Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця  Джэк Лондан

Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця

Джэк Лондан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Полымя
Памер: 334с.
Мінск 1997
98.61 МБ
ШКОЛЬНАЯ	БІБЛІЯТЭКА
ДЖЭК ЛОНДАН
КЛІЧ ПРОДКАЎ
ШКОЛЬНАЯ /W БІБЛІЯТЭКА
1876-1916

УДК 820(73)
ББК 84(7США)
Л 76
Для старэйшага школьнага ўзросту
Мастак A. К. Шэверау
ISBN 985-07-0171-4
© Пераклад.
A. I. Саламевіч, 1997 © Н. П. Саламевіч, 1997
Афармленне.
A. К. Шэвераў, 1997
ДЖЭК ЛОНДАН
КЛІЧ ПРОДКАЎ ЛЮБОЎ ДА ЖЫЦЦЯ
Пераклад з рускай мовы Н.Саламевіч
БЕЛЫ ІКОЛ
Пераклад з рускай мовы А.Саламевіча
МІНСК «полымя» 1997
КЛІЧ ПРОДКАЎ
I
ДА ПЕРШАБЫТНАГА ЖЫЦЦЯ
Спрадвечныя вандроўныя інстынкты Ірвуць у звычкі ўшчэнт ланцуг акоў, I абуджаецца ў сэрцы голас роду, Які як спадчына дайшоў з глыбінь вякоў.
Бэк не чытаў газет і таму не ведаў, што насоўваецца бяда — і не на яго аднаго, а на ўсіх сабак з моцнымі мышцамід доўгай, цёплай поўсцю, колькі іх ні было ад заліва Пюджэт да Сан-Дыега. I ўсё таму, што людзі, навобмацак прабіраючыся праз палярны змрок, знайшлі жоўты метал, а параходныя і транспартныя кампаніі раструбілі скрозь пра гэтую знаходку,— і тысячы людзей рынуліся на Поўнач. Гэтым людзям патрэбны былі сабакі буйной пароды, моцныя, прыдатныя для цяжкай работы, з густой і доўгай поўсцю, якая засцеражэ іх ад маразоў.
Бэк жыў у вялікім доме, у сонечнай даліне Санта-Клара. Месца гэтае людзі называлі «сядзібай суддзі Мілера». Дом стаяў у баку ад дарогі, напаўсхаваны за дрэвамі, і праз голле была відна толькі веранда, прасторная і цяністая, што акружала дом з усіх бакоў. Да дома вялі пасыпаныя гравіем дарожкі, што агіналі шырокія лужкі пад стройнымі таполямі, голле якіх, сплёўшыся, утварыла купал. Тэрыторыя за домам была яшчэ большая. Тут зна-
ходзіліся вялікія канюшні, дзе ўвіхаўся добры тузін конюхаў і іх падручных, цягнуліся рады абвітых дзікім вінаградам домікаў для чэлядзі і строга распланаваная сетка ўсялякіх надворных пабудоў, а за імі зелянелі вінаграднікі, пашы, пладовыя сады і ягаднікі. Была тут і помпавая ўстаноўка для артэзіянскага калбдзежа, і вялікі зацэментаваны плавальны басейн, дзе сыны суддзі купаліся кожную раніцу, а ў гарачае надвор’е і днём.
I ўсё гэтае вялікае памесце было царствам Бэка. Тут ён нарадзіўся, тут пражыў усе чатыры гады свайго жыцця. Зразумела, былі тут і іншыя сабакі. У такім вялікім памесці іх не магло не быць, але яны ў разлік не прымаліся. Яны з’яўляліся і знікалі, жылі ў цесных будках або марнелі дзесьці ў доме,— вось як Тутс, японскі мопсік, або Ізабэль, мексіканскі сабачка зусім без поўсці, недарэчныя істоты, якія рэдка высоўвалі нос на вольнае паветра і з’яўляліся ў садзе ці ў двары. Акрамя таго, была ў сядзібе цэлая кампанія фокстэр’ераў — дзесяткі два, не менш,— і яны грозна брахалі на Тутса і Ізабэль, калі тыя глядзелі на іх з вокнаў, знаходзячыся пад абаронай арміі служанак, узброеных шчоткамі для падлогі і швабрамі.
Але Бэк не быў ні пакаёвым сабачкам, ні дваровай псінай. Уся сядзіба была ў яго распараджэнні. Ён плаваў у басейне і хадзіў на паляванне з сынамі суддзі. Ён суправаджаў яго дачок, Молі і Алісу, калі яны надвячоркам або зранку выпраўляліся на прагулку. Зімовымі вечарамі ён ляжаў ля ног суддзі перад запаленым камінам у бібліятэцы. Ён вазіў на спіне ўнукаў суддзі або куляўся з імі ў траве і аберагаў іх у час смелых і небяспечных вылазак да самага фантана на заднім двары і нават яшчэ далей, туды, дзе пачынаўся выган і ягаднікі. Міма фокстэр’ераў ён ступаў з высакамерным выглядам, а Тутса і Ізабэль проста не заўважаў, таму што ён быў каралём, уладаром над усім, што поўзала, хадзіла і лётала ў памесці суддзі Мілера, уключаючы і яго двухногіх насельнікаў.
Бацька Бэка, Элма, велізарны сенбернар, быў
некалі неразлучным спадарожнікам суддзі, і Бэк абяцаў стаць вартым пераемнікам бацькі. Ён быў не такой грамадзінай, як той, важыў толькі сто сорак фунтаў, таму што маці яго, Шэп, была шатландская аўчарка. Але і сто сорак фунтаў вагі, калі да іх яшчэ прыбавіць тое пачуццё ўласнай годнасці, якое нараджаецца ад добрага жыцця і ўсеагульнай павагі, даюць права трымаць сябе пакаралеўску. Чатыры гады — з самага ранняга шчанячага ўзросту — Бэк вёў жыццё сытага арыстакрата, быў перапоўнены гордасцю і нават крыху эгацэнтрычным, як гэта часам бывае са знатнымі панамі, што жылі ў сваіх памесцях адасоблена, далёка ад свету. Але Бэка выручала тое, што ён не стаў збалаваным пакаёвым сабакам. Паляванне і да таго падобныя забавы на свежым паветры не давалі яму атлусцець, умацоўвалі мускулы. А купанне ў халоднай вадзе загартоўвала яго і захоўвала здароўе.
Так жыў сабака Бэк да той восені 1897 года, калі адкрыццё золата ў Клондайку прыцягнула на халодную Поўнач людзей з усіх канцоў свету. Бэк пра гэта нічога не ведаў, таму што ён не чытаў газет. He ведаў ён таксама, што дружба з Мануэлем, адным з памочнікаў садоўніка, не абяцае яму нічога добрага. Мануэль меў вялікую загану: захапленне кітайскай латарэяй. Да таго ж у гэтага азартнага гульца была адна неадольная слабасць — ён верыў у сістэму, і таму было зусім зразумела, што ён загубіць сваю душу. Каб гуляць па сістэме, патрэбны грошы, а жалавання малодшага садоўніка ледзь хапала на патрэбы яго жонкі і шматлікага патомства.
У памятны дзень здрады Мануэля суддзя Мілер паехаў на сход таварыства вінаробаў, а хлопчыкі былі занятыя арганізацыяй спартыўнага клуба, таму ніхто не бачыў, як Мануэль і Бэк прайшлі праз сад, адпраўляючыся (так думаў Бэк) на звычайную прагулку. I толькі адзін-адзінюткі чалавек бачыў, як яны прыйшлі на маленькі паўстанак Коледж-парк, дзе цягнік спыняўся па запатраба-
ванні. Чалавек гэты пагаварыў пра нешта з Мануэлем, пасля зазвінелі грошы, перададзеныя з рук У РУКІ.
— Ты што ж гэта, дастаўляеш тавар без упакоўкі? — буркліва заўважыў незнаёмы, і Мануэль абвязаў шыю Бэка пад ашыйнікам складзенай удвая тоўстай вяроўкай.
— Зацягнеш мацней, так, каб у яго дух перахапіла, тады не вырвецца,— сказаў Мануэль, a той, чужы, у адказ нешта сцвярджальна прамармытаў.
Бэк са спакойнай годнасцю дазволіў надзець сабе на шыю вяроўку. Праўда, гэта было для яго нешта новае, але ён прывык давяраць знаёмым людзям, прызнаючы, што яны разумнейшыя за яго. Аднак, калі канцы вяроўкі аказаліся ў руках чужога, ён пагражальна забурчаў. Ён проста выражаў незадавальненне, у гордасці сваёй уяўляючы, што гэта будзе раўназначна загаду. На яго здзіўленне, вяроўку раптам зацягнулі так Ty­ra, што ён ледзь не задыхнуўся. У імгненным парыве раз’юшанасці ён кінуўся на крыўдзіцеля, але той апярэдзіў яго: моцна сціснуў яму горла і спрытна паваліў на спіну. Вяроўка няшчадна душыла Бэка, але ён, высунуўшы язык, цяжка і шумна дыхаючы ўсімі магутнымі грудзьмі, адчайна змагаўся з чалавекам. Ніколі яшчэ ніхто так груба не абыходзіўся з ім, і ніколі ў жыцці ён не быў так разгневаны! Аднак сілы хутка яму здрадзілі, вочы ашклянелі, і ён ужо нічога не цяміў, калі падышоў цягнік і двое мужчын шпурнулі яго ў таварны вагон.
Апрытомнеўшы, ён перш за ўсё цьмяна адчуў боль у языку. Пасля, адчуўшы трасенне і пачуўшы хрыплае выццё паравоза на пераездзе, Бэк зразумеў, дзе знаходзіцца. Ён так часта падарожнічаў з суддзёю, што не мог не пазнаць адчуванняў, звязаных з яздой у багажным вагоне. Ён расплюшчыў вочы. У іх гарэў неўтаймоўны гнеў паланёнага караля. Выкрадальнік хацеў схапіць яго за горла, але Бэк на гэты раз аказаўся спрытнейшым. Ён
учапіўся зубамі яму ў руку, і сківіцы яго не размыкаліся, пакуль ён зноў не страціў прытомнасці, прыдушаны вяроўкай.
— Прыпадачны ён! — патлумачыўчалавек, хаваючы сваю акрываўленую руку ад правадніка, які заглянуў у вагон, пачуўшы шум барацьбы.— Гаспадар загадаў мне везці яго ў Фрыска. Там ёсць нейкі першакласны сабачы доктар, які бярэцца яго вылечыць.
Аб падзеях гэтай ночы выкрадальнік Бэка расказваў пазней у заднім пакойчыку партовага шынка ў Сан-Францыска з усёй красамоўнасцю, на якую быў здольны.
— I ўсяго толькі паўсотні атрымліваю я за гэта,— скардзіўся ён.— Каб ведаў, дык і за тысячу наяўнымі не ўзяўся б!
Рука ў яго была абкручана набрынялай крывёю насоўкай, а правая калашына разадраная ад калена да самага нізу.
— А той жулік колькі ўзяў за гэта? — пацікавіўся шынкар.
— Сотню. Hi за што не згаджаўся ўзяць менш!
— Усяго, значыць, сто пяцьдзесят,— сказаў шынкар.— А псіна гэтых грошай вартая, галавою ручаюся!
Выкрадальнік разматаў насоўку і стаў разглядаць сваю пракушаную руку.
— Каб толькі не аказаўся шалёны... A то яшчэ памрэш...
— He бойся, ад гэтага не памрэш. Табе на раду напісана боўтацца на вісельні! — пажартаваў шынкар. Пасля дадаў:— Ану, дапамажы мне крыху, а пасля павалачэшся далей.
Ашаломлены, напаўзадушаны, пакутуючы ад нясцерпнага болю ў горле, Бэк усё-такі спрабаваў даць адпор сваім мучыцелям. Але яго кожны раз валілі на падлогу і душылі вяроўкай, пакуль не ўдалося распіліць і зняць з яго масіўны медны ашыйнік. Пасля гэтага яны знялі і вяроўку і ўпіхнулі Бэка ў крацістую скрынку, падобную на клетку.
У гэтай клетцы ён праляжаў усю пакутлівую ноч, распіраемы гневам і абражанай гордасцю. Ён не мог зразумець, што ўсё гэта значыць. Што ім ад яго трэба, гэтым чужым людзям? Нашто яны запёрлі яго ў цесную клетку? Бэк не разумеў, яго гняло няяснае прадчуванне бяды. Некалькі разоў ён ускакваў, пачуўшы грукат адчыняемых дзвярэй,— ён спадзяваўся, што гэта прыйшоў суддзя або хаця б хлопчыкі, але кожны раз бачыў перад сабою толькі апухлую фізіяномію шынкара, які заглядваў у хлеў, асвятляючы яго цьмяным агеньчыкам свечкі з лою. I радасны брэх, што рваўся з горла Бэка, пераходзіў у лютае гырканне.
Зрэшты, шынкар яго не чапаў. I толькі раніцай прыйшлі чацвёра мужчын і паднялі скрынку. «Вось, яшчэ новыя мучыцелі»,— падумаў Бэк, таму што гэта былі нейкія падазроныя людзі, кудлатыя і абарваныя. I ён шалеў, гыркаў на іх праз крацістую сценку. Але яны толькі смяяліся і тыцкалі яго палкамі. Ён хапаў палкі зубамі, пакуль не зразумеў, што менавіта гэтага ад яго і дамагаюцца. Тады ён панура лёг і ляжаў спакойна, пакуль скрынку пераносілі ў фургон.
I вось Бэк у сваёй клетцы пачаў пераходзіць з рук у рукі. Спачатку ім заняліся служачыя транспартнай канторы, яго пагрузілі ў другі фургон і павезлі далей. Потым, разам з цэлай кучай скрынак і пасылак, адправілі на паром. 3 парома ён трапіў на вялікі чыгуначны вакзал, і нарэшце яго зноў змясцілі ў таварны вагон.