• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    200
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    [Лрыгінальны тэкст] Рэч спачатку павінна згніць сама, толькі затым у ёй з'явяпда чарвякі. Чалавек павінен спачатку адчуць сумненне,толькі пасля гэтага зможа паверыць паклёпу.
    [Тлумачэнне] Нейкая рэч павінна спачатку згніць сама, толькі пасля гэтага ў ёй змогуць з'явіыда чарвякі.
    «Рэч спачатку павінна згніць сама, толькі затым у ёй з'явяцца чарвякі». У гэтых словах закладзены той жа сэнс, што і ў прымаўцы «муха не кусае яйка без расколін». Чыноўнік, які паддаўся карупцыі, несумненна, спачатку пачне праяўляць адхіленні ў думках, у стылі сваёй працы. Калі чалавек захоча атрымаць лёгкія грошы, то ніяк не атрымаецца пазбегнуць спакусы браць хабар. Калі да пытання адносін паміж мужчынам і жанчынай узнікае нездаровая цікавасць, то немагчыма будзе выстаяць перад «прыгажуняй». Калі з'яўляецца адхіленне ў разуменні ўлады, то не выключана злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі або выкарыстанне ўлады ў карыслівых мэтах. У апошнія гады ёсць вельмі шмат падобных прыкладаў сярод чыноўнікаў. Вырашэнне пытання папярэджання карупцыі становіцца надзённым. Якія меры перасцярогі прымаць, як стварыць атмасферу, што не дазволіць думаць пра хабар, не дасць смеласці і магчымасці браць хабар — вось першашараговыя пытанні, што патрабуюць вырашэння.
    201
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Сумленнасць, абачлівасць і стараннасць
    [Цытата з] Дынастыя Сун, Лю Бэньчжун67«Гуань чжэнь» («Правілы паводзін чыноўніка»).
    [Арыгінальны тэкст] Ёсць толькі тры рэчы ў законе пра тое, якім трэба быць чыноўніку — сумленнасць, абачлівасць, стараннасць. Той, хто ведае пра тры гэтыя рэчы, зможа захаваць жалаванне і становішча, засцерагчыся ад ганьбы. Ад вярхоў зможа атрымаць веды, ад нізоў — падтрымку.
    67Лю Бэньчжун (10841145), другое імя Цзю Жэнь, мянушка «спадар Дунлай». ён быў вядомым паэтам і пісьменнікам, нэаканфуцыянцам на стыку дынастый Паўднёвая і Паўночная Сун. Сярод яго знакамітых твораў ёсць «Чуньцю цзіцзэ» («Зборнік тлумачэнняў да летапісу Чуньцю»), «Цзывэй Шыхуа» («Паэма Цзыхуа»), «Зборнік вершаў спадара Дуньлая» і інш. Лю Бэньчжун напісаў шмат вершаў, у складзе анталогіі «Вершы ўсёй дынастыі Сун» яго вершы займаюць 24 раздзелы, a 27 вершаў уключаны ў «Зборнік Сунскай цы».
    У кнізе «Правілы паводзін чыноўніка» («Гуань чжэнь») сабраны словы перасцярогі ўсім старажытным чыноўнікам, распавядаецца пра тое, якім варта быць. Спакон веку ў Кітаі існавалі кнігі аб «Правілах паводзін чыноўніка», але найболыпую вядомасць атрымала кніга Лю Бэньчжуна. Многія навукоўцы пакінулі нямала каментараў аб ёй і далі шмат ацэнак. Лічыцца, што дадзеная кніга знаходзіцца ў цеснай сувязі з наэканфуцыянской ідэалогіяй.
    202
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    [Тлумачэнне] Сумленнасць, абачлівасць, стараннасць — асноўныя якасці чыноўніка.
    Лю Бэньчжун у творы «Правілы паводзін чыноўніка» («Гуань чжэнь») сфармуляваў тры патрабаванні, якія былі ўспрыняты многімі пакаленнямі чыноўнікаў як непахіснае правіла. У бібліяграфічных артыкулах «Чатырох кнігасховішчаў» («Сы ку») сказана: «У прадмове кнігі павінны быць названы тры словы — сумленнасць, абачлівасць, стараннасць. Гэта закон для чыноўніка. Гэтыя словы не павінны змяняцца на працягу тысячы гадоў». Лян Цічаа таксама казаў: «Тры словы з сучасных «Правіл паводзін чыноўніка» прыводзяць усіх у захапленне — сумленнасць, абачлівасць, стараннасць», Паўсюдна лічыцца, што калі чыноўнік здолеў авалодаць трыма гэтымі якасцямі, то ён зможа належным чынам паводзіць сябе. Акрамя таго, каб «старанна кіраваць краінай» і «заставацца сумленным і непадкупным», таксама неабходна абачліва весці справы. Аднак многім чыноўнікам вельмі складана сябе стрымліваць, калі наперадзе замаячыла багацце. Яны не імкнуцца быць строгімі (патрабавальнымі) да сябе, калі побач нікого няма. Яны спадзяюцца дасягнуць поспеху, але атрымліваюць вынік, варты шкадавання.
    203
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Адно сэрца можа прывесці краіну да росквіту, а другое сэрца можа прывесці краіну да гібелі. Гэта вызначаецца суадносінамі паміж「рсімсіаскіллі і асабістымі памкненнямі чалавека
    [Цытата з] Чжу Сі, Каментары да твора «Гутаркі і меркаванні», світак сёмы «Цзылу», раздзел трынаццаць.
    [Арыгінальны тэкст] Чэнцзы сказаў: «Усе людзі любяць сваіх сваякоў, і толькі потым любяць іншых. Чжун Гун сказаў: «Адкуль ты ведаеш, хто таленавіты чалавек, каб яго рэкамендаваць?» Канфуцый сказаў: «Рэкамендуй тых, каго ведаеш. А тых, каго не ведаеш, пакінь іншым». Адразу відаць розніцу ў вялікіх і малых памкненнях Канфуцыя і Чжун Гуна. Можна вывесці ісціну: адно сэрца можа прывесці краіну да росквіту, а другое сэрца можа прывесці краінуда гібелі. Гэта вызначаецца суадносінамі паміж грамадскімі і асабістымі памкненнямі чалавека.
    [Тлумачэнне] Адно сэрца можа прывесці краіну да гібелі, іншае сэрца можа зрабіць краіну квітнеючай. Гэтыя два сэрца — гэта толькі розніца паміж грамадскімі і асабістымі інтарэсамі ў душы чалавека.
    204
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    Камуністычная партыя Кітая даўно ставіць на першае месца «адданасць грамадскім інтарэсам». У статуце партыі запісаны словы: «Партыя створана для таго, каб служыць народу». Гэтыя ўстаноўкі ўплываюць на ступень даверу з боку грамадства да кіруючай партыі, на доўгачасовы парадак і доўгатэрміновую стабільнасць у краіне. Што ж маецца на ўвазе пад «адданасцю грамадскім інтарэсам»? Гэта зусім не заклік адхіліцца ад прыроджаных якасцяў чалавека / прымусіць чыноўнікаў цалкам забыцца пра сябе. Наадварот, гэта заклік ставіць інтарэсы грамадства і дабрабыт народа на першае месца. Прадстаўнік улады не павінен думаць пра свае інтарэсы альбо інтарэсы малой групы людзей. Ён павінен клапаціцца пра дабрабыт усяго народа. Выказванне «адно сэрца можа прывесці краіну да гібелі» гаворыць менавіта пра шкоду эгаізма. Таму мяжа паміж асабістымі і грамадскімі інтарэсамі напрамую звязана з росквітам або заняпадам краіны.
    Колькасныя змены рана ці позна пераходзяць у якасныя. Палітычны рэжым можа быць адкінуты народам.
    205
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Я толькі жадаю,
    каб народ не ведаў голаду і холсду.
    He баюся цяжкой працы, дзеля гэтага пакіну「орныя лясы
    [Цытата з] Дынастыя Сун, Юй Цянь68, «Юй мэйтань» («Вечны вугаль»).
    [Арыгінальны тэкст] 3 пласта зямлі, спароджанага першародным хаосам, здабываецца чорны вугаль, які тоіць у сабе цяпло. Бушуючае полымя плавільнай печы асвятляе начное неба. Якасць трыножкі і посуду залежыць ад сілы вытворчасці. Жалезная руда пасля смерці не губляе свайго прызначэння. Запалены агонь ліхтара падобны парыву цёплага вясновага ветру. Сэрца поўнае глыбокіх пачуццяў. Я толькі жадаю, каб народ не ведаў голаду і холаду. He баюся цяжкай працы, дзеля гэтага пакіну горныя лясы.
    [Тлумачэнне] Хацелася 6 толькі, каб народ Паднябеснай жыў у сытасці і цяпле. Каб служыць свайму народу, я гатовы сысці з гор і не баюся цяжкай працы.
    68Юй Цянь (13981457), другое імя Цін I, мянушка Цзэ Ань, родам з Цяньтан (сучасны г. Ханчжоу правінцыі Чжэцзян), міністр дынастыі Мін. Імператар Мін Янцзун падчас Тумускай катастрофы быў захоплены ў палон айратамі, а Юй Цянь узначаліў знакамітую «абарончую вайну Пекіна». Юй Цянь быў старанным і сумленным чыноўнікам, непакоіўся за краіну, пры гэтым зусім забываўся пра самога сябе. ён не гаварыў пра поспехі, жыў вельмі сціпла, яго дом дазваляў толькі схавацца ад дажджу і ветру.
    206
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    «Для народных інтарэсаў няма дробязяў». Розныя «маленькія справы» народа — гэта «клеткі», з якіх будуецца дзяржава і фармуюцца «вялікія справы». Калі маленькія «клеткі» здаровыя, то вялікі «арганізм» будзе поўны сіл і энергіі. Для народа кожная дробязь на самай справе ўяўляе сабой вялікую і важную справу. А ў некаторых выпадках такія дробязі могуць быць вельмі тэрміновай справай або цяжкай задачай. Калі такія «дробязі» немогуць быць своечасова вырашаны, то гэта адаб'ецца на думках і настроях народа, пауплывае на ход яго жыцця. Са старажытнасці і да нашых часоў было шмат добрых чыноўнікаў, якія ўспрымалі пакуты народа як уласныя. Сведчаннем гэтаму словы Фань Чжуньяня: «Раней за ўсіх гараваць горам Паднябеснай і пасля ўсіх атрымліваць асалоду ад яе радасцяў». Тыя ж думкі ў словах Чжэн Баньцяа: «У такіх нязначных начальнікаў павета, якмы, кожная маленькая праблема людзей адбіваецца на настроі». Пра гэта ж гаварыўДу Фу: «О, калі б такі пабудаваць дом з дахам велічэзным, каб мільёны пакояў былі ў ш для беднякоў, пакрыўджаных лёсам». Такія ж думкі меў Юй Цянь: «Я толькі жадаю, каб народ не ведаў голаду і холаду. He баюся цяжкой працы, дзеля гэтага пакіну горныя лясы». Усіх іх яднае перакананне, што чыноунікам можа быць толькі той, у чыім сэрцы ёсць народ.
    Сучасныя партыйныя кадры — гэта слугі народа, q межы іх мыслення павінны быць значна шырэйшымі за думкі служылага саслоўя і саноўнікаў феадальнай эпохі. Таму партыйныя кадры павінны несці ў сваіх сэрцах клопат пра народ, павінны перажываць за народ, яго спакой і небяспеку, сытасць і цяпло. Яны павінны хапацца за выкананне любой дробнай працы, якая закранае інтарэсы народа, і памятаць, што «вялікія справы пачынаюцца з малога». Руплівая праца над кожнай справай дазволіць заваяваць людскія сэрцы.
    207
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Справядлівасць спараджае яснасць, сумленнасць спараджае аўтарытэт
    [Цытата з] Дынастыя Мін, Го Юньлі69 «Гуанэ Чжэнь» («Правілы чыноўніка»).
    [Арыгінальны тэкст] Чыноўнікі баяцца мяне не зза маёй строгасці, а зза маёй непадкупнасці. Народ падпарадкоўваецца мне не зза маёй магутнасці, а зза маёй справядлівасці. Калі быць справядлівым і бескарыслівым, то чыноўнікі не асмеляцца гультайнічаць. Калі быць сумленным, то народ не адважыцца падмануць цябе. Справядлівасць спараджае яснасць, сумленнасць спараджае аўтарытэт.
    69Го Юньлі, другое імя Цзэ Чжы, жыў у эпоху дынастыі Мін, родам з павета Цюйфу ў Шаньдуне. Атрымаў навуковую ступень цзюйжэнь (вылучаны.— Заўв. рз0.), у 1521 г. (16ы год праўлення пад дэвізам Чжэн Дэ) заняў пасаду начальніка павета Уцзы. 3*яўляўся 16м начальнікам павета, пра якога напісана ў «Апісанні павета Узцы» («Уцзысянь чжы»). Затым быў павышаны да памочніка кіраўніка вобласці. Го Юньлі шмат увагі надаваў пытанню сумленнасці і непадкупнасці чыноўнікаў, неабходнасці іх самаразвіцця. У кастрычніку 1524 г. (трэці год праўлення пад дэвізам Цзяцзын («Цудоўнае супакаенне») напісаў кнігу «Любімыя выслоўі чыноўніка», якая была выгравіравана на камені і перададзена наступным пакаленням. Нашчадкі празвалі яе «Каменная пліта з правіламі чыноўнікаў», яна перадавалася з пакалення ў пакаленне. Цяпер у павеце Уцзы створан культурны цэнтр Го Юньлі з выставай пра сумленных і непадкупных чыноўнікаў.