Кліч Ктулху  Говард Філіпс Лаўкрафт

Кліч Ктулху

Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
59.76 МБ
Мы працягнулі росшукі, хаця таго, што ўжо ўбачылі, было дастаткова, каб назаўсёды пазбавіцца ро-
зуму. Нават у раманах Гофмана* і Гюісманса, знаных майстроў гратэску і жаху, не знайшлося б вобразаў болыіі дзікіх і жудасных, чым гэты паўцёмны грот. Мы рухаліся наперад, на кожным кроку натрапляючы на ўсё новыя адкрыцці і стараючыся не думаць пра тое, што дзеялася тут трыста альбо тысячу, дзве тысячы ці дзесяць тысяч гадоў таму. Здавалася, мы апынуліся на парозе самой апраметнай. Небарака Торнтан зноў самлеў пасля таго, як доктар Траск паведаміў, што, мяркуючы па стане шкілетаў, некаторыя з гэтых асобін многія пакаленні перасоўваліся на чатырох канечнасцях.
Затым мы пачалі аглядаць архітэктурныя збудаванні, дзе нас чакалі новыя жахлівыя адкрыцці. Дэградаваных чатырохногіх людзей разам з іх двухногімі супляменнікамі трымалі ў каменных загонах, адкуль яны вырваліся за хвіліны да смерці, гнаныя голадам або страхам перад пацукамі. Відавочна, гэтых няшчасных адкормлівалі, як жывёл, сырой гароднінай, спарахнелыя рэшткі якой мы знайшлі ў вялізных каменных засеках дарымскай набудовы. Цяпер я зразумеў, для чаго маім продкам былі патрэбныя тыя вялізныя сады вакол замка, — дай мне Бог забыцца на гэта! Што яны рабілі з няшчаснымі нявольнікамі, не было патрэбы пытацца.
Сэр Уільям, зайшоўшы ў рымскае капішча і асвятліўшы яго пражэктарам, расказаў нам пра нялюдскія рытуалы і ахвярную ежу, якую спажывалі жрацы безназоўнага старажытнага культу, што потым змяшаўся з культам Кібелы. Норыс, чалавек, які прайшоў франты Сусветнай вайны, ледзьве ўтрымаўся на на-
* Эрнст Тэадор Амадэй Гофман (1776-1822) — нямецкі пісьменнік-рамантык, кампазітар, мастак і юрыст.
гах, зазірнуўшы ў пабудову з драўніны. Як ён і меркаваў, там размяшчаліся кухня і бойня, і тым больш невыносна было ўбачыць у такім месцы звыклае брытанскае начынне і надпісы на ангельскай мове, найпазнейшы з якіх датаваўся 1610 годам. Я не здолеў зайсці туды і зірнуць на сведчанні злачынстваў, што так доўга чынілася тут, пакуль іх не спыніў мой продак Уолтэр дэ ла Поэр.
Зрабіўшы высілак, я прымусіў сябе зазірнуць у прысадзісты саксонскі будынак. За дубовымі дзвярыма, сарванымі з завесаў, я ўбачыў дзесяць каменных камераў з іржавымі кратамі, тры з якіх былі занятыя, прычым усе шкілеты належалі высокаразвітым чалавечым істотам, а на кашчавым пальцы аднаго я разгледзеў пярсцёнак з гербам нашага роду. У сутарэнні рымскага капішча сэр Ўільям знайшоў яшчэ адну вязніцу з пустымі камерамі, а таксама невялікую крыпту, запоўненую чалавечымі косткамі: яны былі акуратна раскладзеныя па скрынях, на некаторых — паралельныя надпісы на лацінскай, грэцкай і фрыгійскай мовах. Між тым доктар Траск заняўся дагістарычнымі пахаваннямі. Адчыніўшы адно з іх, ён выявіў парэшткі істотаў, чый узровень развіцця быў ненамнога вышэйшы заўзровень гарылы і на чыіх чарапах таксама выдрапалі ідэаграфічныя знакі. Сярод гэтага кашмару толькі мой кот заставаўся спакойны. Ён сядзеў на грудзе костак, і, мажліва, яго жаўтлявыя вочы бачылі штосьці, схаванае ад нас, людзей.
3 цяжкасцю ўсвядоміўшы ўсю жахлівасць таго, што чынілася ў гэтым паўцёмным гроце (ці не яго я бачыў у сваіх паўторных кашмарах?), мы накіраваліся далей углыб пячоры, куды ўжо не сягала дзённае святло. Нам не было наканавана раскрыць усе
таямніцы, што хаваліся ў гэтым сусвеце адвечнай цемрадзі, хаця мы і без таго пабачылі занадта многа — больш, чым дазволена бачыць простым смяротным. Мы прайшлі ўсяго некалькі крокаў, калі нашыя пражэктары выхапілі з цемры мноства калодзежаў, дзе калісьці карміліся пацукі, — калодзежаў, якія аднойчы перасталі папаўняцца, і тады полчышчы згаладалых грызуноў спачатку накінуліся на нявольнікаў у загонах, а потым лавінай выкаціліся з муроў замка і спустошылі навакольныя селішчы, што і адлюстравалася ў векапомных паданнях.
Божа мой! Гэтыя чорныя яміны, поўныя распілаваных, абгрызеных костак і раскроеных чарапоў! Гэтыя расколіны ў зямлі, забітыя рэшткамі малпалюдзей, кельтаў, рымлян, брытанцаў — колькі іх назбіралася тут за незлічоныя стагоддзі граху! Некаторыя з тых ямін былі запоўненыя даверху, і вызначыць іх глыбіню было немагчыма, іншыя здаваліся бяздоннымі — прынамсі, прамень пражэктара не сягаў іх дна, і хто ведае, што таілася ў тых цёмных прорвах. Што, калі пацукі, якія шнырылі ў гэтых пячорах, трапілі ў расколіны, разважаў я, і цяпер яны там, унізе?
Я адчуў амаль экстатычны жах, калі мая нага саслізнула ў адзін з такіх разломаў. Пэўна, пасля гэтага я доўгі час прастаяў у здранцвенні, бо, апрытомнеўшы, не ўбачыў паблізу нікога, апроч капітана Норыса. Затым дзесьці ўдалечыні, у чарнільнай цемрадзі, пачуўся гук, які падаўся мне знаёмым, і я ўбачыў, як мой стары чорны кот, прамчаўшы міма мяне, нібы крылатае егіпецкае боства, памкнуўся наўпрост у нязведаную бездань. Я кінуўся следам і ў наступную хвіліну ўжо не сумняваўся: гэта тупаценне пацукоў. Праклятыя стварэнні шнырылі ў пошуках новай ахвяры, вабячы мяне ў апраметныя глыбіні,
да цэнтру Зямлі, дзе вые ў цямноцці звар’яцелы бог Ньярлатхатэп, невідушчы і безаблічны, а побач з ім два бясформенныя дурныя музыкі бязладна дзьмуць у свае флейты.
Мой ліхтар згас, але я бег далей. Да мяне даносіліся галасы, галёканне і рэха, а насустрач каціўся бязбожны падступны пошчак. Ён спакваля ўздымаўся з глыбінь, усё бліжэй і бліжэй — так здранцвелы раздзьмуты мярцвяк павольна ўсплывае на паверхню масляністай ракі і плыве пад оніксавымі мастамі да чорнага гнілога мора. Потым на мяне наляцела штосьці мяккае і пульхнае. Напэўна, гэта былі пацукі — пругкае, увішнае, драпежнае войска, што зжырае і жывых, і мёртвых. Чаму б пацукам не зжэрці дэ ла Поэра, калі дэ ла Поэр спажывае забароненую ежу? Вайна зжэрла маё дзіця, чорт бы ўзяў іх усіх! А янкі зжэрлі Карфакс, і ў агні згінуў стары Дэлапоэр разам з сакрэтным канвертам... He, не, кажу вам, гэта не я быў тым дэманам-свінапасам са змрочнага грота! I ў адной з тых адрузлых жывёлін быў не твар Эдварда Норыса! Хто сказаў, што я — дэ ла Поэр? Норыс жыве, а мой сын памёр! Чаму Норысы прыўлашчылі маёмасць дэ ла Поэраў? Гэта вядзьмарства, кажу вам... плямісты змей... Чортаў Торнтан, не смей грэбаваць тым, што дзее маё сямейства! Гэта кроў, ты, паскуда, я пакажу, як грэбаваць... ах, ты так са мной? Вялікая Маці! Вялікая Маці! Атыс... Dia ad aghaidh ‘s ad aodann... agus bas dunach ort! Dhonas ‘s dholas ort, agus leat-sa*!.. Унгл... унгл... рррлх... xxxx...
* Творца супраць цябе і перад абліччам тваім... Смерць і праклён на цябе... Зло і пакута табе і твайму роду (гэльская). Цытата ўзятая з твора «Пажыральнік грахоў» шатландскага пісьменніка Уільяма Шарпа.
Яны кажуць, што я выкрыкваў усё гэта, калі праз тры гадзіны мяне знайшлі ў цемры побач з аб’едзеным трупам капітана Норыса. Кажуць, быццам мой кот раз’юшана кідаўся на мяне, спрабуючы разадраць мне глотку. Потым яны ўзарвалі Эксхэм-Праяры, забралі майго Мурына, зачынілі мяне ў гэтым пакоі з закратаванымі вокнамі і цяпер спалохана шэпчуцца пра маю дурную спадчыннасць і ўчынкі. Торнтан замкнуты ў суседнім пакоі, але яны не дазваляюць нам размаўляць. Таксама яны імкнуцца схаваць некаторыя факты пра маёнтак Эксхэм-Праяры. Калі я спрабую загаварыць пра няшчаснага Норыса, яны пачынаюць абвінавачваць мяне ў агідным злачынстве, але яны мусяць ведаць, што не я гэта зрабіў Гэта пацукі — вёрткія, увішныя, чыё шаргаценне і драпанне не даюць мне спаць, праклятыя пацукі, што слізгаюць за мяккімі сценамі гэтага пакоя і вабяць мяне да новых кашмараў, пацукі, якіх яны не чуюць, пацукі, пацукі ў сценах.
Пераклала Уладзіслава Іурыновіч
ФЭСТ
Efficiunt Daemones, ut quae non sunt, sic tamen quasi sint, conspicienda hominibus exhibeant*.
Lactantius"
Я быў далёка ад дому, на марскім узбярэжжы, і ўсходняе мора зачаравала мяне. У прыцемках я чуў глухія ўдары хваляў аб скалы і ведаў: мора зусім побач, вунь за тым пагоркам, зарослым старымі вербамі, чые пакручастыя сілуэты чарнеюць на фоне светлага вечаровага неба, усеянага раннімі зоркамі. Па той бок пагорка ляжаў старажытны горад, у якім я ніколі не быў, але які часта бачыў у снах, горад, куды мяне паклікалі прабацькі, і, пакорны іх волі, я рушыў па самотнай, зацярушанай снегам дарозе, што бегла па схіле ўгару, туды, дзе зорка Альдэбаран мігцела скрозь вецце дрэваў.
Набліжалася свята зімовага сонцастаяння, якое мы называем Калядамі, хаця і ведаем у глыбіні душы, што свята гэтае старэйшае за Віфлеем і Вавілон, старажытнейшае за Мемфіс і само чалавецтва. У самы прысвятак сонцастаяння я дабраўся нарэшце да старадаўняга прыморскага горада, дзе жыў калісьці
* Дэманы здольныя зрабіць так, каб тое, што не існуе, здавалася людзям сапраўдным (лац.).
** Луцый Цэцылій Фірміян Лактанцый (каля 250 — каля 325) — рытар з Афрыкі, які прыняў хрысціянства і ў эпоху Рэнесансу атрымаў званне «хрысціянскага Цыцэрона».
мой народ і ладзіліся дзіўныя фэсты, нават у часы, калі гэта забаранілі. Насуперак усім забаронам тут шчыра ўшаноўвалі запавет прабацькаў — раз на стагоддзе спраўляць асаблівы абрад, каб не згасала памяць аб пракаветных таямніцах. Мой народ быў вельмі стары, ён быў стары ўжо трыста гадоў таму, калі гэтыя землі толькі засяляліся. Mae продкі былі чужынцамі тут — чорнавалосыя і дзіклівыя, яны прыйшлі аднекуль з поўдня, дзе над квітнеючымі садамі лунае дурманлівы пах архідэяў, і размаўлялі на невядомай мове, перш чым навучыліся гаворцы тутэйшых блакітнавокіх рыбакоў. 3 тых часоў мой народ раскідала па ўсім свеце, і адзіным, што яднала яго, былі дзіўныя рытуалы і містэрыі, чый патаемны сэнс схаваны ад недасведчаных. Я быў адзіным, хто вярнуўся ў тую ноч у старадаўняе рыбацкае мястэчка, адгукнуўшыся на покліч легендаў, забытых усімі, апроч жабракоў ды самотнікаў.
Узышоўшы на грэбень пагорка, я ўбачыў Кінгспарт, няветлы, засыпаны снегам горад, які распасцёрся перада мною ў прыцемках: дахі са старасвецкімі флюгерамі і шпілямі, вільчакамі і комінамі, прычалы і масткі, цвінтары, зарослыя вербамі, бясконцыя лабірынты вузкіх стромкіх вулачак, высачэзны груд пасярод мястэчка, увянчаны велічным старадаўнім храмам, зусім не кранутым часам, бязладная мешаніна дамоў у каланіяльным стылі, якія то грувасціліся ўшчыльную адзін да аднаго, то разбягаліся па пагорках, лепячыся пад неймавернымі вугламі, нібы рознакаляровыя кубікі, раскіданыя нядбайнай дзіцячай рукой. I па-над гэтымі архаічнымі франтонамі і мансардамі, убеленымі снегам, на сівых крылах лунала старажытнасць. У акенцах дамоў за важкімі аканіцамі адзін за адным запальваліся