Кліч Ктулху
Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
* Еган Генрых Фюслі (1741-1825) — швейцарскі і ангельскі мастак, графік і тэарэтык мастацтва, аўтар серыі карцін натэму кашмараў
** Гюстаў Дарэ (1832-1883) — французскі мастак, гравёр і ілюстратар.
ў выніку, адрозніваецца ад саладжавых фантазій самазванцаў, як творы мастакоў-рэалістаў адрозніваюцца ад карыкатуры, намаляванай дылетантам. I калі б я некалі ўбачыў тое, што бачыў Пікман... але не! Давайце спачатку вып’ем, а потым пойдзем далей. Далібог, я б памёр, калі б пабачыў тое, што бачыў гэты чалавек, — хаця ўжо не ўпэўнены, што ён быў чалавекам.
Вы памятаеце, што лепш за ўсё Пікману ўдаваліся твары. Я лічыў, што пасля Гоі ўжо ніводзін мастак не здолее так яскрава паказаць сапраўднае пекла ў рысах і выразах твару. Зрэшты, яны былі яшчэ да Гоі, тыя выбітныя хлопцы з Сярэднявечча, што стварылі гаргулляў і хімераў, якія красуюцца цяпер на мурах Нотр-Дама і Мон-Сэн-Мішэль. Яны верылі ва ўсе гэтыя рэчы — і магчыма, яны сапраўды іх бачылі... ведаеце, у Сярэднявеччы было некалькі вельмі цікавых перыядаў. Я памятаю — гэта было за год да вашага ад’езду, — як вы спыталі Пікмана, дзе ён усё ж бярэ гэтыя ідэі і вобразы. Памятаеце, як брыдка засмяяўся ён у адказ? Той агідны смех быў адной з прычын, чаму яго пакінуў Рэйд. Рэйд, як вы ведаеце, захапляўся тады параўнальнай паталогіяй і заўсёды быў рады пафарсіць сваім «веданнем справы» што да біялагічнага або эвалюцыйнага паходжання таго ці іншага псіхафізічнага сімптому. Ен казаў, што з кожным днём Пікман выклікае ў яго ўсё большую агіду. Урэшце хлопец пачаў яго проста палохаць: у ягоных рысах, у выразе твару з’явілася штосьці вусцішнае, нават нечалавечае. Любіў ён паразважаць і наконт дыеты, кажучы, што Пікман у гэтым сэнсе выяўляе абсалютную ненармальнасць і эксцэнтрычнасць апошняй ступені. Думаю, калі вы з Рэйдам абменьваліся лістамі, то мусілі напісаць
яму, што карціны Пікмана проста падзейнічалі яму на нервы і ўзрушылі ўяўленне. Я, прынамсі, гаварыў яму менавіта пра гэта ў тыя часы.
Але майце на ўвазе, што я развітаўся з Пікманам зусім не з гэтай прычыны. Наадварот, я захапляўся ім усё болей і болей, а ягоную «Бяседу вупыра» лічыў велізарным дасягненнем. Як вы ведаеце, клуб адмовіўся выстаўляць гэтую карціну, Музей выяўленчых мастацтваў таксама не пажадаў прыняць яе ў якасці падарунка. Mary дадаць ад сябе, што і пакупнік для яе наўрад ці калі-небудзь знойдзецца. Пікман трымаў «Вупыра» дома ажно да свайго знікнення, а потым карціну забраў ягоны бацька, які жыве ў Салеме. Вы ж ведаеце, Пікманы паходзяць са старажытнага салемскага роду, і сярод іх продкаў была адна вядзьмарка, павешаная ў 1692 годзе.
Я ўзяў за звычай досыць часта наведвацца да Пікмана, асабліва пасля таго як пачаў рабіць нататкі для сваёй манаграфіі пра паталагічнае мастацтва. Магчыма, менавіта дзякуючы Пікману мне прыйшла ў галаву гэтая ідэя. Так ці інакш, у ягонай асобе я знайшоў невычарпальную крыніцу самых вар’яцкіх ідэй і прапановаў, якія можна было выкарыстаць у маёй навуковай працы. Ен паказаў мне ўсе карціны і накіды, якія ў яго былі, у тым ліку некалькі эскізаў, зробленых пяром і чарнілам. Праўду кажучы, калі б гэтыя малюнкі ўбачылі ў Клубе мастацтваў, іх стваральніка адразу б гвалтам выгналі адтуль. Але ў той час я быў самазабыўна яму адданы і гатовы, як школьнік, гадзінамі выслухваць ягоныя філасофстваванні і разважанні пра мастацтва, такія дзікія, што іх аўтара варта было б замкнуць у дэнверскай вар’ятні. Мая прыхільнасць да яго, а таксама ягоная самота — людзі ўжо пачалі яго цурацца — зрабілі на-
шыя адносіны больш давяральнымі, і неяк увечары ён намякнуў, што, калі я ўмею трымаць рот на замку, а таксама не маю схільнасці да млосці, ён можа паказаць мне штосьці сапраўды незвычайнае — і нашмат мацнейшае за ўсё, што я бачыў раней.
«Разумееце, — казаў ён, — ёсць рэчы, непрыдатныя для Ньюберы-стрыт: яны тут не на сваім месцы і наогул не могуць існаваць у такім асяроддзі. Мая справа — лавіць абертоны душы, а хіба магчыма расчуць іх тут, сярод асфальтаваных вуліц з натоўпамі выскачак? Тут усё штучнае. Бэк-Бэй — гэта ўжо не Бостан, гэта ўвогуле нішто: тая мясцовасць не паспела яшчэ сабраць успаміны і прыцягнуць да сябе мясцовых духаў. Калі тут і вядуцца якія-небудзь здані, то яны ўсе бяскрыўдныя, гэтыя прывіды саланчаковых балот ды плыткіх бухтачак, а я шукаю прывіды людзей — прывіды істотаў, дастаткова развітых, каб зазірнуць у пекла і спасцігнуць сэнс таго, што яны ўбачылі.
Норт-Энд — вось найлепшае месца для мастака. Сапраўды шчыры эстэт не будзе зважаць на трушчобы дзеля пазнання дзівосных традыцый, якія тут існуюць. Далібог, сябра, няўжо вы не разумееце, што такія месцы не ствараліся штучна, а раслі самі сабой? Пакаленне за пакаленнем жыло тут, пакутавала і памірала, і гэта былі часы, калі людзі не баяліся жыць, пакутаваць і паміраць. Ці вядома вам, што ў 1632 годзе на ўзгорку Копа стаяў млын, а палова цяперашніх вуліц была пракладзеная яшчэ ў 1650-м? Я магу паказаць вам будынкі, якія маюць па дзвесце пяцьдзясят гадоў і нават больш. Гэтыя дамы былі сведкамі такога, ад чаго сучасныя будыніны рассыпаліся б у пыл. Што нашыя сучаснікі могуць ведаць пра жыццё і пра сілы, якія ста-
яць па-за ім? Вы называеце вядзьмарства ў Салеме трызненнем, але мая прапрапрапрабабуля магла б вам тое-сёе расказаць. Яны павесілі яе на ўзгорку Шыбенікаў, і крывадушнік Котан Мэзер* прысутнічаў пры гэтым. Мэзер, халера на яго, надта ж баяўся, што хтосьці здолее выдрацца і ўцячы з гэтай нудлівай клеткі. Як бы я хацеў, каб на яго наклалі заклён і высмакталі кроў уначы!
Я магу паказаць вам дом, у якім ён жыў, а таксама дом, у які ён баяўся нават сунуцца, нягледзячы наўсе свае напышлівыя прамовы. Ен ведаў, што існуюць рэчы, якія ён не наважыўся згадаць у сваёй дурной «Magnalia»** альбо ў гэтай наіўнай кніжыцы «Дзівосы нябачнага свету». А ці ведаеце вы, што калісьці пад Норт-Эндам размяшчаўся цэлы лабірынт тунэляў, якія злучалі паміж сабой асобныя дамы, а таксама мелі выхады на могілкі і на бераг мора? На зямлі чыніліся расследаванні і пераслед, але з тымі, хто хаваўся пад зямлёй, зрабіць нічога не маглі, і іхныя галасы і смех чуліся тут штоночы.
Кажу вам, сябра, зазірніце ў любыя дзесяць дамоў, пабудаваныя тут яшчэ да 1700 году і аж дагэтуль некранутыя, — і прынамсі ў васьмі з іх адшукаеце ў склепе штосьці незвычайнае. Тут ледзь не кожны месяц газеты паведамляюць пра знаходкі, зробленыя рабочымі ў тым ці іншым старажытным будынку: то замураваныя цэглай аркі, то калодзежы, якія вядуць у пустэчу. Адзін з такіх калодзежаў яшчэ летась можна было ўбачыць на Хэнчман-стрыт каля чыгуначнай
* Котан Мэзер (1663-1728) — амерыканскі прапаведнік, мараліст, пісьменнік і публіцыст.
** Маецца на ўвазе праца Котана Мэзера «Magnalia Christi Americana» («Вялікія справы Хрыстаў Амерыцы»).
эстакады. Тут жылі ведзьмы і тыя, каго яны заклікалі з іншасвету сваімі чарамі, піраты і тое, што яны прыцягнулі сюды з мора, кантрабандысты, каперы ... гэтыя людзі, скажу я вам, умелі жыць і ведалі, як рассунуць межы рэчаіснасці. У тыя часы кожны дастаткова смелы і разумны ведаў пра існаванне мноства сусветаў апроч нашага. Цьху! Зірніце дзеля параўнання на нашых сучаснікаў з іх млявымі ружовымі мазгамі, на гэтак званых людзей мастацтва, якія дрыжаць і курчацца ад жаху угледзеўшы на малюнку нешта, што знаходзіцца па-за межамі разумення надзьмутых ханжэй з Бікан-стрыт.
Нашае грамадства занадта дурное, каб звяртацца да глыбокай даўніны, і ў гэтым яго адзіны паратунак. Што могуць паведаміць нам пра Норт-Энд усе гэтыя мапы, даведнікі і пуцяводнікі? Ды ні халеры! Я наўздагад магу паказаць вам трыццаць альбо сорак завулкаў, цэлыя лабірынты завулкаў на поўнач ад Прынс-стрыт, пра існаванне якіх ведаюць, мабыць, два-тры чалавекі, калі не лічыць іншаземцаў, якія тут кішма кішаць. Але хіба гэтыя няшчасныя эмігранты здольныя зразумець сэнс таго, што іх атачае? He, Тэрбер, гэтыя старажытныя вуліцы спяць і мрояць, поўныя цудаў і жахаў, тут няма месца будзённасці, і ніводная жывая душа гэтага не разумее і не здагадваецца гэтым скарыстацца. Хаця не, адна душа ўсё-ткі здагадваецца — нездарма я занураўся ў мінуўшчыну!
Бачу, вы цікавіцеся такім. Ашто, калі я скажу, што ў мяне ёсць яшчэ адна майстэрня — там, дзе я магу
* Капер — уладальнік нрыватнага марскога судна, якое падчас вайны нападала на караблі праціўніка з дазволу свайго ўраду і займалася марскім разбоем.
лавіць начныя здані пракаветных жахаў і ствараць тое, пра што не мог нават падумаць на Ньюберыстрыт? Натуральна, я нічога не скажу гэтым чортавым істэрычкам з Клуба мастацтваў — балазе Рэйд ужо ўсім нашаптаў, што я імкліва дэградую, ператвараючыся ў нейкую пачварыну. Але, Тэрбер, я даўно вырашыў, што і жудасць, і прыгажосць трэба маляваць з жыцця, таму дбайна вывучаў мясціны, у якіх, як мне было вядома, гняздуецца жах.
Я адшукаў месца, пра якое, упэўнены, не ведае ніводзін белы чалавек, апроч мяне. Гэта не так ужо далёка ад чыгуначнай эстакады, калі гаварыць пра адлегласць, але ад нашай рэчаіснасці яго аддзяляюць цэлыя стагоддзі. Я ўпадабаў гэты дом праз незвычайны калодзеж з цаглянай кладкай, які размяшчаецца ў сутарэнні, — адзін з тых самых калодзежаў, пра якія я вам расказваў. Халупа гэтая ўжо ледзь не развальваецца, ніхто ў ёй не жыве, і мне нават сорамна прызнацца, як мала я плачу за арэнду. Усе вокны там пазабіваныя дошкамі, але так нават лепш, мне не патрэбнае дзённае святло, калі я працую. Я малюю ў сутарэнні, дзе асяроддзе найбольш натхняльнае, але там ёсць таксама пара мэбляваных пакояў на першым паверсе. Гэтым будынкам валодае адзін сіцыліец, і я арандую яго пад імем Петэрс.
Сёння ўвечары, калі толькі вы не раздумаліся, я пакажу вам сваю майстэрню. Мяркую, вам спадабаюцца карціны, таму што, як я ўжо казаў, тут магу дазволіць сабе крышачку пасвавольнічаць. Дарога не зойме шмат часу — звычайна я не карыстаюся таксі і дабіраюся на сваіх дзвюх, каб не прыцягваць увагі. Можам пад’ехаць ад Паўднёвага вакзала да Бэтэры-стрыт, а потым прагуляцца трохі пешшу».
Ці варта казаць, Эліят, што пасля той гутаркі я проста трымцеў ад нецярплівасці і ледзьве дачакаў таксі. На Паўднёвым вакзале мы пераселі на цягнік, дзесьці а дванаццатай спусціліся па прыступках на Бэтэры-стрыт і рушылі ўздоўж набярэжнай Канстытуцыі ў кірунку старога прычала. Я не сачыў за дарогай і не магу сказаць, на якой вуліцы мы ўрэшце апынуліся, але гэта дакладна была не Грынаў-лэйн.