Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
65
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Для мэтанакіраваных памкненняў няма недасяжнай далі, бязлюдныя горы і мора не могуць стрымаць іх.
Аля мэтанакіраванай волі няма ўмацаванняў, якія яна не возьме. Нават адборнае войска не здолее даць адпор, не дапамогуць і моцныя латы
[Цытата з] «Гэ янь лянь бі» («Зборнік выдатна падабраных афарызмаў»)26.
[Лрыгінальны тэкст] Для мэтанакіраваных памкненняў няма недасяжнай далі, бязлюдныя горы і мора не могуць стрымаць іх. Для мэтанакіраванай волі няма ўмацаванняў, якія яна не возьме. Нават адборнае войска не здолее даць адпор, не дапамогуць і моцныя латы
26 «Гэ янь лянь бі» («Зборнік выдатна падабраных афарызмаў») — гэта дзіцячая кніга, якая з'явілася ў эпоху дынастыі Цын. Яе аўтарам, па некаторых версіях, з'яўляецца спадар Шань Іньцзын. Кніга застаецца дзіцячым падручнікам ужо вельмі працяглы час. Існуе некалькі розных версій твора. Кніга друкавалася бессістэмнадаму паміж версіямі існуюць вялікія разыходжанні.У адпаведнасці з канфуцыянскім «Вялікім вучэннем» і курсам на «залатую сярэдзіну» кніга асвятляе наступныя прынцыпы: «шчырасць намераў», «шчырасць сэрца», «разуменне сутнасці рэчаў», «давядзенне ведаў да дасканаласці», «удасканаленне», «утрыманне дома ў парадку», «кіраванне дзяржавай», «мір у Паднябеснай». У кнізе сабраны розныя прыказкі і афарызмы, якія маюць дачыненне да гэтых прынцыпаў. Задума аўтара складаецца ў тым, каб з дапамогай выказванняў аб непарушных законах і правілах сфармуляваць павучанні. Выкарыстоўваючы простыя для разумення словы, абудзіць у дзяцей правільныя думкі, натхніць іх.
66
Глава /. Аб самаўдасканаленні
[Тлумачэнне] Няма такіх вяршынь, якіх не змогуць дасягнуць высокія памкненні, нават горы і мора не могуць служыць перашкодай. Няма бар'ерау, якія не змагла 6 зламіць воля, нават адборныя войскі ў даспехах не могуць яе стрымаць.
Пачатак любой справы патрабуе таго, каб была пастаўлена мэта. Мэта — гэта падмурак любой справы. Але перш трзба мець у сваім сэрцы правільныя маральныя каштоўнасці. Напрыклад, спытаць сябе: чаму хачу стаць чыноўнікам?Няўжо, каб мець кавалак хлеба і надзейны прыбытак, ціхае і спакойнае жыццё? Ці каб трымаць у руках уладу і выкарыстоўваць службовае становішча ў карыслівыхмэтах?Ці каб служыць людзям? Кірунак душэуных намераў — гэта аснова базісных перакананняў. Людзей моцнай волі адрознівае цвёрдасць і ўпартасць. Чым болый складана / цяжка, тым больш яны распальваюцца і становяцца яшчэ болей адважнымі. Кіруючыя кадры павінны задаць сабе тры пытанні: «Для каго?», «За кошт каго?», «Хто я?». Але перш чым адказваць, трэба падумаць над тым, куды скіраваны ўнутраныя памкненні.
Глава II.
Аб навучанні
XVIII з'езд Камуністычнай партыі Кітая прапанаваў стварыць інавацыйную марксісцкую кіруючую партыю, здольную вучыцца і служыць свайму народу. Чаму на першае месца партыя паставіла навучанне? Прычына заключаецца ў тым, што навучанне з^ўляецца прадпасылкай для двух астатніх складнікаў: толькі добрая адукацыя дапамагае служыць, толькі дбайная вучоба дапаможа здзейсніць новаўвядзенні.
Разуменне значнасці адукацыі з^ўляецца традыцыяй старажытнай кітайскай думкі аб кіраванні. «Чалавек, які займае службовы пост, пры магчымасці павінен працягваць вучобу, а навукоўцу пры магчымасці рэкамендуецца служыць». У старажытнасці людзі вельмі шанавалі арганічную сувязь паміж чыноўнікам і навукоўцам. Сюньцзы нават казаў: «Вучоны не абавязкова павінен быць чыноўнікам, але чыноўнік абавязкова павінен быць вучоным. Тым самым ён падкрэсліваў, што адукацыя з^ўляецца абавязковай для чыноўніка, а працэс навучання ніколі не павінен спыняцца.
69
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
У наш час цыкл абнаўлення ведаў значна скарачаецца. Раней казалі: «Век жыві — век вучыся». Нібы падштурхоўвалі ў пагоню за межамі спазнання. Але сёння гэты выраз гучыць як вымушанае патрабаванне зза «страху дэградацыі здольнасцяў». У наш час, наадварот, навуковы падыход у працы, дальнабачнасць, ініцыятыўнасць губляюць сваю актуальнасць у параўнанні з неабходнасцю ісці ў нагу з часам, не адставаць ад новых ведаў, з'яў, інавацый.
Сёння недастаткова вывучэння тэорыі палітыкі, законаў, партыйных нормаў, нацыянальных умоў, а таксама атрымання прафесійных ведаў. Літаратурныя і гістарычныя веды, традыцыйная культура Кітая таксама становяцца важным зместам навучання.
У сваю мову старажытныя людзі ўкладвалі перажыванні і пачуцці. «У імя Радзімы святой аддам без шкадавання жыццё сваё!», «Раней за ўсіх сумаваць над горам Паднябеснай і пасля ўсіх радавацца яе радасцям», «Ні багаццем, ні ўшанаваннямі не спакусіць, ні беднасцю, ні знявагай не пахіснуць, ні пагрозай, ні сілай не зламаць». Чытаючы старажытныя кнігі, думаеш пра гэтых
70
Глава II. Аб навучанні
людзей. «Убачыў мудраца і захацеў стаць такім жа» — гэта таксама свайго роду метад удасканалення для старажытных чыноўнікаў.
«Вучыцца, каб прымяняць веды на практыцы». Мэта вучобы заключаецца ў тым, каб прымяніць яе затым на практыцы. «Пустыя размовы наносяць шкоду нацыянальным інтарэсам, а рэальныя справы дапамагаюць краіне квітнець». Вучэнне, якое зводзіцца да кабінетных разваг, не мае сэнсу. «Вучыцца і не разважаць — дарма губляць час, разважаць і не вучыцца — пагібельна». Пад «разважаннем» тут маецца на ўвазе ўсведамленне праблемы. У вучобе можа з'явіййа кірунак, толькі калі ёсць праблема, якая ўказвае «шлях». Ці, напрыклад, неабходна выхаваць цікавасць да вучобы. Інтарэс — лепшы настаўнік. Як казаў Канфуцый, «тыя, хто ведаюць нешта, саступаюць тым, хто любіць штонебудзь; тыя, хто любіць штонебудзь, саступаюць тым, хто атрымлівае асалоду ад чагонебудзь». Толькі калі ёсць цікавасць, будзе існаваць рухаючы імпульс і рашучасць займацца вучобай. У адваротным выпадку, нават самы чысты і ўтульны кабінет не зможа ўтрымаць канцэнтрацыю думкі, яна будзе рвацца ў знешні яркі свет.
71
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Вучыцца і не разважаць — дарма губляць час, разважаць і не вучыцца — пагібельна
[Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Вэй Чжэн...» («Ажыццяўляць праўленне...»).
[Арыгінальны тэкст] Настаўнік сказаў:
—Вучыцца і не разважаць — дарма губляць час, разважаць і не вучыцца — пагібельна.
[Тлумачэнне] Калі чалавек вучыцца, але не думае, вучоба не дасць станоўчага выніку. Калі чалавек думае, але не вучыцца, то вынік будзе сумны.
Неабходна зразумець узаемасувязь паміж вучобай і мысленнем. Вучоба ўключае ў сябе вывучэнне кніг і навучанне на практыцы. Слова «мысленне» можна разумець як усведамленне наяўнасці розных пытанняў. Вучоба атрымае пэўны кірунак толькі пры наяўнасці пытанняў. Пакланенне Захаду ці выказванне думак пра тое, што Кітай павінен капіраваць заходнюю сістэму, з'яўляецца класічным прыкладам сітуацыі «вучыцца і не разважаць». Разам з тым, пры вырашэнні пытанняў неабходна надаваць увагу вучобе, аналізаваць / абагульняць як добрыя, так і дрэнныя аспекты мінулага, пераймаць вопыт іншых людзей. / толькі wqk можна пасапраўднаму знайсці ключ да вырашэння праблем.
Глава 〃. Аб навучанні
Тыя, хто нешта ведаюць, саступаюць тым, хто любіць штонебудзь; тыя, хто любяць штонебудзь, саступаюць тылл, хто атрымлівае асалоду ад нечо「сі
[Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Юн э» («Што тычыцца Юна»).
[Арыгінальны тэкст] Настаўнік сказаў:
Тыя, хто нешта ведаюць, саступаюць тым, хто любіць штонебудзь; тыя, хто любяць штонебудзь, саступаюць тым, хто атрымлівае асалоду ад нечага.
[Тлумачэнне] Людзі, якія маюць пэўныя веды, саступаюць тым, хто любіць гэтыя веды. Людзі, якія любяць веды, саступаюць тым, хто можа атрымліваць ад сваіх ведаў пэўную радасць. Чжу Сі ў эпоху Сун у «Каментары да Ратьірохкніжжа”》 напісаў: «Вучоны чалавек ведае, што ёсць навучанне. Чалавек, здольны любіць, любіць вучыцца, але не атрымлівае нічога. I толькі той атрымлівае карысць і радасць ад навучання, хто вучыцца з асалодай».
Адным словам, інтарэс з'яўляецца лепшым настаунікам. Як лічыўКанфуцый, найвышэйшы ўзровень — гэта ўменне ставіцца да вучобы як да задавальнення. Канфуцый сам вучыуся музыцы ў царстве Цы эпохі Шаа і быў так захоплены, што тры месяцы «не ведаў смаку мяса». Сёння мы часта захапляемся людзьмі, якія дабіліся поспехаў у пэўнай вобласці, і, нягледзячы на цяжкасці, працягваюць ствараць. На самай справе, яны атрымліваюць шмат радасці ад вучобы і працэсу тварэння. I гэтая радасць не толькі вызначае кірунак іх працы, але часта прымушае людзей забыцца аб цяжкіх матэрыяльных умовах. I ў рэшце рэшт, гэта дазваляе ш дасягнуць поспеху, недасягальнага для іншых.
73
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
3 трох чалавек абавязкова знойдзецца адзін,
у якога можна нечаму навучыцца
[Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Шу эр...» («Я перадаю...»).
[Арыгінальны тэкст] Настаўнік сказаў:
3 трох чалавек абавязкова знойдзецца адзін, у якога можна нечаму навучыцца. Я выбіраю дабро і прытрымліваюся яго, а нядобрага трэба сцерагчыся і імкнуцца выпраўляць яго.
[Тлумачэнне] Сярод мноства людзей, якія жывуць побач са мной, абавязкова знойдзецца той, хто можа быць маім настаўнікам.
Людзі болый за ўсё не любяць тых, хто заўсёды лічыць, што мае рацыю. Чалавек не можа авалодаць усімі ведамі, якія ёсць у свеце. Веды чалавека — толькі маленькая частка бязмежнага акіяну ведаў. У кожнага чалавека свой жыццёвы вопыт і веды, якія залежаць ад гэтага вопыту. Ва ўсіх яны розныя, тамумеркаванні разыходзяцца. Болей таго, чалавечае жыццё не бязмежнае, кожны чалавек ——толькі маленькая кропля ў рацэ гісторыі. «Наша жыццё мае мяжу, q вось веды невычэрпныя».
74
Глава II. Аб навучанні
Кніжныя веды не маюць глыбіні.
Глыбокія веды атрымліваюць на практыцы
[Цытата з] Дынастыя Сун, Лу Ю «Майму сыну аб чытанні ў зімовую ноч».
[Арыгінальны тэкст] Нашы продкі з маладых гадоў не шкадавалі сілы на заняткі навукай і толькі ў старасці дасягалі поспеху. Кніжныя веды не маюць глыбіні. Глыбокія веды атрымліваюць на практыцы.
[Тлумачэнне] Атрыманыя з кніг веды недасканалыя. Каб сапраўды зразумець прыроду рэчаў, неабходна самастойна вывучаць іх на практыцы.
Чытанне і вывучэнне — гэта аб'ектыўны працэс аддзялення благога ад добрага, фальшывага ад сапраўднага. Таму трэба падтрымліваць сувязь з рэальнасцю, клапаціцца пра адзінства пазнання і дзеяння. Неаобходна кіравацца тэорыяй і выкарыстоўваць назапашаныя веды, каб атрымаць уяўленне аб аб'ектыўных законах развіцця рэчаў. Старажытныя казалі: «Тое, што вы чуеце, горш, чьш тое, што вы бачыце, / тое, што вы бачыце, не так добра, як тое, што вы робіце». Таварыш Маа Цзэдун гаварыў, што «чытанне — гэта навучанне, q выкарыстанне — гэта таксама навучанне». Выкарыстанне нават важней, чым усё астатняе.