Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
[Тлумачэнне] Тварыць дабро гэтак жа складана, як узбірацца на гару, а паддацца злу падобна горнаму абвалу — лёгка і імкліва.
Людзям заўсёды была ўласцівая цяжка пераадольваемая інертнасць, у дзеяннях / дабрачыннасці у тым ліку. Калі гавораць пра інертнасць у дзеяннях, то звычайна маюць на ўвазе ляноту, нежаданне працаваць, безыніцыятыўнасць. Пры належным старанні і строгай дысцыпліне гэтыя недахопы можна пераадолець. Але змагацца з інертнасцю ў дабрачыннасці, а таксама навучыцца цвёрда памятаць пра неабходнасць рабіць дабро складана, калі няма знешняга кантролю. Чалавек, які хоча пазбавіцца зла і мае намер рухацца шляхам дабра, папершае, павінен мець цвёрдую ўпэўненасць, павінен збудаваць «ахоўную плаціну». A naдругое, яму неабходна мець вопытнага настаўніка і добрых сябраў, якія дапамогуць убачыць памылкі. Неабходна зацвярдзіцца ў сваім намеры, q сяброў выбіраць асцярожна. Гэта павучанне асабліва актуальнае для маладых кіруючых кадраў.
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Вялікім мужам называюць таго, хто не спакушаецца ні багаццем, ні шляхетнасцю; ко「о не прымусяць збочыць са шляху ні беднасць, ні пагарда;
каго не прымусяць ссгнуць спіну ні чыянебудзь вялікасць, ні ваяўнічыя пагрозы
[Цытата з] «Мэнцзы», глава «Тэнскі Вэньгун. Частка другая»9.
9 Мэнцзы (прыблізна 372289 гг. да н.э.), сапраўднае імя Кэ, родам з княства Цзоу (цяперашні павет Цзоу правінцыі Шаньдун), навучаўся ва ўнука Канфуцыя, якога звалі Цзы Сы, быў вялікім канфуцыянскім настаўнікам сярэдзіны перыяду Змагаючыхся царстваў. Мэнцзы атрымаў у спадчыну вучэнне і ідэі Канфуцыя і развіў іх, у старажытнасці быў вельмі шанаваным настаўнікамканфуцыянцам, аказваў неверагодна вялікі ўплыў на сучаснікаў і саступаў толькі самому Канфуцыю. Мэнцзы называлі «Другі за абсалютна мудрым». Хоць трактат «Мэнцзы» не быў напісаны ім самім, але ён быў створаны вучнямі Мэнцзы, якія, несумненна, адлюстравалі ў змесце словы і дзеянні свайго настаўніка. У трактаце Мэнцзы прапануе тэорыю аб першапачатковай чалавечай прыродзе, палітычную тэорыю, заснаваную на прынцыпе гуманнага і дабрачыннага праўлення, а таксама ідэю «народ важней, чым кіраўнік». Пачынаючы з дынастыі Паўночная Сун, трактат «Мэнцзы» атрымаў статус класікі канфуцыянства. Чжу Сі ў эпоху дынастыі Паўднёвая Сун аднёс дадзены трактат да «Чатырохкніжжа», з тых часоў ён стаў абавязковым для вывучэння тым старажытным дзеячам, якія збіраліся здаваць экзамен на навуковую ступень.
28
Глава /. Аб самаўдасканаленні
[Арыгінальны тэкст] Мэнцзы запярэчыўяму: «Якжа гэта ў цябе атрымліваецца, што яны вялікія мужы? Ты, відаць, яшчэ не вывучаў правілаў пачцівасці і абрадаў. Пры надзяванні ўбору на галаву юнака, які становіцца мужчынам, яго навучае бацька, а калі дзяўчына выходзіць замуж, яе навучае маці. Яна праводзіць дзяўчыну да варот і наказвае ёй: «Накіроўваючыся ў свой дом, абавязкова будзь пачцівай, будзь асцярожнай, не трэба супярэчыць мужу». Значыць, паслухмянасць лічыцца правільным шляхам для жонак і наложніц. А бацька навучае: «Жыві ў прасторнай Паднябеснай так, каб табе было з усімі прасторна, займай месца, адпаведнае тваім здольнасцям, ды ідзі яе вялікім шляхам. Калі здолееш рэалізаваць свае памкненні — выкарыстоўвай іх на карысць народу, а калі не здолееш здзейсніць свае намеры, усё роўна ідзі абраным шляхам.
Вялікім мужам называюць таго, хто не спакушаецца ні багаццем, ні шляхетнасцю; каго не прымусяць збочыць са шляху ні беднасць, ні пагарда, каго не прымусяць сагнуць спіну ні чыянебудзь вялікасць, ні ваяўнічыя пагрозы».
29
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
[Тлумачэнне] Багацце і шляхетнасць не прымусяць сапраўднага высакароднага мужа паддацца разбэшчанасці і заняпаду, беднасць і пагарда не прымусяць яго змяніць ідэалы, грубая сіла не зможа прымусіць яго скарыцца.
У кітайскай культурнай традыцыі мэтанакіраванага і таленавітага чалавека часта называлі «вялікім мужам», або «мужам». Напрыклад, у трактаце «Хань шу» ў главе «Жыццяпіс Лі Гуана» сказана: «[Лі] узышоу на пагорак ў звычайным адзенні і адзін выййіаў з лагера. Ён сказаў свіце: «Не ідзіце за мной, доблесны муж сам адрэжа [ў кіраўніка сюнаў] Шан'юя вуха». Ці напрыклад, у кнізе «Новае выкладанне апавяданняў» сказана: «Вялікі муж, які ўзначальваў тысячы салдат, прыйшоў на поле смяротнага бою, выступіў у паход на знак вернасці гаспадару. Нельга сказаць, што ён зрабіў гэта ў пагоні за славай».
Глава /. Аб самаўдасканаленні
Мэнцзы падчас абмеркавання з вучнем Цзын Чунем пытання «як стаць вялікім мужам» згадаў гэтыя знакамітыя словы. На думку Мэнцзы, улада «вялікага мужа» не павінна грунтавацца на сіле, насупраць, дута яго павінна сілкавацца высокай мараллю ў розных жыццёвых сітуацыях, няхай гэта будзе багацце ці шляхетнасць, беднасць або пагарда, магутнасць, гвалт ці пагрозы, яму належыць абапірацца на маральныя ідэалы ў сваіх дзеяннях.
У новую эпоху кадры вышэйшага кіраўніцтва сутыкаюцца з вялікай колькасцю складаных і адказных даручэнняў. Але спакус перад імі таксама вельмі шмат. Як пазбегнуць зазнайства ў спрыяльных жыццёвых абставінах, як не скардзіцца, калі сустракаеш цяжкасці? Для гэтага ў першую чаргу трэба спытаць у самога сябе, ці пасеяна ў душы зерне высокай маралі.
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Сутнасць «Вяаіко「сі вучэння» ў асвятленні і тлумачэнні дабра, усталяванні дабра ў「роллсіАСкім жыцці, у імкненні быць бліжэй да народа
[Цытата з] «Лі цзы» («Запіскі аб прыстойнасці»), глава «Да сюэ» («Вялікае вучэнне»)10.
[Арыгінальны тэкст] Сутнасць «Вялікага вучэння» ў асвятленні і тлумачэнні высокай маралі, а таксама ў тым, каб быць бліжэй да народа і весці яго да ўсяго самага добрага.
10«Да сюэ», або «Вялікае вучэнне» — гэта раздзел трактата «Лі цзы» («Запіскі аб прыстойнасці»). У перыяд эпохі дынастыі Сун Чжу Сі вылучыў яго разам з трактатам «Чжун юн» («Вучэнне аб сярэдзіне»), паставіў у адзін шэраг з «Лунь юй» і «Мэнцзы» і зрабіў «Камэнтар да збору радкоў Чатырохкніжжа» («Сышу чжанцзюй чжуцзі»), пасля чаго гэтыя чатыры творы сталі называцца «Сы шу», што значыць «Чатырохкніжжа». Чжу Сі лічыў, што «Да сюэ» («Вялікае вучэнне»)— гэта «спадчына, пакінутая вучнямі Канфуцыя, дзверы для пачатковага шляху самаўдасканалення». Іншымі словамі, ён лічыў, што гэты трактат з*яўляецца абавязковым пачатковым матэрыялам для вывучэння канфуцыянства, таму распачынае «Чатырохкніжжа». Чжу Сі таксама перагрупаваў раздзел «Да сюэ» («Вялікае вучэнне») трактата «Лі цзы», падзяліў яго на дзве часткі: «Цзын» (经 «канон») і «Чжуань» (传 «паданне»). «Цзын» складаецца з аднаго раздзела і ўключае ў сябе арыгінальныя словы Канфуцыя, запісаныя Цзэн Шэнем. «Чжуань» прадстаўлена адзінаццаццю раздзелам і змяшчае ў сабе трактоўкі і тлумачэння вучэння Канфуцыя ад Цзэнцзы. Шмат людзей добра знаёмы з «Да сюэ» («Вялікае вучэнне»). Нішто не можа пераўзысці так званыя «тры асновы і восем палажэнняў» («Сань ган ба му»). Пад «трыма асновамі» маецца на ўвазе вышэйшая дабрадзейнасць, любоў да народа, імкненне да душэўнай дасканаласці. А так званыя «восем палажзнняў» прадстаўляюць працэс унутранай і знешняй працы над сабой, неабходнай канфуцыянцам для далейшага развіцця. Да гэтых палажэнняў адносяцца: разуменне сутнасці рэчаў, давядзенне ведаў да дасканаласці, шчырыя намеры, адкрытае сэрца, маральнае выхаванне, парадак у сямЧ (доме), кіраванне дзяржавай, мір і згода ў Паднябеснай.
32
Глава /. Аб самаўдасканаленні
[Тлумачэнне] Мэта «Вялікага вучэння» ў тым, каб дапамагчы чалавеку зразумець дабрыню і глыбіню свайго сэрца, адкінуць старыя прынцыпы і стаць на шлях выпраўлення, дасягнуць межаў дасканаласці, пры якіх тонка разумееш сутнасць рэчаў (Чжу Сі, зыходзячы з выказвання настаўніка Чэна, гаварыў: «Быць мбліжэй да народа” — гэта значыць абнаўляць народ». Так Чжу Сі сцвярджаў неабходнасць дапамагчы людзям адкінуць старое і прыняць новае.
«Да сюэ» («Вялікае вучэнне») супрацьпастаўлена «Сяа сюэ» («Малое вучэнне»). Чжу С/ ў сваёй працы «Да сюэ Чжанцзюй сюй» («Прадмова да «Вялікага вучэння» з разбіўкай на артыкулы і фразы]) так апісвае сістэму адукацыі старажытных ідэальных «трох пакаленняў» (Яа, Шунь, Юй): «Дзіця з васьмі гадоу пачынала “Малое вучзння" (аСяа сюэгг), Вучылася ^прыдатным манерам і паводзінам у патрэбнай сітуацыі, вучылася прыбірадь”, вывучала «этыкет, музыку, стральбу з лука, кіраванне калясніцай, каліграфію, лічбы»; 15гадовы малады чалавек пачынаў ^Вялікае вунзнне" ((іДа сюз') і займаўся аспасціжэннем прынцыпаў, ачышчэннем духу, удасканаленнем самога сябе, кіраваннем людзьмГ». Так званы «Шлях вялікага вучэння» («Да сюэ чжы Даа») змяшчае ў сабе асноўныя мэты «Вялікага вучэння». Чжу Сі наступным чынам тлумачыу паняцце «найвышэйшай дабрадзейнасці» («Мін дэ»), якое сустракалася ў першапачатковым тэксце: «Чалавек атрымау вышэйшую дабрачыннасць ад Неба, яго душа ясная, розум нічым не азмрочаны. Валодаючы ўсімі мудрасцямі, можна вырашыць усе справы». А «імкненне
Цы Байшы
34
Глава /. Аб самаўдасканаленні
да дутэўнай дасканаласці» («Чжы шань») Чжу Сі каментаваў так: «Вышэйшая ступень існасці ва ўпраўленні справамі». Як бачна, усе яго каментары маюць вельмі яркую афарбоўку «Вучэння аб прынцыпе» («Лі сюэ»).
«Шлях Вялікага вучэння» («Да сюэ чжы Даа»), які паглыблена вывучаўся ў старажытнасці, як / раней, служыць прыкладам для сённяшніх вышэйшых навучальных устаноў. Універсітэт не павінен быць проста ўстановай прафесійнай падрыхтоўкі або васальным валоданнем чынавенства, ён павінен быць месцам, дзе імкнуцца да «спасціжэння Шляху». Змест гэтага «Шляху» сёння змяніўся, але яго дух застаўся ў спадчыну нашчадкам. «Шлях спасціжэння прынцыпаў, ачышчэння духу, удасканалення самога сябе, кіравання людзьмі» ўяўляе сабою чалавечы ідэал. «Абуджаць» і «раскрываць hq свет вочы» — вось задача, якую ён павінен выконваць у асяроддзі студэнтаў, якія гуляюць у кампутарныя гульні, кахаюць, перажываюць зза ацэнак і шукаюць стажыроўкі.
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Гэта называецца шчырасць у душы і яе праява ў знешняй форме. Сапраўдны чалавек строгі да сябе нават тады, калі я「。ніхто не бачыць
[Цытата з] «Лі цзы» («Запіскі аб прыстойнасці»), глава «Да сюэ» («Вялікае вучэнне»)11.