Кліч Ктулху  Говард Філіпс Лаўкрафт

Кліч Ктулху

Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
59.76 МБ
нават гуку. I тады яны ўсе разам накінуліся на яго і проста ў мяне на вачах разадралі на кавалкі, якія панеслі з сабой у свае брыдкія падземныя сховішчы. Адарваную галаву Уэста нёс чалавек з васковым тварам, апрануты ва ўніформу канадскага афіцэра. Праводзячы іх позіркам, я ўбачыў, што ў блакітных вачах за шкельцамі акуляраў упершыню ўспыхнула шчырае і непадробнае пачуццё.
Раніцой слугі знайшлі мяне без прытомнасці. Герберт Уэст знік. У крэмацыйнай печы быў попел невядомага паходжання. Паліцыянты дапытвалі мяне, але што я мог ім сказаць? Яны не ўгледзелі ніякай сувязі паміж трагедыяй у Сэфтане і знікненнем Ўэста і не паверылі майму аповеду пра незнаёмцаў, якія прынеслі нам чорную скрыню. Я расказаў ім пра падземнае сховішча, але яны толькі пакпілі з мяне, паказаўшы на непашкоджаную тынкоўку. Больш я ім нічога не сказаў. Яны лічаць мяне вар’ятам або забойцам. Мажліва, я сапраўды звар’яцеў. I як тут не звар’яцець — гэтыя праклятыя легіёны смерці былі такія маўклівыя.
Пераклала Уладзіслава Гурыновіч
ГАНЧАК
I
Я іхчую: яны няспыннагучацьу мянеўвушах, раздзіраючы душу, як жахлівая мроя, — воплескі крылаў і далёкі прыцішаны брэх велізарнага сабакі. Я дзякаваў бы міласэрнаму лёсу, калі б гэта было мрояй альбо нават трызненнем вар’ята, але тое, што адбылося за апошні час, пазбаўляе мяне гэтай надзеі. Сэнт-Джон ператварыўся ў абязвечаны труп, толькі я ведаю, што забіла яго, і з жахам усведамляю, што неўзабаве яно прыйдзе і па мяне. Але перш чым гэта здарыцца, я пушчу сабе кулю ў лоб. Яно няўхільна набліжаецца ўсцяж цёмных бязмежных лабірынтаў спрадвечнага жаху, маё жудаснае і безаблічнае Наканаванне, і самагубства — адзінае выйсце для мяне.
Ці даруюць нябёсы нашую безразважнасць і хваравітыя захапленні, якія прывялі нас абодвух да такой страшнай развязкі! Стаміўшыся ад ггустэчы жыцця, у якім нават ідэалы рамантызму даўно ператварыліся ў пошласць, я і Сэнт-Джон з імпэтам далучаліся да кожнай суполкі эстэтаў і інтэлектуалаў у попіуках паратунку ад усёпаглынальнай нуды, якая з’ядала нашыя душы. Нас захапляла таямнічасць сімвалістаў і неўтаймаванасць прэрафаэлітаў — але ненадоўга, бо неўзабаве кожнае новае ўражанне блякла, трацячы смак і прывабнасць навізны.
I толькі змрочная філасофія дэкадэнтаў заставалася для нас уцехай, ёю адной мы натхняліся, заходзячы ўсё далей у сваіх д’ябальскіх вынаходствах. Сачыненні Бадлера і Гюісманса* ўжо не маглі ўзрушыць нас да дрыготкі, але мы сілкавалі імі сваю фантазію, чэрпаючы ідэі для нялюдскіх эксперыментаў і рызыкоўных прыгод. Прага новых уражанняў прывяла нас да таго, пра што я нават цяпер, перад абліччам смерці, згадваю з сорамам і згрызотамі, да самага агіднага і пачварнага злачынства, на якое толькі здольны чалавек, — рабавання магіл.
Я не ў стане прыгадаць усе падрабязнасці нашых вылазак або хаця б збольшага апісаць агідныя трафеі, што захоўваліся ў безназоўным музеі, які мы зладзілі ў вялізным каменным асабняку, дзе жылі самотнікамі, не трымаючы нават прыслугі. Наш музей быў прытулкам брыдоты і нечуванага блюзнерства, дзе мы з вытанчанасцю эстэтаў-неўротыкаў стваралі сусвет замагільнай жудасці — і ўсё дзеля таго, каб узбудзіць свае перасычаныя пачуцці. Гэта была патаемная келля, стоеная глыбока пад зямлёй. Зялёнае і рудое полымя шугала ў выскаленых пашчах крылатых дэманаў, выразаных з базальту і оніксу. 3 жаролаў труб, схаваных у сценах, вырывалася сціснутае паветра, прымушаючы курчыццаў вар’яцкім танцы палосы чырвонай тканіны для абіўкі трун і цяжкія чорныя парцьеры, якімі быў аздоблены пакой. Па трубах у келлю прыходзілі разнастайныя водары, якіх мы прагнулі ў залежнасці ад настрою: часам гэта быў водар бледных лілей, якія прыносяць на могілкі ў дзень хаўтураў, часам — п'янкі пах фімія-
* Жарыс-Карл Гюісманс (1848-1907) — французскі пісьменнік. Самы знакаміты яго твор — раман «Наадварот» (A rebours).
му з грабніц валадароў Усходу, а часам — успаміны пра тое прымушаюць мяне здрыгануцца — дурманлівы смурод мёртвай плоці, якая гніе ў магіле.
Уздоўж сцен гэтай выродлівай келлі стаялі зашклёныя скрыні са зморшчанымі муміямі ўперамешку з прыгожанькімі, рупліва адштукаванымі нябожчыкамі — шэдэўрамі мастацтва таксідэрмістаў, а таксама каменнымі надмагіллямі, скрадзенымі з найстаражытнейшых некропаляў свету. У нішах размяшчалася мноства чарапоў самых разнастайных формаў і заспіртаваных галоваў на розных стадыях распаду. Напалову згнілыя пляшывыя галовы слынных арыстакратаў суседнічалі тут з па-анёльску чыстымі залатакудрымі галоўкамі немаўлят, выкрадзеных з магіл адразу пасля пахавання. Тут былі таксама статуі і карціны самага гнюснага зместу — стваральнікамі некаторых з іх былі я і Сэнт-Джон. У зашпіленай папцы з выдубленай чалавечай скуры хаваліся рэдкія безназоўныя малюнкі, якія, калі верыць чуткам, стварыў сам Гоя*, але так і не насмеліўся прызнаць сваё аўтарства. Былі тут і музычныя інструменты — струнныя і духавыя, медныя і драўляныя, — якія спараджалі невыносна агідныя гукі, і мы з Сэнт-Джонам часам практыкаваліся ў музіцыраванні, здабываючы з іх вычварныя дысанансы, часам хваравіта-вытанчаныя, а часам застрашлівыя, як лямант апантанага, якім авалодалі ўсе дэманы пекла. У незлічоных шуфлядах эбанітавых, упрыгожаных мазаікай шафак захоўвалася неймавернае мноства размаітых артэфактаў, здабытых з абрабаваных магіл, — о, нашай калекцыі пазайздрос-
* Франсіска Гоя (1746-1828) — гішпанскі мастак і гравёр, знакаміты вусцішнымі сюжэтамі сваіх карцін.
ціў бы самы ўтрапёны вар’ят ці вычварэнец! Зрэшты, не варта згадваць пра тыя артэфакты: дзякуй Богу, мне хапіла розуму знішчыць іх задоўга да таго, як я вырашыў знішчыць сябе.
Кожная драпежная вылазка, падчас якой мы здабывалі свае блюзнерскія скарбы, была артыстычнай, дасканала спланаванай дзеяй. Мы не былі прымітыўнымі рабаўнікамі магіл, а дзейнічалі ў адпаведнасці з душэўным настроем і асаблівасцямі пейзажу, асяроддзя, надвор’я, сезону і нават месячнага святла. Гэтыя дзеянні былі для нас найбольш вытанчанай формай эстэтычнага самавыяўлення, і таму мы дбайна прадумвалі кожную дробязь, імкнучыся да дасканаласці. Няслушна выбраны час, непрывабны светлавы эфект або недалікатнае абыходжанне з волкай глебай маглі знішчыць дашчэнту салодкае экстатычнае пачуццё, што ахоплівала нас кожны раз, калі магільная зямля аддавала нам чарговы артэфакт, які так доўга і рупліва ўтойвала ў сваіх нетрах. Нашая пагоня за новымі ўражаннямі і вострымі адчуваннямі была ліхаманкавай і неўтаймаванай, і Сэнт-Джон, які заўсёды быўлідарам, неўзабаве прывёў мяне ў тое праклятае месца, дзе мы абодва сустрэлі свой жахлівы і няўмольны лёс.
Якое ж злое наканаванне завабіла нас на той страшны могільніку Нідэрландах? Мяркую, нас зачаравалі цьмяныя чуткі, легенды і паданні пра чалавека, пахаванага тут пяцьсот гадоў таму: ён сам быў рабаўніком магіл і аднойчы выкраў дзівосны артэфакт з царскага склепа. У маёй памяці захавалася гэтая сцэна, прынамсі, апошнія яе хвілі: бледная восеньская поўня свеціць над могільнікам, на зямлі ляжаць доўгія прывідныя цені. Галіны камлюкаватых дрэваў панура хіляцца над расколатымі надмагіллямі, зарос-
лымі дзікімі травамі. Цэлыя легіёны вялізных кажаноўлунаюцьу паветры, зацьмяваючы месячнае святло. Высокі спічак старажытнай, абвітай плюшчом капліцы, нібы кашчавы палец мерцвяка, працінае папяліста-сіняе неба. Фасфарычныя кузуркі, падобныя да агеньчыкаў знічак, танчаць пад цісавымі дрэвамі наводдаль, і востра пахне вільготным дзірванам, раслінамі і яшчэ чымсьці няпэўным, амаль няўлоўным, прынесеным сюды начнымі вятрамі з далёкіх балот і мораў, а дзесьці ўдалечыні надрыўна брэша сабака. Апошняе асабліва непакоіла нас, бо мы так і не здолелі ні разгледзець яго, ні нават вызначыць месцазнаходжанне. Гэты прыглушаны адлегласцю брэх прымусіў нас здрыгануцца, бо мы згадалі цьмяныя паданні, пачутыя ад мясцовых сялян: чалавека, чыю магілу мы шукалі, пяцьсот гадоў таму нібыта знайшлі тут мёртвым, страшна абязвечаным і разадраным на кавалкі невядомым зверам.
Я помню, як нашыя рыдлёўкі ўгрызаліся ў глебу, пад якой спачываў рабаўнік магіл, помню вобразы, якія выклікалі ў нас салодкую дрыготку: нашыя постаці, схіленыя над долам, бледная ўсёвідушчая поўня, жудасныя цені, гратэскавыя дрэвы, велічэзныя кажаны, старажытная капліца, танец знічак, дурманлівыя могілкавыя водары, ціхія енкі начнога ветру і гэты дзіўны аддалены брэх, у чыім існаванні мы не былі да канца ўпэўненыя. Нарэшце рыдлёўкі ўдарыліся аб штосьці значна цвярдзейшае за рыхлую глебу, і мы ўбачылі згнілую прадаўгаватую скрыню, пакрытую коркай мінеральных адкладанняў: відавочна, яна праляжала ў зямлі не адно стагоддзе. Труна выглядала надзвычай важкай і грувасткай, але тоўстае дрэва прагніло наскрозь, і мы без асаблівых высілкаў узламалі яе з дапамогай ры-
чага. Адкінуўшы вечка, мы ўтаропіліся на тое, што знаходзілася ўнутры.
ГІарэшткі, якія пяць стагоддзяў запар праляжалі пад дзірванам, захаваліся добра, надзіва добра. Шкілет быў патрушчаны ў некалькіх месцах — пэўна, сківіцамі істоты, што забіла яго, — але косткі не рассыпаліся, быццам іх утрымлівала нейкая невядомая сіла. Схіліўшыся над труной, мы зачаравана сузіралі гладкі белы чэрап з ненатуральна доўгімі моцнымі зубамі і пустымі вачніцамі, у якіх некалі скакалі тыя ж вар'яцкія драпежныя агеньчыкі, што свяціліся цяпер у нашых вачах. Побач са шкілетам мы заўважылі экзатычны амулет, які нябожчык, мабыць, калісьці насіў на шыі. Гэта была сімвалічная выява ці то крылатага ганчака, які ляжаў, прыпаўшы да зямлі, ці то сфінкса з галавою сабакі, па-майстэрску выразаная ў старажытнаарыентальным стылі з кавалка зялёнага нефрыту. Яе аблічча выклікала нечуваную агіду, увасабляючы адначасова смерць, жывёльныя інстынкты і лютую злосць. Унізе амулета былі выразаныя незразумелыя сімвалы, якія ні я, ні Сэнт-Джон не здолелі распазнаць, а яшчэ ніжэй, нібы пячатка майстра, выгравіяваны гратэскны чалавечы чэрап.
Кінуўшы позірк на амулет, мы адразу ж пажадалі завалодаць ім, адчуўшы, што каштоўнасць, якая столькі стагоддзяўутойвалася на дне магілы, — галоўная мэта нашых пошукаў. Мы б спакусіліся ім, нават калі б нічога не ведалі пра яго паходжанне, але разгледзеўшы яго больш пільна, зразумелі, на што менавіта натрапілі. Ен быў чужы ўсім формам традыцыйнага мастацтва і літаратуры, прызначаным для ўраўнаважанага і псіхічна здаровага мешчаніна, але мы пазналі ў ім істоту, якая згадвалася ў страшным Некранаміконе, забароненай кнізе звар'яце-