Кліч Ктулху  Говард Філіпс Лаўкрафт

Кліч Ктулху

Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
59.76 МБ
Сям-там над сцяжынай грувасціліся абломкі камянёў, якія ўпалі з краёў расколіны. Яны навісалі, быццам аркі, а пад імі панавала апраметная цемра, не дазваляючы мне разгледзець норы ў сценах, якія, несумненна, там былі. Праходзячы пад адной з такіх арак, я раптам адчуў задушлівы страх, нібыта штосьці прывіднае і бесцялеснае глядзела на мяне
з безданяў, напаўняючы жахам душу, але тут было занадта цёмна, каб я мог знайсці крыніцу неспакою.
Калі я дабраўся да пляскатай вяршыні ўцёса, сонца ўжо зайшло, і перада мною прасцерлася безжыццёвая пустка сярод замшэлых скал, азораных бледным святлом поўні. Агледзеўшыся, я не ўбачыў наўкол ніводнай жывой істоты, але заўважыў дзіўнае варушэнне далёка ўнізе, сярод шапатлівага чароту над згубнай дрыгвой, дзе я быў зусім нядаўна.
Прайшоўшы крыху, я ўбачыў іржавыя трамвайныя рэйкі і з’едзеныя чарвякамі слупы, на якіх віселі слаба нацягнутыя правады. Ідучы ўздоўж трамвайнай лініі, я неўзабаве натрапіў на трамвай пад нумарам 1852 — звычайны трамвай з двума вагонамі, якія выпускалі з 1900 па 1910 год. Трамвай выглядаў занядбаным, але відавочна гатовым да адпраўлення, бо быў далучаны да правадоў, пнеўматычны тормаз уключаны, а падлога вагонаў злёгку дрыжала. Зайшоўшы ў неасветлены вагон, я паспрабаваў знайсці выключальнік, каб запаліць святло, але дарэмна. Між тым адсутнасць кантрольнага рычага ў кабіне кіроўцы сведчыла, што той адлучыўся зусім ненадоўга. Я ўладкаваўся на адным з сядзенняў і неўзабаве пачуў, як штосьці зашамацела ў рэдкай траве дзесьці злева, і ўбачыў дзве мужчынскія постаці, цьмяныя і невыразныя ў святле поўні. На іх былі фуражкі трамвайнай кампаніі, таму я не сумняваўся, што гэта кандуктар і кіроўца. Раптоўна адзін з іх гучна ўцягнуў носам паветра, быццам прынюхваючыся, а потым узняў твар да неба і завыў на поўню. Другі ўпаў на карачкі і пабег да вагона.
Я ўскочыў і як апантаны кінуўся прэч. Я бег праз бясконцую пустку, пакуль знямога не прымусіла мяне спыніцца. Я пабег не таму, што кандуктар раптам
упаў на карачкі, а таму, што ўбачыў аблічча кіроўцы — белы конус, які звужаўся з аднаго канца, ператвараючыся ў крывава-чырвонае шчупальца.
Я ўсведамляў што там была ўсяго толькі мроя, але гэта не суцяшала.
Пасля той жахлівай ночы я няспынна малюся, каб абудзіцца, але не магу прачнуцца.
Я зрабіўся часткай гэтага жудаснага сусвету мрояў. У першую ноч я дачакаўся світання і цэлы дзень без мэты блукаў сярод бязлюдных балот. Калі зноў настала ноч, я ўсё яшчэ блукаў, спадзеючыся прачнуцца, але выйшаўшы з зараснікаў пустазелля, убачыў перад сабою ўсё той жа трамвайны вагон і no634 з ім — істоту з конусападобным тварам, якая стаяла ў ззянні поўні і вусцішна выла на неба.
Гэта доўжыцца бясконца. Штоночы я зноў і зноў трапляю ў тое жахлівае месца. Я спрабую прымусіць сябе не рухацца, але калі надыходзіць ноч, невядомая сіла цягне мяне наперад, і я крочу як самнамбула, пакуль не апынуся твар да твару з істотай, якая вые пад бледнай поўняй, і тады бягу прэч як апантаны.
Бог мой, калі я прачнуся?!»
Усё гэта напісаў Морган. Я мог бы наведаць дом нумар 66 на Коледж-стрыт у горадзе Провідэнс, але баюся таго, што магу там убачыць’.
Пераклала У/іадзіслава Гурыновіч
* Часам аўтарамі гэтага апавядання пазначаюцца Говард Філіпс Лаўкрафт і Джэк Чапмэн Міске. Яно было створанае на аснове ліста Лаўкрафта, у якім ён апісвае адну са сваіх мрояў. Міске дадаў толькі некалькі радкоў у пачатку і ў канцы апавядання. Ліст быў напісаны 24 лістапада 1927 году, апавяданне выйшла ў 1941 годзе ў часопісе Bizarre.
ЗМЕСТ
Алхімік Пераклаў П. Донаў	5
Склеп Пераклаў П. Донаў	17
Палярыс Пераклала У. Гурыновіч	32
Каты Ултара Пераклала У. Гурыновіч	38
Ньярлатхатэп Пераклала У. Гурыновіч	43
Чужаніца Пераклаў А. Кудраўцаў 	48
Музыка Эрыха Цана Пераклала У. Гурыновіч	56
Што прыносіць поўня Пераклала У. Гурыновіч	69
Іерберт Уэст, рэаніматар Пераклала У. Гурыновіч 	12
Ганчак Пераклала У. Гурыновіч	119
Стоены жах Пераклала У. Гурыновіч	132
Пацукі ў сценах Пераклала У. Гурыновіч 	166
Фэст Пераклала У. Гурыновіч 	195
Кліч Ктулху Пераклаў П. Донаў	211
Натуршчык Пікмана Пераклала У. Гурыновіч 	254
Істота ў святле поўні Пераклала У. Гурыновіч	276
Літаратурна-мастацкае выданне
Лаўкрафт Говард Філіпс
КЛІЧ КТУЛХУ
Апавяданні
Адказны за выпуск Андрэй Янушкевіч Рэдактар ГаннаЯнкута
Карэктар Кацярына Маціеўская Камп’ютарная вёрстка Алена Таргоўцава Дызайн вокладкі Кацярына Дубовік
Падпісана да друку 12.04.2017. Фармат 84x108/32. Папера афсетная. Друк афсетны.
Ум. друк. арк. 16,2. Ул.-выд. арк. 11,9. Наклад 400 экз. Заказ 2666.
Індывідуальны прадпрымальнік Янушкевіч Андрэй Мікалаевіч. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў№ 1/218 ад 18.03.2015. Вул. Шафарнянская, 3/135, 220125 г. Мінск. https://januskevic.by
Таварыства з дадатковай адказнасцю «Новапрынт». Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы і распаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 2/54 ад 25.02.2014.
Вул. Геалагічная. 59, к. 4, п. 10, 220138 г. Мінск.
o