Кліч Ктулху  Говард Філіпс Лаўкрафт

Кліч Ктулху

Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
59.76 МБ
А тым часам гасцінны гаспадар ужо вёў мяне ў патаемную майстэрню ў сутарэнні з намерам паказаць мне яшчэ не скончаныя палотны, і я паспрабаваўузяць сябеўрукі, загадзя прадбачачы, які пякельны кашмар паўстане перада мною там. Мы спусціліся ўніз па коўзкіх прыступках, і Пікман скіраваў прамень ліхтарыка ў кут даволі прасторнага памяшкання, выхапіўшы з цемры круглы цагляны бардзюр, які ўзвышаўся проста над земляной падлогай, — відавочна, гэта быў калодзеж. Мы падышлі бліжэй, і я змог разгледзець яго як след: ён меў футаў пяць у папярочніку, з таўшчэзнымі, у добры фут, сценкамі, і вышынёй прыкладна ў шэсць цаляў — дыхтоўная работа сямнаццатага, калі не памыляюся, стагоддзя. Гэта, паведаміў Пікман, і ёсць адзін з тых самых калодзежаў, пра якія ён казаў, — уваход у сетку тунэляў, якія калісьці праціналі ўвесь пагорак.
Я прыкмеціў, што калодзеж не замураваны, а проста прыкрыты важкім драўляным вечкам, і мімаволі сцепануўся, прыгадаўшы вар’яцкія намёкі Пікмана, калі, вядома, гэта не было пустой балбатнёй. Затым я рушыў услед за ім, і праз вузкія дзверы мы трапілі ў прасторны пакой з драўлянай падлогай, абсталяваны як майстэрня мастака. Тут была ацэтыленавая лямпа, якая давала дастаткова святла, неабходнага для працы.
Няскончаныя карціны, якія стаялі на мальбертах ці прыхінутыя да сцяны, былі не менш жудасныя за тыя, што я бачыў наверсе, і манера іх выканання сведчыла пра руплівую працу мастака. Накіды малюнкаў, зробленыя з надзвычайнай дбайнасцю, і пракрэсленыя алоўкам лініі красамоўна казалі аб зацятай упартасці, з якой Пікман дамагаўся стварэння ідэальных перспектываў і прапорцый. Ен быў вялікім чалавекам — я кажу гэта нават цяпер, пасля ўсяго, пра што мне давялося даведацца. Маю ўвагу забраў важкі фотаапарат на стале, і Пікман растлумачыў, што часцяком выкарыстоўвае яго, каб сфатаграфаваць пейзаж для фону, бо любіць цягацца з мальбертам па ўсім горадзе ў пошуках прыдатных краявідаў. Пікман меркаваў што выява на фатаграфіі нічым не горшая за рэальны пейзаж альбо жывога натуршчыка і сапраўднаму мастаку нішто не замінае маляваць проста з фотаздымка.
Было штосьці надзвычай гнятлівае ва ўсіх гэтых гідкіх эскізах і незавершаных вобразах пачвараў, якія скоса пазіралі на мяне зусіхбакоўпакоя, і калі Пікман раптам скінуў покрыва з велізарнага палатна, якое стаяла ў прыцемках наводдаль ад крыніцы святла, я не здолеў утрымацца ад ляманту — ужо другі раз за гэтую ноч. Крык мой, падхоплены і шматкроць
памножаны рэхам, пракаціўся пад цёмнымі і волкімі скляпеннямі гэтага старога падзямелля, і я мусіў прыкласці неймаверныя высілкі, каб не зайсціся ў істэрычным смеху. Міласэрны Творца! Эліят, я не ведаю, у якім ліхаманкавым трызненні магло прымроіцца такое. I здаецца мне, што на зямлі не павінна быць месца для падобных мрояў!
3 карціны на мяне глядзела ўвасабленне бязмежнага і безназоўнага блюзнерства — чырванавокая пачвара, якая трымала ў касцістых кіпцюрах тое, што было калісьці чалавекам, і грызла яго галаву, рыхтык як дзіця грызе лядзяш. Ва ўсёй яе паставе, неяк агідна прыгорбленай, адчувалася гатоўнасць у любы момант кінуць здабычу і рушыць на пошукі смачнейшага кавалачка. Але чорт вазьмі, нават не гэтая жудасная сцэна зрынула мяне ў вір панікі і жаху, не гэтая істота з сабачым тварам, завостранымі вушамі, чырвонымі вачыма, пляскатым носам і слінявай пашчай, не яе лускаватыя кіпцюры, брыдкая, быццам заплеснелая скура і ступні ног, падобныя да капытоў, — хаця аднаго гэтага было б дастаткова, каб давесці ўражлівага чалавека да вар’яцтва.
Тэхніка, Эліят, яго праклятая, бязбожная, нечуваная тэхніка! Яшчэ ніколі раней не бачыў я палотнаў, выява на якіх здавалася б нагэтулькі жывой. Пачвара была тут, яна глядзела на мяне і шчэрылася, шчэрылася і глядзела, і я ўсведамляў, што нават пры поўным ігнараванні ўсіх законаў прыроды чалавек не здольны так адлюстраваць выдуманы вобраз, не маючы натуршчыка, не пабачыўшы на свае вочы карціны пекла, угледзець якія просты смяротны можа толькі прадаўшы душу д’яблу.
Да краю палатна быў прышпілены чарцёжнай кнопкай кавалак паперы, скручаны ў трубку. Я зда-
гадаўся, што гэта фатаграфія, зякой Пікман збіраўся маляваць фон — пэўна, не менш агідны, чым сюжэт карціны. Я працягнуў быў руку да фотаздымка, каб разгарнуць яго і зірнуць на выяву, але Пікман раптоўна здрыгануўся, нібы пачуўшы стрэл. Пасля таго як у мяне вырваўся крык жаху, абудзіўшы рэха ў гэтых цёмных сутарэннях, ён увесь час з пільнай увагай прыслухваўся, а цяпер, здавалася, напраўду спалохаўся, хаця, у адрозненне ад майго, яго страх быў не перад чымсьці прывідным, але перад цалкам рэальным. Ен выхапіў рэвальвер і, жэстам загадаўшы мне маўчаць, таропка выйшаў з майстэрні, зачыніўшы за сабою дзверы.
Я на імгненне знерухомеў. Потым, па прыкладзе Пікмана, таксама пачаў уважліва прыслухвацца, і мне падалося, што я ўлоўліваю слабы гук, нібыта тупаценне мноства ног, а таксама павіскванне ці скавытанне, якое даносілася невядома адкуль. Я падумаў пра велізарных пацукоў, і мяне перасмыкнула. Затым мне прычулася ціхае пастукванне, ад якога па скуры пабеглі дрыжыкі — такі прыцішаны рыплівы гук, калі вы разумееце, што я маю наўвазе, гэта сапраўды цяжка перадаць словамі. Быццам важкае драўлянае вечка варушыцца і падскоквае, стукаючыся аб краі цаглянага калодзежа, — так, дрэва па цэгле. Чаму я тады пра гэта падумаў?
Гук пачуўся зноў і гэтым разам быў мацнейшым. Падлога ў мяне пад нагамі задрыжала, быццам масіўнае вечка адляцела і з усяго размаху ўпала на зямлю. Пачуліся скрогат і валтузня, потым выкрыкі Пікмана — нейкая бязладная тарабаршчына, а затым прагрымелі шэсць стрэлаў з рэвальвера, якія гучалі неяк занадта тэатральна: так утаймавальнік ільвоў у цырку страляе ў паветра,
каб уразіць публіку. Пачуўся прыцішаны ці то віск, ці то енк, потым грукат, нібы ад падзення чагосьці цяжкага. Затым зноў скрыгатанне дрэва па цэгле, а яшчэ праз хвіліну дзверы рэзка расчыніліся — тут, прызнацца шчыра, мяне проста скаланула ад жудасці. Перада мной паўстаўПікман, якісціскаўуруцэ рэвальвер — руля ўсё яшчэ курылася — і заўзята кляў «гэтых атлусцелых пацукоў», што шнырацьу старых калодзежах.
«Халера ведае, што яны там ядуць, Тэрбер, — сказаў ён хмылячыся, — у гэтых старадаўніх тунэлях, якія калісьці мелі выхады на могілкі, і ў логава ведзьмаў, і на марское ўзбярэжжа. Але што б гэта ні было, ім, пэўна, усё замала, нездарма яны з такім імпэтам рвуцца на паверхню. Мяркую, ваш лямант іх устурбаваў. Лепш быць асцярожным у гэтых старажытных мясцінах, нашыя зубастыя сябры маюць адзін маленькі недахоп, хаця часам мне здаецца, што станоўчага ў іх усё-ткі больш — я маю на ўвазе каларыт і атмасферу».
На гэтым, Эліят, мае начныя прыгоды скончыліся. Пікман паабяцаў паказаць мне «штосьці незвычайнае», і ён, чорт вазьмі, гэта зрабіў. Ён вывеў мяне з блытаніны завулкаў, і неўзабаве мы апынуліся каля ліхтарнага слупа на вуліцы з панылай забудовай — сучасныя шматпавярховікі ўперамешку са старымі дамамі, — якая падалася мне цьмяназнаёмай. Урэшце мы выйшлі на Чартэр-стрыт, але я быў занадта ўсхваляваны, каб заўважыць, дзе менавіта мы на яе павярнулі. У гэты позні час цягнікі ўжо не хадзілі, і мы рушылі пешшу ў кірунку дзелавых кварталаў, наўсцяж Гановер-стрыт. Я памятаю гэтую праходку. Мы перайшлі ад Трэманта да Бікана і там, на рагу Джой-стрыт, развіталіся. Больш я яго не бачыў.
Чамуяпакінуўяго? Небудзьцетакімнецярплівым. Чакайце, зараз пазваню, каб нам прынеслі кавы. Мы выпілі ўжо дастаткова, і кубачак кавы будзе зусім не лішні. He, гэта не праз палотны, якія я бачыў утымдоме, хаця, паверце, яныбылі бдосыць важкай прычынай, каб Пікман зрабіўся непажаданай асобай у дзевяці з дзесяці дамоў і клубаў Бостана. Мяркую, цяпер вы не будзеце здзіўляцца, чаму я трымаюся далей ад метро і сутарэнняў. Прычынай сталася тое, што я знайшоў у кішэні свайго паліто наступнай раніцай. Памятаеце той кавалак скручанай паперы, прымацаваны да страшнай карціны ў склепе? Я думаў, што гэта фотаздымак краявіду, які I Іікман збіраўся выкарыстаць у якасці фону для сваёй пачвары. Вось той фотаздымак, які я, пэўна, безуважліва сунуў тады ў кішэнь, і зрабіўся апошняй кропляй. А вось і кава — выпіце яе чорнай, Эліят, калі вы мудры чалавек.
Так, праз гэты кавалачак паперы я пакінуў Пікмана, РычардаАптанаПікмана, найвялікшага мастака з усіх, каго я ведаў у жыцці, і найгнюснейшае стварэнне, якое здолела перасягнуць межы рэчаіснасці і занурыцца ў бездань пракаветных жахаў і вар’яцтва. Старэча Рэйд меўрацыю, Эліят. Пікман быў не зусім чалавекам. Ен альбо сам быў спараджэннем нейкага ценю, альбо знайшоў спосаб адчыніць забароненую браму. Але гэта ўжо не мае значэння, таму што ён знік, назаўжды сышоўу цемру, якую так любіў наведваць. А цяпер давайце запалім жырандоль.
He чакайце ад мяне тлумачэнняў ці здагадак, што было на фатаграфіі, якую я неўзабаве спаліў. He пытайцеся ў мяне, што насамрэч значылі тыя рыплівыя гукі з-пад зямлі, якія Пікман так дасціпна зваліў на пацукоў. Вы ведаеце, што ёсць у свеце таямніцы,
якія паходзяць са старадаўніх часоў Салема, а Котан Мэзер казаў пра рэчы яшчэ болып дзіўныя. Вы памятаеце, што карціны Пікмана выглядалі па-чартоўску праўдападобна і што нам усім хацелася ведаць, як ён выдумляе гэтыя абліччы.
Дык вось, на фотаздымку быў ніякі не краявід. Гэта была фатаграфія той самай істоты, якую ён выявіў на сваім жахлівым палатне. Гэта і быў яго натуршчык, а фонам служылі сцены падвальнай майстэрні, выпісаныя ў драбнюткіх дэталях. I Бог сведка, Эліят, гэта была сапраудная фатаграфія\
Пераклала Уладзіслава Гурыновіч
ІСТОТА Ў СВЯТЛЕ ПОЎНІ
Морган — чалавек малапісьменны, нават размаўляе не надта складна. Таму апавяданне, якое ён аднойчы напісаў, здаецца мне сапраўдным цудам, хаця ўсе астатнія толькі пасмяяліся з яго.
Ен быў адзін у вечар, калі ўсё гэта адбылося. Раптоўна адчуўшы нейкі неадольны імпульс, ён схапіў аловак і напісаў наступнае:
«Маё імя Говард Філіпс. Я жыву на Коледж-стрыт, 66, горад Провідэнс, штат Род-Айлэнд. 24 лістапада 1927 году — не ўяўляю, які год цяпер — я заснуў і з тых часоў мрою, не ў стане абудзіцца.
Мая мроя пачалася на волкім, парослым трыснягом балоце, распасцёртым пад шэрым восеньскім небам. На поўначы ўздымаўся ўцёс з замшэлымі вышчарбленымі схіламі. Адчуваючы хваравітую цікаўнасць, я пачаў падымацца на ўцёс уздоўж глыбокай расколіны, якая рассякала яго надвое. Каменныя сцены расколіны паабапал вузкай сцяжыны спярэсціла мноства жудасных нораў, прасвідраваных у тоўшчы ўцёса.