Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
[Арыгінальны тэкст] Людзі бачаць гэта, быццам бачаць лёгкія яго і пячонку. Але тады які ў гэтым сэнс? Гэта называецца шчырасць у душы і яе праява ў знешняй форме. Сапраўдны чалавек строгі да сябе нават тады, калі яго ніхто не бачыць.
п«Кніга рытуалаў», або «Лі цзы» — гэта збор твораў канфуцыянцаў, складзены ў перыяд з пачатку эпохі Ваюючых царстваў да эпохі дынастыі Цынь, выкарыстоўваўся для тлумачэння сістэмы цырыманіялу. У эпоху дынастыі Хань старажытную класічную літаратуру, пазначаную Канфуцыем, называлі «Цзын» (канон), аўдалейшым вучні Канфуцыя пры трактаванні гэтых «Цзын» выкарыстоўвалі іерогліф «Чжуань» або «Цзы» (кніга, запісы). «Лі цзы» («Кніга рытуалаў») такім чынам і атрымала сваю назву. У эпоху дынастыі Хань былі распаўсюджаны два трактаты — «Да дай цы» і «Сяа дай цы». У канцы перыяду Усходняй Хань трактат «Да дай бэнь» перастаў быць папулярным. Чжэн Сюань зрабіў каментары да 49 раздзелаў «Сяа дай бэнь», пасля чаго яны дасягнулі ўзроўню «Цзын» (канона). Нэаканфуцыянцы дынастыі Сун вылучылі з яго зместу дзве главы — «Вялікае вучэнне» («Да сюэ») і «Вучэнне аб сярэдзіне» («Чжун юн»), якія разам з трактам «Гутаркі і меркаванні» («Лунь юй») і «Мэнцзы» былі аб'яднаны ў «Чатырохкніжжа» («Сы шу»). Паводле паданняў, «Вучэнне аб сярэдзіне» («Чжун юн») было складзена нашчадкамі Канфуцыя ў эпоху Войнаў паміж царствамі. Чжэн Сюань так тлумачыў гэта: «У слове «Чжун юн» іерогліф «чжун» азначае залатую сярэдзіну, якой трэба прытрымлівацца ў адносінах з людзьмі. А іерогліф «юн» азначае «выкарыстоўваць». Унук Канфуцыя Цзы Сы так рабіў, каб праславіць дабрадзейнасць вялікіх продкаў».
36
Глава /. Аб самаўдасканаленні
[Тлумачэнне] Калі чалавек у душы сваёй шчыры, то гэта відаць і знешне.
У старажытных кітайскіх класічных трактатах «Да сюэ» («Вялікае вучэнне») «Чжун юн» («Вучэнне аб сярэдзіне») ёсць выказванні, якія падкрэсліваюць, тто высакародны муж павінен «быць строгім да сябе нават тады, калі застаецца самнасам». Кітайцы надаюць дадзенаму пастулату вялікую ўвагу. Яны лічаць, што прынцып «словы не разыходзяцца са справай» — гэта вельмі значная маральная якасць. На словах чалавек можа пастаянна прыхарошваць сябе, паважна распавядаць пра ісціну, але ўчынкі заўсёды выяўляюць яго сапраўдную сутнасць. Людзі часта заўважаюць, што многія чыноўнікі, затрыманыя за карупцыю, яшчэ месяц таму ці нават пару дзён таму, гаварылі пра сумленнасць і непадкупнасць чыноўнікаў. Яны могуць нейкі час хавацца такім чынам, але «нават самы асцярожны можа дапусціць промах». Калі думкі доўгі час разыходзяцца са словамі, гэта будзе бачна ў паводзінах і ўчынках чалавека.
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Усё прыхаваное некалі праяўляецца да апошніх драбніц, таму высакародны муж строгі да сябе нават тады, калі яго ніхто не бачыць
[Цытата з] «Лі цзы» («Запіскі аб прыстойнасці»), глава «Чжун юн» («Вучэнне аб сярэдзіне»).
[Арыгінальны тэкст] Загад неба завецца «прыродай». Імкненне прытрымлівацца законаў прыроды завецца Шляхам. Спасціжэннем Шляху называецца вучоба. Ісціна не можа быць адкінутай у адно імгненне, калі яе можна адкінуць — гэта не ісціна. Вось чаму высакародны муж асцярожны ў дачыненні да таго, што ён не бачыў, і баіцца таго, пра што не чуў. Усё прыхаванае некалі праяўляецца да апошніх драбніц, таму высакародны муж строгі да сябе нават тады, калі яго ніхто не бачыць.
[Тлумачэнне] Чалавек выяўляе сваю сутнасць нават у малым — нават у самых нязначных словах і дзеяннях, таму высакародны муж павінен быць строгім да сябе, нават калі застаецца самнасам.
Традыцыйная канфуцыянская філасофія мяркуе, што чалавек па нараджэнні набывае сутнасць, якая вызначана загадам неба. Улюбой сутнасці ёсць добры пачатак, які выяўляецца пры розных абставінах. Напрыклад, пачуццё спагады. Але парастак гэтага добрага пачатку звычайна знаходзіцца ў самых глыбінных схован
38
Глава /. Аб самаўдасканаленні
kqx, пра якія можа ведаць толькі сам чалавек. Многія чыноўнікі, злоўленыя на карупцыі, пасля пісалі ў сваіх нататках пра раскаянне. Яны расказвалі, што адчувалі неспакой / трывогу, калі першы раз бралі хабар. Гэты неспакой і ёсць той добры пачатак. Калі ў пэўны момант яны змаглі б утаймаваць сваю сквапнасць, падтрымаць добры намер, то не скаціліся б у бездань. Так званае «быць строгім да сябе» якраз і азначае, што трэба пастаянна пытацца ў свайго сумлення: ці адчуваю я сорам.
«Быць строгім да сябе» — гэта вельмі важны канфуцыянскі прынцып, які звычайна тлумачыцца так: «быць абачлівым і ўважлівым у моманты адзіноты». Таварыш Лю Шаацы ў кнізе «Развагі пра выхаванне камуністаў» зрабіў зразумелае ўсш тлумачэнне на гэты конт: «У моманты самастойнай працы, калі за ш няма нагляду, чалавек можа зрабіць рознага роду дрэнныя рэчы. А зробіць ён нешта дрэннае ці не, залежыць ад ступені яго патрабавальнасці да сябе. Патрабавальнасць да сябе — істотны паказчык здольнасці да самаўдасканалення і ўмова поспеху гэтага працэсу». «Быць строгім да сябе» — гэта спосаб асобаснага самаразвіцця, які не толькі мае важнае значэнне ў маральнай практыцы старажытных часоў, але які да сёння захоўвае важную практычную каштоўнасць для працэсу будаўніцтва сацыялізма.
39
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Камень можна разбіць, але немагчыма пазбавіць яго цвёрдасці. Кінавар можна расцерці, але немагчыма пазбавіць колеру
[Цытата з] «Лі цзы» («Запіскі аб прыстойнасці»), глава «Чэн лянь» («Аб сумленнасці»)12.
12Люй Бувэй (292235 гг. да н.э.) займаў пасаду прзм'ерміністра царства Цынь у познія гады эпохі Змагаючыхся царстваў. Быў выхадцам з Пуяна (цяперашні г. Аньян правінцыі Хэнань). Першапачаткова быў гандляром, а яго самай паспяховай інвестыцыяй стала дапамога з выплатай закладу за сына кіраўніка царства Цынь, якога звалі Чу. Пазней ён стаў Чжуансянваном, кіраўніком царства Цынь. Пасля ўступлення на пасаду ён зрабіў Люй Бувэя міністрам і дараваў яму тытул хоу (спадчынны тытул кітайскай знаці. — Заўв. рэд.). Люй Бувэй узначаліў войска і разбурыў Усходнюю Чжоу. Ін Чжэн (пасля імператар Цынь Шыхуан), атрымаўшы ў спадчыну прастол, лічыў яго за дзядзьку, прадставіў яго Лаа Ай. Люй Бувэй меў сяброўскія сувязі з імператрыцай і быў вельмі магутны. Ін Чжэн пасля паўналецця выкарыстаў справу Лаа Ай для звальнення Люй Бувэя. Люй Бувэй выпіў атручанае віно і памёр. У эпоху Змагаючыхся царстваў прзм'ерміністр царства Цынь Люй Бувэй арганізаваў групу сваіх нахлебнікаў, яны склалі энцыклапедычны твор, які пазней назавуць «Люй лань», або «Аналы Люй Бувэя». У склад кнігі ўваходзілі 160 раздзелаў, якія склалі 26 тамоў. Твор утрымлівае больш за 200 тысяч слоў. Гэтая кніга прызначалася для вывучэння мыслярамі ўсіх школ. Яна падсумавала гістарычны вопыт, дала план доўгаму і стабільнаму кіраванню новай аб'яднанай імперыяй.
40
Глава /. Аб самаўдасканаленні
[Арыгінальны тэкст] Камень можна разбіць, але немагчыма пазбавіць яго цвёрдасці. Кінавар можна расцерці, але немагчыма пазбавіць колеру. Бо цвёрдасць і чырвоны колер уласцівыя гэтым рэчам па прыродзе. Тое ж, што ёсць прырода, атрымана ад Неба, і гэта нельга адабраць па свавольстве.
[Тлумачэнне] Як ні спрабуй разбіць камень, ён паранейшаму будзе цвёрды; як ні спрабуй расцерці кінавар, ён паранейшаму будзе чырвоным.
Цвёрдасць — гэта асноўная ўласцівасць камня, чырвоны — гэтпа натуральны колер кінавару, таму яны не будуць мяняць сваю ўнутраную, уласцівую ш прыроду пад уздзеяннем знешняй сілы. Разуменне чалавека магчыма праз прадметы. Сёння, у працэсе ўсебаковага паглыблення рэформаў, перад тварам складаных абставін і розных спакусаў, ці змогуць кіруючыя кадры прайсці выпрабаванне? Трэба спытаць іх саміх, ці разумеюць яны, што такое ўнутраная прырода камуніста?
41
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Таму, хто яшчэ не аперыўся, нельга высока лятаць
[Цытата з] «Чжаньга цэ» («Планы Ваюючых царстваў»)13.
[Арыгінальны тэкст] Імператар краіны Цын казаў: «Я чуў, што таму, хто яшчэ не аперыўся, нельга высока лятаць. Калі закон не дапісаны, яго нельга выкарыстоўваць для пакарання. Амаральны чалавек не павінен правіць народам. Зараз настаўнік не пабаяўся цяжкасцяў далёкага шляху, змог іх пераадолець, каб настаўляць мяне. Давай у іншы дзень пра гэта пагаворым».
13«Чжаньга цэ» («Планы Ваюючых царстваў») — гэта гістарычная кніга, якая называецца яшчэ «Го цэ» («Палітыка царства»), «Дуань чан шу» («Кніга аб слабых і моцных месцах»). Гэта важная кніга для вывучэння гісторыі Ваюючых царстваў. У ей па чарзе пададзена гісторыя наступных царстваў: Усходняя Чжоу, Заходняя Чжоу, Цынь, Цы, Чжаа, Вэй, Хань, Янь, Сун, Вэй, Чжуншань. Усяго ў ёй 12 падраздзелаў, 33 тамы. Налічваецца 497 глаў і прыблізна 120 тысяч іерогліфаў. Запісаная гісторыя пачынаецца з 490 года да н.э., калі Чжы Бо забіў Фань Шы, і заканчваецца 221 годам да н.э., калі Гаа Цзяньлі атакаваў імператара Цынь Шыхуана. Літаратурны стыль твора «Чжаньга цэ» («Планы Ваюючых царстваў») вельмі вытанчаны, мова жывая і вобразная. Аўтарам быў не адзін чалавек, і зусім не адразу была складзена ўся кніга. У канцы дынастыі Заходняя Хань Лю Сян аформіў 33 раздзелы твора, назву кнігі вызначыў таксама ён. У эпоху Сун частка раздзелаў была страчана, іх выправіў і дапоўніў Цзэн Гун. Але каментар Гаа Ю, зроблены ў эпоху Усходняй Хань, паранейшаму прадстаўлены толькі часткова. Баа Бяа ў эпоху Сун змяніў першапачатковую паслядоўнасць раздзелаў кнігі і зрабіў новы каментар. Мяа Вэньюань апублікаваў «Новы каментар да мЧжаньга цэм».
42
Глава /. А6 самаўдасканаленні
[Тлумачэнне] Калі пёраў яшчэ недастаткова, то не атрымаецца расправіць крылы і ўзняцца ўвысь.
Першая трыграма ў «I цзын» («Кнізе перамен») — гэта «цянь» 倬幻.Яна распавядае аб паступовым развіцці працэсу: ад моманту, калі цмок нырнуў у ваду і не трэба дзейнічаць, да моманту, калі цмок ляціць і знаходзіцца ў небе. Ведаючы гэта, неабходна навучыцца «апускацца», пастаянна акумуляваць сілы, умацоўваць сваю апору, чакаць адпаведнага выпадку. Чым болей здолееш назапасіць, тым болый упэунена будзеш сябе адчуваць. Для станаўлення асобы «апусканне» — гэта абавязковы працэс, каб займацца вучобай і назапашваннем ведаў. «Чалавек застаецца ў невядомасці і не адчувае крыўды». Можна заставацца ў адзіноце, што таксама з'яўляецца трэніроўкай, Сучасныя грамадскія норавы вельмі пераменлівыя: гандляры хочуць разбагацець за адну ноч, навукоўцы жадаюць праславіцца за адну ноч, чыноўнікі хочуць узвысіцца за адну ноч, ніхто не хоча заглыбіцца ў сваю справу. Часам здаецца, што можна імгненна дасягнуць сваіх мэтаў, але калі няма трывалай асновы, зямля пад нагамі дрыжыць, і ў канчатковым рахунку ўсе тыя мары лопнуць, як бурбалка.