Кліч Ктулху
Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
* Антыфонны спеў — харавы спеў, у якім па чарзе гучаць два хоры.
ламі і дэгенератамі яны ні былі, гэтыя стварэнні з дзіўнай паслядоўнасцю трымаліся цэнтральнай ідэі сваёй агіднай веры.
Яны расказалі, што пакланяюцца Вялікім Старцам, якія жылі тут за шмат стагоддзяў да з’яўлення першых людзей, спусціўшыся ў юны яшчэ свет з нябёсаў. Цяпер Вялікія Старцы сышлі пад зямлю і на дно мора. Але іх нежывыя целы перадалі свае таямніцы ў снах першым людзям. Тыя і заснавалі культ, які бесперапынна трывае да нашых дзён. Гэты культ яны і спавядаюць. Вязні расказалі, што ён існаваў заўжды і заўжды будзе існаваць, схаваны ў далёкіх, дзікіх і цёмных мясцінах па ўсім свеце, пакуль вялікі жрэц Ктулху не ўзнімецца са свайго цёмнага жытла ў вялізным горадзе Р’льех пад вадой і не падпарадкуе зямлю сваёй волі зноў. Ен пакліча, калі зоры будуць гатовыя, а таемны культ будзе вечна чакаць магчымасці вызваліць яго.
Болып яны нічога не сказалі. Заставалася таямніца, якую немагчыма было здабыць нават катаваннямі. Чалавек быў не адзінай разумнай істотай на зямлі, бо з цемры да тых нямногіх, што трымаліся веры, прыходзілі здані. Але гэта былі не Вялікія Старцы. Старцаў ніхто ніколі не бачыў. Высечаны ідал быў вялікім Ктулху, але сказаць, ці такімі ж самымі былі астатнія, не мог ніхто. Ніхто ўжо не быў у стане прачытаць старажытныя надпісы, усё перадавалася з вуха на вуха. Спеўнае заклінанне не было таямніцай — яго прамаўлялі шэптам і ніколі ўголас. Гэты радок значыў наступнае: «У доме сваім у Р’льех мёртвы Ктулху спіць у чаканні».
Толькі двое вязняў былі дастаткова здаровыя на галаву, каб іх можна было павесіць, а рэшту адправілі ў розныя ўстановы. Свой удзел у рытуальных
забойствах усе адмаўлялі і даводзілі, што гэта рабілі Чарнакрылыя, якія з’яўляліся да іх са спрадвечнага месца сустрэчы ў лесе з прывідамі. Але ніякага лагічнага апісання тых таямнічых памагатых атрымаць ніяк не выходзіла. Усю карысную інфармацыю паліцыя атрымала галоўным чынам ад метыса, якога звалі Кастра. Ён запэўніваў, што плаваў да дзівосных партоў і гаварыў з несмяротнымі старэйшынамі культу ў кітайскіх гарах.
Стары Кастра памятаў урыўкі жахлівай легенды, што пераўзыходзіла здагадкі тэасофаў, а чалавецтва і ўвесь свет паказвала з’явамі зусім новымі і часовымі. Вечнасць за вечнасцю іншыя Стварэнні панавалі на зямлі, і ў Іх былі велічныя гарады. Іх парэшткі — ён сказаў, што пра гэта яму апавялі неўміручыя кітайцы — у выглядзе вялізных валуноў дагэтуль можна было знайсці на астравах у Ціхім акіяне. Яны ўсе памерлі за шмат-шмат стагоддзяў да таго, як з’явіўся чалавек, але ёсць сілы, якія могуць Іх ажывіць, калі зоркі зноў зоймуць свае месцы ў вечнай крутаверці. Самі Яны сапраўды прыйшлі з зор і прынеслі адтуль Свае статуі.
Гэтыя Вялікія Старцы, працягваў Кастра, не з плоці і крыві. Яны маюць целы (ці ж не даказвае таго гэтая зорная скульптура?), але Іх целы нематэрыяльныя. Калі зоры знаходзяцца на патрэбных месцах, Яны могуць імкліва пераносіцца скрозь нябёсы з аднаго свету ў іншы. А калі зоры разыходзяцца, Яны не могуць і жыць. Але хоць Яны ўжо нежывыя, Ім ніколі па-сапраўднаму не памерці. Яны ўсе ляжаць у мураваных дамах у Сваім вялікім горадзе Р’льех пад аховай чараў магутнага Ктулху да часу слаўнага ўваскрэсення, калі зоры і зямля будуць для Іх гатовыя. Але тады нейкая вонкавая сіла
мусіць дапамагчы вызваліць Іх целы. Чары, якія захоўваюць Іх у небяспецы, не дазваляюць Ім і рухацца, Яны могуць толькі ляжаць, чуйнаваць і думаць, пакуль міма праносяцца незлічоныя мільёны гадоў. Ім вядома ўсё, што адбываецца ў сусвеце, бо размаўляюць Яны з дапамогай тэлепатыі. Нават цяпер Яны перамаўляюцца ў Сваіх магілах. Калі пасля бясконцага перыяду хаосу з’явіліся першыя людзі, Вялікія Старцы гаварылі з найбольш чуллівымі, уваходзячы ў іх сны. Бо іначай Іх мова не дасягае цялеснага розуму сысуноў.
Затым, шаптаў Кастра, тыя першыя людзі пачалі пакланяцца высокім ідалам, якіх ім паказалі Вялікія Старцы. Ідалам, якіх у змрочныя часы яны прынеслі з цёмных зор. Той культ не памрэ, пакуль зоры зноў не зоймуць свае месцы і таемныя жрацы не вынесуць вялікага Ктулху з Яго магілы, каб Ён ажывіў Сваіх падданых і аднавіў Сваю ўладу на зямлі. Пазнаць той час будзе лёгка, бо людзі тады стануць як Вялікія Старцы. Вольныя і дзікія, яны будуць панад дабром і ліхам, адкінуць закон і мараль, будуць крычаць, забіваць і весяліцца сабе на радасць. Тады вызваленыя Старцы навучаць іх па-новаму крычаць, забіваць, весяліцца і атрымліваць асалоду, і ўся зямля будзе палаць у шчаслівым і свабодным вынішчэнні. А да таго часу культ, выконваючы неабходныя абрады, мусіць аберагаць памяць пра даўніну ды перадаваць прадказанне пра іх вяртанне.
У даўнейшыя часы абраныя гаварылі ў снах з пахаванымі Старцамі, але пасля нешта здарылася. Вялікі каменны горад Р’льех патануў у хвалях з усімі сваімі глыбамі і грабніцамі. I глыбокія воды, поўныя першабытных таямніцаў, праз якія не прабіцца нават думцы, абрэзалі прывідную сувязь. Памяць жа
не памерла, і найвышэйшыя жрацы кажуць, што горад зноў уздымецца, калі зоры зоймуць свае месцы. Тады з зямлі выйдуць цёмныя зямныя духі, цвілыя, прывідныя і перапоўненыя змрочнымі чуткамі, назапашанымі ў пячорах пад забытым марскім дном. Але пра іх стары Кастра шмат казаць не насмеліўся. Ён паспешліва змоўк, і ні ўгаворамі, ні хітрыкамі немагчыма было даведацца пра гэта больш. Цікава, што ён адмовіўся гаварыць і пра памеры Старцаў. Што да культу, то ён сказаў, што, на ягоную думку, цэнтр яго распаўсюду быў пасярод непраходнай пустэльні ў Аравіі, дзе дрэмле схаваны і некрануты Ірам* — Горад Стаўпоў. Культ не мае нічога агульнага з еўрапейскім вядзьмарскім культам і амаль невядомы па-за колам яго чальцоў. Ніводная кніга ніколі пра яго не згадвала, хоць неўміручыя кітайцы і кажуць, што Некранамікон звар’яцелага араба Абдула Альхазрэда неадназначны і кожны наступны можа чытаць яго па-свойму, асабліва двухрадкоўе, якое выклікала столькі спрэчак:
He памёр яшчэ той, хто адвеку ў сне, Прамінуць вякі — сама смерць спачне.
Леграс, моцна ўражаны і ў немалой ступені збянтэжаны, марна шукаў гістарычныя крыніцы культу. Несумненна, Кастра сказаў праўду: гэта была абсалютная таямніца. Кіраўніцтва Тулейнскага ўніверсітэта не здолела праліць святло ні на культ, ні на скульптуру, і цяпер, калі дэтэктыў дабраўся
* Ірам — старажытны горад ці пабудова, што згадваецца ў Каране і многіх даісламскіх крыніцах. Паводле легенды, быў разбураны воляю Алаха.
да найбольшых аўтарытэтаў у краіне, то даведаўся толькі грэнландскую гісторыю прафесара Уэба.
Ліхаманкавы інтарэс, які абудзіў аповед Леграса, падмацаваны папярэдняй цікавасцю да статуэткі, адгукаецца ў пазнейшым ліставанні з удзельнікамі з’езду, хаця ў афіцыйных публікацыях таварыства згадваецца скупа. Асцярога ёсць найпершым клопатам тых, хто прывык час ад часу натыкацца на шарлатанства ды круцельства. Леграс на нейкі час перадаў скульптуру прафесару Уэбу, але пасля смерці апошняга яму яе вярнулі, і яна застаецца ў яго — я сам нядаўна яе бачыў. Яна насамрэч жахлівая і несумненна падобная да скульптуры, якую зрабіўу сне малады Уілкакс.
У тым, што аповед скулыітара ўсхваляваў майго дзеда, сумневу не было. Што заставалася думаць чалавеку, які ведае тое, што пра культ высветліў Леграс, а пасля чуе, што ўражлівы хлопец прысніў не толькі вобраз і іерогліфы дакладна як на скульптуры з балот і на д’ябальскай дошчачцы з Грэнландыі, але і пачуў у сне тыя самыя тры апошнія словы заклінання, якія выкрыквалі і эскімосы д’ябальскага культу, і луізіянскія мяшанцы? Тое, што прафесар Энджэл неадкладна пачаў грунтоўныя даследаванні, было абсалютна натуральна. Праўда, я асабіста падазраваў што малады Уілкакс неяк ускосна даведаўся пра культ і выдумаў шэраг сноў, каб павялічыць і развіць гэтую таямніцу за кошт майго дзеда. Аповеды пра сны ды выразкі, сабраныя прафесарам, былі, вядома, моцным аргументам. Але рацыяналізм і абсурднасць усёй гэтай гісторыі прымусілі мяне прыйсці да таго, што падавалася самай разумнай высновай. Дык вось, пасля паўторнага дасканалага вывучэння рукапісу і суаднясення тэасофскіх і антрапалагічных нататак з аповедам Леграса пра культ я выправіўся ў Провідэнс, каб
пабачыцца са скульптарам і папракнуць яго ў такім нахабным падмане старога навукоўца.
Уілкакс па-ранейшаму жыў на самоце ў Флёр-дэЛі-Білдынг на Томас-стрыт. Гэта была непрыемная віктарыянская падробка пад брэтонскую архітэктуру сямнаццатага стагоддзя, якая выставіла свой тынкаваны фасад сярод прыгожых каланіяльных пабудоваў на старым узгорку ў цені найлепшага шпіля эпохі каралёў Георгаў у Амерыцы. Я знайшоў яго ў пакоях заглыбленым у працу. Убачыўшы раскіданыя наўкола работы, я адразу прызнаў, што яго геній сапраўды глыбокі і незвычайны. Упэўнены, калі-небудзь ён стане вядомы як адзін з вялікіх дэкадэнтаў. Яго талент выкрышталізаваўся ў гліне, і аднойчы ён выявіць у мармуры тыя кашмары і фантазіі, якія Артур Макен стварае ў прозе, а Кларк Эштан Сміт — у паэзіі і жывапісе.
Змрочны, кволы і ў нечым неахайны, ён млява павярнуўся на мой стук і не ўстаючы спытаў, чаго мне трэба. Тады я расказаў, хто я, і ён зацікавіўся, бо мой дзед заахвоціў яго шукаць сэнс у ягоных дзіўных снах, хоць так і не растлумачыў, чаму іх трэба вывучаць. Нічога новага я не расказаў, але далікатна пастараўся яго разгаварыць. Даволі хутка я пераканаўся, што ён абсалютна шчыры, бо пра сны расказваў у такой манеры, што тут немагчыма было памыліцца. Яны самі і іх след у падсвядомасці значна паўплывалі на ягонае мастацтва. Ён паказаў адну страшную статую, контуры якой прымусілі мяне амаль скалануцца — такое
* Артур Макен (1863-1947) — валійскі пісьменнік, аўтар фантастычна-міфалагічнай прозы з элементамі хорару.
** Кларк Эштан Сміт (1893-1961) — амерыканскі мастак і пісьменнік, што працаваў у жанры фантастыкі, фэнтэзі і жаху.
моцнае і цёмнае ўражанне яна пакідала. Ён не змог успомніць, ці бачыў яе прататып дзе-небудзь, апрача барэльефа, які ён зрабіў у сне, — рукі быццам ляпілі яе самі. Несумненна, гэта была тая гіганцкая фігура, пра якую ён крычаў у трызненні. Ен хутка засведчыў, што сапраўды нічога не ведаў пра таемны культ, апрача таго, што высветлілася з несупынных роспытаў дзеда. А я ўсё спрабаваў зразумець, адкуль у яго з’яўляліся гэтыя дзіўныя ўражанні.