• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кітайская мудрасць класічнага кіравання

    Кітайская мудрасць класічнага кіравання


    Выдавец: Восточная культура
    Памер: 320с.
    Мінск 2021
    49.24 МБ
    214
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    адправілі ў ссылку, гэта ласка кіраўніка. Я лепш пайду і буду жыць у спакоі, служыць у пагранічных войсках, стану добрым салдатам. Я пажартаваў з маёй жонкай і папрасіў яе праспяваць мне на развітанне радкі: «Ганю прэч старога з плехай».
    [Тлумачэнне] Калі маёй краіне гэта патрэбна, то я згодны аддаць жыццё. Хіба магу турбавацца толькі зза сваіх бед і радасцяў і не мець рашучасці браць на сябе адказнасць?
    Лінь Цзэсюй знішчыў опіум уХумэне і дапамог народу акрыяць духам. Але царскі двор пад ціскам замежных дзяржаў звольніў яго і адправіў у гарнізон у Ілійскі край. Можна лёгка ўявіць яго перажыванні і крыўду, аднак Лін Цзэсюй паміж пачуццём грамадскага абавязку і ўласнымі выгодамі без ваганняў выбраў першае. Нягледзячы на крыўды і цяжкія выпрабаванні, ён рашуча браў на сябе адказнасць. Такая ахвярнасць і мужнасць з'яўляюцца праявай духу небывалай моцы і адказнай пазіцыі — «калі не 兄 mo xmo?». Перад праблемай развіцця краіны мы адступаем назад. Але калі пры гэтым паранейшаму адважваемся браць адказнасць, то гэта гаворыць пра высокія памкненні, паказвае, ці зможа чалавек у выніку дамагчыся поспеху. Трэба ўвесь час цвёрда памятаць: «У кожнага пакалення людзей ёсць свае справы, якія ш трэба здзейсніць. У кожнага пакалення людзей свая адказнасць, якую трэба несці».
    215
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Беражлівасць спараджае абмежаванні, а дзякуючы абмежаванням чалавек робіць мноства добрых спраў.
    Марнатраўства спараджае распушчанасць, а зза распушчанасці чалавек чыніць мноства дрэнных спраў
    [Цытата з] Дынастыя Цын, «Гэ янь лянь бі» («Цудоўныя спалучэнні афарызмаў»).
    [Арыгінальны тэкст] Беражлівасць спараджае абмежаванні, а дзякуючы абмежаванням чалавек робіць мноства добрых спраў. Марнатраўства спараджае распушчанасць, а зза распушчанасці чалавек чыніць мноства дрэнных спраў.
    [Тлумачэнне] Беражлівы стыль працы спараджае эканомію, а эканомія стварае атмасферу для добрых спраў. Марнатраўства спараджае рознага роду распушчанасць, наступствам якой з^ўляецца атмасфера зла і дрэнных спраў.
    216
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    «Пільнаваць сябе» — значыць працаваць над сабой, клапаціцца пра свой маральны воблік. У старажытныя часы існаваў палітычны ідэал: «удасканаленне пачынаецца з уласнага «я» і працягваецца ў сям'і, у выніку ў Паднябеснай пануе мір». Дасягненне такога ідэалу — паэтапны працэс. Сюды адносіцца і дабрадзейнасць, звязаная з працавітасцю і беражлівасцю. / ў кожнага з нас могуць быць яшчэ болыа глыбокія пачуцці. Чалавек — ячэйка сям'і, q сям'я — ячэйка грамадства. Здароўе асобных «клетак» наўпрост уплывае на функцыі ўсяго арганізма. Калі гаварыць пра партыю, то захоўваць чысціню і непадкупнасць у эпоху беднасці і адсталасці вельмі проста. Але пасля атрымання ўлады партыя сутыкнецца з вялікай колькасцю спакус, асабліва ў эпоху матэрыяльнага багацця і эканамічнага развіцця. Члены партыі і партыйныя кадры павінны свядома ўмацоўваць партыйны дух, бо гэта з'яўляецца асновай для выпрацоўкі сваіх паводзін і важным фактарам кіравання дзяржавай.
    217
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Калі чыноўнік ховаецца ад цяжкай працы, то гэта ганьба на ўсё жыццё
    [Цытата з] Дынастыя Цын, Цзэн Гафань73 «Чжы сінь цзын» («Трактат аб паляпшенні сэрца»).
    73Цзэн Гафань (18111872), першапачатковае імя Цзы Чэн. Другое імя Бо Хань, мянушка Дзі Шэн. Пасмяротнае ганаровае імя Вэнь Чжэн. Цзэн Гафань быў адным з «чатырох вялікіх міністраў» апошніх гадоў дынастыі Цын. ён быў стваральнікам Сянскай арміі і яе генералам, заснавальнікам Сянскай школы прозы. Ён даслужыўся да пасады намесніка Лянцзяна, пасады намесніка Чжылі, вялікага вучонага мужа Залы герояў, атрымаўтытул першага рангу хоу. ён аказаў уплыў на некалькі пакаленняў кітайцаў, яго думкі пра маральнае выхаванне, стратэгію кіравання справамі сям'і, спосаб завязваць дружбу, ваенныя справы былі вельмі папулярнымі. Пры жыцці Цзэн Гафаня і пасля яго смерці многія людзі хвалілі яго, але многія і асуджалі. Усё залежала ад пазіцыі чалавека.
    «Чжы сінь цзын» («Трактат аб паляпшенні сэрца») — гэта твор, які Цзэн Гафань пісаў некалькі дзясяткаў гадоў, у ім ён апісаў уласны спосаб ачышчэння душы. У маладосці Цзэн Гафань пайшоў па слядах Тан Цзяна, Ва Жэня і іншых настаўнікаў нэаканфуцыянства, вывучаў чалавечую прыроду. Вялікі ўплыў на яго вучэнне аказала матэрыялістычная ідэалогія Ван Фучжы. Цзэн Гафань аб'яднау розныя вучэнні і ўдасканальваў духоўны свет. У творы «Чжы сінь цзын» («Трактат аб паляпшенні сэрца») Цзэн Гафань гаворыць пра неабходнасць працаваць над удасканаленнем і душы, і цела. Нягледзячы на тое, што людзі парознаму ацэньваюць Цзэн Гафаня, у адносінах да яго тэхнікі самаразвіцця і працы над сабой усё аднадушныя і станоўча яе ацэньваюць. Лі Хунчжан гаварыў, што поспех яго настаўніка абумоўлены «рашучым духам, небывалай энергіяй, глыбокімі задумамі, сталасцю ад пачатку да канца і настойлівасцю». 3 гэтага відаць, што спосаб «паляпшення сэрца» Цзэн Гафана сапраўды шануецца многімі.
    Глава IV. Аб маральнасці чыноўнікаў
    [Арыгінальны тэкст] Самае важнае на шляху высакароднага чалавека — заставацца верным і адданым народу Паднябеснай. У эпоху беспарадкаў у свеце вярхі і нізы грамадства паддаюцца сваім жаданням. Усюды пануюць падман і каварныя інтрыгі, дзеля ўласнага спакою людзі могуць нанесці шкоду іншым. Усе баяцца цяжкасцяў і пазбягаюць любой бяды, не хочуць ахвяраваць ні кропелькі намаганняў дзеля выратавання краіны. Але настаў дзень, калі падняліся верныя сваёй краіне і змяняюць гэтае становішча. Яны самааддана дзейнічаюць, любяць людзей . Яны адкінулі хлусню і шануюць цярплівасць, бяруць на сябе ўсе цяжкасці, але не вінавацяць іншых людзей, якія не падзяляюць з імі нягоды. Яны велікадушна ахвяруюць усё дзеля іншых людзей. Яны падобны тым, хто падчас далёкага падарожжа прасвятліўся і вяртаецца дадому. Яны нічога не баяцца. Іншыя людзі пачынаюць пераймаць іх дзеянні і саромецца за сваё вартае жалю існаванне, пачынаюць лічыць ганебным хавацца ад цяжкасцяў.
    [Тлумачэнне] Нясмелы, нерашучы чыноўнік, які ўхіляецца ад спраў, наклікае на сябе ганьбу на ўсё жыццё.
    Калі чалавек, які мае ўладу, нерашучы, думае толькі аб тым, як утрымаць сваё чынавенскае месца, баіцца раззлаваць кагосьці, асцерагаецца цяжкасцяў, то тым самым падманвае давер партыі і народа. Для чыноўніка ўхіленне ад выканання абавязкаў — гэта ганьба на ўсё жыццё. Службовыя асобы не павінны празмерна апускацца ў мірскія справы, быць падступнымі або занадта лагоднымі. Яны павінны быць тымі, хто гатовы смела брацца за вырашэнне задач. Быць чыноўнікам, але не выконваць свае абавязкі — гэта сорам за давер народа.
    219
    
    Глава V.
    Аб кіраванні
    Кіраванне дзяржавай ажыццяўляюць чыноўнікі. «Каб Паднябеснай кіравалі добра, гэтым павінны займацца самыя таленавітыя». «Галоўнае ў кіраванні дзяржавай — падабраць правільных людзей». Асноўнымі патрабаваннямі да чыноўнікаў заўсёды былі такія прынцыпы, як «служыць народу, рупліва працаваць, заставацца сумленным і непадкупным».
    Кіраванне дзяржавай абапіраецца на вяршэнства законаў. «Самым важным у кіраванні краінай з^ўляецца падтрыманне справядлівасці і непрадузятасць дзяржаўных указаў і мер». «Законы ёсць ва ўсіх краінах, але няма такога закона, які забяспечваў бы выкананне ўсіх астатніх законаў». Краіна з добрай сістэмай законаў і сумленнымі чыноўнікамі надае вялікае значэнне жыццю народа, прытрымліваецца прынцыпу: «самае важнае ў кіраванні краінай — забяспечваць дабрабыт народа. Забяспечыць дабрабыт народа можна, калі разабрацца ў тым, што прымушае людзей пакутваць».
    Для кіравання краінай неабходна мець лідэрскія здольнасці. Разумны кіраўнік разбіраецца ў майстэрстве кіравання, ведае важныя моманты, абапіраецца на законы, трымае рытм і з лёгкасцю вырашае складаныя задачы.
    221
    Дынастыя Паўднёвая Сун, імя невядома.
    «Тры ўсмешкі ля ручая Хусі»
    222
    Глава V. Аб кіраванні
    Вялікія заслугі з'яўАяюнйо дзякуючы мэтанакіраванасці, вялікія справы робяцца дзякуючы працавітасці
    [Цытата з] «Шан шу» («Кніга гісторыі»), глава «Чжоу шу»74.
    [Лрыгінальны тэкст] Распавяду вам, саноўнікі, што вялікія заслугі ўзнікаюць дзякуючы мэтанакіраванасці, вялікія справы робяцца дзякуючы працавітасці. У тых, хто можа быць рашучым і здольны ўпэўнена прымаць рашэнні, ніколі не будзе ніякіх нягод.
    [Тлумачэнне] Цвёрдыя і непахісныя памкненні заслугоўваюць павагі. Вялікія справы можна вяршыць толькі пры наяўнаўнасці руплівасці і стараннасці.
    У кітайскай мове іерогліф 志—гэта назоўнік, які азначае паняцце «памкненне», «мэта дзейнасці». У той жа час іерогліф 志—дзеяслоў, які азначае «задацца мэтай і няспынна імкнуцца да яе». У працэсе дасягнення мэты базавым павінен быць прынцып стараннасці. Калі мэта і прынцыпы вызначаны, трэба прыкладаць усе намаганні ў працы, «брацца за жалеза так, каб на ш заставаўся рубец», «наступаць на камень так, каб на ш заставаўся след», выконваць усе задуманыя справы адну за адной, пераадольваць усе пераійкоды адну за адной.
    74«Чжоу шу» — гэта важная частка кнігі «Шан шу», адна з яе трынаццаці глаў. Кіраўнік Чжоугун — вядомы палітык і мысляр старажытнага Кітая. У раздзеле «Чжоу шу» захаваліся некаторыя важныя гістарычныя матэрыялы пра Чжоугуна і пачатак дынастыі Заходняя Чжоу. Тут занатаваны некаторыя важныя ідэі Чжоугуна аб кіраванні дзяржавай, напрыклад: «займацца дабрачыннымі справамі і быць асцярожным з пакараннямі», «быць богабаязным перад нябёсамі і клапаціцца пра народ», «прызначаць чыноўнікамі толькі тых, у каго ёсць і цнота, і талент», «жыць у спакоі, але загадзя думаць аб магчымай небяспецы» і г.д.
    223
    Кітайская мудрасць класічнага кіравання
    Азеянне трэбо пачаць з таго, чаго яшчэ няма.
    Навядзенне парадку трэба пачаць тады, калі яшчэ няма смуты
    [Цытата з] «Лаацзы».
    [Арыгінальны тэкст] Спакойным лёгка кіраваць. Няіснае лёгка захаваць. Слабое лёгка падзяліць75. Малое лёгка раздрабіць. Дзеянне трэба пачаць з таго, чаго яшчэ няма. Навядзенне парадку трэба пачаць тады, калі яшчэ няма смуты. Вялікае дрэва вырастае з маленькага, дзевяціпавярховая вежа пачынае будавацца са жменькі зямлі, падарожжа на тысячу лі пачынаецца з аднаго кроку.