Кліч Ктулху  Говард Філіпс Лаўкрафт

Кліч Ктулху

Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
59.76 МБ
Злашчасная вёсачка не мела ніякай назвы, хаця пабудавалі яе досыць даўно. Яна месцілася ў бязлес-
най, але даволі зацішнай цясніне паміж двумаўзвышшамі, што называліся Канічнай гарой і Кляновым грудам. Апошні размяшчаўся амаль усутыч да вёскі, і некалькі ўбогіх халупаў і зямлянак ляпіліся проста да ягоных схілаў. Селішча ляжала прыкладна за дзве мілі на паўночны захад ад падножжа Навальнічнай гары і за тры — ад асабняка, аточанага старажытнай дубровай. Паміж вёсачкай і асабняком распасціралася адкрытая ўсім вятрам раўніна на дзве з чвэрцю мілі — пляскаты абшар з рэдкімі, раскіданымі сямтам падобнымі да клубкоў змеяў узгоркамі, на якіх не расло нічога, апроч быльніку і дзікіх траваў. Агледзеўшы мясцовасць, мы зрабілі выснову, што дэман прыходзіў з боку Канічнай гары, чые лясістыя схілы цягнуцца далёка на поўдзень, амаль сягаючы заходніх скатаў Навальнічнай гары. Ля падножжа Кляновага груда ўзвышаўся вал уздыбленай глебы (відавочна, тут здарыўся апоўзень), а высокае самотнае дрэва на схіле пагорка расшчапілася ад удару маланкі — пэўна, той самай, што абудзіла дэмана і выклікала яго з таемнага сховішча.
Ледзь не дваццаты раз мы рупліва, цаля за цаляй, перашуфлёўвалі разбураную вёску, разумеючы ўсю бессэнсоўнасць пошукаў, і смутны неспакой спакваля авалодваў намі. Мы ўсведамлялі, што сутыкнуліся з нейкай глухой і страшнай таямніцай, да разгадкі якой няма ключа, аднак з адчайнай упартасцю працягвалі марныя пошукі, атым часам восеньскае неба над намі пачынала цямнець і налівацца свінцом. Мы зноў зазірнулі ў кожную хаціну і ў кожную зямлянку, чакаючы знайсці там новых памерлых, агледзелі зарослыя кустоўем схілы прылеглага ўзвышша, спадзеючыся ўбачыць нейкую пячору ці падземную схованку, але безвынікова. А між тым прадчуванне
катастрофы рабілася ўсё вастрэйшым, штосьці гнятлівае навісала зверху — быццам велічэзныя пачварныя грыфоны нябачна сачылі за намі поўнымі крыважэрнай лютасці вачыма аднекуль з касмічных безданяў.
У другой палове дня наваколле ахінуў змрок. Мы пачулі прыглушанае буркатанне перуноў і ўбачылі ўдалечыні грымотныя хмары, якія збіраліся над вяршыняй Навальнічнай гары. Грымоты, што пракаціліся над пустыннымі абшарамі, прымусілі нас скалануцца, нават цяпер, пры святле дня, абудзіўшы ў нас страх. Зрэшты, мы жывілі надзею на тое, што бура не заспее нас да надыходу ночы. Паспешліва згарнуўшы пошукі, на якія змарнавалі столькі часу, мы скіраваліся да найбліжэйшай заселенай вёсачкі, дзе спадзяваліся знайсці памагатых у нашым расследаванні. Людцы там жылі палахлівыя, але некаторыя з маладзейшых мужчын пагадзіліся рушыць за намі хоць на край свету, прызнаючы нас правадырамі і абаронцамі.
Аднак адысці далёка мы не змаглі, бо напаўдарозе на нас абрынуўся абложны дождж. Давялося спешна вяртацца і шукаць сховішча. Набрынялае неба ўчарнела, і навокал зрабілася цёмна, як уначы. Мы рухаліся ледзь не навобмацак, спатыкаючыся на кожным кроку, але дзякуючы дасканаламу веданню мясцовасці, а таксама святлу маланак, якія несупынна ўспыхвалі, мы хутка адшукалі халупу, што выглядала не такой дзіравай, як астатнія. Гэта была нягеглая будыніна, так-сяк збітая з бярвён і струхлелых дошак, з адзіным акенцам каля дзвярэй, якое глядзела проста на Кляновы груд. Мы як след заклалі дзверы засаўкай, каб абараніцца ад непагадзі, і зачынілі акно — аканіцы былі пазрываныя, але адшукаць іх
было няцяжка, бо мы шматкроць аглядалі гэтыя хаціны падчас папярэдніх даследаванняў. Уладкаваўшыся на хісткіх скрынях, мы сядзелі ў цямрэчы і курылі люлькі, час ад часу запальваючы кішэнныя ліхтарыкі. Звонку жахалі маланкі — мы бачылі іх выбліскі праз шчыліны ў сценах. Да вечара было яшчэ далёка, але ўсё наваколле ахінула апраметная цемра, на фоне якой бліскавіцы ўспыхвалі асляпляльна ярка.
Грымотная залева і гнятлівае чаканне нагадалі мне тую жудасную ноч на Навальнічнай гары. У галаву зноў палезлі цяжкія думкі, якія неадступна пераследавалі мяне пасля загадкавага знікнення маіх сяброў. Я пытаў сябе, чаму дэман, наблізіўшыся да нас, заснулых, ці то з боку акна, ці то знутры дома, забраў тых, хто ляжаў па краях, і не крануў мяне, які быў пасярэдзіне. Мажліва, яго напалохаў удар маланкі? 1 чаму ён так дзіўна выбіраў сабе ахвяру, замест таго каб проста схапіць нас аднаго за адным? Я ж у любым выпадку мусіў быць наступным, з якога б боку ні падступіўся да нас дэман. Што за пачварныя шчупальцы цягнуліся да нас з цемры? Магчыма, ён ведаў, што я галоўны ў той тройцы, і таму рыхтаваў для мяне яшчэ люцейшую расправу?
Mae змрочныя разважанні перапыніў магутны ўдар бліскавіцы, услед за якім пачуўся шоргат асыпанай зямлі, і сцены хаціны затрэсліся пад шалёнымі парывамі ветру, у завываннях якога нам прычуліся галасы дэманаў. Мы былі ўпэўненыя, што ў Кляновы груд зноў трапіла маланка, і Манро падняўся са скрыні і рушыў да акенца, каб паглядзець, што нарабіла навальніца. Калі ён адсунуў важкую аканіцу, шквальны вецер і залева ўварваліся ў дом, і ў ляманце буры я не расчуў ягоных словаў. Схіліўшыся
да акна, ён знерухомеў быццам зачараваны д'ябальскім шабасам стыхій.
Паступова вецер сцішыўся і цемрадзь пачала рассейвацца — відавочна, бура міналася. Я спадзяваўся, што навальніца будзе доўжыцца ўсю ноч і нам пашчасціць убачыць істоту, якую мы так доўга асочвалі, але слабы прамень сонца, што прабіўся скрозь шчыліну ў сцяне, пазбавіў мяне гэтай надзеі. Я сказаў Артуру Манро, што не лішнім будзе пусціць у хаціну трохі святла, няхай нават разам з дажджом. Зняўшы цяжкую засаўку, я разнасцежыў дзверы. Глеба наўкол разлезлася, ператварыўшыся ў суцэльнае гразкае багнішча, паўсюдна блішчалі лужыны, а каля ўзгорка ўзвышаліся свежыя груды зямлі — пэўна, з ягоных схілаў зноў сышоў апоўзень. Аднак я не ўбачыў вакол нічога нагэтулькі адметнага, каб растлумачыць маўклівую зачараванасць майго спадарожніка, які па-ранейшаму глядзеўу акно, павярнуўшыся да мяне спінай. Наблізіўшыся да Артура, я крануў яго за плячо, але ён не зварухнуўся. Тады я жартаўліва страсянуў яго і развярнуў тварам да сябе. Задушлівы жах апанаваў мяне — жах, які цягне свае незлічоныя ўчэпістыя шчупальцы з цямраных віроў па той бок рэчаіснасці, дзе валадарыць адвечная ноч.
Артур Манро быў мёртвы. Штосьці выела яму вочы і згрызла твар так, што яго немагчыма было пазнаць.
III.	Барвовае ззянне
Непагодлівая ноч 8 лістапада 1921 году заспела мяне на могілках. У самоце, пры святле ліхтара, які адкідваў невыразныя цені, я стаяў над магілаю Яна Мартэнса і з няўрымслівасцю вар’ята працаваў
рыдлёўкай. Яшчэ ўдзень, беручыся за свае раскопкі, я адчуваў набліжэнне навальніцы, і калі змрок атуліў наваколле і разгалістыя вершаліны дрэваў застагналі пад парывамі ветру, нейкая дзіўная радасць апанавала мяне.
Мяркую, што ў тыя часы я знаходзіўся ў стане пэўнага душэўнага засмучэння, і тое быў вынік падзей, якія пачаліся яшчэ пятага жніўня: вусцішны цень у асабняку, напружаныя пошукі, што не далі нічога, апроч расчараванасці, і нарэшце жахлівае здарэнне, якое адбылося ў разбуранай вёсачцы падчас кастрычніцкай навальніцы. Пасля жудаснай смерці Артура Манро я ўласнаручна выкапаў магілу і пахаваў цела. Я не здолеў бы растлумачыць, пры якіх акалічнасцях ён загінуў, таму даў зразумець усім цікаўным, што ён з’ехаў — невядома куды. Яго шукалі, але не знайшлі. Тутэйшыя быццам пра штосьці здагадваліся, але нават ім я нічога не сказаў, не жадаючы палохаць яшчэ больш. Мяне часам бянтэжыла мая нечуллівасць. Пэўна, пасля той кашмарнай ночы ў закінутым асабняку я пачаў патроху страчваць розум, і ўрэшце стоены жах цалкам авалодаў маімі думкамі, а жаданне знайсці яго ператварылася ў апантанасць. Памятаючы пра лёс, які напаткаў Манро, я вырашыў надалей захоўваць маўчанне і працягваць пошукі ў адзіноце.
Адно толькі атачэнне, у якім я рабіў раскопкі, чалавека непадрыхтаванага магло давесці да нервовагазрыву. ГІершабытныя дрэвы, неймаверна старыя, велічэзныя і гратэскава выродлівыя, уздымаліся, як калоны блюзнерскага храма друідаў. Пад гэтымі глухімі скляпеннямі грымоты і завыванні ветру гучалі прыцішана, і толькі рэдкія кроплі дажджу раз-пораз прабіваліся скрозь спляценне галін. На-
воддаль, за дрэвамі, у водблісках маланак маячылі каменныя сцены асабняка, слізкія ад вільгаці і зарослыя плюшчом. Бліжэй да мяне быў здзічэлы сад у галандскім стылі, усе сцяжынкі і клумбы ў якім густа апляла нейкая паганая бялёсая расліннасць накшталт цвілі. Ад яе ішоў невыносны смурод. I зусім побач ляжалі могілкі: дзіўныя, нібы скалечаныя невядомай хваробай дрэвы распасціралі вузлаватае вецце над гэтым занядбаным некропалем і, заггусціўшы карэнне пад расколатыя каменныя пліты, прагна смакталі атрутныя сокі магіл. To тут, то там пад покрывам бурай лістоты, якая гніла ў волкай цемрадзі дапатопнага лесу, віднеліся злавесныя абрысы спадзістых насыпаў, характэрных для гэтай зрытай маланкамі мясцовасці.
Да гэтай старой магілы мяне прывяла гісторыя. Пасля таго як само пекла зласліва насмяялася з усіх маіх папярэдніх спробаў разгадаць таямніцу, мне толькі і заставалася, што звярнуцца да гісторыі. Цяпер я меркаваў, што стоены жах — гэта прывід, здань-пярэварацень, які гарцуе на паўночных бліскавіцах. Я лічыў, што гэта прывід таго самага Яна Мартэнса, які памёр у 1762 годзе, і мясцовыя паданні, якія мы разам з Артурам Манро рупліва збіралі падчас сумесных росшукаў, пацвярджалі мае здагадкі. Менавіта таму я стаяў цяпер над ягонай магілай і капаў з ідыёцкай упартасцю, спрабуючы дабрацца да труны.
Асабняк быў пабудаваны ў 1670 годзе Херытам Мартэнсам, заможным камерсантам з Нью-Амстэрдама. Яму былі не даспадобы новыя парадкі, усталяваныя брытанскімі ўладамі, таму ён адасобіўся ад грамадства і сышоў у горныя пусткі, чыя некранутая прырода і дзівосныя краявіды цешылі яго
сэрца. Пабудаваўшы дом на вяршыні самотнай, зарослай лесам гары, ён пачаў жыць як сапраўдны пустэльнік. Адзінай непрыемнай акалічнасцю, якая азмрочвала яго ціхамірнае існаванне, былі дзікія навальнічныя штормы, што бушавалі тут улетку. Выбіраючы ўзвышша для будаўніцтва свайго асабняка, спадар Мартэнс спачатку не ўгледзеў у гэтых навальніцах нічога звышнатуральнага, вырашыўшы, што проста лета выдалася непагодлівае, і толькі з часам зразумеў, што рэч тут у самой мясцовасці, якая неяк прыцягвае да сябе маланкі. Неўзабаве стары Мартэнс адчуў, што здароўе яго значна пагоршылася, відавочна, праз няспынныя грымотныя буры, і цяпер кожны раз, калі ў нябёсах пачынаўся гармідар стыхій, ён спускаўся ў сутарэнне, якое прыстасаваў пад сховішча.