Кліч Ктулху
Говард Філіпс Лаўкрафт
Выдавец: Янушкевіч
Памер: 280с.
Мінск 2017
Назаўтра да мяне наведаўся адзін са слуг і паведаміў, што ўсе каты ў замку паводзяць сябе неспакойна. Нашая гутарка адбывалася ў маім кабінеце, які знаходзіўся на другім паверсе ў заходнім крыле замка і ўяўляў сабою шыкоўны пакой з крыжовымі скляпеннямі, чорнымі дубовымі панэлямі і патройнымі гатычнымі вокнамі, якія глядзелі на ггустынную даліну пад вапняковай скалой. Звярнуўшы ўвагу на ката Мурына, што трывожна круціўся ля заходняй сцяны і скроб кіпцюрамі новыя панэлі, пад якімі хавалася старажытная каменная кладка, я адзначыў, што, мажліва, ад старога каменю ідзе пах, не заўважны чалавеку, але заўважны кату, які чуе яго нават скрозь дрэва. На гэтай версіі я і спыніўся, прыслужнік жа падазраваў, што ў замку завяліся пацукі альбо мышы. Апошняе падалося мне малаімаверным, бо ніякіх пацукоў не было тут ужо тры стагоддзі, а што да палявых мышэй, якія вяліся ў акрузе, то наўрад ці іх зацікавілі б гэтыя каменныя муры. У той жа дзень я завітаў да капітана Норыса, і ён пагадзіўся, што такое раптоўнае, без дай прычыны, нашэсце грызуноў выглядала б занадта фантастычным.
Увечары, адпусціўшы камердынера, я сышоў у спачывальню ў заходняй вежы замка, якую злучалі з кабінетам старажытная каменная лесвіца і невялікая новазбудаваная галерэя. Спачывалызя мела вельмі высокую столь і круглыя сцены, без ашалёўкі, але ўпрыгожаныя габеленамі, якія я асабіста
выбраў у Лондане. Прапусціўшы ў пакой Мурына, я зачыніў важкія гатычныя дзверы і пры святле электрычных лямпачак, зробленых у выглядзе свечак, пачаў рыхтавацца да сну. Нарэшце патушыўшы святло, я ўлёгся ў вялізным разным ложку з балдахінам. Стары кот, паводле свайго звычаю, уладкаваўся ў мяне ў нагах. Я не апусціў шторы і, лежачы, глядзеў у вузкае акно, што выходзіла на поўнач. У небе цьмела сутонне, і ажурныя ўзоры на акне прыгожа вымалёўваліся ў гэтым няпэўным святле.
Напэўна, я ненадоўга праваліўся ў сон, бо мне запомнілася пачуццё раптоўнага абуджэння, калі мой кот рэзка падскочыў на ложку. Я разгледзеў яго ў слабым святле сутоння — ён сядзеў у мяне ў нагах, напружана выцягнуўшы шыю і быццам рыхтуючыся да скачка. Ягоны позірк быў скіраваны ў адну кропку на сцяне, трохі налева ад акна. Спачатку я не заўважыў там нічога незвычайнага, але прыгледзеўшыся,зразумеў штоМурыннервуеццанездарма. Габелен на сцяне быццам злёгку варушыўся. He магу сказаць, ці было гэта насамрэч — прынамсі, мне падалося, што ён варушыцца. Аднак я гатовы быў паклясціся, што мне выразна пачулася прыцішанае шаргаценне, як ад пацукоў ці мышэй. У тое ж імгненне кот кінуўся да сцяны і павіс на габелене, учапіўшыся ў яго ўсімі чатырма лапамі. Пад ягонай вагой габелен абарваўся і ўпаў на падлогу, агаліўшы старую каменную кладку з плямамі свежай тынкоўкі. Ніякіх пацукоў там не было. Мурын кідаўся па падлозе ля сцяны, ірвучы кіпцюрамі габелен і час ад часу спрабуючы прасунуць лапу паміж сцяной і дубовымі масніцамі. Праз некаторы час, нічога не ўпаляваўшы, кот неахвотна вярнуўся на сваё месца ў ложку. Я ляжаў не рухаючыся і ў тую ноч больш не заснуў.
Раніцой я апытаў слуг, але ніводзін з іх не заўважыў нічога незвычайнага — акрамя кухаркі, якая прыгадала, што кот, які спаў у яе на падаконніку, паводзіў сябе неяк дзіўна. Пасярод ночы ён раптам завыў, пабудзіўшы яе, а потым выскачыў з пакоя праз адчыненыя дзверы і вобцас кінуўся ўніз па лесвіцы. Я прадрамаў да абеду, а ў другой палове дня зноў наведаўся да капітана Норыса. Яго вельмі зацікавіў мой аповед пра здарэнні ў замку — нібыта нязначныя, але ў той жа час незразумелыя, — прымусіўшы згадаць цэлы шэраг змрочных мясцовых легенд. Нам давялося прызнаць, што маёнтак сапраўды атакавалі пацукі, і Норыс пазычыў мне атруту і некалькі пастак. Вярнуўшыся дадому, я загадаў слугам расставіць іх па замку.
Адчуваючы моцную аспаласць, я рана пайшоў у ложак, і ў тую ноч мяне мучылі жахлівыя мроі. Я сніў, быццам гляджу з вялізнай вышыні ў паўцёмны грот. Унізе, па калена ў брудзе. цяпіуўся сівабароды дэман-свінапас, гонячы перад сабою статак нейкіх друзлых, атлусцелых істот, чый выгляд выклікаў у мяне невымоўную агіду. Потым дэман спыніўся і злёгку кіўнуў, быццам даючы зразумець, што яго місія выкананая, і тады велізарная зграя пацукоў абрынулася, нібы лавіна, усмуродную прорву, прагна пажыраючы і гнюсных жывёлін, і жудаснага пастуха.
Я абудзіўся ад жахлівага сну, калі мой кот Мурын, які, як звычайна, спаў у мяне ў нагах, раптоўна падхапіўся. Гэтым разам я адразу зразумеў, чаму ён так узрушана гыркае, шыпіць і выпускае кіпцюры, драпаючы мне ногі. 3 усіх бакоў пакоя даносіліся агідныя гукі, быццам за сценамі шнырылі і скрэбліся полчышчы драпежных згаладалых пацукоў. Неба згасла, і ў апраметнай цемры я не бачыў, што робіц-
ца з габеленамі, якія паспелі аднавіць пасля таго, як іх пашкодзіў кот.
Уключыўшы лямпу, я жахнуўся: габелены на сценах літаральнахадзілі ходырам, а выявы на іх рухаліся, нібы ў танцы смерці. Як толькі запалілася святло, валтузня спынілася, і ў пакоі запанавала цішыня. Ускочыўіпы з ложка, я падхапіў доўгую дзяржальню ад вугальнай грэлкі і тыцнуў ёю ў сцяну, а потым асцярожна прыўзняў край габелена. Там не было нічога, акрамя каменнай кладкі з плямамі тынкоўкі, і нават кот супакоіўся, быццам тое, што трывожыла яго, часова знікла. Потым я агледзеў пастку, што стаяла ў маім пакоі: яна зачынілася, але ўнутры нічога не было.
Пра тое, каб зноў класціся спаць, цяпер не магло быць і гаворкі. Запаліўшы свечку, я адчыніў дзверы і выйшаў у галерэю, што вяла да лесвіцы ў кабінет. Перш чым я паспеў наблізіцца да лесвіцы, Мурын, які неадступна крочыў за мной, ірвануўся наперад і памчаў па каменных прыступках уніз, неўзабаве згубіўшыся ў цемры. Калі я спускаўся па сходах, то ўсё выразней чуў гукі з кабінета паверхам ніжэй — гукі, у прыродзе якіх не мог памыліцца. Пад дубовымі панэлямі, якімі былі абшытыя сцены, рухаліся полчышчы пацукоў, а Мурын ашалела кідаўся па пакоі, быццам няўдалы паляўнічы, ад якога ўцякае дзічына. Спусціўшыся ў кабінет, я ўключыў святло, але гэтым разам валтузня за сценамі не сціхла. Прыслухаўшыся да несупыннага шоргату і драпання, я нарэшце здолеў вызначыць кірунак, у якім рухаліся пацукі. Мяркуючы паўсім, іх грандыёзная міграцыя ішла аднекуль зверху і да сутарэнняў, але адкуль яны узяліся і ў якія глыбіні імкнуліся, я не мог нават уявіць.
Я пачуў крокі ў калідоры, потым масіўныя дзверы расчыніліся, і ў кабінеце з’явілася двое слуг. Яны аглядалі пакоі, бо штосьці ў замку напалохала маіх катоў. Слугі паведамілі, што ўсе каты раптам страшна ўзрушыліся і, гыркаючы, кінуліся ўніз па лесвіцы, што вяла ў падзямелле, а цяпер сядзелі каля зачыненых дзвярэй у склеп і разлютавана вылі. Калі я спытаў пра пацукоў, абодва прыслужнікі запэўнілі мяне, што нічога не чулі. Я хацеў звярнуць іхную ўвагу на шоргат за панэлямі, але раптам усвядоміў, што ўсе гукі сціхлі. Затым мы ўтрох спусціліся ў сутарэнне, аднак катоў ля дзвярэй ужо не было. Я вырашыў даследаваць сутарэнне пазней, а пакуль што проста агледзеў пацучыныя пасткі. Усе яны спрацавалі, але ні ў адну з іх нічога не трапілася. Відавочна, прысутнасці пацукоў не заўважыў ніхто, апроч мяне і маіх катоў. Да самай раніцы я праседзеў у сваім кабінеце, занурыўшыся ў думкі і прыгадваючы ўсе вядомыя мне паданні пра старажытны замак.
Да абеду я прадрамаў у мяккім фатэлі, ад якога не здолеў адмовіцца, хаця ён зусім не спалучаўся з сярэднявечнымі інтэр’ерамі, а потым патэлефанаваў капітану Норысу і папрасіў яго прыехаць і дапамагчы мне з даследаваннем сутарэнняў. Мы не выявілі там нічога вартага ўвагі, апроч старадаўніх каменных скляпенняў, пабудаваных рукамі рымлян. Мы не маглі стрымаць хвалявання, аглядаючы прысадзістыя аркі і масіўныя калоны, якія не мелі нічога агульнага з грубай саксонскай падробкай, што завецца раманскім стылем, — тое быў сапраўдны старажытнарымскі класіцызм, які ўзыходзіў да эпохі вялікіх цэзараў. На мураваных сценах былі надпісы, знаёмыя мне па працах археолагаў, што даследавалі руіны замка, — нешта накшталт «Р. GETAE. PROP . . .
TEMP . . . DONA . . .», а таксама «L. PRAEC . . . VS . . . PONTIFI . . . ATYS . . .»
Імя Атыс* прымусіла мяне здрыгануцца: я ўспомніў, што чытаў у Катула** пра агідны культ гэтага ўсходняга боства, які ў эпоху рымлян змяшаўся з пакланеннем Кібеле***. Пры святле ліхтароў мы з Норысам спрабавалі разабраць дзіўныя паўсцёртыя знакі, выразаныя на груба абчасаных прастакутных каменных блоках, складзеных у выглядзе алтара, але зразумець значэнне гэтых сімвалаў так і не здолелі. Толькі адна з выяваў аказалася знаёмай — знак у выглядзе сонца з промнямі, які, паводле навуковых крыніц, меў нярымскае паходжанне. Значыць, алтарныя камяні былі проста пазычаныя рымскімі жрацамі з якогасьці болыл старажытнага свяцілішча, мажліва, збудаванага карэннымі народамі. На адным з блокаў я заўважыў бурыя плямы, чый выгляд мне вельмі не спадабаўся. Самы вялікі з іх, у цэнтры сутарэння, меў на паверхні выразныя сляды вогнішча — імаверна, на ім спальвалі ахвяр.
Агледзеўшы сутарэнне, пад дзвярыма якога раз’юшана вылі каты, мы з Норысам вырашылі застацца тут да раніцы. Канапы прынеслі слугі, якім мы загадалі не зважаць на кашэчую начную мітусню. Старога Мурына мы ўзялі з сабой, вырашыўшы паназіраць за ягонымі паводзінамі. Затым шчыльна зачынілі цяжкія, стылізаваныя пад Сярэднявечча дубовыя дзверы, запалілі ліхтары і пачалі чакаць.
* Атыс — у старажытнагрэцкай міфалогіі надзвычай прыгожы юнак родам з Фрыгіі.
** Гай Валерый Катул(каля84дан.э. —каля54дан.э.) —рымскі паэт часоў позняй рэспублікі, найважнейшы з неатэрыкаў.
*** Кібела—старажытнагрэцкаябагіня, штомаефінікійскія карані. Атыс быў яе каханым.
Падзямелле было вельмі глыбокім — меркавалася, што падмуркі замка сыходзілі далёка ўглыб вапняковай скалы, якая навісала над пустыннай далінай. Я чамусьці не сумняваўся, што менавіта ў гэтыя глыбіні імкнуліся полчышчы пацукоў, хоць і не мог растлумачыць, што іх туды вабіла. Мы чакалі, уладкаваўшыся на канапах. Час ад часу я правальваўся ў зыбкія мроі, ад якіх мяне абуджалі неспакойныя рухі ката ў нагах. Сон мой быў нездаровы: мяне зноў даймалі кашмары, падобныя да таго, што я сніў напярэдадні ноччу. Я зноў бачыў паўцёмны грот і дэмана-свінапаса, які гнаў па гразі статак брыдкіх адрузлых істот, але гэтым разам яны былі значна бліжэй, так што я мог разгледзець іх твары. I калі я ўбачыў расплывістыя рысы аднаго з гэтых стварэнняў, я абудзіўся з такім крыкам, што Мурын спалохана падскочыў, а капітан Норыс, які не спаў, гучна засмяяўся. Ен, мажліва, развесяліўся б нават больш, калі б даведаўся, што менавіта прымусіла мяне закрычаць, — ці, наадварот, яму б зрабілася не да смеху. На шчасце, я не запомніў усіх падрабязнасцяў таго кашмару, бо перажыты люты жах мае ўласцівасць забывацца.