Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Высакародны муж так правярае сябе, быццам здзейсніў памылку14
[Цытата з] «Канцанцзы», глава «Сюнь Даа» («Навучаць Шляху»)15.
[Арыгінальны тэкст] Калі чалавек схільны да прадузятасці, хіба ён зможа пазнаць сябе? Мудрэц праяўляе паблажлівасць і маўчыць, а нізкі чалавек выстаўляе напаказ любоў і,
14Цзюньцзы, або высакародны муж, — гэта вельмі важнае і распаўсюджанае ў старажытным Кітаі паняцце. Звычайна ў ім вылучаюць тры адценні сэнсу. Першае значэнне, гэта зварот жонкі да мужа ці жанчыны да каханага, напрыклад, у главе «Норавы царстваў» з «Шы цзын» («Кнігі песень») у песні «Муж адпраўляецца на службу» сказана: «Муж адпраўляецца на службу. He ведаю, ці надоўга». Другое значэнне слова «цзюньцзы» — кіраўнік або шляхта. Трэцяе значэнне самае важнае — высакародны чалавек. Напрыклад, у «Го юй» («Рэчы царстваў») у главе «Рэчы валодання Лу. Раздзел першы» сказана: «Нікчэмныя люды баяцца, а высакародны муж — не».
15Паводле паданняў, Канцанцзы — гэта вучань Лаацзы, аўтар аднайменнай кнігі «Канцанцзы», якая яшчэ называецца «Кансайцзы», але пра яе няма запісаў у бібліяграфічных раздзелах «Ханьшу» і «Суйшу». У бібліяграфічным раздзеле «Новай гісторыі Тан» («Сінь Тан шу») ёсць запіс аб двух тамах «Кансайцзы» Ван Шыюаня: «На першым годзе валадарання пад дэвізам Цяньбаа было даручана абмежаваць хаджэнне чатырох асноўных канонаў, але «Кансайцзы» не быў знойдзены. Былы чыноўнік па імені Ван Юаньвэй сказаў: «Чжуанцзы» таксама завецца «Гэнсанцзы», «Лецзы» таксама завецца «Канцанцзы», фактычна гэта і ёсць адно і тое ж». Асновай трактата «Кансайцзы» з'яўляецца глава «Гэнсан чу» трактата «Чжуанцзы», ён складзены з падобных па сэнсе выказванняў мудрацоў.
44
Глава /. Аб самаўдасканаленні
захлёбваючыся, гаворыць [пра гэта]. Родныя спачуваюць і ненавідзяць, таму выказваюць супярэчлівыя меркаванні. Калі чалавек схільны да прадузятасці, то як можа сам зразумець гэта? Таму высакародны муж правярае сябе, быццам здзейсніў памылку.
[Тлумачэнне] Высакародны муж стрымлівае сябе, пастаянна разважае пра свае справы, як быццам часта памыляецца.
Важна тое, што чалавек павінен ведаць сябе. У «Канцанцзы» сказана: «У чалавека падчас пазнання самога сябе заўсёды бываюць перыяды цемры». Дабрадзейны чалавек валодае паблажлівым характарам, таму не жадае часта гаварыць пра недахопы іншых, нізкі чалавек просіць цябе аб якойнебудзь паслузе, q пасля расхвальвае цябе. Сваякі шкадуюць цябе, аберагаюць, q таму падпарадкоўваюцца твайму цяжкаму характару. 3 цягам часу ў цябе можа ўзнікнуць ілюзія ўласнай дасканаласці, q каб удасканаліць свой характар, трэба дзейнічаць так, нібы стаіш перад люстэркам, пастаянна аглядаць сябе, выяўляць недахопы. Гэта называецца «прыгледзецца да сябе, быць сумленным / патрабавальным да сябе». Гэта і ёсць праца па самаўдасканаленні.
45
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Аружба, якая існуе
дзякуючы ўплыву і магутнасці, не зможа прайсці доўгі шлях
[Цытата з] «Тры царствы», глава «Чжугэ Лян»16.
[Арыгінальны тэкст] Дружба, якая ўзнікае там, дзе ёсць уплыў і магутнасць, не можа быць даўгавечнай. Вучоныя дзеячы сыходзяцца адзін з адным, і іх сяброўства падобна таму, як у цяпле распускаецца больш кветак, у холадзе лісты не змяняюць свой колер. Сяброўства квітнее незалежна ад пор году, а калі сустракаюцца цяжкасці або небяспека, то яно толькі мацнее.
16Чжугэ Лян (181234), другое імя Кунмін, міністр царства Шу ў перыяд Трох царстваў, выдатны палітычны дзеяч гісторыі Кітая. Дзякуючы вельмі яркаму і незвычайнаму вобразу, створанаму ў рамане «Трох царстваў», Чжугэ Ляна ведаюць практычна ўсе ў Кітаі. Для народа ён стаў паважаным увасабленнем мудрасці.Чжугэ Лян прайшоў шлях ад жыцця ў адзіноце ў Наньяне да стварэння «Лунчжун дуй» і бітвы пры Чыбі, калі аб'яднанае царства У дало адпор Цаа Цаа і перамагло, а ўслед за тым ўзяло чатыры вобласці ў Цзынчжоу, увайшло ў Шу і ўзяло Чэнду. Чжугэ Лян шмат разоў узначальваў паходы на поўнач, але яны не былі паспяховымі. На 12 годзе кіравання пад дэвізам Цзяньсін (234) памёр ад хваробы ў апошнім паўночным паходзе, на фронце ў мястэчку Учжанюань. Яго пасмяротнае ганаровае імя Чжун У (сумленны і бясстрашны). Нашчадкі лічылі яго прыкладам чалавека, які «аддаваў сябе справе цалкам» да самай смерці. З'яўляецца аўтарам «Зборніка Чжугэ Ляна».
Глава I. Аб самаўдасканаленні
[Тлумачэнне] Цяжка быць даўгавечнай дружбе, якая ўзнікла на аснове ўлады і выгод.
Гэта выказванне перадае асноўную сутнасць сяброўства. Спакон веку існуе тры віды сяброўства. Ёсць «сяброўства высакародных людзей». На першы погляд яно можа здавацца пазбаўленым пачуццяў, але сэрцы такіх сяброў адчуваюць адно другое. Такія людзі ставяцца да свайго сябра, як да роднага чалавека. Ёсць «сяброўства па жыцці і смерці», калі ўсе няшчасці пераадольваюцца разам, ад нараджэння да самай смерці, і сябры адзіныя ў сваіх пачуццях. Ёсць «выгаднае сяброўства», калі можа здавацца, што адносіны паміж людзьмі палкія і блізкія, але на самой справе ўсё мераецца карысцю. Як толькі чалавек губляе магутнасць, дружба з ш разрываецца. У сяброўстве трэба ў першую чаргу звярнуць увагу на шчырасць. «Сябры», звязаныя адзін з адным толькі інтарэсамі, не з'яўляюцца сапраўднымі, іх адносіны не будуць доўгімі. Усё гэта ў першую чаргу неабходна разумець кіруючым кадрам, якія маюць у сваіх руках вялікую ўладу. Вакол іх нямала людзей, гатовых ліслівіць і падлашчвацца, падлабуньвацца і прыслужваць. Трэба дакладна адрозніваць сапраўдных і фальшывых сяброў, але гэта бывае вельмі няпроста.
47
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Дружба, якая грунтуецца на вялікіх магчымасцях (□△нсі「。боку, рассыплецца, як толькі магутнасць пачне знікаць. Дружба, якая ўзнікла зза выгод, знікне, калі не стане выгод
[Цытата з] Дынастыя Суй, Ван Тун17 «Чжун шо», глава «Лі юэ» («Цырымоніі і музыка»).
[Арыгінальны тэкст] Цзы сказаў: «Дружба якая грунтуецца на вялікіх магчымасцях аднаго боку, рассыпецца, як толькі магутнасць пачне знікаць. Дружба, якая ўзнікла зза выгод, знікне, калі не стане выгод. Таму высакародны муж не ўхваляе такое».
17Ван Тун (580617), другое імя Чжун Янь, родам з Лунмэня ў Хэдуне (цяпер горад Ваньжунь правінцыі Шаньсі). Выхадзец з канфуцыянскай сям'і чыноўніка. У эпоху Суй быў падатковым інспектарам і справаводам у вобласці Шу. У апошнія гады дынастыі Суй сышоў са службы і вярнуўся ў родны край, цалкам аддаўся напісанню кніг і выкладанню. Стаў выдатным вучонымканфуцыянцам. У эпоху дынастыі Тан многія вядомыя саноўнікі, напрыклад, Сюэ Шо, Ду Янь, Вэньянь Бо былі яго вучнямі. Пасля смерці яго вучні далі яму пасмяротнае імя «Вэньчжунцзы». Са знакамітых твораў Ван Туна, якія аказалі вялікі ўплыў на наступныя пакаленні, можна назваць «Чжун шо».
48
Глава /. Аб самаўдасканаленні
[Тлумачэнне] Зносіны, якія ўзніклі таму, што ёсць сіла і ўлада, заканчваюцца адразу пасля таго, як іншы бок губляе сваю сілу і ўладу. Зносіны, узнікшыя на аснове выгады і інтарэсаў, разрываюцца, як толькі знікае гэтая выгада.
Гэта цытата вызначае прынцыпы сяброўства. Зносіны паміж сапраўднымі сябрамі азначаюць захапленне індывідуальнасцю іншага, рэзананс душ. Зусім іншымі будуць адносіны, што ўзніклі на падставе вялікіх магчымасцей аднаго з бакоў. У чалавека, што мае вялікія магчымасці, няма адбою ад сяброў. Але варта толькі яму страціць свае магчымасці, як вакол адразу ні душы. Цяпло і холад у людскіх адносінах заўсёды праяўляюць сябе так, мноства прыкладауу гістарычных кнігах сведчаць пра гэта. Выбіраючы сяброў, кіруючыя работнікі павінны быць абачлівымі і стрыманымі. Прыгожыя словы не абавязкова ідуць ад чыстага сэрца. Людзі могуць ухваляць толькі твае магчымасці, А з'едлівыя словы не абавязкова азначаюць злыя намеры, вельмі можа быць, што яны выкліканы клопатам пра чалавека і любоўю да яго.
49
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Камяні ракі Цзынсі небяспечныя, таллу людзі асцерагаюцца.
Цэлы год не чуваць, каб хто ўпаў.
Але ёсць месца без камянёў, са спакойным цячэннем, і адтуль пастаянна даходзяць звесткі, што хтосьці ўтапіўся
[Цытата з] Дынастыя Тан, Ду Сюньхэ18, верш «Рака Цзынсі».
[Арыгінальны тэкст] Камяні ракі Цзынсі небяспечныя, таму людзі асцерагаюцца. Цэлы год не чуваць, каб хто ўпаў. Але ёсць месца без камянёў, са спакойным цячэннем, і адтуль пастаянна даходзяць звесткі, што хтосьці ўтапіўся.
18Ду Сюньхэ (846907), другое імя Янь Чжы. Назваў сябе «чалавекам з гары Цзюхуашань», родам з Шыдай у акрузе Чычжоу (сучасны г. Тайшу правінцыі Аньхой). Вядомы паэт позняга перыяду дынастыі Тан. Нарадзіўся ў простай сям'і беднякоў, немаладым ужо атрымаў навуковую ступень цзыньшы (асабліва паспяховы ў навучанні. — Заўв. рз。.), але не стаў чыноўнікам. Калі ў апошнія гады дынастыі Тан успыхнула паўстанне Хуан Чаа і войска паўстанцаў захапіла раёны Шандун і Хэнань, Ду Сюньхэ вярнуўся з Чаньані дадому і з таго часу 15 гадоў пражыў у адзіноце, «займаўся складальніцтвам, пакуль свет быў абыякавы да яго. Займаўся земляробствам і цешыўся з урадлівасці гары». У вершах ён усхваляў Чжу Вэня, пасля звяржэння дынастыі Тан і стварэння дынастыі Лян той дараваў яму пасаду члена акадэміі Ханьлінь, захавальніка імператарскіх указаў. Але неўзабаве Ду Сюньхэ памёр зза хваробы. Ён быў таленавітым і праславіўся як вядомы паэт. Хоць шлях службовай кар*еры Ду Сюньхэ быў выбоісты і ён так і не здолеў рэалізаваць свае амбіцыі, але на паэтычнай ніве меў шырокую вядомасць, захаваў сваю ўнікальнасць і арыгінальнасць, дасягнуў поспеху ў так званай «шляхецкай паэзіі», меў тры вядомыя кнігі, сёння «Збор твораў Ду Сюньхэ».
Глава /. Аб самаўдасканаденні
[Тлумачэнне] Калі людзі ідуць па небяспечных камянях ракі Цзынсі, яны абачлівыя і асцярожныя, нясмелыя і пільныя, таму ўвесь год няма людзей, якія 6 зваліліся ў ваду. Але на роўным месцы, дзе, здавалася б, няма небяспекі, часта здараюцца выпадкі падзення ў ваду.
Некаторыя людзі, сутыкнууйіыся з цяжкасцямі / пазбаўленнямі, могуць сабраць усю сілу, натхніцца, таму часта здараюц“Q выпадкі незвычайнага поспеху. Але калі справы складваюцца ўдала, то вельмі лёгка страціць пільнасць і апусціць «павады», q затым дапусціць промах, які «пераверне лодку». Гэта тычыцца як асобнага чалавека, так і цэлай палітычнай партыі. Калі грамадства доўгі час жыве мірна і спакойна, то ўзнікаюць «гнілыя ідэалогіі», якія бударажаць «дно грамадства», і ніякімі мерамі не ўдаецца іх спыніць. Стыль працы таму можа стаць цяжкай хваробай, што звязаны з грамадскімі норавамі, q таксама таму, што ў насудушы можа не існаваць паняцця «мяжа», можа адсутнічаць партыйная свядомасць ці здольнасць прадбачыць небяспеку.