Кліч Ктулху  Говард Філіпс Лаўкрафт

Кліч Ктулху

Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
59.76 МБ
Пра сны ён выказваўся ў дзіўнавата-паэтычнай манеры, прымусіўшы мяне з жахлівай яснасцю ўбачыць сыры цыклапічны горад са слізкага зялёнага каменю, уся геаметрыя якога, дадаў ён, была няправільнай, і пачуць у напружаным чаканні несупынны напаўтэлепатычны кліч з-пад зямлі: «Ктулху фгтакгн, Ктулху фгтакгн».
Гэтыя словы былі часткай страшнага рытуалу, які апавядаў пра сон-чуйнаванне мёртвага Ктулху ў каменным склепе ў горадзе Р’льех, і мяне гэта глыбока кранула, нягледзячы на ўсе рацыянальныя перакананні. Ўілкакс, я быўупэўнены, недзе выпадкова пачуў пра культ, але ў хуткім часе ўспамін пра яго згубіўся ў плыні іншага такога ж таямнічага чытва і фантазій. Але ўражанне было такім моцным, што пазней падсвядома выявілася ў снах, у барэльефе і ў жахлівай скульптуры, якую я цяпер бачыў. I ён зусім не вінаваты, што ашукаў майго дзеда. Хлопец належаў да таго тыпу людзей, у якіх лёгкая манернасць спалучаецца з недахопам выхавання. Гэта мне ніколі не падабалася, але я быў схільны прызнаць і яго геній, і яго шчырасць. Мы прыязна рассталіся, і я пажадаў яму дасягнуць таго поспеху, якога заслугоўвае яго талент.
Пытанне культу па-ранейшаму захапляла мяне, і часам я мроіў пра славу, якую мне могуць прынес-
ці даследаванні яго паходжання і сувязяў. Я наведаў Новы Арлеан, пагаварыў з Леграсам і іншымі пра той даўні рэйд, убачыў вусцішную скульптуру і нават распытаў тых з вязняў-мяшанцаў, што яшчэ былі жывыя. Стары Кастра, на жаль, ужо колькі гадоў як памёр. Тое, што я так ясна пачуў цяпер з першых рук, хоць гэта і было проста дэтальнае пацверджанне апісанага дзедам, усхвалявала мяне з новай сілай, бо я пераканаўся, што напаў на след вельмі рэальнай, вельмі таямнічай і вельмі старажытнай рэлігіі, адкрыццё якой зробіць мяне славутым антраполагам. Маё стаўленне па-ранейшаму было выключна матэрыялістычным, і я б хацеў, каб яно заставалася такім і цяпер. Я з амаль невытлумачальнай упартасцю адкідваў дакладную адпаведнасць запісаў пра сны дзіўным выразкам, сабраным прафесарам Энджэлам.
Адзінае, што я пачаў падазраваць і што цяпер, баюся, ведаю пэўна, — гэта тое, што смерць майго дзеда была зусім не натуральнай. Ен упаў на вузкай вуліцы, якая ідзе ўгору ад старога партовага раёна, поўнага нікому не знаёмых мяшанцаў, бо яго «незнарок» збіў з ног чарнамазы матрос. Я не забыўся, што ўдзельнікі культу ў Луізіяне былі матросамі з мяшанай кроўю, і не здзівіўся б, калі б даведаўся пра іх таемныя парадкі, абрады і вераванні. Леграса і яго падначаленых, што праўда, пакінулі ў спакоі, але ў Нарвегіі загінуў адзін марак — сведка падобных падзей. Ці не маглі пра далейшыя дзедавы даследаванні, якія ён распачаў, калі пагаварыў са скульптарам, даведацца злыя людзі? Я думаю, прафесар Энджэл загінуў або таму, што ведаў зашмат, або таму, што мог шмат пра што дазнацца. Ці паўтару яго лёс я, пакажа час, бо ведаю я ўжо нямала.
III.	Марское вар ’яцтва
Калі нябёсы раптам захочуць зрабіць мне дабро, хай бы гэта было поўнае знішчэнне наступстваў выпадку, што спыніў мой позірк на аркушы, які ляжаў не на сваім месцы. Я б нізашто не наткнуўся на яго ў звычайных абставінах, але ён належаў да старога нумару аднаго аўстралійскага часопіса — «Сіднэйскага бюлетэню» за 18 красавіка 1925 году. Да яго не дабралася нават бюро па зборы выразак, якое тады прагна збірала матэрыял для дзедавага даследавання.
Я перад тым рабіў шмат запытаў пра тое, што прафесар Энджэл называў «культам Ктулху», і цяпер быў у аднаго дасведчанага сябра ў Петэрсане, Нью-Джэрсі, захавальніка мясцовага музея і вядомага мінералога. Аднойчы, аглядаючы рэзервовыя экзэмпляры, неахайна складзеныя на паліцах сховішча ў заднім пакоі музея, я заўважыў дзіўную выяву на адной са старых папер пад камянямі. Гэта быў «Сіднэйскі бюлетэнь», пра які я казаў, — мой сябра меў шырокія сувязі па ўсім магчымым замежжы. I гэта была выразка са зробленай метадам аўтатыпіі выявай страшнай каменнай скульптуры, амаль ідэнтычнай той, што Леграс знайшоў на балоце.
Старанна вызваліўшы аркуш з-пад каштоўнага грузу, я ўважліва прагледзеў артыкул і разгубіўся, бо ён быў вельмі невялікі. Паведамляў ён, аднак, надзвычай важную для маіх пошукаў інфармацыю, і я асцярожна вырваў яго, каб неадкладна прыступіць да працы. Там гаварылася наступнае.
* Аўтатыпія — тэхналогія ператварэння плутонавых выяваў у штрыхавыя з дапамогай аптычных раствораў. Яе вынайшлі ў 1878 годзе і выкарыстоўвалі ў газетнай і часопіснай паліграфіі.
У МОРЫ ЗНОЙДЗЕНАЕ ТАЯМНІЧАЕ ЗАТАНУЛАЕ СУДНА
«Віджылент» прывёў на буксіры бездапаможную новазеландскую вайсковую яхту. На борце знайшлі аднаго жывога і аднаго нябожчыка. Гісторыя роспачнай бітвы ў моры. Многія загінулі. Выратаваны марак адмаўляецца паведаміць дэталі незвычайнага здарэння. Уяго знойдзены дзіўны ідал. Сачыце за расследаваннем.
«Віджылент», грузавое судна кампаніі «Морысан і Ко», загружанае ў Вальпараіса, прыбыло сёння раніцай у верф у гавані Дарлінг з разбітай і выведзенай са строю, але цяжка ўзброенай паравой яхтай «Алерт» з Данідына, Новая Зеландыя, якую заўважылі 12 красавіка на 34°2Г паўднёвай шыраты і 152° 17’ заходняй даўгаты з адным жывым чалавекам і адным нябожчыкам на борце.
«Віджылент» пакінуў Вальпараіса 25 сакавіка, a 2 красавіка істотна збіўся з курсу на поўдзень праз надзвычай моцныя штормы і жудасныя хвалі. 12 красавіка быў заўважаны пакінуты карабель, і хоць ён выглядаў бязлюдным, на борце аказаўся жывы чалавек у паўпрытомным стане ды яшчэ адзін, які памёр, відавочна, болып за тыдзень таму. Жывы прыціскаў да сябе жахлівага каменнага ідала невядомага паходжання, з фут вышынёй. Ніхто з экспертаў Сіднэйскага ўніверсітэта, Каралеўскага таварыства і музея на Коледж-стрыт не здолеў высветліць яго паходжанне. Уратаваны паведаміў, што знайшоў яго ў каюце ў непрыкметнай і невялічкай разьблёнай рацы.
Апрытомнеўшы, ён расказаў вельмі дзіўную гісторыю пра піратаў і забойцаў. Яго завуць Густаў Ёхансэн, ён нарвежац, мае адукацыю, быў другім памочнікам капітана двухмачтавай оклендскай
шхуны «Эма», якая 20 лютага выйшла ў Калаа з экіпажам у адзінаццаць чалавек. Ен сказаў, што 1 сакавіка «Эму» затрымаў і значна адкінуў ад курсу на поўдзень вялікі шторм, a 22 сакавіка на 49°5Г паўднёвай шыраты і 49°5Г заходняй даўгаты яна натрапіла на «Алерт» з дзіўнай недружалюбнай камандай, якая складалася з канакаў* і мяшанцаў. Капітану Колінзу безапеляцыйна загадалі разварочвацца, ад чаго ён адмовіўся. Тады падазроная каманда без папярэджання адкрыла зверскі агонь па шхуне з надзвычай цяжкай меднай гарматы, якая ўваходзіла ва ўзбраенне яхты. Каманда «Эмы» дала адпор, паведамляе ўратаваны, і хоць шхуна пачала тануць, бо снарад патрапіў ніжэй за ватэрлінію, яны здолелі развярнуцца бортам да карабля ворага і ўзяць яго на абардаж, схапіўшыся з дзікай камандай яхты. Усіх давялося забіць, нягледзячы на тое, што колькасцю яны пераважалі, бо біліся тыя жахліва і адчайна, хоць і даволі нязграбна.
Трое чальцоў каманды «Эмы» загінулі, сярод іх капітан Колінз і першы памочнік капітана Грын, а іншыя восем пад камандаваннем другога памочніка Ёхансэна пайшлі на захопленай яхце ў ранейшым кірунку, каб пабачыць, ці ёсць сэнс вяртацца, не выканаўшы задання. Як выяўляецца, назаўтра яны наблізіліся да маленькага вострава і высадзіліся на ім, хоць у гэтай частцы акіяну і не вядома ніводнага вострава. Нейкім чынам шэсць чалавек загінулі на сушы, хоць Ехансэн падазрона малаўспа-
* Канакі — саманазва карэнных жыхароў Гавайскіх астравоў, якую еўрапейцы распаўсюдзілі на ўсіх туземцаў Ціхага акіяну, а таксама назва карэнных жыхароў Меланэзіі, што жывуць у Новай Каледоніі.
мінае пра гэтую частку гісторыі і расказвае толькі, што яны зваліліся ў скалісты пралом. Пасля ён і адзін з яго кампаньёнаў, здаецца, вярнуліся на яхту і паспрабавалі адплыць на ёй, але 2 красавіка трапілі ў шторм. Што адбывалася з таго часу да моманту выратавання, ён памятае дрэнна і нават не можа ўспомніць, калі памёр яго кампаньён, Уільям Брайдэн. Прычыну смерці Брайдэна вызначыць не ўдаецца, ён мог памерці ад нерваў, бо вонкавага ўздзеяння не заўважылі. Тэлеграфнае паведамленне з Данідына сведчыць, што «Алерт» быў добра вядомы як астраўны гандлёвы карабель і меў у партах благую славу. Ён належаў незвычайнай групе мяшанцаў, чые частыя сходкі і начныя вылазкі ў лес выклікалі немалую цікаўнасць. I вядома, што яны вельмі спешна выправіліся ў мора адразу пасля шторму і землятрусаў 1 сакавіка. Наш оклендскі карэспандэнт паведамляе пра цудоўную рэпутацыю «Эмы» і яе экіпажа, а Ёхансэна апісвае як годнага і вартага чалавека. Заўтра марскі суд распачне следства па гэтай справе, у межах якога будуць прыкладзеныя ўсе намаганні, каб пераканаць Ёхансэна расказаць болып, чым ён расказаў дагэтуль.
Разам з выявай пякельнай скульптуры гэта быў увесь артыкул, але якая плойма ідэй закруцілася ў маёй галаве! Гэта была новая скарбніца дадзеных пра культ Ктулху, доказ таго, што ён быў невядома як звязаны і з морам, і з сушай. Што за прычына змусіла каманду мяшанцаў павярнуць «Эму», калі яны ішлі сваім курсам з жудасным ідалам? Што за невядомы востраў, на якім загінула шэсць чалавек з каманды «Эмы» і пра які не хацеў нічога расказваць памочнік капітана Ёхансэн? Што высветліла следства адмірал-
тэйства і што ведалі пра небяспечны культ у Данідыне? I, самае дзіўнае, што за моцная і звышнатуральная сувязь існуе паміж датамі, якія надавалі злавеснае і неаспрэчнае цяпер значэнне разнастайным паваротам падзеяў, што так старанна запісваў мой дзед?
1 сакавіка — або 28 лютага паводле Міжнароднай лініі змены дат’ — здарыліся землятрус і шторм. 3 Данідына «Алерт» са сваёй агіднай камандай імкліва рвануў наперад, быццам на тэрміновы выклік. На іншым канцы свету паэты і мастакі пачалі сніць дзівосны сыры цыклапічны горад. А малады скульптар вылепіў у сне жахлівага Ктулху. 23 сакавіка каманда «Эмы» высадзілася на невядомым востраве і пакінула на ім шэсць загінулых. I ў той жа дзень сны ўражлівых людзей набылі асаблівую выразнасць і перапоўніліся жахам перад гіганцкай пачварай, якая гналася за імі. Тады ж звар’яцеў архітэктар, а скульптар раптоўна пачаў трызніць! А што гэта за шторм 2 красавіка — у дзень, калі скончыліся ўсе сны пра горад, пакрыты вільгаццю, а Уілкакс як нічога ніякага выйшаў з палону дзіўнай гарачкі? Што гэта ўсё — словы старога Кастра пра затанулых Старцаў, якія прыйшлі з зор, і іх хуткае панаванне, пра іх верны культ і іх уладу над снамі? Ці не набліжаўся я да той усёабдымнай вусцішы, якой не можа вытрываць чалавек? Калі так, то гэтая вусціш датычыла толькі розуму, бо другога красавіка ў пэўным сэнсе паклала канец усім пачварным страхам, што пачалі браць у аблогу чалавечыя душы.