Кліч Ктулху  Говард Філіпс Лаўкрафт

Кліч Ктулху

Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
59.76 МБ
Говард Філіпс Лаўкрафт 
Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScnptum»
Говард Філіпс Лаўкрафт
КЛІЧ КТУЛХУ
Апавяданні
Пераклад з англійскай
Мінск
Выдавец A. М. Янушкевіч 2017
УДК 821.111(73)-32
ББК 84(7Сое)-44
Л28
Пераклад з англійскай
Уладзіславы Гурыновіч, Паўла Донава, Алеся Кудраўцава паводле тэкстаў з інтэрнэт-архіва www.hplovecraft.com
Мастак Кацярына Дубовік
Лаўкрафт, Г. Ф.
Л28 Кліч Ктулху : апавяданні / Говард Філіпс Лаўкрафт ; пер. з англ. У. В. Гурыновіч, П. П. Донава, А. Ю. Кудраўцава. Мінск : A. М. Янушкевіч, 2017. 280 с. (Бібліятэка часопіса «ПрайдзіСвет» «PostScriptum»).
ISBN 978-985-7165-27-8.
Говард Філіпс Лаўкрафт (1890-1937) — амерыканскі пісьменнік, аўтар твораў у жанрах жахаў, містыкі і фэнтэзі, якія пасля яго смерці зрабіліся культавымі і істотна паўплывалі на сучасную літаратуру жахаў. Творчасць Лаўкрафта настолькі ўнікальная, што даследчыкі выдзяляюць асобны паджанр — лаўкрафтаўскія жахі. У кнігу ўключаныя такія знакамітыя апавяданні аўтара, як «Кліч Ктулху» (якілёгуаснову «міфаўКтулху»), «Пацукіўсценах», «Стоены жах», «Ганчак», «Герберт Уэст, рэаніматар» і многія іншыя творы з розных перыядаў творчасці.
УДК 821.111(73)-32
ББК 84(7Сое)-44
ISBN 978-985-7165-27-8	1 ТурыновічУ. В..ДонаўП.П..КудрауцаўА.Ю.,
пераклад на беларускую мову, 2017
© Выданне на беларускай мовс, афармленне. Выдавец Янушкевіч A. М., 2017
АЛХІМІК
Высока пад небам, вянчаючы затравелую вяршыню ганарлівай гары са схіламі, пакрытымі ўнізе перакрыўленымі дрэвамі першабытнага лесу, стаіць стары замак маіх продкаў. Яго велічныя байніцы стагоддзе за стагоддзем панура пазіралі з вышыні на дзікае і непрыязнае наваколле, служачы домам і прытулкам высокаму роду, слаўная гісторыя якога старэйшая нават за замшэлыя замкавыя муры. Гэтыя старажытныя вежы з плямамі ад штурмаў, якія паўтараліся ў кожным пакаленні, цяпер крышацца пад марудным, але магутным ціскам часу. У часы ж феадалізму гэта была адна з самых страшных і непрыступных крэпасцяў ва ўсёй Францыі. Ад яе парапетаў з байніцамі і высокіх амбразур цярпелі няўдачы бароны, графы і нават каралі, і ніколі яшчэ ў яе прасторных залах не адгукаліся рэхам крокі захопнікаў.
Але ўсё перамянілася з тых слаўных часоў. Беднасць мяжуе з крайняй галечай, бо пыха за сваё паходжанне не дазволіла зменшыць патрэбы дзеля эканоміі і не дала нашчадкам нашага роду захаваць двор у першапачатковай вялікапышнасці.
I цяпер камяні, што павыпадалі з муроў, здзічэлыя паркі, пясоку перасохлым рове, кепска забрукаваны дзядзінец і пахілыя вежы, а таксама правіслыя падлогі, паточаная чарвякамі шалёўка і выцвілыя габелены ўсярэдзіне — усё апавядае змрочную гісторыю заняпаду колішняй велічы. Мінаў час, і то адна,
to другая з чатырох вялікіх вежаў ператваралася ў руіны, пакуль нарэшце ўсе жалю вартыя нашчадкі магутных некалі валадароў, якіх рабілася ўсё менш, не перабраліся ў адзіную, што засталася.
У адной з вялізных і змрочных залаўгэтай вежы я, Антуан, апошні з гаротных лёсам выклятых графаў дэ С., упершыню і ўбачыў святло дзевяноста гадоў таму. У гэтых мурах і сярод цёмных цяністых лясоў, дзікіх равоў ды гротаў пад схіламі гары прайшлі першыя гады майго неспакойнагажыцця. Бацькоўсваіх я не знаў. Бацька загінуў, калі яму было трыццаць два гады, за месяц да майго нараджэння: на яго зваліўся камень, які нейкім чынам ссунуўся з месца на адным з закінутых замкавых парапетаў. А маці, паміраючы пры маім нараджэнні, даручыла даглядаць і вучыць мяне адзінаму на той час нашаму слугу, надзейнаму і вельмі разумнаму старому, якога звалі, здаецца, П’ер. Іншых дзяцей у сям’і не было, таму таварышаў мне і без таго бракавала, а стары апякун яшчэ і дзіўна клапаціўся пра мяне, не дазваляючы сябраваць з сялянскімі дзецьмі, чые хаты былі раскіданыя тут і там па раўнінах навокал гары. Тады П’ер казаў, што мне не выпадае вадзіцца з імі, бо высокае паходжанне ставіць мяне вышэй за сяброўства з плебеямі. Гэта цяпер я ведаю, што насамрэч ён імкнуўся не дапусціць да маіх вушэй плётак пра жахлівы праклён, які ляжыць на нашым родзе. Байкі пра яго з многімі перабольшаннямі пераказвалі адно аднаму простыя арандатары, шэпчучыся вечарамі пры святле ачага.
Ізаляваны і пакінуты самому сабе, я бавіў гадзіны свайго дзяцінства, занурыўшыся ў старажытныя фаліянты, якія перапаўнялі поўную вандроўных ценяў замкавую бібліятэку, і бязмэтна бадзяючыся скрозь адвечны пыл прывіднага лесу пад гарой.
Магчыма, пад уздзеяннем наваколля маю свядомасць рана крануў цень меланхоліі. Маю ўвагу больш за ўсё прыцягвалі заняткі і забавы цёмнага і звышнатуральнага характару.
Пра ўласнае паходжанне мне дазволена было ведаць надзвычай мала, але і тое нямногае, пра што я дазнаваўся, здаецца, толькі засмучала мяне. Спачатку страх, які ў мяне ўзнікаў пры згадцы пра мой вялікі род, нарадзіла, відаць, само дэманстратыўнае нежаданне старога вучыцеля абмяркоўваць маіх продкаў па бацькоўскай лініі. Але калі дзяцінства мінула, я здолеў злучыць разасобленыя словы, якія неасцярожна зрываліся з яго языка, калі ён, старэючы, траціў пільнасць. Яны нейкім чынам датычылі падзей, якія і раней здаваліся мне дзіўнымі, а цяпер набывалі проста жахлівы характар. Я тут кажу пра тое, што ўсе графы ў маім родзе паміралі ў вельмі маладым веку. Спачатку я лічыў, што малая працягласць іх жыцця — гэта прыродная рысаў маёй сям’і, але потым задумаўся пра выпадкі заўчаснай смерці і пачаў параўноўваць іх з нярэдкімі трызненнямі старога пра праклён, што стагоддзямі не дае носьбітам майго тытула пражыць болып за трыццаць два гады. Калі мне споўніўся дваццаць адзін, я атрымаў ад старога П’ера сямейны дакумент, які, як ён сказаў, з пакалення ў пакаленне перадаваўся ад бацькі сыну і дапаўняўся кожным з уладальнікаў. Змест дакумента мяне ўразіў, і калі я яго праштудыяваў, то самыя сур’ёзныя мае страхі пацвердзіліся. Мая вера ў звышнатуральнае на той час была цвёрдай і глыбокай, інакш бы я з пагардай адкінуў неверагодную гісторыю, пра якую даведаўся.
Дакумент перанёс мяне ў трынаццатае стагоддзе, калі мой стары замак быў страшнай і непрыступнай
крэпасцю. У ім апавядалася пра старога, што колісь жыў на нашых землях, чалавека выбітных здольнасцяў, хоць станам і не вышэйшага за селяніна. Звалі яго Мішэль, але звярталіся зазвычай па мянушцы — Мавэ, што значыць Ліхі, якую ён займеў праз сваю благую славу. Ен быў адукаваны лепш за іншых і займаўся пошукамі філасофскага каменя і эліксіру вечнага жыцця, да таго ж лічылася, што яму вядомыя страшныя таямніцы чорнай магіі і алхіміі. У Мішэля Мавэ быў сын, звалі якога Шарль. Юнак знаўся на таемных сферах не горш за бацьку і таму меў мянушку Ле Сарсье, ці Вядзьмак. Гэтых двух пазбягалі ўсе сумленныя людзі, падазраючы іх у самых брыдкіх справах. Стары Мішэль, казалі, жыўцом спаліў сваю жонку, каб прынесці ахвяру д’яблу. Адказнасць за многія незразумелыя знікненні малых сялянскіх дзяцей таксама прыпісвалі гэтай вусцішнай пары. Аднак у змрочнай прыродзе бацькі і сына была адна чалавечая рыса: ліхі стары любіў свайго нашчадка з жахліваю сілай, і юнак адказваў бацьку больш чым сыноўскай адданасцю.
Аднае ночы замак на гары ахапіла дзікая паніка: знік юны Годфры, сын графа Анры. Пошукавы атрад на чале з ашалелым бацькам уварваўся ў хату чарадзеяў і наткнуўся на старога Мішэля Мавэ, што завіхаўся над вялізным катлом, у якім нешта бурна кіпела. Страціўшы кантроль над сваім дзікім шалам і роспаччу, граф без дай прычыны пусціў у ход рукі, і раней чым ён аслабіў мёртвую хватку, яго ахвяра ўжо не жыла. I тут радасныя слугі паведамілі, што малады Годфры знайшоўся ў далёкай закінутай зале неабдымнага гмаху. Так прыйшлі познія весткі, што гаротны Мішэль загінуў ні за што. Калі граф з паплечнікамі пакідаў сціплае жытло алхіміка, сярод дрэваў з’явілася фігура Шарля Ле Сарсье. 3 узруша-
най балбатні чэлядзі ён даведаўся, што адбылося, але спачатку бацькаў лёс быццам пакінуў яго абыякавым. Потым, паволі прасунуўшыся бліжэй да графа, манатонным, але жахлівым голасам ён прамовіў праклён, які з таго часу лёг на род С.
Ніхто з нашчадкаў вінаватага ў тым здзеку Хай не перажыве забойцы веку! —
сказаў ён і, перад тым як скочыць ізноў да цёмнага лесу, выцягнуў з тунікі бутэлечку бясколернай вадкасці і пырснуў ёй у твар бацькаваму забойцу, знікаючы за чарнільнай заслонай ночы. Граф памёр, не паспеўшы вымавіць ні слова, і яго пахавалі назаўтра ва ўзросце, няшмат большым за трыццаць два гады. Забойцы прастыў і след, хоць нястомныя атрады сялян прачасалі навакольныя лясы і пожні наўкола гары.
Час ішоў, і нішто не нагадвала пра праклён, таму калі Годфры, нявінную прычыну ўсёй гэтай трагедыі і спадкаемца графскага тытула, забілі стралой на паляванні ва ўзросце трыццаці двух гадоў, гэта не выклікала ніякіх думак, апрача смутку пра яго смерць. Але калі праз шмат гадоў наступнага маладога графа, якога звалі Рабэр, знайшлі мёртвым у полі паблізу без бачных прычын смерці, сяляне пошапкам загаварылі, што іх сеньёру перад гэтай нечаканай і заўчаснай смерцю ледзь толькі споўнілася трыццаць два. Луі, сына Рабэра, знайшлі патанулым у рове ў тым жа фатальным узросце. Так вусцішны летапіс апісваў стагоддзе за стагоддзем: шчаслівыя і сумленныя жыцці Анры, Рабэраў, Антуанаў і Арманаўабрываліся ваўзросце, трошкі меншым заўзрост іх няшчаснага продка, у якім той учыніў забойства.
3 прачытанага стала ясна, што мне засталося не больш за адзінаццаць гадоў. Жыццё, якое я раней цаніў мала, цяпер рабілася мне штодня даражэйшым, пакуль я ўсё больш паглыбляўся ў загадкі невядомага свету чорнай магіі. Сучасная навука не зрабіла на мяне, адарванага ад свету, ніякага ўражання, і я шчыраваў як у Сярэднявеччы, захоплены новымі ведамі пра дэманалогію і алхімію, як стары Мішэль і юны Шарль калісь. Але колькі я ні чытаў, я ніяк не мог разабрацца ў дзіўным праклёне, што ляжаў на маім родзе. У рэдкія моманты рацыянальнасці я нават быў гатовы шукаць натуральных тлумачэнняў, прыпісваючы раннія смерці сваіх продкаў рукам ліхога Шарля Ле Сарсье і яго нашчадкаў. Але калі стараннае расследаванне не выявіла ніякіх звестак пра дзяцей алхіміка, я вярнуўся да вывучэння акультызму і чарговы раз паспрабаваў знайсці заклён, які б вызваліў мой дом ад страшнага цяжару. Я не сумняваўся ў адным: мне нельга жаніцца, каб праклён памёр разам са мной, бо іншых галінаў роду не існавала.