Кліч Ктулху
Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
Пра нашчадкаў Херыта Мартэнса вядома яшчэ менш. Усе яны выхоўваліся ў нянавісці да ангельцаў і цураліся сваіх супляменнікаў, якія прынялі брытанскую ўладу. Жыло сямейства Мартэнсаў надзвычай адасоблена, і людзі казалі, што нібыта праз сваю ізаляванасць ад свету Мартэнсы амаль страцілі здольнасць размаўляць па-чалавечы. Усе яны мелі дзіўную спадчынную адметнасць — рознакаляровыя вочы, прычым адно вока, як правіла, было сіняга колеру, а другое — карычневага. Іх стасункі з вонкавым светам рабіліся ўсё радзейшыя, і ўрэшце яны дайшлі да таго, што пачалі брацца кровазмяшальнымі шлюбамі паміж сабой і блытацца са шматлікай прыслугай. У выніку сямейства Мартэнсаў істотна пабольшала, але многія з іх былі разумова непаўнавартаснымі. Шмат хто сыходзіў у навакольныя даліны, змешваючыся з мясцовымі паўкроўкамі, — так, у жылах убогіх тутэйшых пасяленцаў цякла кроў Мартэнсаў! Астат-
нія панура гібелі ў доме сваіх продкаў, робячыся ўсё больш замкнёнымі і дзіклівымі, захаваўшы, аднак, яшчэ адну спадчынную адметнасць — надзвычайную чуллівасць да навальнічных бураў.
Амаль усе гэтыя звесткі зрабіліся вядомымі дзякуючы маладому Яну Мартэнсу, чалавеку неспакойнай душы, які далучыўся да каланіяльнай арміі, калі навіна пра Канвенцыю, прынятую кангрэсам у Олбані, дайшла да Навальнічнай гары. Ен быў першым з нашчадкаў старога Херыта Мартэнса, які пабачыў вонкавы свет, а калі вярнуўся дадому ў 1760 годзе, пасля заканчэння шасцігадовай ваеннай кампаніі, яго крэўныя — бацька, дзядзькі, браты — адразу ж зненавідзелі яго як чужаніцу, нягледзячы на ягоныя рознакаляровыя вочы, своеасаблівы знак роду Мартэнсаў. Ян, у сваю чаргу, адчуваў агіду да дзівацтваў і забабонаў свайго сямейства. Да таго ж лютыя перуны і маланкі, якія шугалі над горнымі вяршынямі, болып не выклікалі ў яго хваравітай узрушанасці, як раней. Жыццё ў такім асяроддзі было невыносным для яго, і ён часта пісаў свайму сябру з Олбані пра намер назаўсёды пакінуць бацькоўскі дом.
Увесну 1763 году Джонатан Гіфард, олбанскі сябар Яна Мартэнса, занепакоіўся з прычыны занадта доўгага маўчання апошняга. Ведаючы пра няпростыя адносіны і частыя сваркі Яна з астатнім сямействам, Джонатан вырашыў адведаць сябра і, засядлаўшы каня, скіраваўся ў горны край. Паводле прыватнага дзённіка Джонатана Гіфарда, ён дабраўся да Навальнічнай гары 20 верасня. Фамільны асабняк Мартэнсаў быў у страшным заняпадзе, а яго панурыя гаспадары прывялі наведніка ў жах сваёй крайняй, амаль жывёльнай неахайнасцю. Уперыўшы ў яго рознакаляровыя вочы, яны блытана,
з цяжкасцю вымаўляючы словы, паведамілі, што Яна ўжо няма на свеце. Яго забіла маланка, гаварылі яны, яшчэ мінулай восенню, і цяпер ён ляжыць пахаваны, вунь у тым старым садзе. Яны паказалі госцю недагледжаны магільны грудок, на якім не было ніякіх надпісаў. Агідныя прамовы і паводзіны Мартэнсаў здаліся Гіфарду падазронымі, і праз тыдзень ён вярнуўся, узброены рыдлёўкай і матыкай, каб даследаваць месца пахавання. Ён знайшоў тое, што і чакаў знайсці, — чэрап, раструшчаны зверскім ударам. Вярнуўшыся ў Олбані, Гіфард адкрыта абвінаваціў Мартэнсаў у забойстве крэўнага.
Доказаў было недастаткова, каб перадаць справу ў суд, але розгалас пра гнюснае злачынства хутка разышоўся па ўсёй акрузе, і тады людзі канчаткова адвярнуліся ад Мартэнсаў. Цяпер ніхто не хацеў мець з імі справу, а іхную сядзібу абыходзілі бокам як праклятае месца. Неяк яны прымудраліся выжываць у абсалютнай ізаляцыі, харчуючыся тым, што вырошчвалі самі. Агеньчыкі, якія час ад часу цьмелі ў вокнах асабняка, сведчылі, што гаспадары яшчэ не паўміралі. Тыя агеньчыкі запальваліся ўсё радзей і радзей, і апошні раз іх заўважылі ў 1810 годзе, пасля чаго ў асабняку назаўжды запанавала цемра.
Між тым самотны дом на вяршыні гары паступова абрастаў вусцішнымі легендамі. Вяскоўцы старанна абыходзілі яго, выдумляючы ўсё новыя жахі і застрашлівыя гісторыі, якія тут расказвалі няйнакш як шэптам. Да 1816 году ў асабняк ніхто не зазіраў, пакуль тутэйшыя пасяленцы не звярнулі нарэшце ўвагу на занадта доўгую адсутнасць святла ў вокнах. Калі цікаўныя падняліся на вяршыню гары, перад імі паўстаў цалкам спусцелы будынак, які часткова ператварыўся ў руіны.
Чалавечых парэшткаў блізу дома не знайшлі, і гэта дазваляла зрабіць выснову, што гаспадары не памерлі, анекуды сышлі. Відавочна, Мартэнсы пакінулі сядзібу некалькі гадоў таму, і незлічоныя хісткія паветкі, раскіданыя вакол асабняка, сведчылі пра тое, як разраслося іхнае сямейства напярэдадні ўцёкаў. Дашчэнту струхлелая мэбля і каштоўнае сталовае срэбра, у беспарадку рассыпанае па падлозе (пэўна, гаспадары даўно ўжо не карысталіся ні тым, ні другім), паказвалі, што Мартэнсы дэградавалі амаль да жывёльнага стану. Нават пасля знікнення агіднага сямейства спусцелы дом па-ранейшаму наганяў жах на пасяленцаў, і гісторыі, якія расказвалі ў заняпалых горных вёсачках, рабіліся ўсё больш жудаснымі. Так і стаяў ён, закінуты, страшны, і дзесьці паблізу блукаў помслівы прывід Яна Мартэнса. Сёння ўначы я прыйшоў сюды, каб адкрыць яго магілу.
Я назваў свае працяглыя пошукі вар'яцтвам, і гэта сапраўды было так, беручы пад увагу мае мэты і сродкі. Труну я неўзабаве знайшоў, але ў ёй не было нічога, апроч праху і цвілі. Са злосцю адсунуўшы яе ўбок, я ўзяўся капаць далей, быццам спадзеючыся выцягнуць з зямлі калі не самога Яна Мартэнса, дык ягоны прывід. Бог ведае, што насамрэч я хацеў адшукаць, бо ўсведамляўтолькі, што раскопваю магілу чалавека, чыя незаспакоеная душа блукае ўначы.
Цяжка сказаць, якіх жахлівых глыбіняў я дасягнуў, калі мая рыдлёўка раптам правалілася ў пустэчу. Потым зямля разышлася ў мяне пад нагамі, і я зрынуўся ўніз — на шчасце, падаць давялося з невялікай вышыні. Тут, унізе, ляжала пустая прастора, і нечуванае ўзрушэнне ахапіла мяне, калі я зразумеў, што мае вар'яцкія тэорыі пра існаванне падземных схованак знайшлі жудаснае пацверджанне.
Падчас падзення мая свяцільня патухла, але я выцягнуў з кішэні электрычны ліхтарык і ў яго святле агледзеў нізкі гарызантальны тунэль, які бясконца цягнуўся ў абодвух напрамках. Ен быў дастаткова шырокі, каб я мог праціснуцца скрозь яго, і хаця ніводзін чалавек, калі толькі ён не быў поўным шаленцам, не наважыўся б сунуцца туды, у сваёй ліхаманкавай пагоні за стоеным жахам я забыўся на небяспеку і, не зважаючы ні на довады розуму, ні на гразкія сцены тунэля, рушыў наперад. Я меркаваў, што падземны ход выведзе мяне наўпрост да асабняка. Прадзірацца скрозь гэтую нару было няпроста, і я рухаўся навобмацак, час ад часу запальваючы ліхтарык.
Ці знойдуцца словы, каб апісаць гэтую вандроўку? 3 упартасцю вар’ята я поўз праз тунэль, затыхаючыся, чапляючыся за земляныя сценкі. Апраметная цемрадзь атачала мяне, пачуцці мае прытупіліся, я не ведаў, колькі часу мінула і ў якім напрамку я рухаюся, нават мэту свайго падарожжа я амаль што запамятаваў. Усё нагадвала нейкі бясконцы кашмар, але я не адступаўся. У якісьці момант мне пачало здавацца, што маё былое жыццё — усяго толькі бледная мроя, а сам я — адно з тых падземных стварэнняў, накшталт кратоў ці чарвякоў, якія насялялі гэтыя чорныя бездані. Раптам успомніўшы пра ліхтарык, на які я паспеў забыцца, я шчоўкнуў пераключальнікам, і прамень электрычнага святла выхапіў з цемры суглінкавыя сцены тунэля, які цягнуўся проста наперад і паварочваў дзесьці ўдалечыні.
Я поўз так яшчэ некаторы час. Батарэя ліхтарыка зусімаслабла, каліпраходраптам рэзкапайшоўуверх, і мне давялося змяніць кірунак руху. Узняўшы позірк угару, я ўбачыў перад сабой дзве чырванаватыя кроп-
кі — водбліскі майго ліхтарыка, які ўжо ледзьве цьмеў. Два вокі — а гэта не магло быць штосьці іншае — свяціліся ў імгле, абуджаючы нейкія цьмяныя, амаль падсвядомыя ўспаміны. Я застыў на месцы, неў сілах варухнуцца. Вочы набліжаліся, але істота, якой яны належалі, хавалася ў цямноцці. Я разгледзеў толькі яе кіпцюрастую лапу — і, Божа міласэрны, што гэта былі за кіпцюры!.. Затым дзесьці наверсе пачуўся прыглушаны трэск, і я здагадаўся, што гэта водгулле навальніцы, якая бушавала над вяршыняй гары. Мабыць, нейкі час я рухаўся ўверх і выйсце з тунэля было зусім побач, балазе грымоты выразна чуліся скрозь тоўшчу зямлі. Але дзе тое выйсце, я не ведаў, а істота была тут, перада мной, і яе пустыя святлівыя вочы глядзелі на мяне з цемрадзі.
Дзякуй Богу, я не ведаў тады, што гэта, інакш сканаўбы на месцы. Мяне выратаваўтой самы гром, які прывабіў сюды істоту. Пасля некалькіх хвілін невыноснага чакання наверсе зноў загуло ад грымотаў і з нябачнага неба зрынулася маланка — адна з тых маланак, што падчас навальніцаў несупынна білі ў вяршыню гары, пакідаючы пасля сябе груды ўздыбленай зямлі і разварочаныя яміны. Цыклапічнай моцы бліскавіца раскалола глебу і абваліла земляныя сцены агіднага сутарэння, адначасна асляпіўшы і аглушыўшы мяне і ледзь не выбіўшы з мяне дух.
Пэўны час я бездапаможна боўтаўся ў плынях глеістай гразі, што вірылі вакол мяне, зацягваючы, як у багну, але нейкім цудам здолеў выдрацца на паверхню. Халодная залева патроху прывяла мяне ў прытомнасць. Агледзеўшыся, я ўбачыў знаёмую мясцовасць — стромкі пустынны схіл на паўднёва-заходнім баку гары. У выблісках маланак я заўважыў груды разварушанай зямлі і рэшткі дзіўнага спадзістага на-
сыпу, які цягнуўся па схіле ўверх, губляючыся пад шатамі лесу. У гэтым хаосе немагчыма было вызначыць, дзе выхад з жудасных катакомбаў. Мой розум быў у страшнай разгубленасці, і таму, угледзеўшы барвовае ззянне, што зашугала далёка на поўдні, я не ўсвядоміў усёй глыбіні жаху, з якім давялося сутыкнуцца.
Але калі праз два дні пасяленцы растлумачылі мне, што азначала барвовае ззянне, я адчуў страх невымерна болыны, чым тады, пад зямлёй, калі перада мною паўстала невядомая пачвара, схаваная ў цемры. У вёсачку за дваццаць міляў адсюль наведаўся стоены жах. Калі ў вяршыню гары ўдарыла маланка, тая самая, што выкінула мяне на паверхню зямлі, з вецця дрэва, якое раскінулася над адной з вясковых халупаў, зрынулася безназоўная істота і, праламаўшы слабую страху, учыніла крывавае баляванне. Аднак разлютаваныя пасяленцы акружылі халупу і падпалілі яе, перш чым істота паспела ўцячы. Адбылося гэта ў той самы момант, калі ад удару бліскавіцы сцены тунэля абваліліся, пахаваўшы пад пластамі зямлі кіпцюрастую пачвару, чые святлівыя вочы пазіралі на мяне з цямноцця.