Кліч Ктулху  Говард Філіпс Лаўкрафт

Кліч Ктулху

Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
59.76 МБ
Нібыта ў адказ на гэтую вар’яцкую музыку, звонку завыў і застагнаў вецер, і зачыненыя аканіцы загрукаталі пад яго парывамі. Віёла Цана адгукнулася такім роспачным лямантам, на які, здалося мне, гэты інструмент быў проста не здольны. Аканіцы зноў пачалі трэсціся і грымець, потым з іх сарвала засаўку, і яны гучна запляскалі па створках акна. Наступным ударам ветру выбіла шыбы, і яны са звонам разляцеліся на аскепкі. Халодны павеў уварваўся ў пакой, прымусіўшы затрапятаць агеньчыкі свечак і здзьмухваючы са стала спісаныя аркушы, на якіх Эрых Цан паспрабаваў раскрыць сваю жудасную таямніцу. Зірнуўшы на яго, я ўбачыў, што ягоны позірк страціў усю асэнсаванасць: блакітныя вочы шырока раскрыліся, ашклянелі і быццам зрабіліся невідушчымі, а ўтрапёная музыка ператварылася ў механічную, сляггую і няўцямную вакханалію гукаў, якую немажліва апісаць.
Раптоўны парыў ветру, значна мацнейшы за папярэднія, падхапіў спісаныя аркушы і панёс іх да акна. Я кінуўся быў следам у спадзяванні ўратаваць рукапіс, але аркушы ўжо зніклі ў цемрадзі ночы. Апынуўшыся ля акна з паразбіванымі шыбамі, я нечакана ўспомніў сваё даўняе жаданне вызірнуць з яго — адзінага акна на ўсёй вуліцы д’Асэй, з якога можна было ўбачыць схіл за сцяной і горад, што распасціраўся ўнізе. Час быў позні, але агні вялікага горада ніколі не згасаюць, і я хацеў разгледзець іх у начной непагадзі скрозь завесу дажджу.
Зірнуўшы за акно мансарды, я знерухомеў. У пакоі паміргвалі свечкі, і віёла стагнала ды енчыла, туруючы завыванням ветру, а я ўсё глядзеў, глядзеў і не бачыў ні горада ўнізе, ні россыггу агеньчыкаў над начнымі вуліцамі. Перада мной ляжаў бязмежны
чорны абшар, і тое чарноцце было жывое, напоўненае няўяўнымі патаемнымі рухамі і музыкай, што не мела падабенства ні з чым на зямлі. 1 пакуль я, зледзянелы ад жаху, глядзеўу акно, у мансарду пад вастракутным дахам уварваўся новы парыў ветру і задзьмуў абедзве свечкі, пагрузіўшы мяне ў першабытную непранікальную цемру, у якой не было нічога — толькі жывы ўцялеснены хаос перад вачыма ды енкі звар’яцелай віёлы, нібы выццё дэманаў у мяне за спінай.
Я мімаволі адхіснуўся і адступіў. He могучы запаліць святло, я ў цемры наляцеў на стол, перакуліў крэсла і нарэшце навобмацак дабраўся да таго месца, дзе ў цямрэчы хавалася крыніца дэманічнай музыкі. Я не ведаў, з якімі сіламі мне давялося сутыкнуцца, але мог хаця б паспрабаваць выратаваць і сябе, і Эрыха Цана. У нейкі момант мне здалося, быццам штосьці жывое і нябачнае праплыло паўз мяне, — адчуўшы яго халодны дотык, я ўскрыкнуў, але мой вокліч патануўу пранізлівым ляманце віёлы. Раптам аднекуль з цемры вылецеў смык, злёгку мяне зачапіўшы, і я зразумеў, што стаю зусім побач з музыкам. Выцягнуўшы перад сабою рукі, я намацаў спінку крэсла, на якім сядзеў Цан, затым адшукаў самога музыку і патрос яго за плячо, спрабуючы прывесці ў прытомнасць.
Ён ніяк не адрэагаваў на мае дотыкі, а віёла ўсё выла і енчыла, не запавольваючы свайго ашалелага рытму. Тады я працягнуў руку да галавы Цана, спрабуючы спыніць механічнае ківанне, і крыкнуў яму ў вуха, што мы мусім бегчы, бегчы прэч з гэтай цемры, поўнай нябачных кашмараў. Ен не азваўся, з незразумелай упартасцю доўжачы сваё ўтрапёнае гранне, а дзіўныя токі ветру, што гулялі па цёмнай мансардзе, раптам завірылі і быццам пайшлі ў шалё-
ныя скокі ў такт гукам віёлы. Калі мая рука дакранулася да яго вуха, я скалануўся. Яшчэ не ўсвядоміўшы прычыну свайго спалоху, я прабег пальцамі па ягоным твары — той быў застылы і халодны як лёд. Стары музыка ўжо не дыхаў, а яго ашклянелыя вочы невідушча глядзелі ў пустэчу. Нейкім цудам адшукаўшы дзверы, я адкінуў цяжкую засаўку і пабег — усё роўна куды, толькі б далей ад гэтага мерцвяка са шкляным позіркам — і, бегучы, я чуўу сябе за спінай завыванні праклятай віёлы, чыё шаленства мацнела з кожнай хвілінай.
Пераскокваючы цераз прыступкі, я нёсся, ляцеў уніз па бясконцых сходах у цёмным доме, імчаўся нібы апантаны ўсцяж вузкай і стромкай старажытнай вуліцы з яе ўступамі і пахіленымі гмахамі, бег па гулкіх каменных лесвіцах і брукаваных ходніках, потым па цёмнай, нібы цясніна, набярэжнай, ахутанай смуродам, і, з апошніх сіл перабегшы мост з чорнага каменю, апынуўся нарэшце сярод прасторных асветленых вуліц і знаёмых бульвараў. Гэтыя ашалелыя ўцёкі назаўсёды адбіліся ў маёй памяці. Я помню таксама, што ў тую ноч ніякага ветру не было, у нябёсах ярка свяціў месяц, а горад зіхцеў агнямі.
Пазней, нягледзячы на самыя руплівыя пошукі, я так і не здолеў знайсці вуліцу д’Асэй. Шчыра кажучы, мяне гэта нават усцешвае. Як і тое, што спісаныя дробным гючыркам аркушы — адзінае, што магло растлумачыць таямніцу музыкі Эрыха Цана, — навечна згінулі ў цемры нябыту.
Пераклала Уладзіслава Гурыновіч
ШТО ПРЫНОСІЦЬ ПОЎНЯ
Ненавіджу поўню, баюся яе: у гэтым зманлівым святле знаёмыя і мілыя сэрцу мясціны часам пачынаюць здавацца чужымі і варожымі.
У тое мройнае лета поўня ўзышла над старым садам, у якім я любіў блукаць, і заструменіла сляпучае ззянне на мора дурманлівых кветак і волкай лістоты, навяваючы дзіўныя шматколерныя відзежы-сны. Крочачы ўсцяж плыткага крыштальнага раўчука, я заўважыў незвычайную рабізну і гульню залацістых водбліскаў на ягонай паверхні, быццам гэтыя леныя воды ператварыліся ў імклівую плынь і скіраваліся да невядомых акіянаў, што ляжаць дзесьці за межамі нашага свету. Бязгучна-пеністыя, злавесна-зіхоткія, воды беглі, гнаныя праклёнам поўні, куды — я не ведаў. П’янлівы паўночны вецер ірваў кветкі лотаса, якімі былі ўкрытыя берагі, трапяткія пялёсткі адзін за адным, нібыта ў адчаі, валіліся ў цёмную плынь, бледныя, як абліччы мерцвякоў, і з маўклівай і страшнай пакорай знікалі ў вірах пад аркай каменнага моста.
Страх перад нязведаным зводзіў мяне з розуму, а падступныя чары мёртвых лотасаў вабілі. I калі я бег уздоўж берага, нядбайна топчучы сонныя кветкі, то раптам убачыў, што сад, азораны поўняй, зрабіўся бясконцым: там, дзе яшчэ напярэдадні ўзвышаліся сцены, паўсталі галерэі дрэваў і сцяжынак, кветак і хмызнякоў пагад і каменных стодаў, а хут-
кая плынь у залацістым зіхценні вілася і вілася ўсцяж зарослых травамі берагоў, пад гратэскавымі мармуровымі мастамі. А вусны мёртвых лотасавых абліччаў нашэптвалі няясныя заклёны, вабілі мяне, прымушаючы рушыць услед за плынню, пакуль яна не ператварылася ў паўнаводную раку, што, мінаючы балоты, парослыя чэзлым трыснягом, і белыя пясчаныя выдмы, бегла да неабсяжнага безназоўнага мора.
Над тым морам зіхцела ненавісная поўня, і дзіўныя водары луналі па-над маўклівымі хвалямі. Я глядзеў, як лотасавыя абліччы знікаюць у бяздонні вод, і шкадаваў, што не маю сетак, каб выцягнуць іх на бераг і выведаць, якія таямніцы прынесла поўня ў начны сусвет. Але калі поўня пачала хіліцца да краю мора і воды бясшумна адступілі, агаліўшы панурае ўзбярэжжа, я ўбачыў у месячным ззянні старадаўнія спічакі, што ўздымаліся над хвалямі, і белыя калоны, абвітыя гірляндамі зялёнага багавіння. I, зразумеўшы, што ў гэтым патанулым горадзе знаходзяць прытулак памерлыя, я задрыжаў, не жадаючы больш гутарыць са знежывелымі лотасамі.
Аднак калі я ўбачыў далёка над морам чорнага кондара, які спускаўся з нябёс, каб адпачыць на гіганцкім рыфе, то захацеў звярнуцца да яго, спытацца пра тых, каго я ведаў, калі яны яшчэ жылі. Я б спытаўу яго, калі б ён не быўтак далёка, — але ён быў занадта далёка і неўзабаве, наблізіўшыся да велічэзнага рыфа, знік з вачэй
А поўня ўсё хілілася да мора, і над хвалямі, якія адступалі, з’яўляліся бліскучыя шпілі, дахі і вежы мёртвага, набрынялага вільгаццю горада. Я глядзеў зачаравана, а ў ноздры мне біў задушлівы пах разлажэння, мацнейшы за водары мора: пэўна, гэтае месца, згубленае і ўсімі забытае, было ўмяшчальняй
мёртвай плоці, сабранай з усіх цвінтароў сусвету, каб тлустыя марскія чарвякі жэрлі яе і насычаліся.
I над гэтым кашмарам свяціла, нізка схіліўшыся, зласлівая поўня — зрэшты, ненаедныя марскія чэрві не мелі патрэбы ў яе святле. I, сузіраючы гэтую водмель, якая зыбалася ад варушэння чарвякоў унізе, я адчуў халодны павеў аднекуль здалёк — адтуль, дзе лунаў чорны кондар, быццам маё цела пачула дотык жаху да таго, як мае вочы яго разгледзелі.
Падняўшы позірк, я зразумеў, што было прычынай няяснага страху, які прымушаў мяне скаланацца: марскія воды адхлынулі, і гіганцкі рыф, чыя макавіна нядаўна ўзвышалася над хвалямі, цяпер паўстаў перада мною ва ўсёй сваёй велічы. I калі я ўбачыў, што гэта не рыф, але чорная базальтавая карона, якая вянчае велічэзны стод, чый пачварны лоб паблісквае ў цьмяным святле поўні, а гідкія капыты, пэўна, топчуць глей дзесьці ў пякельных глыбінях, я закрычаў — закрычаў як шаленец ад жаху перад тым, што мяне чакае, калі падступная жоўтая поўня скоціцца з небасхілу, а аблічча стода, дагэтуль схаванае, пакажацца над паверхняй і ягоныя вочы ўтаропяцца ў мяне.
I каб унікнуць гэтага бязлітаснага позірку, я без ваганняў і амаль з асалодай кінуўся ў смуродныя плыткія воды, дзе сярод ззелянелых муроў і затопленых вуліц распухлыя марскія чарвякі балявалі на мёртвай плоці, сабранай з усіх цвінтароў сусвету.
Пераклала Уладзіслава Гурыновіч
ГЕРБЕРТ ЎЭСТ, РЭАНІМАТАР
I.	3 цемры нябыту
Пра Герберта Уэста, з якім мы пазнаёміліся яшчэ ва ўніверсітэце і сябравалі доўгі час, я магу казаць толькі з пачуццём неймавернага жаху. Прычынай гэтага жаху сталі не толькі жудасныя акалічнасці яго нядаўняга знікнення, але і наогул усё, чым ён займаўся ў апошні час. Пачалося гэта сямнаццаць гадоў таму, калі мы вучыліся на трэцім курсе медыцынскага факультэта Міскатоніцкага ўніверсітэта, што ў горадзе Аркхэм. Тады я быў проста зачараваны Ўэстам, дакладней яго дзіўнымі і нялюдскімі эксперыментамі, і ўрэшце зрабіўся яго найбліжэйшым паплечнікам. Але пасля таго як ён знік, чары развеяліся, і цяпер мне па-сапраўднаму страшна. Успаміны аб тым, што адбылося, і здагадкі пра тое, што можа здарыцца, палохаюць мяне нават болып, чым рэчаіснасць.
Увесь час нашага сяброўства быў адзначаны чарадой неапісальных па жудасці падзей, і самая першая з іх зрынула мяне ў такі шок, што я дагэтуль стараюся лішні раз пра яе не ўспамінаць. Як я ўжо казаў, здарылася гэта падчас нашага навучання на медыцынскім факультэце, дзе Уэст ужо здабыў сабе ліхую славу праз свае вар’яцкія ідэі аб прыродзе смерці і магчымасці яе пераадолення штучнымі сродкамі. Тэорыя Уэста, якую бязлітасна высмейвалі і студэнты,