Кліч Ктулху  Говард Філіпс Лаўкрафт

Кліч Ктулху

Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
59.76 МБ
ў тую ноч я істотна і назаўжды змяніўся. Вярнуўшыся дадому, я пайшоў проста да гнілога куфра на гарышчы, знайшоў у ім ключ і наступнага вечара з лёгкасцю адамкнуў перашкоду, якую так доўга і марна штурмаваў.
Першы раз я ўвайшоўу грабніцу ў пакінутым усімі схіле пагорка пад мяккім надвячоркавым сонечным святлом. Я быў зачараваны, і сэрца скакала ў захапленні, якое я не ў стане дакладна апісаць. Калі я зачыніў за сабой дзверы і ў святле самотнай свечкі спусціўся прамоклымі прыступкамі ўніз, я быццам ведаў, куды ісці. Свечка затрашчала ў душным смуродзе гэтага месца, але я адчуваў сябе ў затхлым паветры магільні надзвычай утульна. Я агледзеўся і ўбачыў шмат мармуровых пліт, на якіх былі дамавіны або іх рэшткі. Некаторыя былі запячатаныя і некранутыя, іншыя амаль зніклі, пакінуўшы па сабе сям-там срэбныя ручкі і таблічкі сярод дзіўных кучак белаватага пылу. На адной з таблічак я прачытаў імя сэра Джэфры Хайда, які прыехаў з Сасэкса ў 1640 годзе і праз колькі гадоў тут памёр. У адной незвычайнай нішы была незанятая труна ў даволі добрым стане, аздобленая толькі імем, якое выклікала ў мяне адначасова і ўсмешку, і дрыжыкі. Раптоўны парыў прымусіў мяне ўскараскацца на шырокую пліту, пагасіць свечку і легчы ў свабодную труну.
Хістаючыся, я выйшаў з грабніцы ў шэрым святле світанку і замкнуў за сабой ланцуг на дзвярах. Мая маладосць скончылася, хоць цела і зведала сцюжу толькі дваццаць адной зімы. Калі я ішоў дадому, уражаныя вяскоўцы, якія ў такі ранні час ужо прачнуліся, праводзілі мяне дзіўнымі позіркамі, бо я выглядаў як той, хто вяртаецца з нейкай вульгарнай вечарынкі. Але ўсе ж ведалі, што я вёў самот-
нае і стрыманае жыццё. Я не выходзіў да бацькоў, пакуль не асвяжыўся і добра не выспаўся.
3 таго часу я штоночы наведваў склеп, дзе бачыў, чуў і рабіўтое, чаго раскрыць не магу. На маю гаворку заўсёды моцна ўплывала наваколле. Яна першай паддалася зменам, і блізкія хутка заўважылі, што ў маім вымаўленні з’явіліся архаізмы. Потым у мае манеры прабралася незразумелая бесцырымоннасць і нядбаласць, і ўрэшце я несвядома пачаў паводзіць сябе як свецкая асоба, хоцьусёжыццё прабавіўу адзіноце. Раней маўклівы, цяпер я зрабіўся гаваркі, дэманструючы то рафінаваную лёгкасць Чэстэрфілда', то бязбожны цынізм Рочэстэра *. Я выяўляў выключную эрудыцыю, зусім не падобную да таго неверагоднага манаскага вучэння, якому прысвяціў маладосць. Я спісваў форзацы сваіх кніжак імправізаванымі эпіграмкамі, якія выклікалі асацыяцыі з Геем	*, Праярам**** і самымі вясёлымі аўгустоўскімі камедыянтамі ды рыфмаплётамі. Аднае раніцы за сняданкам я аказаўся на валасок ад катастрофы, калі выразна непрыстойным тонам прадэкламаваў узор вакханальнага жарту васямнаццатага стагоддзя, які ніколі і нідзе не друкаваўся.
Хапай сваю кружку, сядай у наш кут, I вып’ем за сёння, пакуль яно тут.
* Лорд Філіп Дормер Стэнхап Чэстэрфілд (1694-1773) — ангельскі дзяржаўны дзеяч, дыпламат і пісьменнік, аўтар «Лістоў да сына».
** Джон Ўілмат, другі граф Рочэстэр (1647-1680)—ангельскі паэт эпохі Рэстаўрацыі.
*** Джон Гей (1685-1732) — ангельскі паэт і драматург, аўтар баек, песняў, пастараляў, камедый.
**** Мэцью Праяр (1664-1721) — ангельскі паэт і дыпламат.
Ты мяса валі сабе шчодрай рукой, Бо ежа й пітво — наш адзіны спакой.
Адна, шчэ адна, А там і труна, А ў труне ўжо не есці й не піць дап’яна.
Стары Анакрэан меў нос як бурак, Затое быў добры піток і спявак, Бо лепей чырвонаму, трасца бяры, Чым беламу-беламу й на цвінтары.
Ну, Бэці, смялей, Цалуй жа часцей — Бо наўрад ці прыгожыя дочкі ў чарцей.
Трымаецца Гары пакуль што арлом, Аж хутка і ён захрапе пад сталом. I хай пад сталом! Налівай ды не стой! Сумней будзе спаць пад каменнай плітой.
Крычы й рагачы Ды прагна хлябчы — He пахлебчаш у вечнай падземнай начы!
Халера дзяры! На нагах не стаю! Зусім скаламуціла голаў маю. Усё, Бэці, апошні кілішак наддам —
I дамоў зазірну, покуль жонка не там. Гэй, руку мне, кажу!
ЦІ шмяк — ды ляжу, Але зверху зямлі, а таму не тужу!**
* Анакрэан (ці Анакрэонт, 570/559 — 485/478 год дан. э.) — старажытнагрэцкі лірычны паэт, прадстаўнік манадычнай лірыкі.
** Пераклала Алена Хрышчановіч.
Дзесьці ў той час у мяне з’явіўся цяперашні страх перад агнём і навальніцамі. Раней я быў абыякавы да такіх з’яваў, а цяпер адчуваў перад імі невымоўны жах і забіраўся ў найглыбейшыя закуткі дома, варта было нябёсам пачаць палохаць людзей электрычнымі разрадамі. Удзень я болып за ўсё любіў наведваць разбураныя сутарэнні згарэлага палаца і ў фантазіях уяўляў сабе, якой гэтая пабудова была ў час свайго росквіту. Аднойчы я напалохаў нейкага вяскоўца тым, што ўпэўнена завёў яго ў ніжнія сутарэнні, пра існаванне якіх быццам бы ведаў, хаця на іх забыліся ўжо шмат пакаленняў таму і з таго часу іх ніхто не бачыў.
Нарэшце прыйшло тое, чаго я даўно баяўся. Mae бацькі, заклапочаныя зменамі ў паводзінах і выглядзе свайго сына, пачалі спакваля шпіёніць за маімі перамяшчэннямі, што пагражала катастрофай. Я нікому не казаў пра візіты да склепа, з дзяцінства з рэлігійнай заўзятасцю ахоўваючы сваю таемную мэту, але цяпер мусіў рабіць намаганні, каб прабрацца праз лабірынты дрыгвяністай лагчыны і адарвацца ад магчымага пераследніка. Ключ да грабніцы я насіў на шнурку на шыі, і пра яго ніхто не ведаў. Я ніколі не выносіў з грабніцы нічога з таго, што знаходзіў у яе сценах.
Аднае раніцы, калі я паказаўся з вільготнага склепа і зашчапіў ланцуг не надта цвёрдай рукой, я ўбачыў у прылеглым гушчары зжаханы твар назіральніка. Канец быў несумненна блізкі, бо маю альтанку сярод дрэваў знайшлі, а мэту маіх начных вандровак выкрылі. Той чалавек не стаў мяне затрымліваць, таму я паспяшаўся дадому, спадзеючыся падслухаць, што ён можа данесці майму знясіленаму турботамі бацьку. Ці хутка ўжо свет пачуе, што
я баўлю час за дзвярыма з ланцугом? Уявіце сабе маё радаснае здзіўленне, калі я пачуў, як шпег асцярожным шэптам інфармуе бацьку, што я правёў нт сярод дрэваў каля склепа, не адводзячы закрытых заслонай сну вачэй ад шчыліны ў прачыненым партале пад навясным замком. Якім цудам назіральнік мог так ашукацца? Цяпер я быў перакананы, што мне дапамагала чыёсьці звышнатуральнае ўмяшанне. Набраўшыся дзякуючы такому ўмяшанню адвагі, я пачаў наведваць грабніцу абсалютна адкрыта, перакананы, што ніхто не зробіцца сведкам таго, як я ўваходжу ўсярэдзіну. Цэлы тыдзень я напоўніцу смакаваў радасці магільнага балявання, пра якое не павінен расказваць, калі здарылася тое, праз што я апынуўся ў гэтым клятым прыстанішчы смутку і аднастайнасці.
He варта было мне рызыкаваць той ноччу, бо ў хмарах грымела і са смярдзючага балота ў лагчыне ўздымалася пякельнае свячэнне. Кліч мёртвых таксама быў іншы. Вярхоўны д’ябал цягнуў да Ma­ne свае нябачныя пальцы не са склепа ў схіле, а са счарнелых сутарэнняў на вяршыні ўзгорка. Калі я выйшаў з саду на раўніну перад руінамі, я ўгледзеў у туманным месячным святле нешта, чаго заўсёды цьмяна чакаў Страчаны стагоддзе таму палац зноў узнёс свае велічныя вежы. Выглядаўён захапляльна. Кожнае акно палымнела раскошай тысячы свечак. Доўгай дарогай каціліся карэты бостанскай эліты, а шматлікія групы напудраных франтаў з суседніх сядзіб падыходзілі пешкі. Я змяшаўся з гэтым натоўпам, хоць і ведаў, што маё месца хутчэй з гаспадарамі, чым з гасцямі. У холе грала музыка, гучаў смех, кожная рука трымала келіх віна. Я пазнаў колькі Teapay, хоць лепш ведаў іх высушанымі ці з’едзенымі
смерцю і гніеннем. Сярод дзікага і бесклапотнага натоўпу я быў самым дзікім і самым распусным. Вясёлыя блюзнерствы бурлівым патокам ліліся з маіх вуснаў, і ў досціпах я не дбаў пра законы ні Бога, ні чалавека, ні прыроды. Раптам перакат грому, чутны нават праз гоман той свінскай гулянкі, раскалоў дах і змусіў шумную кампанію сціхнуць ад страху. Чырвоныя языкі полымя і пякучыя пошугі цяпла напоўнілі дом. Гулякі, ахопленыя жахам ад раптоўнай катастрофы, якая, здавалася, выйшла за межы неўтаймоўнай Прыроды, з крыкам панесліся ў ноч. Застаўся толькі я, прыкаваны да сядзення ганебным страхам, якога ніколі дагэтуль не адчуваў. А потым маю душу ахапіў іншы кашмар. Спаленае жыўцом да попелу, маё цела разнясуць чатыры ветры, дык, магчыма, я ніколі небудуляжацьу склепе Хайдаў\ Няўжо мой склеп быў падрыхтаваны не для мяне? Няўжо я не маю права спачыць давеку сярод нашчадкаў сэра Джэфры Хайда? He! Я прад’яўлю сваё права на смяротную спадчыну, нават калі маёй душы стагоддзямі давядзецца шукаць іншае цялеснае прыстанішча, каб прывесці яго да той незанятай пліты ў нішы грабніцы. Джэрвас Хайд ніколі не падзеліць сумны лёс Палінура*!
Калі відзежа дома, ахопленага полымем, развеялася, я заўважыў, што крычу і шалёна б’юся ў руках двух чалавек. Адным з іх быў той шпег, што ішоў да склепа следам за мной. Быў лівень, і на паўднёвым гарызонце ўспыхвалі маланкі, якія нядаўна
* Палінур — персанаж антычнай міфалогіі, сын Іяса, стырнавы Энея. Быў загублены богам сну: заснуўшы, ён упаў у мора, выбраўся на бераг, але загінуў ад рук дзікуноў. Эней сустракае яго ў царстве Аіда.
прайшлі над нашымі галовамі. Мой бацька, твар якога спаласавала няшчасце, стаяў побач, а я крыкам патрабаваў, каб мяне паклалі ў склеп, раз-пораз нагадваючы захопнікам, каб паводзілі сябе са мной як мага далікатней. Счарнелы круг на падлозе разбураных сутарэнняў казаў пра магутны ўдар з нябёсаў. I з гэтага месца колькі цікаўных вяскоўцаў з ліхтарамі аглядалі скрыначку старажытнай работы, якую выхапіла з цемры навальніца. Я перастаў марна і бязмэтна адбівацца і назіраў, як гледачы разбіраюць скарб, і мне дазволілі далучыцца. У скрыначцы, замкі якой разбіліся ад удару, што і вырваў яе з-пад зямлі, захоўвалася шмат папер і каштоўнасцяў, але мае вочы спыніліся на адной-адзінай з іх. Гэта была парцалянавая мініяцюра маладога чалавека ў акуратна завітым парыку, і на ёй былі ініцыялы «Дж. X.». Яго твар выглядаў быццам мой адбітак у люстэрку.
На наступны дзень мяне прывял і ў гэты пакой з закратаванымі вокнамі, але звесткі пра сёе-тое па-ранейшаму даходзяць да мяне ад старога прастадушнага слугі, якога я любіў у дзяцінстве і які падзяляе маю цікавасць да цвінтара. Тое, што я асмельваўся расказаць пра свае прыгоды ў грабніцы, выклікала толькі спачувальныя ўсмешкі. Мой бацька, які часта да мяне заходзіць, сцвярджае, што я ні разу не ступаў за дзверы з ланцугом, і клянецца, што калі ён праверыў іржавы замок, той аказаўся некранутым, як і пяцьдзясят гадоў таму. Ен нават кажа, што ўся вёска ведала пра мае хаджэнні да склепа і што за мной часта назіралі, калі я спаў у альтанцы каля злавеснага фасада з прыадкрытымі вачыма, скіраванымі да шчыліны, якая вядзе ўсярэдзіну. Я не магу знайсці неаспрэчных доказаў супраць гэтых сцвер-