Кліч Ктулху
Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
Па-над бясснежнымі абшарамі ярка ззяў месяц, але мы, апрануўшы мерцвяка і падхапіўшы пад рукі, пацягнулі яго ўсцяж пустыроў і бязлюдных вуліц, зусім як той жудаснай ноччу ў Аркхэме. Мы наблізіліся да дома з боку пусткі, пранеслі цела праз чорны ўваход, спусцілі яго па лесвіцы ў склеп і належным чынам падрыхтавалі да эксперыменту. Нас мучыў недарэчны страх перад паліцыяй, хаця мы добра разлічылі час сваёй вылазкі, каб пазбегнуць сустрэчы з патрулямі.
Дослед скончыўся правалам. Наш вусцішны аб’ект ніяк не рэагаваў на растворы, якія мы ўводзілі ў ягоную чорную руку: мажліва, яны проста
Герберт Ўэст, рэаніматар не падыходзілі людзям яго расы. Тым часам звонку пачынала днець, і мы, не хочучы болей выпрабоўваць лёс, зрабілі тое, што рабілі з усімі папярэднімі экзэмплярамі, — адцягнулі паддоследнага ў лес каля могілак і пахавалі ў яме, спехам выкапанай у мёрзлай зямлі. Магіла атрымалася не вельмі глыбокай, але не горшай за тую, дзе мы пахавалі яго папярэдніка — неспакойнага мерцвяка, які падскочыў, бязладна мармычучы. У цьмяным святле ліхтароў мы старанна прыкрылі магілу сухой лістотай і веццем, упэўненыя, што паліцыя нізавошта не адшукае яе ў гэтым цёмным і непраходным лесе.
Увесь наступны дзень я са страхам чакаў візіту паліцыянтаў, бо па гарадку папаўзлі чуткі пра падпольны паядынак і забойства. Уэст таксама меў падставы хвалявацца, бо ў гэты дзень яго выклікалі да пацыента і візіт скончыўся вельмі сумна. 3 адной італьянкай здарылася істэрыка, бо яе дзіця — пяцігадовы хлопчык — сышоў з дому раніцой і ў абед не вярнуўся. У жанчыны было слабае сэрца, і на фоне нервовага ўзрушэння ў яе развіліся вельмі небяспечныя сімптомы. 3 яе боку не надта разумна было так хвалявацца, бо хлопчык і раней уцякаў, аднак у італьянскіх сялян шмат забабонаў, і жанчына сцвярджала, што бачыла нядобрыя знакі, якім давярае болып, чым рэальным фактам. Каля сямі гадзін вечара яна памерла, і яе тэмпераментны муж закаціў страшэнную сцэну, ледзь не прыкончыўшы Ўэста, бо той, маўляў, не здолеў адратаваць ягоную жонку. Раз’юшаны італьянец ужо замахнуўся штылетам, але сябры схапілі яго за рукі, і Уэст паспешліва сышоў пад дзікі лямант, праклёны і клятвы адпомсціць. У сваёй лютасці мужчына, здавалася, начыста забыўся на дзіця, якое дадому так і не вяр-
нулася, хаця ўжо набліжалася ноч. Хтосьці прапанаваў пачаць пошукі ў лесе, але болыпасць сяброў сям’і займалася памерлай жанчынай і яе мужам, які несціхана лямантаваў. Няцяжка здагадацца пра нервовы стан Уэста, які не палягчалі думкі пра паліцыю і звар’яцелага італьянца.
Мы леглі спаць аб адзінаццатай, але сон да мяне не ішоў. Паліцыя ў Болтане працавала надзіва добра для такога маленькага гарадка, і я пакутліва разважаў, якая пачнецца заваруха, калі падзеі мінулай ночы выплывуць на паверхню. Гэта будзе азначаць канецусёй нашай працы, і, мажліва, мы з Уэстам акажамся за кратамі. Чуткі пра злашчасны паядынак, якія ўжо паўзлі па гарадку, мяне зусім не цешылі. Калі гадзіннік прабіў тры разы, месяц засвяціў мне проста ў вочы, але я павярнуўся на другі бок, каб не ўставаць з ложка і не апускаць штору. I тут я выразна пачуў нейкую валтузню каля чорнага ўваходу.
Спачатку я ляжаў нерухома, нібыта ў здранцвенні, але неўзабаве Уэст ціха пагрукаў у мае дзверы. Ен быў адзеты ў хатні халат і пантофлі, а ў руках трымаў рэвальвер і электрычны ліхтарык. Убачыўшы рэвальвер, я зразумеў, што звар’яцелы італьянец хвалюе яго значна больш, чым паліцыянты.
— Нам лепей пайсці разам, — сказаў ён шэптам. — Мы ў любым выпадку мусім паглядзець, хто гэта. Мажліва, завітаў пацыент. Гэтыя дурні часам ломяцца праз чорны ўваход.
Мы на дыбачках спусціліся па прыступках, калоцячыся ад страху, які часткова тлумачыўся вядомай прычынай, а часткова быў навеяны вусцішнымі чарамі глухой перадсвітальнай гадзіны. Шоргат за дзвярыма не змаўкаў, усё гучнеючы. Наблізіўшыся да ўваходу, я асцярожна зняў засаўку і расчыніў
дзверы. Калі месяц асвяціў халоднымі промнямі Taro, хто стаяў на парозе, Уэст павёў сябе нечакана. He зважаючы на небяспеку прыцягнуць чыюсьці ўвагу і трапіць пад арышт — на шчасце, гэтага не адбылося, бо дом наш стаяў наводшыбе, — мой сябар раптам ускінуў рэвальвер і ўсадзіў у начнога візіцёра ўсе шэсць патронаў, што былі ў барабане.
Таму што наш госць не быў ні італьянцам, ні паліцыянтам. У зыбкім месячным святле перад намі паўстала гіганцкая бясформенная істота, якую можна ўбачыць хіба ў кашмарным сне. Прывід з ашклянелымі вачыма, чорны, як чарніла, стаяў на карачках, спрэс аблеплены граззю, лістотай, гнілымі сцяблінамі і плямамі засохлай крыві. У сваіх бліскучых зубах пачвара сціскала штосьці жудаснае — белае, прадаўгаватае, з маленькімі дзіцячымі пальчыкамі на канцы.
IV. Лямант мерцвяка
Калі я пачуў лямант мерцвяка, мяне апанаваў люты жах, і гэтае пачуццё не адпускала мяне ўсе наступныя гады, калі даводзілася мець справу з Гербертам Уэстам. Няма нічога дзіўнага, што чалавек, пачуўшы лямант нябожчыка, адчувае жах, бо рэч гэтая не будзённая іўвогуле малапрыемная, хаця я больш-менш прызвычаіўся да такога. Аднак апошняя падзея адбылася пры вельмі асаблівых акалічнасцях, і гэтым разам напалохаў мяне зусім не мярцвяк.
Герберт Уэст, чыім паплечнікам і асістэнтам я быў, меў вельмі своеасаблівыя навуковыя інтарэсы, якія сягалі далёка за межы штодзённых заняткаў звычайнага сельскага лекара. Менавіта з гэтай прычыны, уладкаваўшыся на працу ў Болтане, ён
абраў для сваёй медыцынскай практыкі адасоблены дом непадалёк ад жабрацкіх могілак. Строга кажучы, адзіным захапленнем Ўэста было таемнае вывучэнне працэсаў жыцця і смерці, у якія, як ён меркаваў, можна ўмяшацца, рэанімуючы памерлых з дапамогай ажыўляльных рэчываў. Для гэтых гідкіх эксперыментаў нам быў патрэбны сталы доступ да найсвяжэйшых чалавечых цел — найсвяжэйшых, бо нават нязначны распад тканак прыводзіў да незваротнага пашкоджання структуры мозгу, і менавіта чалавечых, таму што, як мы выявілі, для розных біялагічных відаў патрабавалася свая формула рэагенту. Мы знішчылі безліч паддоследных трусоў і марскіх свінак, якіх дзеля эксперыменту спачатку ўмярцвялі, а потым спрабавалі ажывіць, аднак гэта быў тупік. Ўэсту яшчэ ні разу не ўдавалася дасягнуць поўнага поспеху, таму што трупы, на якіх ён эксперыментаваў, не былі дастаткова свежымі. Яму патрэбныя былі аб’екты, якія толькі-толькі напаткала смерць: целы з непашкоджанымі клеткамі, здольныя ўспрыняць вонкавы імпульс і вярнуцца да своеасаблівага рухавага стану, вядомага пад назвай «жыццё». Спачатку ў нас была надзея, што з дапамогай ін’екцый гэтае другое, штучнае, жыццё можна будзе доўжыць да бясконцасці, аднак неўзабаве мы зразумелі, што рэагент цалкам несумяшчальны з натуральнымі працэсамі. Штучнае ўваскрашэнне мажлівае толькі тады, калі натуральнае жыццё поўнасцю згасне: аб’ект павінен быць безумоўна мёртвым, але пры гэтым бездакорна свежым.
Свае пачварныя доследы Ўэст распачаў сем гадоў таму падчас навучання на медыцынскім факультэце Міскатоніцкага ўніверсітэта ў Аркхэме — ужо тады ён быў перакананы, што жыццё мае чыста
механічную прыроду. За гэты час Ўэст не змяніўся ні на каліва — усё той жа маленькі, гладка выгалены бландын у акулярах, ціхі і памяркоўны на выгляд, і толькі зрэдку ледзяны бляск яго блакітных вачэй выдаваў у ім схільнасць да фанатызму, які пад уплывам жудасных даследаванняў толькі ўзрастаў. Яго эксперыменты нярэдка бывалі агіднымі да крайнасці — я маю на ўвазе выпадкі недасканалай рэанімацыі, калі пад уздзеяннем размаітых мадыфікацый рэагенту знежывелы могілкавы прах абуджаўся да хваравітага, ненатуральнага і цалкам бязглуздага падабенства жыцця.
Адзін з паддоследных напалохаў нас вусцішнымі енкамі. Другі падхапіўся і збіў нас да паўсмерці, пасля чаго доўга кідаўся па горадзе, сеючы жудасць і гвалт, пакуль яго не замкнулі ў вар’ятні. Трэці, застрашлівы афрыканскі монстр, выкараскаўся са сваёй неглыбокай магілы і нарабіў справаў — Ўэсту давялося яго прыстрэліць. Экзэмпляры, на якіх мы праводзілі доследы, былі недастаткова свежыя, таму мы з Уэстам мімаволі стваралі пачвар, якія, абудзіўшыся да жыцця, не выяўлялі ніякіх прыкметаў розуму. Нас сур’ёзна непакоіла думка, што прынамсі адзін, а магчыма, нават два такія монстры ўсё яшчэ жывыя, і гэтае малапрыемнае пачуццё неадступна пераследавала нас, пакуль Уэст не знік пры самых жудасных акалічнасцях. Але ў той час, калі ў нашай сакрэтнай лабараторыі, што месцілася ў падвале адасобленага катэджа ў Болтане, пачуліся немыя крыкі, нашае жаданне здабыць ідэальна свежы экзэмпляр было мацнейшым за страх. Уэст у гэтым сэнсе быў больш апантаным, чым я, і часам мне здавалася, што ён неяк нядобра паглядае на жывых людзей, адметных моцным здароўем.
У ліпені 1910 году ўдача нарэшце павярнулася тварам да нас: пашчасціла атрымаць прыдатны экзэмпляр. Тым летам я доўга гасцяваў у бацькоў у штаце Ілінойс і, вярнуўшыся ў Болтан, заспеў Уэста ў надзвычай добрым настроі. Сябар усхвалявана паведаміў, што ён, імаверна, вырашыў праблему, выкарыстаўшы для захавання аб’ектаў свежымі прынцыпова новы сродак, а менавіта штучны кансервант. Я не вельмі здзівіўся, бо ведаў, што ён працуе над нейкім новым і не зусім звычайным рэчывам для бальзамавання, але пакуль ён не растлумачыў усе падрабязнасці справы, я ніяк не мог скеміць, якая нам карысць ад гэтага вынаходства, бо амаль усе аб’екты паспявалі страціць сваю свежасць, перш чым траплялі да нас у рукі. Цяпер я разумею, што Уэст гэта поўнасцю ўсведамляў, ствараючы сваё бальзамавальнае рэчыва хутчэй для будучыні, чым для непасрэднага выкарыстання, спадзеючыся, што фартуна зноў падкіне яму свежы і непахаваны труп, як гэта было колькі гадоў таму, калі мы ўдала натрапілі на мурына, забітага падчас баксёрскага паядынку ў Болтане. Лёс зноў аказаўся прыхільным да Уэста, і цяпер у нашай падпольнай лабараторыі ляжаў найсвяжэйшы труп, не закрануты працэсамі разлажэння. Якім будзе вынік рэанімацыі і ці можна спадзявацца на поўнае адраджэнне і духу, і розуму, Уэст не браўся прадказаць. Гэты эксперымент мусіў стаць вяхой у нашых даследаваннях, таму Уэст вырашыў захаваць цела да майго вяртання, каб мы, згодна з нашай сталай традыцыяй, маглі ўдвух прасачыць за ходам падзей.