Кліч Ктулху
Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
Жэстам запрасіўшы мяне сесці, нямы музыка замкнуў дзверы на цяжкую драўляную засаўку і запаліў яшчэ адну свечку ў дадатак да той, што прынёс з сабою. Затым выцягнуў віёлу з пабітага моллю футляра і ўладкаваўся на адным з крэслаў, якое выглядала найменш расхістаным з усіх. Пюпітрам ён не карыстаўся і граў па памяці, болып чым на гадзіну заваражыўшы мяне мелодыямі, падобных да якіх я не чуў ніколі ў жыцці і якія, відаць, былі яго ўласнымі. Мне, чалавеку, не абазнанаму ў музыцы, апісаць іх даволі складана. Гэта былі свайго роду фугі з паўтаральнымі пасажамі, поўныя чароўнай прыгажосці, аднак яны
не мелі нічога агульнага з той дзівотнай музыкай, што начамі даносілася з мансарды.
Мелодыі, якія мне штоночы даводзілася чуць, неадчэпна круціліся ў памяці, я нават часам няўмела напяваў альбо насвістваў іх самому сабе, і калі музыка адклаў нарэшце смык, я папрасіў яго сыграць яшчэ, гэтым разам які-небудзь з тых матываў, што запомніліся мне. Але варта мне было загаварыць аб гэтым, як яго маршчакаваты, завостраны, нібы ў сатыра, твар страціў выраз ціхамірнага спакою, з якім ён граў дагэтуль, і на абліччы старога музыкі зноў адлюстравалася дзіўнаватая сумесь гневу і страху, якую я заўважыў, калі мы толькі сустрэліся. Палічыўшы гэта звычайным старэчым дзівацтвам, я пачаў яго ўгаворваць і, спадзеючыся залагодзіць, паспрабаваў нават насвістаць некаторыя мелодыі, пачутыя напярэдадні ноччу. Аднак доўжылася гэта ўсяго некалькі імгненняў, бо калі нямы музыка расчуў знаёмыя матывы, ягоны твар раптам пакутліва скрывіўся, і стары рэзка выцягнуў да мяне руку, каб заціснуць мне рот сваёй халоднай кашчавай далонню. Гэты эксцэнтрычны ўчынак пацягнуў за сабой наступныя. Прымусіўшы мяне замаўчаць, музыка кінуў спалоханы позірк у бок завешанага дахавага акенца, быццам баючыся чыйгосьці ўварвання звонку, што было больш чым абсурдна: мансарда размяшчалася так высока, што прабрацца туды з flaxy якогасьці з прылеглых дамоў было папросту немагчыма, а да таго ж ягонае акенца было адзіным на ўсю вуліцу, з якога можна было ўбачыць панараму горада паўзверх сцяны, што вянчала вяршыню ўзгорка. Прынамсі, так мне гаварыў гаспадар дома.
Прасачыўшы за позіркам старога, я згадаў словы Бландо і раптам адчуў безразважнае жаданне
вызірнуць у акенца і палюбавацца з галавакружнай вышыні морам гарадскіх агнёў і залітых месячным святлом дахаў на схіле ўзгорка — краявідам, схаваным ад вачэй усіх, хто жыў на вуліцы д’Асэй, акрамя гэтага дзівакаватага музыкі. Я падышоў да акна і хацеў быў адхінуць несамавітага выгляду фіранкі, але нямы старац раптам кінуўся да мяне і з неўтаймаванай лютасцю, якая перасягала ўсе яго папярэднія ўспышкі гневу, аберуч учапіўся мне ў вопратку і пацягнуў да выхаду, шматзначна ківаючы галавой у бок дзвярэй. Такі выбрык мяне абурыў, і я загадаў яму неадкладна адпусціць мяне, дадаўшы, што я і без таго збіраюся сыходзіць. Ен паслабіў хватку і, бачачы маю прыкрасць і крыўду, трохі ўтаймаваў свой гнеў. Ягоныя пальцы зноў сціснуліся вакол маёй рукі, але гэтым разам неяк больш па-сяброўску, і ён пацягнуў мяне да крэсла. Прымусіўшы мяне сесці, ён з нейкім тужлівым выглядам схіліўся над загрувашчаным сталом і алоўкам накрэмзаў запіску на дрэннай французскай.
У запісцы, якую ён падаў мне, была просьба дараваць яму і праявіць памяркоўнасць. Цан пісаў, што ён вельмі стары і самотны, пакутуе на прыступы страху і нервовы разлад, звязаны з музыкай і некаторымі іншымі рэчамі. Яго вельмі ўсцешыла, што я завітаў сюды, каб паслухаць ягоную музыку, і ён спадзяецца, што я буду наведвацца і надалей, нягледзячы на яго дзівацтвы. Што ж да тых дзіўных мелодый, то ён не ў стане граць іх на публіцы і не можа трываць, калі гэта робіць хтосьці іншы; апроч гэтага, ён не дазваляе нікому дакранацца да рэчаў у ягоным пакоі. Да нашай сённяшняй сустрэчы ён нават не падазраваў, што я мог пачуць яго музыку, і цяпер ён просіць мяне звярнуцца да Бландо, каб той даў
мне жыллё паверхам ніжэй, дзе гукі віёлы не будуць мне замінаць. Розніцу ў арэнднай плаце ён гатовы кампенсаваць.
Расшыфраваўшчы гэтую жахлівую французскую, я пачаў больш паблажліва ставіцца да старога дзівака. Ен, як і я сам, пакутаваў на фізічныя і нервовыя хваробы, а мае заняткі метафізікай навучылі мяне добраму стаўленню да людзей. У цішыні, якая запанавала ў пакоі, з боку дахавага акенца раптам пачуўся слабы гук — пэўна, на начным ветры аканіца зарыпела, і я невядома ад чаго скалануўся, гэтак жа, як і стары Цан. Дачытаўшы запіску, я паціснуў руку гаспадару пакоя, і мы развіталіся амаль сябрамі. На наступны дзень Бландо даў мне даражэйшы пакой на трэцім паверсе паміж апартаментамі састарэлага ліхвяра і паважнага драпіроўшчыка. На чацвёртым паверсе жыльцоў наогул не было.
Неўзабаве я зразумеў, што памыліўся ў той вечар, калі Эрых Цан угаворваў мяне з’ехаць з пятага паверха: ён не надта даражыў маёй кампаніяй і ніколі не запрашаў да сябе, а калі я ўсё ж прыходзіў, Цан выглядаў знерваваным і граў без натхнення. Я заўсёды наведваўся да яго ў начны час, бо ўдзень ён спаў і нікому не адчыняў. Мая сімпатыя да яго не вырасла, аднак пакой на мансардзе і дзівотная музыка па-ранейшаму вабілі. Мне чамусьці карцела вызірнуць з дахавага акенца і ўбачыць паўзверх сцяны бліскучыя дахі дамоў ды спічакі храмаў, што месціліся на схіле ўзгорка. Аднойчы я падняўся на мансарду, калі Цан быў у тэатры, але дзверы былі замкнутыя.
Тым не менш я па-ранейшаму ўпотайкі слухаў начную музыку нямога старца. Спачатку я на дыбачках падымаўся на пяты паверх, дзе калісьці жыў, а пасля зусім асмялеў і пачаў узбірацца па рыплівай
лесвіцы да самага гарышча пад вастракутным дахам. Стоячы ў вузенькім калідоры перад наглуха замкнутымі дзвярыма, я нярэдка чуў гукі музыкі, якія абуджалі ўва мне невытлумачальны, амаль містычны жах, нібы цьмянае прадчуванне цуду і вусцішнай таямніцы. Нельга сказаць, што тая музыка была агіднай — якраз не, але ў ёй былі нейкія незямныя, нечуваныя ў свеце вібрацыі, якія праз пэўныя прамежкі часу набывалі шматгалосае сімфанічнае гучанне, і тады мне з цяжкасцю верылася, што гэта грае адзін-адзіны чалавек. Відавочна, Эрых Цан быў геніем неймавернай моцы. Міналі тыдні, музыка рабілася ўсё больш неўтаймаванай, а стары марнеў на вачах і далей замыкаўся ў сабе. Ён ужо не адчыняў дзверы, у які б час я ні наведаўся да яго, і адкрыта пазбягаў мяне, калі мы выпадкова сутыкаліся на лесвіцы.
I вось аднойчы ноччу, калі я па сваім звычаі слухаў віёлу, стоячы ля дзвярэй, яе дзівосная музыка раптам ператварыліся ў бязладны гармідар гукаў. Гэтая какафонія гучала так пачварна, што я б усумніўся ў сваім розуме, калі б не сумнае пацверджанне, што тое быў не падман слыху: з-за замкнутых дзвярэй даносіліся жахлівыя невыразныя енкі, якія можа выдаваць толькі нямы ў імгненні гранічнага жаху і адчаю. Я некалькі разоў грукнуў у дзверы, але адказу не атрымаў. Пэўны час я проста стаяўу цёмным калідоры, дрыжучы ад холаду і страху, пакуль за дзвярыма не пачуўся шоргат — я здагадаўся, што няшчасны стары спрабуе падняцца з падлогі, абапіраючыся на крэсла. Палічыўшы, што ён толькі што ачуняў пасля кароткай страты прытомнасці, я зноў пачаў стукаць у дзверы, адначасова называючы сваё імя, каб хоць крыху падбадзёрыць музыку. Я чуў, як Цан падышоў, накульгваючы, да акна і шчыльна зачыніў
не толькі створкі, але і аканіцы, затым няпэўнай хадой наблізіўся да дзвярэй і, доўга праваждаўшыся з замкамі і засаўкамі, адчыніў іх. Гэтым разам ён быў па-сапраўднаму рады бачыць мяне, і на яго збялелым твары чыталася палёгка, калі ён чапляўся за маю вопратку, як дзіця чапляецца за спадніцу маці.
Калоцячысяўсім целам, стары прымусіў мяне сесці на адно з крэслаў і сам усеўся побач. Віёла і смык, нядбайна кінутыя на падлогу, ляжалі каля яго ног. Некаторы час ён сядзеў амаль нерухома, дзіўна ківаючы галавой і пры гэтым напружана і насцярожана да чагосьці прыслухваючыся. Нарэшце, быццам трохі супакоіўшыся, падняўся, прайшоў да стала, накрэмзаў кароткую запіску і падаў яе мне, а потым, уладкаваўшыся на крэсле, пачаў таропка і бесперапынна пісаць. У запісцы нямы старац заклікаў мяне быць міласэрным і, калі я хачу задаволіць сваю цікаўнасць, крыху пачакаць, пакуль ён не скончыць ліст, дзе, ужо на роднай яму нямецкай, падрабязна раскажа пра ўсе цуды і жахі, што атачалі яго ў апошні час. Я цярпліва чакаў, назіраючы, як яго аловак лётае па паперы.
Мінула, пэўна, добрая гадзіна, а стары музыка яшчэ не скончыў сваю споведзь, і стос ліхаманкава спісаных аркушаў на стале ўсё болыпаў Раптам Цан скалануўся, нібы ў моцным спалоху, і, прасачыўшы за яго позіркам, я ўбачыў, што ён пільна глядзіць на завешанае акно, пры гэтым трывожна прыслухваючыся. У той момант мне самому прычуўся нейкі гук — не застрашлівы, а хутчэй вытанчана нізкі, які даносіўся аднекуль здалёк. Больш заўсё гэта нагадвала дзіўную мелодыю, якую выконваў невядомы музыка ці то ў адным з суседніх дамоў, ці то па той бок высачэзнай сцяны, зазірнуць за якую мне так і не паш-
часціла. На самога Цана гэта зрабіла жахлівае ўражанне. Кінуўшы аловак, ён рэзка ўстаў і падхапіў з падлогі сваю віёлу. Мелодыі, што вывергнуліся з-пад яго смыка, раздзіраючы цішыню ночы, былі самымі дзікімі, самымі вар’яцкімі з усіх, што мне калі-небудзь даводзілася чуць, калі не лічыць майго нядаўняга падслухоўвання за замкнутымі дзвярыма.
Музыку Эрыха Цана, якая гучала ў тую страшную ноч, апісаць немажліва. Гэта было самае жудаснае, што я чуў у жыцці, тым больш жудаснае, што цяпер я мог бачыць ягоны твар, на якім адлюстраваўся бязмежны жах. Ён граў знарок немілагучна, нібы імкнучыся аднадзіць, утапіць у хаосе гукаў штосьці — нейкую існасць, пра якую я не меў ніякага ўяўлення, але падсвядома адчуваў яе пагрозлівую веліч. Музыка набывалаўсё больш фантастычнае, вар’яцкае, амаль істэрычнае гучанне, але ў ёй усё яшчэ адчувалася рука майстра, непераўзыдзенага генія, якім несумненна быў гэты дзіўны чалавек. Я пазнаў мелодыю — тое быў дзікаваты венгерскі танец, які часта гучаў у тэатрах, і я адзначыў у думках, што ўпершыню на маёй памяці Эрых Цан зайграў твор іншага кампазітара.
Музыка віёлы гучала ўсё грамчэй і неўтаймоўней, ужо больш нагадваючы адчайны лямант ды енк. Твар старога музыкі пакрыўся буйнымі кроплямі поту, ён сядзеў, неяк гратэскава скурчыўшыся і не адрываючы застылага позірку ад завешанага акна. У яго дзікіх матывах мне мроіліся постаці сатыраў і вакханак, што скакалі і кружыліся ў шалёным танцы па-над вірлівымі прорвамі ў віхурах хмар, дыму і маланак. А потым мне пачуўся яшчэ адзін гук — больш рэзкі і ўстойлівы, спароджаны, відавочна, не віёлай. Спакойны, спакуслівы, кплівы і поўны схаванага сэнсу, ён даносіўся нібыта здалёк, з заходняга краю неба.