Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
75
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Пашырай кругагляд, распытвай падрабязна, разважай старанна, разумей дакладна, дзейнічай шчыра
[Цытата з] «Лі цзы» («Запіскі аб прыстойнасці»), глава «Чжун юн» («Залатая сярэдзіна»).
[Арыгінальны тэкст] Пашырай кругагляд, распытвай падрабязна, разважай старанна, разумей дакладна, дзейнічай шчыра. Калі не вучышся, то тады і казаць няма чаго, але калі ўжо вучышся, то нельга спыняцца, пакуль не станеш дасведчаным. Калі не просіш павучання, то тады і казаць няма чаго, але калі ўжо просіш, то нельга спыняцца, пакуль цалкам не зразумееш. Калі не разважаеш, то тады і казаць няма чаго, але калі ўжо разважаеш, то нельга спыняцца, пакуль не дойдзеш да нейкай думкі. Калі ні ў чым не разбіраешся, то тады і казаць няма чаго, але калі ўжо спрабуеш разабрацца, то нельга спыняцца, пакуль не разбярэшся цалкам. Калі нічога не робіш, то тады і казаць няма чаго, але калі ўжо робіш, то нельга спыняцца, пакуль не давядзеш пачатае да канца. Іншыя за адзін раз могуць вывучыць, мне ж трэба сто разоў; іншыя за дзесяць разоў могуць навучыцца, мне ж трэба паўтарыць тысячу разоў. Той, хто заўсёды так робіць, стане разумным, якім бы дурным ні быў спачатку. Той, хто дзейнічае так, стане мацнейшым, якім бы слабым ні быў спачатку.
Глава II. Аб навучанні
[Тлумачэнне] Выраз «пашырай кругагляд» азначае, што трэба павярхоўна знаёміцца з вялікай колькасцю прадметаў. Выраз «распытвай падрабязна» азначае мэтанакіраваны пошук адказу на пытанні і чаканне парады. «Разважаць старанна» — значыць вучыцца абдумваць пытанне з розных бакоў. «Разумець дакладна» — значыць узгадаваць у сабе разважлівасць. «Дзейнічаць шчыра» — значыць выкарыстоўваць на практыцы атрыманыя ў працэсе вучобы веды і думкі на карысць іншым.
Старажытныя людзі разважалі пра пяць аспектаў навучання. Засваенне кніжных ведаў або авалоданне пэўным навыкам можа быць завершана толькі пасля шматразовых трэніровак. Сэнс вышэй прыведзенай цытаты ў тым, што чалавек можа не вучыцца наогул, але калі ён бярэцца вучыцца, тады абавязкова павінен давесці справу да канца. Гэтая цытата адрасуецца не генію, q звычайнаму чалавеку. Чалавек вялікага розуму можа спасцігнуць ус© з першага разу, q звычайнаму чалавеку трэба прыкласці шмат намаганняў, каб дасягнуць выніку. Чалавек вялікага розуму можа авалодаць нечым за дзесяць разоў, а звычайнаму чалавеку трэба паўтарыць тысячу разоў. Упарты ў дасягненні мэты чалавек абавязкова стане разумнейтым, нават калі спачатку будзе рухацца наперад вельмі павольна. Слабым жа упартасць дапаможа стаць мацнейшымі.
77
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Наша жыццё мае мяжу, у ведаў мяжы няма
[Цытата з] «Чжуанцзы», «Унутраны раздзел», глава «Галоўнае ў выкормліванні жыцця»27.
27Чжуанцзы (нарадзіўся прыкладна ў сярэдзіне чацвёртага стагоддзя да н.э., памёр у пачатку трэцяга стагоддзя да н.э.)> ён быў з горада Мэн царства Сун (тэрыторыя сучаснага павета Манчэн правінцыі Аньхой) і жыў у перыяд Ваюючых царстваў. Выдатны прадстаўнік даоскай школы. Разам з Лаацзы іх скарочана называюць «Лаа Чжуан» (Лаацзы і Чжуанцзы). Чжуанцзы лічыў, што паняцці «жэнь» (гуманнасць), «і» (доўг), «цы» (цырымонія), «юэ» (музыка) падрываюць прыродныя якасці чалавека. Таму неабходна «пакінуць святое, адкінуць мудрае». ён лічыў, што трэба ставіцца з пагардай да пагоні за славай і выгодамі. Трактат «Чжуанцзы» — гэта зборнік сачыненняў школы Чжуан Чжоу (г.зн. Чжуанцзы). Пазней зборнік сфармаваў і адрэдагаваў Лю Сян пры дынастыі Хань. Цяперашняя версія «Чжуанцзы» мае трыццаць тры раздзелы, сем з якіх адносяцца да «ўнутраных раздзелаў», пятнаццаць — да «знешніх», адзінаццаць — да «змешаных». Такая структура была зацверджана філосафам Го Сянам у эпоху Цзын. Ідэйны змест трактата блізкі да «Лаацзы», таму з^ляецца важнай кананічнай кнігай даасізму. У эпоху Тан яна шанавалася як «Наньхуа чжаньцзін» («Праўдзівыя класічныя трактаты з Паўднёвага Кітая»). У «Чжуанцзы» выкарыстоўваюцца формы вьіслоуяў і афарызмаў для фармулявання філасофскіх канцэпцый і стварэння прыгожых, чуллівых апавяданняў, таму трактат меў таксама вялікі ўплыў на гісторыю літаратуры. Глава «Галоўнае ў выкормліванні жыцця» адносіцца да ўнутранага раздзелу і знакамітая гісторыя «Повар разбірае тушу каровы» паходзіць з гэтага тэксту.
Глава II. Аб навучанні
[Лрыгінальны тэкст] Наша жыццё мае мяжу, а веды мяжы не маюць. Калі ёсць мяжа, гнацца за бязмежнасцю згубна. А спрабаваць выкарыстаць у такіх абставінах веды — смерць. Робячы дабро, пазбягай славы; робячы зло, пазбягай пакарання. Калі ідзеш шляхам сярэдзіны, можна зберагчы сябе, шчасна пражыць свае гады, апеквацца над роднымі людзьмі, вычарпаць свой зямны час.
[Тлумачэнне] Чалавечы век абмежаваны, але веды не маюць мяжы.
Што тычыцца вучобы, то чым яе болыа, тым лепш. Імкненне да спасціжэння ведаў не павінна мець мяжы, але людская энергія не бязмежная. Мы неможам прачытацьусе кнігі, што ёсць на свеце, асабліва сучасныя. Аб'ём выпуску новых кніг велізарны, q калі да іх дадаць яшчэ і спісы кніг з літаратурных фондаў, то атрымаем безліч твораў. Тамулюдзям даводзіцца выбіраць тыя кнігі, якія яны жадаюць прачытаць. Калі гаварыць пра кадры вышэйшага кіраўніцтва, то яны павінны выбіраць кнігі, якія дапамагаюць павысіць узровень мыслення, падняць працаздольнасць, аптымізаваць структуру ведаў, паглыбляць духоўны свет і г.д. Ім належыць выбіраць кнігі, цесна звязаныя з іх працай. А што тычыцца кніг, якія проста падабаецца чытаць, цікава чытаць, то іх чытанне неабходна завяршаць за максімальна кароткі час, атрымліваючы пры гэтым максімальны эфект ад чытання.
79
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
У качкі кароткія лспы, але паспрабуйце выйя「нуйь іх — і вы зробіце яе няшчаснай.
У жураўля доўгія ногі, але паспрабуйце пакараціць іх — і вы прымусіце яго пакутаваць
[Цытата з] «Чжуанцзы», «Знешні раздзел», глава «Перапонкі паміж пальцамі».
[Арыгінальны тэкст] Той, хто ідзе праведным шляхам, не адыходзіць ад сваёй прыроды і лёсу. Таму яднанне з іншымі для яго — не непатрэбная перапонка, размежаванне з іншымі для яго — не нікчэмны адростак. Ён не мае лішку, але не ведае нястачы. У качкі кароткія лапы, але паспрабуйце выцягнуць іх — і вы зробіце яе няшчаснай. У жураўля доўгія ногі, але паспрабуйце пакараціць іх — і вы прымусіце яго пакутваць. Таму доўгае ад прыроды нельга караціць, а кароткае ад прыроды нельга падаўжаць. У прыродзе няма ад чаго пазбаўляцца. Нічога ў прыродзе не можа нас не задавальняць. Але ж чалавечнасць і абавязак не складаюць істоты чалавека. 3за чаго ж нашы высакародныя мужы так клапоцяцца пра іх?
[Тлумачэнне] Хоць у дзікай качкі кароткія ногі, але калі іх падоўжыць, то качка будзе сумаваць. Хоць у жураўля доўгія ногі, але калі іх пакараціць, то ён будзе гараваць.
80
Глава 〃. А6 навучанні
Праз стыль пісьма выяўляецца агульны стыль працы. Калі чалаеек хоча палепшыць стыль працы, то абавязкова прыйдзецца паляпшаць стыль пісьма. Цяпер некаторыя артыкулы пішуць вельмі доўгімі, але ад гэтага іхзмест не становіцца багацейшым. Як казаў таварыш Маа Цзэдун, «нібы неахайна забінтаваныя ногі». Добры артыкул павінен «напрамую, без акалічнасцяў пераходзіць да справы» і заканчвацца, калі думка выказана. Трэба старанна скарачаць аб'ём, наколькі гэта магчыма. Гаварыць пра праблему варта выразна, структурна, цалкам раскрываць яе сутнаць. Змест павінен быць глыбокім і максімальна багатым. Чжэн Баньцяа некалі зрабіў парныя надпісы, якія падкрэсліваюць тую ж самую думку: «Трэба сцісла выказваць думку. Думка павінна быць як восеньскае дрэва безлістоты. Трэба пісаць арыгінальна, адрознівацца адусіх, падобна кветкам, што распускаюцца ў лютым». Зразумела, агітацыя за напісанне кароткіх артыкулаў і прамоў зусім не азначае, што доўгія тэксты — гэта адназначна дрэнна. Некаторыя важныя думкі і глыбокія рэчы трэба падкрэсліваць. Але агульны прынцып такі: пісаць доўгія тэксты, калі яны павінны быць доўгімі, і кароткія, калі яны павінны быць кароткімі, пры гэтым трэба старанна прытрымлівацца лаканізму ў пісьме, змагацца з мнагаслоўнасцю.
81
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
He падняўшыся на высокую гару, не даведаешся вышыні неба.
He зірнуўшы ў「Аыбокую цясніну ў гарах, не даведаешся пра таўшчыню зямлі
[Цытата з] «Сюньцзы», глава «Цюань сюэ» («Павучанні да вучобы»)28.
[Арыгінальны тэкст] Дасканалы чалавек гаворыць: «У вучобе нельга спыняцца!» Вось сіняя фарба: атрымліваюць яе з травы індыга, але блакітны колер цямней, чым [колер травы] індыга. Лёд утвараецца з вады, але халаднейшы за яе. Дрэва можа быць настолькі прамым, што складзе адну лінію з вяроўкай [якая вісіць вертыкальна]. Аднак калі дрэва сагнуць і зрабіць з яго кола [для павозкі], яно прыме форму правільнага круга.
28Сюньцзы (313238 гг. да н.э.), яго імя было Куан. Выхадзец з царства Чжаа, канфуцыянскі настаўнік канца эпохі Ваюючых царстваў. У старажытных кнігах часта імянуецца Сунь Цын. ён меў вялікія веды і шырокі кругагляд, працягнуў канфуцыянскую традыцыю і развіў яе, пры гэтым змог прыўнесці заслугі іншых школ, стварыў асобны кірунак у канфуцыянстве. Напрыклад, ён прытрымліваўся «вучэння пра прыродную схільнасцьда зла», што ўступала ў рэзкую супярэчнасць з вучэннем Мэнцзы. Сюньцзы надаваў вялікае значэнне рытуалу («лі»), лічыў, што рытуал грае важную ролю ў рэгуляванні грамадскіх адносін. Яго ідэі аб палітычным кіраванні адначасова ўключалі ў сябе «і рытуал, і закон», а таксама ўяўленне пра «дасканалага гаспадара і тырана». 3за таго, што многія ідэі Сюньцзы адрозніваліся ад класічнага вучэння, ён падвяргаўся крытыцы з боку некаторых прадстаўнікоў наступных пакаленняў канфуцыянцаў. Хань Юй казаў пра Сюньцзы «нязначная прымешка ў добрым віне», падкрэсліваючы, што Сюньцзы меў невялікія недахопы. Нэаканфуцыянская школа Чжу Сі, якая ўзнікла ў эпоху дынастыі Сун, яшчэ ў большай ступені праслаўляла Мэнцзы і прыніжала Сюньцзы. I толькі ў эпоху позняй Цын Лян Цычаа, Чжан Тайянь і іншыя зноў ацанілі ідэалогію Сюньцзы, пазначылі яго важнае месца ў гісторыі філасофіі. Трактат «Сюньцзы» быў складзены Лю Сянам у эпоху дынастыі Заходняя Хань і ўключае ў сябе 32 главы. Ян Лян у эпоху дынастыі Тан перарабіў іху 20 тамоў. Лічыцца, што такія творы, як «Павучанні да вучобы» («Цюань сюэ»), «Дасканалы правіцель і тыран» («Ван ба»), «Прыродная схільнасьць [чалавека]