Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Выдавец: Восточная культура
Памер: 320с.
Мінск 2021
160
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
[Тлумачэнне] Калі кіраўнік краіны будзе ісці правільным шляхам, то хіба будуць тыя, хто адважыцца ісці няправільным шляхам?
«Вярхі дзейнічаюць, шзы пераймаюць. Калі вялікія чыноўнікі паводзяць сябе несумленна, то малыя чыноўнікі абавязкова будуць карумпаваныя. Калі мелкія чыноўнікі аддаюцца ганьбе, то прыходзіць распушчанасць нораваў». Камуністычная партыя Кітая здаўна надавала вялікае значэнне кіруючай ролі адказных асоб. Словы і ўчынкі кадраў вышэйшага кіраўніцтва звычайна маюць вельмі моцнае ўздзеянне і служаць узорам для пераймання. Дзеянні вышэйшых чыноўнікаў перадаюцца па грамадскай лесвіцы на самы ніз. На ніжэйшым узроўні грамадскай лесвіцы заўсёды пераймаюць паводзіны вышэйстаячых, кіраўнікі вышэйшага ўзроўню напраўляюць дзейнасць падначаленых. Учынкі і словы галоўных кіраўнікоў успрымаюцца са страхам. Нават калі ў падначаленых ёсць іншае меркаванне, яны будуць баяцца агучыць яго.
161
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
3 добрымі справамі трэба спяшацца, каб не ўпусціць іх; ад дрэнных спраў трэба бегчы, каб не апячыся
[Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Дзі шы».
[Арыгінальны тэкст] Канфуцый сказаў: «3 добрымі справамі трэба спяшацца, каб не ўпусціць іх; ад дрэнных спраў трэба бегчы, каб не апячыся. Я бачыў людзей, якія так робяць, і чуў такія словы. Адасобіцца ад свету, каб захаваць у цэласці свае ідэалы, прытрымлівацца справядлівасці ў сваіх перакананнях. Я чуў такія словы, але не бачыў людзей, якія робяць так».
[Тлумачэнне] Калі вы бачыце добрае, вы павінны імкнуцца паспець за ім, і аднаго толькі трэба баяцца, што не зможаце дагнаць яго. Калі бачыце дрэннае, паспрабуйце пазбегнуць яго, быццам вы баіцеся апячыся кіпенем.
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
Калі ў чалавека ёсць вера, то будзе і пачуццё павагі, і пачуццё страху. Да добрых учынкаў такі чалавек будзе адчуваць цягу, а дрэнных учынкаў ён будзе сцерагчыся. Калі гаварыць пра кіруючую партыю, якая спавядае марксізм, то яе вярхушка, з адна20 боку, павінна кіравацца прыкладамі для пераймання і жыць па прынцыпе «убачыў мудраца і захацеў стаць такім жа». 3 іншага боку, такія кіраўнікі павінны адчуваць страх перад карупцыяй і іншымі дрэннымі з'явамі, ведаць пра іх і не дазваляць сабе нічога падобнага. А партыя і ўрад павінны ствараць для гэтага ўсе ўмовы. 3 аднаго боку, трэба часцей згадваць пра такія прыклады для пераймання, як Цзяа Юйлу, з моманту смерці якога ўжо прайшло 50 гадоў. Нельга даць людзям забыцца пра такія высакародныя душы. 3 іншага боку, нельга быць памяркоўнымі да карупцыі і іншых парушэнняў. Неабходна стварыць рэальна існуючую «высакавольтную лінію» нецярпімасці да амаральных паводзін.
163
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Калі ты не на яго месцы, то і не ўмешвайся ў справы яго праўлення
[Цытата з] «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні»), глава «Тай бо».
[Арыгінальны тэкст] Канфуцый сказаў: «Калі ты не на яго месцы, то і не ўмешвайся ў справы яго праўлення».
[Тлумачэнне] Заняўшы пасаду, чалавек павінен старанна выконваць свае абавязкі. На пасадзе неабходна цалкам выконваць сваю частку працы.
Першапачатковая фармулёўка гэтага выказвання з «Лунь юй» («Гутаркі і меркаванні») з'яўляецца адносна пасіўнай і заклікана заахвоціць людзей «прымаць сваю долю», не трывожыц“Q за справы іншых. Аднак пасля пераўтварэння гэтага выказвання, сэнсавы націск ужо робіцца на адказнасць службовых асоб і здольнасць іх несці гэтую адказнасць. Такая фармулёўка адлюстроўвае погляд на пытанне гонару / ганьбы чыноўнікаў. Менталітэт «бяспечнага прызямлення», які складаецца ў тым, каб не імкнуцца да эфектыўнасці, q старацца «абы толькі не правініцца», «закрыць вушы / не звяртаць увагі на навакольныя справы», трывожыцца толькі за сваю пасаду, несумненна, з'яўляецца апаганьваннем даверу арганізацыі і народных мас. Вядома, акрамя смеласці быць адказным трэба таксама мець мудрасць, каб несці адказнасць, не адстойваць грубую сілу. Пры гэтым неабходна надаваць увагу метадам і навыкам.
164
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
Я буду аддаваць усю сваю сілу і энергію, пакуль не перастане біцца сэрца.
А будзе мяне чакаць поспех ці параза, гэтага я не магу прадбачыць
[Цытата з] Чжугэ Лян «Мемарандум аб адпраўленні войскаў у паход. Частка другая».
[Арыгінальны тэкст] Я буду аддаваць усе свае сілы і энергію, пакуль не перастане біцца сэрца. А будзе мяне чакаць поспех ці параза, гэтага я не магу прадбачыць.
[Тлумачэнне] Я абавязкова буду рабіць усё магчымае для краіны да свайго апошняга часу.
Чжугэ 〃ян займаў самы высокі чынавенскі пост свойго часу і з'яўляўся прыкладам для чыноўнікаў наступных эпох, q цытата, прыведзеная вышэй, вельмі дакладна адлюстроўвае яго на加уру. За некалькі тысячагоддзяў існавання Кітая склалася група «руплівых чыноўнікаў», яркіх, падобных зоркам на небе. Яны служаць прыкладам для усіх. Сярод іх ёсць як феадальныя чыноўнікі — Чжугэ Лян, Сыма Гуан — wqk і шмат чыноунікаў эпохі Новага Кітая, напрыклад, Цзяа Юйлу, Кун Пасэнь, Жэнь Чанся / інш. Іхоць старажытнасць і сучаснасць значна адрозніваюцца, а цяперашнія ўмовы значна лепшыя, чым умінулым, але агульная мэта «служыць народу» засталася нязменнай, q ідэя «старанhq кіраваць краінай» ніколі не састарэе. Цяпер ёсць многа дзяржаўных служачых, якія працуюць у рэжыме «5 + 2», «дзень + ноч» (гэта значыць сем дзён на тыдзень цэлымі суткамі). Яны якраз і працягваюць справу папярэднікаў, аддаючы ўсю сілу справе партыі і народа.
165
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Першы раз атрымліваў чын — сагнуў спіну. Другі раз атрымліваў чын — сагнуўся яшчэ ніжэй. Трэці раз атрымліваў чын — упаў ніцма.
Сціпла іду ўздоўж сцяны, і ніхто не адважваецца абразіць мяне. Густая каша або вадкая — усё роўна. Галоўнае, каб можна было спатоліць голад
[Цытата з] «Цзо чжуань» («Каментары Цзо»), глава «Сёмы год Чжаагуна»53.
53 «Цзо чжуань» («Каментары Цзо»)——гэта старажытная гістарычная кніга летапісаў Кітая, адна з «трынаццаці класічных кніг» канфуцыянства («Шы сань дзінь»). Кажуць, што Цзо Цюмін, дзяржаўны гістарыёграф каралеўства Лу ў канцы перыяду Чуньцю напісаў дадзеную кнігу ў якасці тлумачэння да летапісу «Чуньцю» Канфуцыя; усяго ў ёй 35 раздзелаў. Поўная назва кнігі «Чуньцю Цзошы чжуань» («Каментары да Чуньцю спадара Цзо з роду Шы»), a першапачатковая назва» «Цзошы Чуньцю Назва». «Цзо чжуань» («Каментары Цзо») пачала актыўна выкарыстоўвацца пасля дынастыі Хань. Дадзеная кніга ўяўляе сабой гістарычны трактат з тлумачэннямі да летапісу «Чуньцю». Пераважная большасць апісаных у кнізе падзей выпадаюць на перыяд Чуньцю, пры гэтым напісанне кнігі было завершана ўжо ў перыяд Войн паміж царствамі Чжаньга. «Цзо чжуань» («Каментары Цзо») ахоплівае час ад першага года валадарання Лу Іньгуна (722 да н.э.) і да 2 7 года Лу Айгуна (468 да н.э.). Гісторыя падрабязна запісана ва ўсіх аспектах, згодна паслядоўнасці праўлення 12 гунаў у храналагічным парадку. Прыведзеная вышэй цытата была ўзята з главы «Сёмы год Чжаагуна» (да 535 года). За выключэннем асобных абзацаў, у кнізе вядзецца апавяданне ад трэцяй асобы. Кніга падае шырокі спектр падзей і выкарыстоўвае розныя літаратурныя метады апавядання, зваротны парадак слоў, інтэрпрэтацыю. Гэтая кніга аказала глыбокі ўплыў на гістарыяграфію наступных пакаленняў і мае значную літаратурную і мастацкую каштоўнасць.
166
Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
[Лрыгінальны тэкст] Трэба раўняцца на Чжэна Каафу. Ён служыў тром імператарам — Дай, У і Сюань, тры разы чуў загад аб прызначэнні яго на пасаду, і з кожным разам чын яго быў усё вышэй. Таму ён на пасудзінетрынозе выгравіраваў: «Першы раз атрымліваў чын — сагнуў спіну. Другі раз атрымліваў чын — сагнуўся яшчэ ніжэй. Трэці раз атрымліваў чын — упаў ніцма. Сціпла іду ўздоўж сцяны, і ніхто не адважваецца абразіць мяне. Густая каша або вадкая — усё роўна. Галоўнае, каб можна было спатоліць голад». Вось так добрасумленна нёс ён службу.
[Тлумачэнне] Тройчы слухаў загад аб уступленні на сваю пасаду і кожны раз баяўся і трымцеў. Першы раз сагнуў спіну і слухаў загад. Другі раз адвесіў паклон і слухаў загад. Трэці раз упаў ніцма і слухаў загад. Звычайна я заўсёды іду ўздоўж сцяны, а не па цэнтры дарогі, таму ніхто не адважваецца абражаць мяне. Усё роўна, густая або вадкая каша, галоўнае, што каша ёсць. Мне дастаткова таго, што можна заглушыць голад.
167
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Чжэн Каафу быў старэйшым канцлерам пры трох імператарах, карыстаўся вялікай павагай, быў пачцівым і сціплым чыноўнікам. Пры гэтым з кожным новым імператарам ступеньяго пакоры ўсё ўзрастала, ад «нахілу спіны» да «згінання ў тры пагібелі», і затым даййіла да ступені «падаць ніцма». Такія паводзіны ўяўлялі сабой ашаламляльны кантраст з паводзінамі іншых чыноўнікаў, якія пасля атрымання ўлады станавіліся нахабнымі. Адчуванне ўлады дае падставу для гонару многім, таму тыя, у чыіх руках засяроджана ўлада, павінны пастаянна нагадваць сабе аб гэтым. Атрыманне пасады чыноўніка спрыяе таму, што чалавек будзе чуць шмат ліслівых слоў. У руках яго будзе ўлада, дні будуць праходзіць вельмі прыемна, чалавек можа заганарыцца і стаць самадурам. У Чжэна Каафу ёсць асаблівы вопыт, які іншыя чыноўнікі павінны вывучаць. Гэты вопыт сведчыць, што пасля атрымання ўлады Чжэн Каафу не змяніў просты / сціплы лад свойго жыцця і пакорлівае стаўленне да іншых людзей. Для яго самога магчымасць кіраваць служыла своеасаблівым напамінам, q для іншых людзей было праявай яго адносін да іх.
168
Дынастыя Мін, Чэнь Чунь.
Карціна са «Зборніка кветак і трау»
169
Кітайская мудрасць класічнага кіравання
Калі чарвякоў шллат, дрэва можа пераламацца. Калі шчыліна вялікая, сцяна можа абваліцца
[Цытата з] «Шан цзюнь шу» («Кніга кіраўніка вобласці Шан»),54 глава «Сюй цюань» («Аб удасканаленні ўлады»).
[Арыгінальны тэкст] Калі чыноўнік адмаўляецца ад закону і сістэмы і пераследуе асабістыя інтарэсы, то здраднікі купляюць чыноўныя пасады, каб атрымліваць жалаванне, а звы
54ШанЯн (каля 390338 гг.), палітык царства Цынь перыяду Войнаў паміж царствамі (Чжаньга) па прозвішчы Гунсунь, вэйскі шляхціц, тамутаксама завецца Вэй Ян або Гунсунь Ян.Ён служыў як чыноўнік тытула» «шучжан» (ад^тант правіцеля. — Заўв. рэд.) у царстве Цынь, дапамагаў Цынь Сяагуну праводзіць палітычныя рэформы. Прытрымліваўся строгага і бесстаронняга кіравання на аснове законаў, адмяніў прывілеі, узнагароджваў за ваенныя заслугі, развіваў сельскую гаспадарку і армію. Дзякуючы яму моц царства Цынь расла са дня ў дзень. Затым Цынь Сяагун прызначыў яго чыноўнікам з тытулам «даляньцзаа» (16ы ранг знатнасці ў Цынь, галоўны военачальнік. — Заўв. рэд.), перанёс сталіцу ў Сяньян і правёў другую рэформу палітычнай сістэмы. Шан Ян увёў сістэму паветаў, адмяніў калодзежную сістэму землекарыстання і ўніфікаваў сістэму мер і вагаў. Гэтыя рэформы заклалі аснову для феадальнага грамадства на наступныя дзве тысячы гадоў. Падчас праўлення Шан Яна як міністра царства Цынь ён раззлаваў арыстакратыю зза строгага і непахіснага выканання законаў. Пасля смерці Цынь Сяагуна Шан Ян і новы кіраўнік Цынь Хуэйван пасварыліся. Салдаты Шан Яна пацярпелі паразу, ён быў узяты ў палон і пакараны смерцю, цела яго разарвалі калясніцамі на часткі. Раней Шан Ян дзякуючы сваім вайсковым заслугам атрымаў тытул шан і аднайменную вобласць у валоданне, таму быў празваны нашчадкамі Цанцзюнь («кіраўнік вобласці Шан») «Шанцзюнь шу» («Кніга кіраўніка вобласці Шан»)— гэта зборнік твораў школы легістаў, напісаны Шан Янам, таксама называецца «Шанцзы». У бібліяцзафічным раздзеле хронікі «Хань шу» запісана аб дваццаці дзевяці раздзелах, да цяперашняга часу захавалася дваццаць чатыры. Пры гэтым апісаныя ў іх некаторыя гістарычныя факты адбываліся ўжо пасля смерці Шан Яна, а значыць, былі запісаны не ім. Аднак у кнізе таксама захаваліся і некаторыя пасмяротныя творы пра Шан Яна. У іх распавядаецца аб словах і ўчынках Шан Яна. Хутчэй за ўсё, яны былі напісаны яго вучнямі ў пазнейшыя гады эпохі Войн паміж царствамі. Кніга раскрывае тэорыю рэформаў школы Шан Яна і канкрэтныя меры іх рэалізацыі. Аўтар выступае за ўмацаванне манархіі і ўсталяванне правапарадку з дакладнай сістэмай заахвочванняў і пакаранняў.