнай і багатай.
Як бачна, самыя вядомыя філасофскія школы, нягледзячы на розніцу ў тэорыях і падыходах, прыйшлі да адных і тых жа высноў у праблеме адносін з народам. Гэтая «народная» філасофія, якая зарадзілася ў асяроддзі мудрацоў яшчэ да аб'яднання Кітая ў імперыю Цын, моцна паўплывала на палітычныя падыходы і практычную дзейнасць наступных пакаленняў кіраўнікоў і інтэлектуалаў.
116
Глава III. Аб народзе
Камуністычная партыя Кітая атрымала ў спадчыну гэтую філасофію і развіла яе. У самым пачатку свайго існавання КПК Кітая абрала для сябе прынцып «барацьбы ў імя народа». Заклік «Служыць народу!» — самае відавочнае пацверджанне таму.