Кліч Ктулху
Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
IV. Перад вачыма жаху
Трэба быць поўным шаленцам, каб, ведаючы ўсё, пра што даведаўся я, працягваць сам адзін пошукі жаху, які таіўся на Навальнічнай гары. Знішчэнне двух з яго ўвасабленняў давала вельмі цьмяную надзею на тое, што ў гэтым гняздоўі шматаблічнай чартаўшчыны маё жыццё і душэўны стан хоць у якой бяспецы. Але чым болып жудасных таямніц раскрывалася мне, з тым болыпым імпэтам я доўжыў сваю пагоню за нязведаным.
ГІраз два дні пасля падземнай вандроўкі я даведаўся, што ў той самы момант, калі вочы кіпцюрастай пачвары ўтаропіліся на мяне з цемры, такая ж істота з’явілася ў селішчы ажно за дваццаць міляў адтуль. Гэтая навіна прымусіла мяне літаральна курчыцца ад жаху, аднак апроч спалоху я адчуваў вар’яцкую цікаўнасць і нейкае гратэскавае зачараванне, і гэтае пачуццё было амаль прыемным. Часам, калі нас душаць начныя кашмары і нябачныя здані падхопліваюць і імчаць у неўтаймаваным віхры па-над дахамі нязведаных мёртвых гарадоў, да чорных прорваў кплівай Нюкты’, багіні ночы, мы адчуваем палёгку і нават радасць, з дзікім крыкам зрынаючыся ў прагна раскрытыя глоткі мройных безданяў. Тое самае адчуваў я цяпер, сутыкнуўшыся з нядрэмным кашмарам Навальнічнай гары. Калі я выявіў існаванне яшчэ адной пачвары, мяне апанавала ліхаманкавае жаданне голымі рукамі ператрэсці кожную цалю атручанай глебы і выцягнуць вонкі стоеную смерць, якой быў апантаны гэты выкляты край.
Неўзабаве я зноў наведаўся на магілу Яна Мартэнса і паспрабаваў прадоўжыць свае раскопкі, але дарэмна. Зямля абвалілася, пахаваўшы ўсе сляды падземнага ходу, а выкапаную глебу пазмывала дажджамі назад у яміну, так што я не мог нават вызначыць, наколькі глыбока раскапаў магілу ў папярэдні дзень пошукаў. Я таксама здзейсніў утомнае падарожжа ў аддаленую вёсачку, дзе ў агні знішчылі пачварнае стварэнне, але і там не знайшоў нічога вартага ўвагі. У грудах прыску, у які ператварылася злашчасная хаціна, я адшукаў некалькі костак, але,
* Нюкта, ці Нікта — боства старажытнагрэцкай міфалогіі, персаніфікаваная ноч.
відавочна, ніводная з іх не належала пачвары. Пасяленцы паведамілі, што ахвярай дэмана зрабіўся толькі адзін нешчаслівец, але яны пэўна памыляліся, таму што апроч чалавечага чэрапа, які захаваўся цалкам, я знайшоў аскепак косткі, які, без сумневаў, быў фрагментам чэрапа яшчэ адной чалавечай істоты. Хаця многія бачылі, як штосьці скочыла з дрэва на страху, ніхто не здолеў сказаць, як выглядала тое стварэнне. Відавочцы называлі яго проста д’яблам. Агледзеўшы велізарнае дрэва, у вецці якога хавалася пачвара, я не ўбачыў там ніякіх адметных знакаў. Я сунуўся быў у прылеглы гушчар у спадзеве знайсці там нейкія сляды, але неўзабаве кінуў пошукі, не вытрымаўшы выгляду агідных дрэваў з хваравіта раздзьмутымі камлямі і таўшчэзным карэннем, якое спляталася па-над глебай, як клубкі разлютаваных гадзюк.
Затым я мусіў яшчэ раз самым руплівым чынам агледзець спустошаную вёсачку, у якой смерць сабрала найбольшую даніну і дзе памерлы Артур Манро ўбачыў штосьці, пра што не паспеў расказаць. Mae папярэднія, не менш старанныя, пошукі былі безвыніковымі, аднак цяпер у мяне з’явіліся новыя здагадкі, слушнасць якіх я збіраўся праверыць. Пасля вандроўкі па жудасным тунэлі, які цягнуўся глыбока пад могілкамі, я пераканаўся, што падземная істота была толькі адным з увасабленняў дэмана. Чатырнаццатага лістапада я распачаў свае пошукі, гэтым разам засяродзіўшыся на Канічнай гары і Кляновым грудзе, з якіх злашчасная вёска была бачная як на далоні. Рыхлыя сляды апоўзняў на схілах узвышша я аглядаў з асаблівай дбайнасцю.
Рэшту дня я змарнаваў у бясплённых поіпуках, і вечар заспеў мяне на вяршыні Кляновага груда.
Стоячы на ўзвышшы, я азіраў спусцелую вёску і даліну ля ўзножжа Навальнічнай гары. Адпалымнеў дзівосны вечаровы захад, на небе ўзышоў поўны месяц, і яго срэбнае ззянне заструменіла панад раўнінай, далёкімі схіламі гор і дзіўнаватымі спадзістымі пагоркамі, параскіданымі тут і там. Але я ведаў, што хаваецца пад зманлівай ціхамірнасцю гэтага пастаральнага краявіду, таму не адчуваў нічога, апроч нянавісці. Я ненавідзеў гэтую поўню, якая кпліва глядзела з вышынь, і падступныя пусткі, і горы, падобныя да гнойных струпоў, і гэтыя вусцішныя курганы. Здавалася, усё наўкол падточанае брыдкай хваробай і апанаванае зласлівымі згубнымі сіламі, якія не маюць аблічча.
Безуважліва гледзячы на заліты месячным ззяннем краявід, я раптоўна прыкмеціў адну яго адметнасць, своеасаблівае размяшчэнне пэўных тапаграфічных аб’ектаў. Хаця я не меў ніякіх спецыяльных ведаў па геалогіі, мяне з самага пачатку зацікавілі незвычайныя курганы і пагоркі, уласцівыя гэтай мясцовасці. Я заўважыў, што часцей за ўсё яны сустракаліся наўкруг Навальнічнай гары, прычым на раўніне іх было трохі менш, чым на вяршыні ўзвышша. Спачатку я палічыў гэта дзіўнай прыхамаццю прыроды, вынікам дзеяння дагістарычных ледавікоў, якія на вяршыні гары сустракалі меншы супраціў глебы. Цяпер жа, у святле поўні, якая вісела нізка над гарызонтам, адкідваючы доўгія вычварныя цені, я раптам падумаў, што ў гэтым нагрувашчанні курганоў ёсць пэўная сістэма і яны нейкім чынам звязаныя з вяршыняй Навальнічнай гары. Вяршыня, відавочна, была цэнтрам, ад якога хаатычна, без усякага ладу, беглі ва ўсе бакі ланцужкі пагоркаў, быццам струхлелы дом Мартэнсаў быў пачварай,
што раскінула наўкол сябе жахлівыя шчупальцы. Думка пра шчупальцы прымусіла мяне скалануцца, і я спыніўся, каб асэнсаваць гэтае адкрыццё. Папярэдняя версія пра ледавіковае паходжанне курганоў пачынала здавацца мне сумнеўнай.
Канчаткова адрынуўшы гэтую тэорыю, я пачаў ліхаманкава разважаць, супастаўляючы факты, прыгадваючы ўсё, што бачыў на зямлі і пад зямлёй, — і ўрэшце дзіўная і страшная здагадка працяла мяне. Яшчэ не да канца ўсвядоміўшы яе сэнс, я мармытаў, паўтараючы бязладна, як шаленец: «Божа літасцівы!.. Кратавіны... пэўна, праклятая гара проста зрашэчаная імі... колькі ж іх тут... той ноччу ў асабняку... яны забралі спачатку Тобі, потым Бэнэта... па абодва бакі ад мяне».
Я кінуўся да найбліжэйшага пагорка і пачаў з адчайнай паспешлівасцю раскопваць яго. Мяне калацілі дрыжыкі, але ў той жа час я адчуваў амаль што весялосць і не здолеў стрымаць крыку, калі натрапіў на тунэль альбо лёх, такі ж самы, як той, праз які поўз у тую д’ябальскую ноч.
Помню, як, падхапіўшы рыдлёўку, я кінуўся бегчы — спачатку праз лугі, азораныя месячным святлом і спярэшчаныя спадзістымі курганамі, потым скрозь агідны, пашкоджаны хваробай лес, які пакрываў схілы гары. He разбіраючы дарогі, затыхаючыся, крычучы ва ўсю глотку, я бег да жахлівага асабняка Мартэнсаў. Помню, як спусціўся ў зарослае шыпшыннікам сутарэнне і пачаў капаць наўздагад, тыцкаючы рыдлёўкай ва ўсе яго куты ў спадзеве адшукаць самы асяродак гэтай згубнай павуціны курганоў. Помню, як дзіка я засмяяўся, калі натрапіў на падземны пралаз, адтуліну ля асновы старога каміна, ледзь бачную ў зарасніках магутнага быль-
ніку, што адкідваў дзіўныя цені ў цьмяным святле свечкі, якую я захапіў з сабою. Я не ведаў, якімі пачварамі кішэў гэты падземны вулей, не ведаў, колькі іх таілася там у чаканні навальніцы, што выклікае іх на паверхню. Дзве з іх былі знішчаныя. Магчыма, іх не існавала болей. Аднак мной рухала неўтаймаванае жаданне раскрыць апошнюю таямніцу стоенага жаху, які — у гэтым я больш не сумняваўся — быў цалкам рэальнай цялеснай істотай.
Mae нерашучыя разважанні — працягваць пошукі ў адзіноце пры няпэўным святле кішэннага ліхтарыка альбо паспрабаваць звярнуцца па дапамогу да пасяленцаў — перапыніў раптоўны парыў ветру, які ўварваўся звонку і задзьмуў свечку, пакінуўшы мяне ў абсалютнай цемрадзі. Месяц болып не свяціў скрозь шчыліны і адтуліны ўверсе, і калі я пачуў аддаленае вуркатанне навальніцы, мяне ахапіў страшны неспакой. 3 уласнага досведу я ведаў, што можа мяне чакаць, таму паспешліва адступіў у дальні кут сутарэння, не адрываючы, аднак, позірку ад жудаснай адтуліны каля асновы каміна. Над лесам ужо ўспыхвалі маланкі, і ў выблісках святла, якія прабіваліся скрозь шчыліны пад столлю, я мог разгледзець груды раскрышанай цэглы і зарасці агіднага пустазелля. Кожны раз мяне апаноўвала дзіўная сумесь страху і цікаўнасці. Якіх пачвар выклікае гэтая бура — калі, вядома, яны яшчэ тут засталіся? Пры святле маланак я адшукаў сабе сховішча ў шчыльных зарасніках быльніку, праз якія мог назіраць за падзеямі без рызыкі быць заўважаным.
Я ўсё яшчэ спадзяюся, што калі-небудзь нябёсы злітуюцца нада мной і дазволяць рэшту жыцця правесці ў спакоі, збавіўшы ад успамінаў пра ўсё, што я ўбачыў у гэтую ноч. Цяпер я не сплю начамі і зму-
шаны прымаць апіяты, калі грукоча гром. Стоены жах паўстаў перада мною знянацку і без усякага папярэджання. Спачатку мне прычуўся невыразны шоргат з-пад зямлі, быццам там рухаліся полчышчы пацукоў, затым я пачуў натужлівае дыханне і пакрэхтванне, а потым адтуліна пад камінам выбухнула цэлай лавінай бялёсых, быццам паедзеных праказай цел. Здавалася, сама апраметная вывергнула са сваіх нетраў гэтую смуродную плынь напаўзгнілай плоці, больш агіднай і страшнай за самы вар’яцкі кашмар. Лавіна вірыла і ўскіпала, слізкія целы курчыліся, спляталіся, нібы змеі, і ўсё паўзлі і паўзлі з чорнага правалу, які зеўраў, вырыгваючы бясконцы струмень пякельнай пошасці, што распаўзалася па ўсім сутарэнні і лезла вонкі, у начныя лясы, несучы з сабой жах, шаленства і смерць.
Бог ведае, колькі іх было, пэўна, тысячы, і выгляд гэтай лавіны цел у бляклых выблісках маланак быў па-сапраўднаму жудасны. Калі плынь зрабілася трохі радзейшай, я здолеў разгледзець гэтых істот паасобку. Яны ўяўлялі сабой штосьці накшталт карузлікаў — выродлівыя, аброслыя поўсцю стварэнні з карыкатурным падабенствам да малпаў. Яны захоўвалі жудаснае маўчанне; толькі аднойчы пачулася скуголенне, калі адна з істот раптам накінулася на свайго слабейшага супляменніка і, спрактыкаваным рухам раздзёршы яго на кавалкі, пачала прагна пажыраць. Яшчэ некалькі істот далучыліся да балявання і з брыдкай асалодай, сцякаючы слінай, даелі рэшткі. Я глядзеў на ўсё гэта, змярцвелы ад жаху і агіды, але ўрэшце мая хваравітая цікаўнасць перамагла, і калі апошняя з істот паўзла да выхаду, збіраючыся пакінуць сваё кашмарнае логава, я выцягнуў пісталет і, дачакаўшыся ўдару грому, стрэліў.