Кліч Ктулху
Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
Я зноў пагрузіўся ў неспакойныя сны, але Норыс абудзіў мяне, злёгку страсянуўшы за плячо. Каты звонку, быццам пашалеўшы, пранізліва вішчалі і скрэбліся ў зачыненыя дзверы склепа, у той час як Мурын, не звяртаючы ўвагі на суродзічаў, у страшным узрушэнні кідаўся на каменныя сцены, за якімі выразна чуліся ўжо знаёмыя мне шаргаценне і валтузня.
Тут мне зрабілася па-сапраўднаму жудасна, бо тое, што адбывалася, выглядала абсалютна ненармальным і невытлумачальным з пункту гледжання
здаровага сэнсу. Пацукі. якія не маглі быць спараджэннем вар’яцтва, бо каты іх чулі таксама, варушыліся і слізгалі ў тоўшчы старажытных сценаў, складзеных, як я меркаваў, з суцэльных вагшяковых глыб. Можа, пад дзеяннем вады ў вапняку ўтварылася мноства раўкоў, якія грызуны з часам пашырылі, зрабіўшы пралазы?.. Аднак калі гэтыя пацукі напраўду існуюць, чаму іх не чуе Норыс? Чаму ён звяртае ўвагу на дзіўныя паводзіны Мурына і катоў за дзвярыма, але не заўважае прычыну іхнага неспакою?
Калі я нарэшце здолеў звярнуцца да Норыса і асцярожна паведаміць, што, як мне падалося, я чую, валтузня ў сценах ужо амаль сцішылася. Пацукі сышлі некуды ўніз, у прорвы, што залягалі глыбей заўсе сутарэнні, і, здавалася, запоўнілі сабой нетры скалы. Як ні дзіўна, Норыс паставіўся да майго аповеду вельмі сур’ёзна. Жэстам паказаўшы на дзверы, ён адзначыў, што каты звонку замоўклі, быццам згубіўшы след пацукоў. А Мурын тым часам зноў устрывожыўся і, падскочыўшы да алтарнага каменя ў цэнтры склепа, пачаў раз’юшана скрэбці кіпцюрамі яго падножжа.
Мяне зноў апанавала пачуццё тагасветнага жаху, якое, відавочна, перадалося і капітану Норысу, чалавеку значна маладзейшаму і здаравейшаму за мяне, пры гэтым зусім не схільнаму да містыцызму. Магчыма. прычынай былі змрочныя мясцовыя легенды, якія ён ведаў з дзяцінства. Мы разгублена глядзелі на старога чорнага ката, які з усё большым запалам скроб алтар, час ад часу паглядваючы на мяне і патрабавальна мяўкаючы.
Норыс паднёс ліхтар да падножжа алтара і ўважліва яго агледзеў, а затым, укленчыўшы, асцярожна зняў векавыя лішайнікі з таго месца, дзе важкая
каменная пліта сутыкалася з мазаічнай падлогай. Нічога не знайшоўшы, ён ужо збіраўся адысціся, калі я раптам заўважыў тое, што прымусіла мяне здрыгануцца, хаця было толькі пацверджаннем здагадкі, якая з’явілася ў мяне ўжо даўно. Я паведаміў пра гэта Норысу, і некаторы час мы абодва, нібы зачараваныя ўласным адкрыццём, назіралі за простай і нязначнай на першы погляд з’явай: полымя ў ліхтары, які стаяў каля алтара, злёгку паміргвала, нібы пад уздзеяннем скразняку. Плынь паветра, несумненна, ішла са шчыліны паміж падлогай і алтаром, якую Норыс расчысціў ад лішайнікаў.
Рэшту ночы мы правялі ў ярка асветленым кабінеце, усхвалявана абмяркоўваючы наступныя дзеянні. Глыбока ўнізе, пад старажытнарымскай кладкай, знаходзілася яшчэ адно падзямелле, пра існаванне якога нават не здагадваліся многія пакаленні археолагаў, што працавалі тут тры стагоддзі. Аднаго гэтага адкрыцця было дастаткова, каб узрушыць любое ўяўленне, не гаворачы ўжо пра злавесныя легенды, якія атачалі замак. Цяпер мы вагаліся паміж двума варыянтамі: альбо кінуць усё і з’ехаць з Эксхэм-Праяры ад граху далей, альбо рызыкнуць і наважыцца на новыя адкрыцці, якія б жахі ні чакалі нас у нязведаных безданях. Праспрачаўшысядаранку, мы прыйшлі да кампраміснага рашэння: ехаць у Лондан, сабраць там групу вучоных-археолагаў і з іх дапамогай раскрыць таямніцу. Варта адзначыць, што, перш чым пакінуць сутарэнне, мы паспрабавалі зрушыць з месца цэнтральны алтар, які служыў у нейкім сэнсе брамай у невядомае, але ўрэшце адступіліся, вырашыўшы перадаручыць гэтую справу адмыслоўцам.
У Лондане нам з Норысам давялося затрымацца даволі надоўга. Мы наладзілі стасункі з пяццю зна-
нымі навукоўцамі, людзьмі дасведчанымі і спрактыкаванымі, якім я мог даверыць свае сямейныя таямніцы. Мы падзяліліся з імі ўсімі вядомымі нам фактамі, здагадкамі і легендамі, да якіх вучоныя мужы, насуперак маім чаканням, паставіліся вельмі сур’ёзна, выявіўшы непадробны інтарэс і спагаду. He ведаю, ці ёсць сэнс называць іх пайменна, але варта згадаць, што сярод іх быў сэр Уільям Брынтан, які ладзіў раскопкі ў старажытнай Траадзе* і чые адкрыцці ў свой час зрабіліся сенсацыяй. Калі мы разам з групай навукоўцаў сядалі ў цягнік да Энчэстэра, я не мог пазбавіцца гнятлівай думкі пра страшныя адкрыцці, якія чакаюць нас наперадзе. Але, мажліва, на мяне проста паўплывала агульная атмасфера смутку, якая панавала сярод многіх маіх суайчыннікаў, бо ў тыя дні з-за акіяну прыйшла вестка пра заўчасную смерць нашага прэзідэнта**.
Увечары сёмага жніўня мы прыбылі ў Эксхэм-Праяры. Слугі запэўнілі мяне, што за час, пакуль мы адсутнічалі, нічога незвычайнага не адбылося. Каты, у тым ліку стары Мурын, паводзілі сябе спакойна, ніводная пастка не спрацавала. Мы вырашылі адкласці пошукі на наступны дзень, і рэшту вечара я займаўся рассяленнем гасцей па пакоях. Скончыўшы з клопатамі, я разам з Мурынам сышоў у сваю спачывальню ў заходняй вежы. Заснуў я хутка, але ў тую ноч мяне зноў даймалі кашмары. Я бачыў рымскі фэст — баляванне патрыцыяў якія прагна цягнуліся да вялізнага паўміска з накрыўкай, дзе ляжала штосьці жудаснае. Потым жахлівая мроя
* Траада — старажытная назва паўвострава Біга ў Турцыі.
** Ўорэн Гамаліел Гардынг, 29-ы прэзідэнт ЗІПА, памёр 2 жніўня 1923 году.
змянілася іншай, і перада мной зноў паўстаў пракляты дэман-свінапас, які гнаў брудны статак у паўцёмным гроце. Калі я прачнуўся, сонцаўжо стаяла высока, а замак поўніўся самымі звычайнымі, будзённымі гукамі. Пацукі, сапраўдныя ці ўяўныя, больш не турбавалі мяне, і Мурын мірна спаў. Спусціўшыся ўніз, я даведаўся, што ноч прайшла спакойна, і адзін з навукоўцаў на імя Торнтан, які захапляўся паранармальнымі з’явамі, выказаў здагадку (з вуснаў вучонага яна прагучала даволі бязглузда), быццам пэўныя сілы ўжо паказалі мне ўсё, што я мусіў убачыць.
Аб адзінаццатай раніцы, належна падрыхтаваўшыся, нашая група з сямі чалавек прыступіла да пошукаў. Узброіўшыся моцнымі электрычнымі пражэктарамі і прыладамі для раскопак, мы спусціліся ў сутарэнне і шчыльна зачынілі за сабою дзверы. Мурына мыўзялі з сабой, спадзеючыся, што ягонае чуццё саслужыць нам добрую службу, калі дзесьці паблізу з’явяцца пацукі. Рымскія надпісы і знакі на алтарных камянях былі добра вядомыя навукоўцам, таму іх агледзелі толькі мімаходзь. Цяпер уся нашая ўвага была засяроджаная на галоўным алтары ў цэнтры сутарэння. Сэр Уільям Брынтан праваждаўся не менш за гадзіну, спрабуючы ссунуць яго з дапамогай складаных прыстасаванняў, і ўрэшце масіўны каменны блок прыўзняўся і адхіліўся назад.
Мы загадзя падрыхтаваліся да найгоршага, аднак жудаснае відовішча, якое паўстала перад намі, перасягнула ўсе чаканні. У пліткавай падлозе адчынілася прастакутная адтуліна — уваход у падзямелле, куды спускалася каменная лесвіца. Яе прыступкі, сцёртыя амаль дазвання, былі ўсеяныя косткамі ці то людзей, ці то чалавекападобных істот. Некаторыя шкілеты захаваліся цалкам — іх паставы сведчылі
пра панічны жах, перажыты за імгненні да смерці, а на костках былі сляды пацучыных зубоў. Мяркуючы па формах чарапоў, якія паказвалі на крайнюю ступень выраджэння, гэтыя істоты былі хутчэй малпамі, чым людзьмі. Усыпаныя косткамі сходы вялі ў арачны тунэль, відавочна, высечаны проста ў скале, адкуль цягнула халодным паветрам. Гэта быў не раптоўны павеў, як з затхлага склепа, а несупынная, роўная плынь свежага ветру. Пасля пэўнага вагання мы пачалі расчышчаць праход уніз па прыступках, а сэр Уільям, агледзеўшы каменныя сцены, зрабіў дзіўную заўвагу, што тунэль, мяркуючы па напрамку сколаў, прабілі знутры скалы.
Цяпер мне варта ўзяць сябе ў рукі, каб падабраць належныя словы. Зрабіўшы некалькі крокаў уніз па прыступках, усеяных абгрызенымі косткамі, мы ўбачылі наперадзе святло. Гэта было не містычнае тагасветнае ззянне, а самае звычайнае дзённае святло, якое магло пранікнуць сюды толькі праз расколіны ў скале, што навісала над пустыннай раўнінай. Нічога дзіўнага, што пра існаванне гэтых расколін дагэтуль ніхто не ведаў: у даліне ўнізе ніколі не жылі, а скала была такая высокая і стромкая, што разгледзець яе ў дэталях мог хіба паветраплавальнік. Яшчэ праз некалькі крокаў перад намі паўстала відовішча, ад якога літаральна перахапіла дыханне. Торнтан, даследчык паранармальнага, упаў непрытомны — на шчасце, яго падхапілі тыя, хто ішоў ззаду. Норыс, чый паўнаваты твар раптам збялеў і пакрыўся кропелькамі поту, выдаў невыразны вокліч, а сам я, здаецца, захрыпеў і закрыў вочы далонню. Я чуў, як у мяне за спінай шаноўны стары навуковец здушаным голасам прастагнаў: «Божа мой!». 3 нас семярых адзін толькі сэр Уільям Брынтан не страціў
прысутнасці духу, хаця ішоў на чале групы і першы ўбачыў увесь гэты кашмар.
Перад намі распасціраўся паўцёмны грот каласальных памераў, які цягнуўся далей, чым сягала вока: падземны сусвет, поўны страшных неразгаданыхтаямніц. Тут былі архітэктурныя збудаванні, некаторыя ацалелыя, некаторыя ператвораныя ў руіны. Акінуўшы позіркам пячору, я разгледзеў надмагіллі дзіўнай формы, складзеныя ў кола валуны, рэшткі рымскага капішча з нізкім купалам, раскіданы саксонскі ахвярнік і раннеангельскую драўляную пабудову — аднак зусім не гэта прымусіла нас змярцвець ад жаху. Дно пячоры высцілалі збялелыя косткі ці то людзей, ці то чалавекападобных істотаў. Усюды грувасціліся груды рассыпаных, бязладна перамяшаных парэшткаў, побач ляжалі шкілеты, ацалелыя часткова альбо поўнасцю, — яны спляталіся ў клубкі з дэманічнай лютасцю, ці то адбіваючыся ад смяротнай пагрозы, ці то спрабуючы разадраць і загрызці адно аднаго.
Доктар Траск, антраполаг, паспрабаваў быў класіфікаваць гэтыя парэшткі, але неўзабаве адступіўся ў поўнай збянтэжанасці. Большасць з іх уяўляла сабой нейкі невядомы, цалкам дэградаваны тып, ніжэйшы за малпачалавека. Рысы некаторых чарапоў паказвалі на болып высокі ўзровень развіцця, і толькі асобныя з іх належалі чалавеку разумнаму. Косткі былі пагрызеныя пацукамі, але на некаторых былі сляды чалавечых зубоў. Уперамешку з косткамі людзей ляжалі костачкі пацукоў — жаўнераў пякельнага войска, загінулых у апошняй бітве некалькі стагоддзяў таму.