Кліч Ктулху  Говард Філіпс Лаўкрафт

Кліч Ктулху

Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
59.76 МБ
тасць, з якой яго забілі, прымушала ўсумніцца, што гэта справа рук чалавека. Далёка за поўнач няшчаснага вартаўніка яшчэ бачылі жывым і здаровым, а тое, што засталося ад яго на досвітку, апісаць немагчыма. Паліцыя дапытала начальніка цырка з суседняга мястэчка пад назвай Болтан, але той пакляўся, што за апошні час ніводзіп звер з клеткі не збягаў. Гараджане, якія знайшлі абязвечанае цела, заўважылі таксама крывавы след: ён цягнуўся да склепа, дзе на бетонных плітах ля ўваходу чырванела невялікая лужынка. Другі след, менш прыкметны, вёў у бок лесу, але неўзабаве раптоўна абрываўся.
Наступнай ноччу чэрці скакалі на дахах Аркхэма, і ў завываннях ветру чуліся галасы вар’яцтва. Ва ўзрушаны горад пракраўся праклён, які, як казалі адны, быў горшым за пошасць, а іншыя шэптам дадавалі, што гэта і быў уцялеснены дэман пошасці. Безназоўная істота наведала восем дамоў, сеючы ў сябе на шляху чырвоную смерць, і ўсюды гэты маўклівы і бязлітасны монстр пакідаў за сабой абязвечаныя рэшткі целаў. Некалькі гараджан цьмяна бачылі яго ў цемры — у яго была бялёсая скура, і нагадваў ён ці то выродлівую малпу, ці то чалавекападобнага нячысціка. Ад некаторых целаў засталіся толькі асобныя фрагменты — відавочна, монстр наталяў імі голад. Ен забіў чатырнаццаць чалавек, яшчэ трое былі ахвярамі пошасці і сканалі да таго, як зрабіліся здабычай пачвары.
На трэцюю ноч атрад добраахвотнікаў на чале з паліцыяй асачыў і злавіў монстра на Крэйн-стрыт непадалёк ад Міскатоніцкага ўніверсітэцкага гарадка. Добраахвотнікі належна арганізавалі пошукі, выкарыстаўшы тэлефонную сувязь, і калі з наваколляў гарадка паступіла паведамленне, што хтосьці
драпаецца ў зачыненае акно, туды імгненна прыбыў узброены атрад. Дзякуючы ўсеагульнай дбайнасці і мерам перасцярогі справа абышлася без сур’ёзных стратаў, калі не лічыць двух загінулых. Монстра спыніла куля, хай сабе і не смяротная, і яго даставілі ў мясцовы шпіталь. Гараджане сустрэлі гэтую навіну з радасцю і адначасова з невымоўнай агідай.
А ўсё таму, што монстр аказаўся чалавекам. У гэтым не было сумневу, нягледзячы на яго бессэнсоўныя вочы, звераватае аблічча і жывёльную лютасць. Яму перавязалі раны і адвезлі ў псіхіятрычную клініку ў Сэфтане, дзе ён шаснаццаць гадоў біўся галавой аб лямцавыя сцены палаты, пакуль не збег адтуль пры абставінах, якія мала хто наважваецца згадваць. Самым агідным было тое, што калі добраахвотнікі злавілі монстра і адмылі яго ад бруду, пачвара аказалася брыдкім чынам падобная да выбітнага навукоўца, дабрадзейнага і самаахвярнага пакутніка, які быў пахаваны за тры дні да гэтага, — нябожчыка доктара Алана Холсі, дэкана медыцынскага факультэта Міскатоніцкага ўніверсітэта.
Мяне і зніклага пасля Герберта Уэста апанавалі нечуваныя жах і гідлівасць. Успаміны дагэтуль прымушаюць мяне скаланацца ад дрыжыкаў, і сёння я адчуваю нават большы страх, чым у тую злашчасную раніцу, калі Уэст невыразна прамармытаў скрозь бінты: «Чорт вазьмі, экзэмпляр быў недастаткова свежы».
III.	Шэсць стрэлаў уначы
Дзіўная гэта справа — шэсць разоў запар страляць з рэвальвера, калі аднаго-адзінага стрэлу было б дастаткова, але ў жыцці Герберта Уэста наогул было шмат дзіўнага. Напрыклад, далёка не кожны малады
доктар — выпускнік універсітэта будзе так старанна хаваць прычыны, з якіх абірае месца жыхарства і працы, як гэта рабіў Герберт Уэст. Пасля заканчэння Міскатоніцкага ўніверсітэта мы з Ўэстам атрымалі нарэшце магчымасць выбрацца з нэндзы, зарабляючы на жыццё прыватнай практыкай. Мы ўладкаваліся ў доме, які стаяў адасоблена ад іншых і ў непасрэднай блізкасці ад жабрацкіх могілак, нікому, ясная рэч, не растлумачыўшы такога дзіўнага выбару.
Для такой скрытнасці амаль заўсёды ёсць падстава, і наш выпадак не быў выключэннем. Справа, якой мы прысвяцілі свае жыцці, патрабавала асаблівых умоваў, ад якіх грамадства наўрад ці было б у захапленні. Лекарамі мы былі толькі вонкава, а нашая сапраўдная мэта была значна больш велічнай і ў той жа час застрашлівай. Вывучэнне цёмных і забароненых сфераў нязведанага зрабілася сэнсам існавання Герберта Уэста, які імкнуўся разгадаць таямніцу жыцця і навучыцца ўваскрашаць халодны могілкавы прах. Для такіх даследаванняў патрабуецца вельмі асаблівы матэрыял, у прыватнасці, свежыя чалавечыя трупы, і каб здабываць іх без перашкод, трэба жыць непадалёк ад месца неафіцыйных пахаванняў і паводзіць сябе вельмі абачліва, каб не забіраць лішняй увагі.
Мы пазнаёміліся з Уэстам падчас навучання на медыцынскім факультэце, і я быў адзіным, хто з разуменнем ставіўся да яго пачварных эксперыментаў. Паступова я зрабіўся яго адданым паплечнікам, а скончыўшы навучанне, мы вырашылі і надалей трымацца разам. Знайсці прыдатную вакансію для двух медыкаў было не так проста, але пры спрыянні ўніверсітэта нам урэшце пашчасціла ўладкавацца ў Болтане, фабрычным гарадку непадалёк ад Арк-
хэма, дзе размяшчаўся Міскатоніцкі ўніверсітэт. Болтанская камвольная фабрыка была найбуйнейшай у даліне Міскатоніка, і яе разнамоўныя працаўнікі карысталіся нядобрай рэпутацыяй у мясцовых лекараў. Мы вельмі прыдзірліва шукалі сабе жыллё, спыніўшы выбар на нягеглым дамку амаль у самым канцы Понд-стрыт. У пяці суседніх дамах ніхто не жыў, а мясцовыя могілкі пачыналіся адразу ж за пустынным лугам, у які з паўночнага боку ўкліньвалася вузкая паласа даволі густога лесу. Адлегласць аказалася большай, чым мы разлічвалі, але дамы, найбліжэйшыя да могілак, знаходзіліся па той бок лугу, за межамі фабрычных кварталаў. Зрэшты, нам не было на што скардзіцца, бо паміж нашым жыллём і змрочным сховішчам паддоследных матэрыялаў ляжала бязлюдная пустка. Дарога да могілак атрымлівалася доўгай, затое мы без перашкод маглі цягаць адтуль свае экзэмпляры.
3 самага пачатку работы ў нас аказалася надзіва шмат, чаму ўзрадаваўся б амаль кожны малады лекар-пачатковец, але нас, навукоўцаў, чые інтарэсы ляжалі ў зусім іншых сферах, гэтая акалічнасць хутчэй раздражняла. Тутэйшы працоўны люд вылучаўся буйным норавам, і частыя лютыя бойкі з панажоўшчынай прыносілі нам нямала турбот. А нашыя думкі былі засяроджаныя зусім на іншым — на сакрэтнай лабараторыі, якую мы абсталявалі ў склепе. Помню, як у глухія начныя гадзіны мы з Уэстам схіляліся над доўгім сталом, залітым зыркім святлом электрычных лямпаў, нястомна выпрабоўваючы ўсё новыя варыяцыі рэагенту на мерцвяках, якіх цягалі з прылеглых могілак. Уэст апантана вышукваў формулу, здольную наноў запусціць у чалавечым арганізме жыццёвыя працэсы, спыненыя з’явай, якую пры-
нята называць смерцю, але кожны раз натрапляў на непрадбачаныя перашкоды. Нам даводзілася змяняць кампаненты раствору ў залежнасці ад тыпу паддоследнай істоты: тое, што падыходзіла для марскіх свінак, было непрыдатным для чалавека. Апроч таго, для кожнага асобнага чалавечага экзэмпляра патрабавалася новая формула.
Аб’екты мусілі быць ідэальна свежымі, тому што нават нязначны распад тканак мозгу рабіў паўнавартаснае ажыўленне немагчымым. Здабыць бездакорна якасны экзэмпляр нам ніяк не ўдавалася, а Уэст ужо меў сумны досвед эксперыментаў на трупах не першай свежасці, якія ён таемна ладзіў падчас навучання на медыцынскім факультэце. У параўнанні з эксперыментамі, якія заканчваліся поўным правалам, выпадкі частковага альбо недасканалага ажыўлення выглядалі па-сапраўднаму жудасна, прынамсі, нам з Уэстам яны запомніліся назаўсёды. Пасля няўдалага доследу, які мы зладзілі ў закінутым доме фермера на Мідаўз-Хіл, што ў наваколлі Аркхэма, нас пераследавала цьмянае адчуванне пагрозы. Нават Уэст, гэты ўраўнаважаны, бялявы і блакітнавокі навуковец, часам безэмацыйны, як машына, раз-пораз з дрыготкай у голасе казаў, што яму мрояцца чыесьці крокі за спінай. Гэтае хваравітае пачуццё часткова тлумачылася нашымі выматанымі нервамі, а часткова — тым бясспрэчна трывожным фактам, што прынамсі адзін з нашых рэанімаваных аб’ектаў яшчэ жывы: той звар’яцелы людаед цяпер кідаўся на лямцавыя сцены палаты ў Сэфтанскай лякарні. Быў яшчэ адзін — першы, якога нам удалося ажывіць, — але куды ён падзеўся, мы так ніколі і не даведаліся.
Што да паддоследных экзэмпляраў, то ў Болтане нам з гэтым шанцавала значна болып, чым у Ар-
кхэме. He мінула і тыдня, як нам трапілася прыдатнае цела — ахвяра няшчаснага выпадку, якую мы выкапалі з зямлі ў першую ж ноч пасля пахавання. Калі паддоследны раскрыў вочы, мы былі ўзрушаныя надзіва асэнсаваным выразам яго твару, але, на жаль, дзеянне рэагенту раптоўна скончылася. У аб’екта адсутнічала рука, а калі б цела было непашкоджаным, эксперымент, мажліва, прайшоў бы больш паспяхова. Да студзеня нам удалося правесці яшчэтры доследы. Першыбыўбезвыніковы, наступным разам аб’ект паварушыўся і зноў замёр, а трэці паддоследны добра нас напалохаў, калі раптам падхапіўся і прамармытаў штосьці няўцямнае. А потым фартуна адвярнулася ад нас: пахаванняў зрабілася менш, і памерлыя не падыходзілі для нашых мэтаў, бо іх целы былі альбо сур’ёзна знявечаныя, альбо папсаваныя цяжкімі хваробамі. Мы пільна сачылі за ўсімі выпадкамі смерці і іх акалічнасцямі.
I вось нарэшце ў сакавіку мы нечакана атрымалі прыдатны труп, прычым знайшлі яго не на могілках. У Болтане, дзе панаваў дух пурытанства, кулачныя баі былі па-за законам. Вынік гэтай забароны быў цалкам прадказальны: у гарадку часцяком ладзіліся падпольныя, дрэнна арганізаваныя баксёрскія паядынкі паміж фабрычнымі працаўнікамі, да якіх часам далучаліся другарадныя спартсмены-прафесіяналы. У тую халодную ноч адбыўся чарговы такі паядынак, і скончыўся ён трагічна. Да нас у дом заявіліся два насмерць перапужаныя палякі і шэптам на ламанай ангельскай пачалі ўпрошваць таемна наведаць аднаго вельмі цяжкага пацыента. Мы рушылі з імі і неўзабаве апынуліся ў закінутым ангары, дзе парадзелы натоўп замежнікаў са страхам пазіраў на нерухомую чорную фігуру на падлозе.
Мы даведаліся, што тут адбыўся паядынак паміж нейкім Кідам О’Браенам — няўклюдным, перапалоханым да дрыжыкаў маладзёнам з нетыповым для ірландца кручкаватым носам, і Бакам Робінсанам па мянушцы Гарлемскі Асмалак. Мурын быў у накаўце, і хвіліннага агляду хапіла, каб канстатаваць, што з гэтага накаўта ён наўрад ці калі-небудзь выйдзе. Дзяцюк выглядаў надзвычай непрывабна: гарылападобны, з непрапарцыйна доўгімі рукамі, якія так і карцела назваць лапамі, і фізіяноміяй, што наводзіла на думкі пра вусцішныя таямніцы Конга і пошчак тамтамаў пад поўняй. Магчыма, пры жыцці ён выглядаў нават горш — у гэтым свеце ўвогуле хапае непрыгожага. Вартыя жалю прасцякі, якія тоўпіліся навокал, былі ледзь жывыя ад страху. Ніводзін з іх нават не ўяўляў, якія кары абрынуцца на іх пасля таго, як справа выкрыецца, і ўсе яны з палёгкай уздыхнулі, калі Уэст паведаміў, што ён ахвотна дапаможа пазбавіцца ад трупа. Пачуўшы гэта, я мімаволі скалануўся, бо я занадта добра ведаў, што ён мае на ўвазе.