Кліч Ктулху  Говард Філіпс Лаўкрафт

Кліч Ктулху

Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
59.76 МБ
Пераклала Уладзіслава Гурыновіч
КЛІЧ КТУЛХУ
(Знойдзена сярод папераў нябожчыка Фрэнсіса Ўэйлэнда Тэрстана з Бостана)
Можна ўявіць сабе, што частка нагэтулькі вялікіх сілаў ці істот дажыла... да нашага часу з тых далёкіх часоў, калі... свядомасць існавала, бадай, у такіх формах і вобразах, якія даўноўжо адступілі перад поступам чалавецтва... у формах, мімалётныя згадкі пра якія захаваліся толькі ў вершах і легендах, і называюцца яны ў іх багамі, пачварамі ды міфічнымі стварэннямі ўсіх родаў і відаў...
Алджэрнан Блэквуд
I.	Жаху гліне
Найлепшы ў свеце ўзор міласэрнасці, як мне здаецца, — гэта няздольнасць чалавечага розуму суаднесці ўсё, што яму вядома. Мы жывём на ціхім востраве невуцтва пасярод бязмежнага чорнага акіяну ведаў, і нам лёсам не наканавана далёка ад яго адплываць. Навукі, кожная з якіх працуе ва ўласным напрамку, прынеслі пакуль няшмат шкоды. Але калі мы аднойчы супаставім гэтыя разрозненыя веды,
* Алджэрнан Блэквуд (1869-1951) — ангельскі пісыменнік, адзін з самых вядомых аўтараў-містыкаў, класік літаратуры жаху і апавядання пра прывідаў першай паловы XX ст.
адкрыюцца такія жахлівыя карціны рэальнасці і нашага страшнага ў ёй месца, што нам застанецца або звар’яцець, або збегчы ад святла ў спакой і бяспеку новага Сярэднявечча.
Пра тое, наколькі жахліва доўгі той касмічны цыкл, у якім наш свет і ўсё чалавецтва — толькі кароткі эпізод, гадалі тэасофы. Словамі, ад якіх кроў застыла б у жылах, калі б іх не прыхавалі асцярожным аптымізмам, яны намякалі нам на дзівосных старажытных істотаў, што дажылі да нашага часу. Але не яны дазволілі мне кінуць адзін мімалётны позірк на табуяваныя эпохі, якія цяпер гнятуць мяне, калі я пра іх думаю, і даводзяць да вар’яцтва, з’яўляючыся ў снах. Кінуць позірк на гэтыя і іншыя пробліскі страшнай праўды мне ўдалося, калі я выпадкова суаднёс некалькі паасобных фактаў — у дадзеным выпадку старую газетную зацемку і нататкі памерлага прафесара. TaTara, я спадзяюся, не паўторыць больш ніхто. I калі толькі мне ўдасца выжыць, ніводзін чалавек ніколі не даведаецца ад мяне пра гэтую страшную сувязь. Прафесар, я думаю, таксама збіраўся захоўваць таямніцу пра ўсё, што ведаў, і знішчыў бы свае нататкі, калі б раптоўная смерць не забрала яго.
Усё пачалося ўзімку 1926-1927 гг., калі памёр мой стрыечны дзед Джордж Гэмел Энджэл, ганаровы прафесар, даследчык семіцкіх моваў Браўнскага ўніверсітэта, што ў Провідэнсе, штат Род-Айлэнд. Прафесар Энджэл быў буйным аўтарытэтам у галіне старажытных надпісаў, і да яго нярэдка звярталіся кіраўнікі вядомых музеяў. Таму яго смерць ва ўзросце дзевяноста двух гадоў не засталася незаўважанай. Інтарэс да гэтага здарэння падагравалі, сярод іншага, яго таямнічыя акалічнасці. Прафесар упаў калі вяртаўся з ньюпарцкага карабля. Як сцвярджа-
юць сведкі, яго збіў з ног нейкі чарнамазы матрос, што выйшаў з аднаго з падазроных цёмных двароў на стромкім схіле, праз які ідзе кароткая дарога ад узбярэжжа да дома нябожчыка на Уільямс-стрыт. Ніякіх прыкметных траўмаў дактары не знайшлі. А пасля разгубленага абмеркавання прыйшлі да высновы, што смерць выклікала нейкае незразумелае парушэнне працы сэрца ў выніку хуткага пад’ёму на такую высокую гару ў такім немаладым узросце. На той час я не меў падставаў пярэчыць заключэнню, але апошнім часам пачынаю ў ім сумнявацца — і нават больш за тое.
Як спадчыннік і павернік свайго стрыечнага дзеда (ён памёр бяздзетным удаўцом) я мусіў уважліва і грунтоўна перагледзець яго паперы. Дзеля гэтага я перавёз усе яго тэчкі і скрыні на сваю кватэру ў Бостане. Многія матэрыялы, якія я разабраў, пазней апублікуе Амерыканскае археалагічнае таварыства, але была там яшчэ адна, абсалютна незразумелая скрыня, якую я вырашыў нікому не паказваць. Яна была замкнёная, і я ніяк не мог знайсці ключа, пакуль не здагадаўся праверыць звязку, якую прафесар насіў у кішэні. На ёй патрэбныя ключы я знайшоў але тады паўстала, здаецца, яшчэ болыпая і складанейшая праблема. Які сэнс мог мець дзіўны гліняны барэльеф і разрозненыя нататкі, абрыўкі і выразкі, якія я там знайшоў? Няўжо мой дзед у канцы жыцця пачаў верыць у розную містычную лухту? Я пастанавіў знайсці таго дзівакаватага скульптара, які, як мне здалося, нёс адказнасць за парушэнне душэўнага спакою старога.
Барэльеф меў форму грубага прастакутніка пяць на шэсць цаляў, менш за цалю таўшчынёй і быў несумненна сучаснага паходжання. Знакі на ім, аднак,
стваралі атмасферу, далёкую ад сучаснасці. Бо колькі б дзівацтваў ні мелі футурызм і кубізм, нячаста яны перадаюць той магічны парадак, які хаваецца ў дагістарычных надпісах. А стыль большасці рысункаў менавіта такім і быў хоць я, нягледзячы на добрае знаёмства з дзедавай бібліятэкай і яго калекцыямі, не здолеў распазнаць гэтага канкрэтнага віду ці хаця б успомніць штосьці, нават аддалена звязанае з імі.
Над гэтымі несумненнымі іерогліфамі месцілася яшчэ адна выява — відавочна карцінка, хоць невыразнае выкананне не дазваляла ясна зразумець яе прыроду. Здавалася, гэта была пачвара або нейкі знак, што яе сімвалізаваў, прычым такі, які магла нарадзіць толькі хворая фантазія. Калі я скажу, што ў маім да пэўнай меры экстравагантным уяўленні адначасова ўзніклі вобразы васьмінога, дракона і нейкага карыкатурнага чалавека, то не здраджу яе духу. Мясістая галава са шчупальцамі ўзвышалася над пачварным, пакрытым лускою целам з неразвітымі крылцамі. Такім быў галоўны сілуэт на карцінцы, ад таго яшчэ жахлівейшай. За фігурай няпэўна адгадвалася нейкая цыклапічная архітэктура.
Тэкст, які суправаджаў гэтую дзіўную рэч, у адрозненне ад стоса газетных выразак, быў рукапісны. У ім пазнаваўся старэчы почырк прафесара Энджэла, і стыль яго быў далёкі ад літаратурнага. Галоўная частка мела загаловак «КУЛЬТ КТУЛХУ» — ён быў старанна выведзены друкаванымі літарамі, каб пазбегнуць памылак пры чытанні такога нечуванага слова. Рукапіс быў падзелены на дзве часткі, першая з іх мела загаловак «1925 — Сон і аналіз сну Г. Э. Уілкакса (Томас-ст., 7, Провідэнс, Род-Айлэнд)», а другая — «Аповед інспектара Джона Р. Леграса (Бін-
віл-ст., 121, Н. Арлеан, Луізіяна) на з’ездзе ААТ 1908 г. — заўвагі, аповед праф. Уэба». На старонках другога рукапісу былі сціслыя нататкі: у некаторых — апісанні дзіўных сноў розных людзей, у іншых — вытрымкі з кніг і часопісаў па тэасофіі (у прыватнасці, з «Атлантыды» і «Страчанай Лемурыі» Ў. Скота-Эліята), у астатніх — каментары, прысвечаныя доўгатрывалым таемным супольнасцям і сакрэтным культам. Сярод спасылак былі такія міфалагічныя і антрапалагічныя крыніцы, як «Залатая галіна» Фрэйзера і «Вядзьмарскі культ у Заходняй Еўропе» міс Мюрэй. Выразкі спасылаліся галоўным чынам на незвычайныя выпадкі шаленства і выбухі калектыўнага вар’яцтва або маніяўувесну 1925 году.
Першая палова галоўнага рукапісу апавядала незвычайную гісторыю. Падобна да таго, што першага сакавіка 1925 году да прафесара Энджэла звярнуўся худы чарнявы малады чалавек з незвычайным гліняным барэльефам, на той час свежым і вельмі сырым. Выгляд хлапец меў вельмі неўратычны і ўзрушаны. На яго візітоўцы было імя — Генры Энтані Уілкакс, і мой дзед пазнаў у ім малодшага сына адной добрай сям’і, з якой ён быў крыху знаёмы. Апошнім часам той вывучаў скульптуру ў род-айлэндскай мастацкай школе і жыў адзін у Флёр-дэ-Лі-Білдынг па суседстве. Уілкакс быў таленавітым юнаком, вядомым не толькі сваімі здольнасцямі, але і эксцэнтрычнасцю, і з дзяцінства прыцягваў да сябе ўвагу тым, што любіў пераказваць незвычайныя гісторыі і дзіўныя сны. Ен называў сябе «псіхічна гіперчуллівым», але сталыя насельнікі гэтага старога гандлёвага горада звычайна казалі прасцей — «дзівак». Ен і раней асабліва не кантактаваў з падобнымі да сябе, а з цягам часу зусім выпаў з поля зроку грамады, і ве-
далі яго толькі нешматлікія заезджыя эстэты. Нават Мастацкі клуб Провідэнса ў празе захаваць свой кансерватызм палічыў яго абсалютна безнадзейным.
Рукапіс прафесара паведамляе, што, прыйшоўшы, скульптар раптам папрасіў у гаспадара дома археалагічнай кансультацыі, каб распазнаць іерогліфы на барэльефе. Выказваўся ён цьмяна і высакамоўна — гэта выглядала на позу і выклікала непрыязнасць. Дзед адрэагаваў рэзка, бо дошчачка была відавочна новай і магла мець сувязь з чым заўгодна, толькі не з археалогіяй. Пярэчанні маладога Уілкакса ўразілі дзеда настолькі, што ён памяняў сваё рашэнне і нават даслоўна занатаваў тую фразу, бо яна была неверагодна паэтычнай, як, мусіць, і ўсё, што казаў хлопец. Мне і цяпер здаецца, што гэтая рэпліка вельмі добра яго характарызуе. Ен сказаў: «Яна сапраўды новая, бо я зрабіў яе мінулае ночы, у той час, калі бачыў у снах дзівосныя гарады. А сны — яны старэйшыя за задумлівы Тыр, за мройнага Сфінкса і за аперазаны садамі Вавілон».
Менавіта тады ён пачаў свой доўгі аповед, які нечакана абудзіў памяць майго дзеда і выклікаў яго гарачы інтарэс. У папярэдні вечар здарыўся невялікі землятрус. Ён аказаўся наймацнейшым з усіх, што былі ў Новай Англіі за колькі апошніх гадоў, і моцна ўзрушыў Уілкакса. Праваліўшыся ў нечуваны сон, ён убачыў цыклапічныя гарады з гіганцкіх блокаў і неабсяжных глыбаў, спрэс пакрытыя кроплямі зелянявай ціны, злавесныя ў сваёй затоенай вусцішы. Сцены і калоны пакрывалі іерогліфы, а аднекуль унізе даносіўся голас. Нават не голас, а хаатычныя імпульсы, якія толькі фантазія магла атаясаміць з гукамі, але ён паспрабаваў перадаць іх амаль нечытэльнай мешанінай літар: «Ктулху фгтакгн».
Гэтая мешаніна гукаў аказалася ключом даўспамінаў, якія ўсхвалявалі і ўстрывожылі прафесара Энджэла. Ён пачаў з навуковай дэталёвасцю распытваць скульптара і па-вар’яцку заўзята даследаваць барэльеф. А Уілксакс апавёў, як моцна здзівіўся, калі прачнуўся змерзлы і адзеты толькі ў піжаму і ўбачыў, што зрабіў у сне. Пасля ўжо ён сказаў, што дзед усё наракаў на свае гады за маруднасць, з якой яму ўдалося распазнаць іерогліфы і выяву. Многія дзедавы пытанні госцю здаваліся недарэчнымі, асабліва спробы выявіць яго сувязь з рознымі дзіўнымі культамі або сектамі. Уілкакс не мог зразумець, чаму той абяцае захаваць таямніцу ўзамен на далучэнне да якой-небудзь акультнай або паганскай суполкі. Калі прафесар Энджэл упэўніўся, што скулытгар сапраўды нічога не ведае ні пра якія культы ці таемныя вучэнні, ён засыпаў госця просьбамі і надалей расказваць яму свае сны. I гэта пачало прыносіць вынікі, бо пасля першай размовы рукапіс паведамляе пра штодзённыя званкі маладога чалавека. Ен расказваў жудасныя ўрыўкі са сваіх начных мрояў, у якіх яму заўсёды бачыўся нейкі цыклапічны пейзаж у цёмным і вільготным каменні, а слыхам (або толькі розумам) ён успрымаў з-пад зямлі голас, манатонны крык, які набягаў няяснымі хвалямі адчуванняў, што складаліся ў неапісальную бяссэнсіцу. Найчасцей паўтараліся дзве паслядоўнасці, якія можна перадаць літарамі як «Ктулху» і «Р’льех».