Кліч Ктулху  Говард Філіпс Лаўкрафт

Кліч Ктулху

Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
59.76 МБ
Калі ўсе прысутныя ўрэшце адмоўна пакачалі галовамі і прызналі сваё бяссілле перад праблемай інспектара, на з’ездзе ўсё ж знайшоўся чалавек, які нібыта сутыкаўся ў сваёй практыцы з гэтай пачварнай выявай і надпісамі на ёй, і ён зараз жа, хоць і трохі нерашуча, расказаў пра тое нямногае, што ведаў. Гэта быў нябожчык Уільям Чэнінг Уэб, прафесар антрапалогіі Прынстанскага ўніверсітэта, даследчык, нічым асаблівым не вядомы. За сорак восем гадоў да таго прафесар Уэб браў удзел у экспедыцыі ў Грэнландыю і Ісландыю дзеля пошуку нейкіх рунічных надпісаў, знайсці якія так і не здолеў. Калі ён быў у высакагор’і на заходнім узбярэжжы Грэнландыі, яму давялося сустрэць незвычайнае племя або секту, якая складалася з адсталых эскімосаў, і іх рэлігія, дзіўная форма пакланення д’яблу, моцна ўразіла яго свядомай жорсткасцю і агіднасцю. Гэта была вера, пра якую іншыя эскімосы ведалі мала
і згадаць пра якую не маглі без дрыготкі. Яны казалі, што яна дайшла да нашых дзён з пракаветных часоў, даўнейшых за само стварэнне свету. Акрамя безназоўных рытуалаў і чалавечых ахвяраў у іх існавалі дзіўныя спадчынныя рытуалы, звернутыя да галоўнага і найстарэйшага д’ябла, або «тарнасука» — гэтае слова прафесар так дакладна, як толькі мог, запісаў са словаў старога «анкгекока», або шамана, намагаючыся як найбліжэй да арыгіналу перадаць гукі лацінскімі літарамі. Але ў гэты момант найбольшую цікавасць уяўляў фетыш, які гэты культ шанаваў і вакол якога сектанты танцавалі на золку, калі над ледзянымі скаламі высока ўздымалася зара. Прафесар сцвярджаў, што гэта быў вельмі грубы каменны барэльеф са страшным вобразам і нейкімі таямнічымі надпісамі на паверхні. I вось цяпер яму здавалася, што тое жывёлападобнае стварэнне, якое разглядаў сход, мела з ім агульныя рысы.
Інфармацыя, якую ўдзельнікі з’езду ўспрынялі з хваляваннем і здзіўленнем, у значна болыпай меры захапіла інспектара Леграса. Ён засыпаў інфарматара пытаннямі. Інспектар горача прасіў прафесара як мага лепш успомніць гукі, якія ён запісаў ад эскімосаў-сектантаў, бо і сам ён таксама натаваў і перапісваў малітвы ад удзельнікаў культу, якіх яго падначаленыя арыштавалі на балотах. Пасля яны доўга супастаўлялі дэталі, і сход на момант ахапіла поўная жаху цішыня: і дэтэктыў, і навуковец пагадзіліся, што два д’ябальскія рытуалы ў розных канцах свету ўтрымліваюць адну практычна ідэнтычную фразу. Радок, які сваім падобным ідалам пяялі і эскімоскія шаманы, і жрацы ў луізіянскіх балотах, яны падзялілі на словы паводле паўзаў, якія зазвычай рабіліся падчас спявання. Атрымалася нешта вельмі падобнае да наступнага:
Пг ’нкглуі мкглў ’нафг Ктулху Р ’льех ўкгаг ’нагл фгтакгн.
Леграс меў адну перавагу перад прафесарам Уэбам: некаторыя вязні-мяшанцы пераказалі яму, што, паводле старых жрацоў, тыя словы значылі. Гэта было нешта накшталт:
У сваім доме ў Р’льех мёртвы Ктулху спіць у чаканні.
I тады, у адказ на агульныя настойлівыя патрабаванні, інспектар Леграс ва ўсіх падрабязнасцях расказаў гісторыю пра паганцаў з балот, якой, здаецца, вельмі вялікае значэнне надаў мой дзед. У ёй чуліся неўтаймаваныя мроі тэасофаў і стваральнікаў міфаў, а апошнія мяшанцы ды ізгоі дэманстравалі такі ўзровень уяўленняў пра сусвет, якога ад іх будзеш чакаць у апошнюю чаргу.
Першага лістапада 1907 году ў новаарлеанскую паліцыю паступіла ўсхваляваная скарга ад жыхароў паселішчаў сярод балот і лагун на поўдні. Тамтэйшых скватэраў*, у масе сваёй цёмных, але дабрадушных нашчадкаў колішніх піратаў, начамі тэрарызавала нешта невядомае. Відавочна, гэта быў культ вуду, але жахлівейшы за ўсе, якія яны зналі раней. Жанчыны і дзеці ўжо неаднойчы знікалі з таго часу, як у далёкіх чорных гушчарах населенага зданямі лесу, куды ніхто з пасяленцаў не адважваўся зайсці, пачаў гучаць няспынны грукат жудаснага тамтама. Адтуль да іх даляталі шалёныя крыкі ды пакутлівыя
* Скватэры — пасяленцы, што займалі неабжытыя ўчасткі, часам у лесе ці сярод ніколі не араных лугоў, альбо людзі, што пасяляліся ў пакінутым ці незанятым будынку, не маючы на яго ніякіх правоў.
стогны, там гучалі спевы, ад якіх душа стыла, і скакалі д’ябальскія агні. Людзі ўжо не могуць гэтага трываць, дадаў перапалоханы пасланец.
I вось дваццаць паліцыянтаў пагрузіліся ў дзве фурманкі і адно аўто і проці ночы выправіліся ў дарогу разам з перапалоханым скватэрам, які быў ім за гіда. Калі добрая дарога скончылася, ім давялося высадзіцца і не адну яшчэ мілю прахлюпаць у цішыні жахлівым кіпарысавым лесам, куды ніколі не зазірала сонца. Пад нагамі былі страшныя карані. Зверху звісалі пагрозлівыя петлі гішпанскага моху. Перакручаныя галіны дрэваў і багністыя купіны прыгняталі вандроўнікаў, а кожная куча вільготнага камення ці згнілыя парэшткі сцен, у якіх мог нехта хавацца, яшчэ больш павялічвалі страх. Нарэшце на даляглядзе паказалася гаротная купка хацін — паселішча скватэраў. Паніка павыганяла яго насельнікаў на двор, дзе яны і скупіліся ў дрыготкім святле ліхтароў. Прыглушаны рытм тамтамаў быў злёгку чуваць далёка-далёка наперадзе, а пры змене ветру да яго раз-пораз дадаваліся страшэнныя енкі. Праз цёмны падлесак па-за бясконцымі шэрагамі дрэваў быццам цадзілася чырванаватае ззянне. Перапалоханыя скватэры баяліся нават заставацца на самоце і катэгарычна адмовіліся зрабіць лішні крок у бок д’ябальскага шабасу, таму інспектар Леграс і дзевятнаццаць ягоных падначаленых без суправаджэння ўвайшлі пад чорныя вусцішныя аркады, дзе ніхто з іх ніколі не бываў.
Месца, дзе апынуліся паліцыянты і куды ніколі раней не ступала нага белага чалавека, здавён мела благую славу. Існавалі легенды пра возера, схаванае ад вачэй смяротных, і пра вялізную белую пачвару, бясформенную і слізкую, з бліскучымі вачыма, якая
жыла ў ім. Скватэры ўпотай пераказвалі, што з падземных пячораў апоўначы вылятаюць чэрці з крыламіякукажаноў, кабпакланіццаёй.Яныказалі, што тут так было яшчэ да з’яўлення д’Ірбервіля*, да Ла Саля**, да індзейцаў і нават раней, чым звяры і птушкі пасяліліся ў лясах. Гэта сапраўдны кашмар, і кожны, хто яго ўбачыць, памрэ. Але тая істота з’яўлялася людзям у снах, і ўжо гэтага было дастаткова, каб яны трымаліся ад яе як найдалей. Цяперашні шабас вуду быў на самым ускрайку той жахлівай мясцовасці, але і тут было даволі вусцішна. Таму само месца, дзе адбываўся шабас, палохала скватэраў, бадай, нават болын за жахлівыя гукі і страшныя здарэнні.
Толькі паэт ці вар’ят мог бы даць рады гукам, якія чулі людзі Леграса, калі прадзіраліся скрозь чорную дрыгву, ідучы на чырвонае ззянне і прыглушаныя гукі тамтамаў. Бо ёсць гукі, уласцівыя чалавеку, а ёсць уласцівыя звярам. I па-сапраўднаму страшна робіцца, калі голас не адпавядае свайму ўладальніку. Звярыны шал і дзікая неўтаймаванасць, якія чуліся ў рогаце і пранізлівых экстатычных крыках, сягалі тут дэманічных маштабаў. Яны праразалі і скаланалі начны лес, як смяротная бура, народжаная ў пякельнай бездані. Часам менш выразныя завыванні адступалі, і з таго, што гучала як добра спрактыкаваны хрыплы хор, напевам уздымалася ўсё тая ж жахлівая фраза-заклінанне:
— Пг’нкглуі мкглў’нафг Ктулху Р’льех ўкгаг’нагл фгтакгн.
* П’ер д’Ірбервіль (1661-1706) — французскі салдат, капітан карабля, авантурыст, карсар, адзінззаснавальнікаўфранцузскай калоніі Луізіяна ў Новай Францыі.
** Рэнэ-Рабэр Кавэлье дэ Ла Саль (1643-1687) — французскі даследчык Паўночнай Амерыкі.
Тым часам паліцыянты дабраліся да месца, дзе лес быў радзейшы, і перад імі раптам адкрылася само відовішча. Чацвёра захісталіся, адзін страціў прытомнасць, а двое шалёна закрычалі, але крык, на шчасце, заглушыла шалёная какафонія оргіі. Леграс абмыў балотнай вадой твар непрытомнага, і ўсе яны спыніліся, дрыжучы, амаль загіпнатызаваныя жахам.
Сярод балоцістай нізіны мясціўся пакрыты травой востраў, без дрэваў, з даволі сухой зямлёй і плошчай з акр. На ім скакала і круцілася проста неапісальная чалавечая зграя, перадаць якую на палатне змог бы хіба што пэндзаль Сайма' ці Ангаролы \ Гэта было кодла голых мяшанцаў, якія гаркалі, раўлі ды курчыліся вакол жахлівага вогненнага кола. У яго цэнтры выпадковыя разрывы вогненнай заслоны раскрывалі вялізную гранітную глыбу футаў восем у вышыню. На вяршыні глыбы спачывала недарэчна маленькая, высечаная з мармуру вусцішная статуэтка. На дзесяці шыбеніцах, раўнамерна расстаўленых шырокім колам вакол аперазанай полымем глыбы ў цэнтры, дагары нагамі віселі пачварна знявечаныя целы бездапаможных зніклых скватэраў. Унутры ж гэтага кола ў карагодзе скакалі і раўлі паганцы. Натоўп рухаўся злева направа ў няспыннай вакханаліі між колам целаў і колам агню.
Можа, гэта быў толькі плён уяўлення, а можа, рэха, але аднаму з прысутных, уражліваму гішпанцу, здалося, што аднекуль, з далёкіх і цёмных гушчароў,
* Сідні Сайм (1867-1941) — ангельскі мастак, вядомы сваімі фантастычнымі і сатырычнымі работамі.
** Энтані Ангарола (1893-1929) — амерыканскі мастак і ілюстратар італьянскага паходжання.
поўных спрадвечных легендаў і жахаў, даносіцца антыфонны' адказ на заклінанні. Пазней мы сустрэліся, і я распытаў гэтага чалавека, якога звалі Джозэф Д. Гальвес. Ён сапраўды меў дужа багатую фантазію. Ён нават здолеў адчуць слабае біццё вялізных крылаў і заўважыў бліскучыя вочы і агромністую белую тушу за дрэвамі ўдалечыні, хоць мне і здаецца, што ён проста пераслухаў мясцовых прымхаў.
Насамрэч тая жахлівая паўза была параўнальна нядоўгай. Пачуццё абавязку перамагло, і хоць у шабасе ўдзельнічала каля сотні мяшанцаў, паліцыянты паспадзяваліся на зброю і рашуча кінуліся ў агідны натоўп. На наступныя пяць хвілін навокал запанавалі неапісальныя шум і бязладдзе. Людзі біліся адчайна, усчалася страляніна, хтосьці пачаў уцякаць. Але ў выніку Леграс налічыў каля сарака сямі панурых арыштантаў, якіх ён прымусіў спешна адзецца і выстраіцца між двух шэрагаў паліцыянтаў. Пяцёра паганцаў загінулі, а двух цяжка параненых таварышы панеслі на імправізаваных насілках. Скульптуру Леграс, вядома, зняў з глыбы і забраў з сабой.
У выніку праверкі ў штабе пасля вельмі напружанай і ўтомнай дарогі арыштанты аказаліся неадукаванымі мяшанцамі з разнастайнымі разумовымі адхіленнямі. Большасць з іх працавала маракамі, а жменька вест-індскіх мурынаў і мулатаў ды партугальскіх брава з астравоў Зялёнага Мыса надавала эклектычнаму культу адценне вудуізму. Але яшчэ раней, чым прагучалі ўсе пытанні, стала ясна, што тут ублытанае нешта значна глыбейшае і старэйшае за негрыцянскі фетышызм. Якімі б цемраша-