Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця
Джэк Лондан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Полымя
Памер: 334с.
Мінск 1997
Два дні і дзве ночы вагон цягнуўся за пранізліва гудзеўшым паравозам. I два дні і дзве ночы Бэк нічога не еў і не піў. Ашалелы, ён на прыязнасць праваднікоў адказваў гырканнем, а яны, у адплату, сталі цкаваць яго. Калі ён кідаўся да кратаў, увесь дрыжучы, з пенай у роце, яны рагаталі і здзекаваліся з яго, гыркалі і брахалі, як паршывыя дварнякі, мяўкалі, размахвалі рукамі перад яго носам і кукарэкалі. Бэк разумеў, што гэта вельмі неразумна,— але тым абразлівей гэта было для яго годнасці, і гнеў яго рос і рос. Голад яшчэ можна
было цярпець, але ён неміласэрна пакутаваў ад смагі, і яна даводзіла яго да шаленства. Пры яго чуллівасці і ўспрымальнасці дрэннае абыходжанне не магло не паўплываць на яго, і ён захварэў. У яго была высокая тэмпература, да гэтага прыбавілася яшчэ запаленне горла і языка, распухлых і спаленых смагай.
Адно яго радавала: на шыі больш не было вяроўкі. Пакуль яна была, гэта давала яго ворагам немалую перавагу. Ну а цяпер, калі яе няма, ён ім пакажа! Больш ім не ўдасца надзець на яго вяроўку! Гэта ён рашыў цвёрда! Двое сутак ён нічога не еў і не піў, і за гэтыя двое сутак пакут у ім накапілася столькі злосці, што незайЗдросны лёс чакаў таго, хто першы яго зачэпіць. Вочы ў Бэка былі наліты крывёю, ён ператварыўся ў сапраўднага д’ябла. Цяпер сам суддзя не пазнаў бы яго, так ён перамяніўся за гэтыя дні, і праваднікі ўздыхнулі з палёгкай, калі нарэшце збавіліся ад яго, выгрузіўшы яго ў Сіэтле.
Чацвёра насільшчыкаў з усялякімі перасцярогамі перанеслі скрынку з Бэкам з фургона ў дворык, абкружаны высокім плотам. Насустрач выйшаў поўны мужчына ў чырвоным вязаным світэры і, узяўшы ў возчыка кнігу, распісаўся ў атрыманні. «Новы мучыцель»,— вырашыў Бэк і раз’юшана кінуўся да кратаў. Чалавек у світэры, панура ўсміхнуўшыся, увайшоў у дом і прынёс адтуль сякеру і дубінку.
— Няўжо хочаце яго выпусціць? — здзівіўся возчык.
— Безумоўна,— адказаў чалавек у світэры і ўвагнаў сякеру ў сценку скрынкі.
Усе чатыры насільшчыкі ў момант кінуліся ўрассыпную і занялі бяспечныя пазіцыі на высокім плоце ў чаканні цікавага відовішча, што мае адбыцца.
Бэк кінуўся на сценку, што трашчала пад сякерай, грыз яе зубамі, навальваўся на яе ўсім целам, змагаючыся з ёю. Дзе сякера біла знадворку, там сабака, то гыркаючы, то выючы, атакаваў дрэ-
ва знутры. Ён рабіў шалёныя намаганні хутчэй выбрацца з клеткі, а чалавек у чырвоным світэры быў поўны спакойнай рашучасці выпусціць яго адтуль.
— Ну, чырванавокі д’ябал! — сказаў ён, калі адтуліна расшырылася настолькі, што Бэк мог праціснуцца ў яе. I, кінуўшы сякеру, узяў у правую руку дубінку.
Бэк у гэты момант сапраўды быў страшны, як д’ябал: ён увесь ашчацініўся і падрыхтаваўся да скачка, у налітых крывёю вачах быў шалёны бляск, з рота цякла пена. Ужо ён рыхтаваўся абрынуць на чалавека ўсе сто сорак фунтаў свайго цела з лютасцю, што дайшла да апошняга з-за таго, што столькі часу даводзілася яе стрымліваць. Ён узвіўся ў паветра і хацеў мёртвай хваткай учапіцца ў свайго ворага, але ў гэта самае імгненне атрымаў такі ўдар, які на ляту адкінуў яго назад. Ляснуўшы зубамі ад нясцерпнага болю, Бэк перакруціўся ў паветры і ўпаў, стукнуўшыся аб зямлю бокам і спінаю. Ён ні разу ў жыцці не быў біты палкаю — і разгубіўся. 3 гырканнем, у якім чуўся жаласны віск, ён ускочыў і хацеў зноў кінуцца на свайго крыўдзіцеля, але другі ўдар зваліў яго. Цяпер ён ужо разумеў, што вінавата ва ўсім дубінка, але ў сваёй раз’юшанасці забыў пра асцярожнасць. Разоў дзесяць ён кідаўся,— і кожны раз дубінка спыняла яго на ляту і валіла на зямлю.
Пасля аднаго асабліва моцнага ўдару Бэк ледзь падняўся. Ён быў так ашаломлены, што не мог больш змагацца. Ён хістаўся, з носа, пашчы і вушэй цякла кроў, і яго прыгожая поўсць была вымазана крываваю слінай. Чалавек у чырвоным світэры падышоў да яго і спакойна, не спяшаючыся, нанёс яму страшны ўдар па мордзе. Увесь боль, што да гэтага перанёс Бэк, быў нішто ў параўнанні з гэтым. Зароўшы, як леў, ён ізноў кінуўся на мучыцеля. Але той, пераклаўшы дубіну з правай рукі ў левую, спакойна схапіў яго за ніжнюю сківіцу і закруціў яго з такой сілай, што Бэк апісаў
поўны круг у паветры, пасля паўкруг — і грымнуўся на зямлю галавой і грудзьмі.
Яшчэ раз скокнуў Бэк на чалавека, але той нанёс яму скрышальны ўдар, які наўмысна прыхаваў напаследак. Бэк зваліўся зусім разбіты і аглушаны.
— Вось малайчына! — у захапленні крыкнуў адзін з гледачоў на плоце.— Гэты любога сабаку ўціхамірыць!
— Па-мойму, больш бяспечна кожны дзень, a па нядзелях і два разы ўзломліваць касы, чым мець справу з гэтым сабакам,— заўважыў возчык, узлазячы на козлы, і пагнаў коней.
Да Бэка вярнулася прытомнасць, але, зусім абяссілеўшы, ён ляжаў на тым жа месцы, дзе ўпаў, і сачыў вачыма за чалавекам у чырвоным світэры.
— Адклікаецца на клічку Бэк,— услых сказаў той, чытаючы пісьмо шынкара з Сан-Францыска, што паведамляла пра адпраўку скрынкі з жывым грузам.— Ну, Бэк, галубчык,— працягваў ён весела,— пашумелі мы з табой, пагарачыліся, а цяпер лепш за ўсё забудзем пра гэта. Ты будзеш ведаць сваю справу, я — сваю. Будзеш паслухмяным сабакам — і ўсё пойдзе як па масле, а надумаешся буяніць, дык я з цябе дух выб’ю. Зразумеў?
Гаворачы гэта, ён бясстрашна гладзіў галаву, якую толькі што так бязлітасна малаціў, і хоць Бэк міжволі ашчаціньваўся пры кожным яго дотыку, але цярпеў, не пратэстуючы. Чалавек у світэры прынёс яму вады, і ён прагна напіўся, а пасля з такой жа прагнасцю глытаў шыкоўны пачастунак — сырое мяса, хапаючы яго кавалак за кавалкам з рук новага гаспадара.
Ён быў пераможаны (ён гэта разумеў), але не скароны і не зламаны. Ён зразумеў раз і назаўсёды, што чалавек, узброены дубінай, мацнейшы за яго,— і атрыманы ўрок запомніў на ўсё жыццё. Гэтая дубіна была для яго адкрыццём. Яна ўвяла яго ў свет, дзе пануе першабытны закон, і Бэк хутка засвоіў гэты закон. Яму адкры-
лася жорсткая праўда жыцця, але яна яго не запалохала — у ім ужо абуджалася прыродная звярыная хітрасць.
Час ішоў. Прывозілі іншых сабак у такіх самых скрынках або прыводзілі на вяроўцы. Адны былі надта паслухмяныя і ціхія, другія шалелі і вылі, як Бэк напачатку. I на вачах у Бэка чалавек у чырвоным світэры ўтаймоўваў усіх да аднаго, падпарадкоўваючы сваёй уладзе. Бэк сачыў за гэтай звярынай муштрай, і ўсё мацней і мацней укаранялася ў яго свядомасці адкрытая ім ісціна: чалавек з дубінай — заканадаўца, гаспадар, якому трэба падпарадкоўвацца, хоць і не абавязкова любіць яго. I Бэк, падпарадкоўваючыся, ніколі не лашчыўся да гаспадара, не віляў хвастом і не лізаў яму руку, як гэта рабілі не раз у яго на вачах пабітыя сабакі. Бачыў ён таксама, як адзін сабака, які не жадаў ні змірыцца, ні падпарадкавацца, урэшце рэшт быў забіты ў гэтай барацьбе.
Час ад часу прыходзілі чужыя людзі, гаварылі пра нешта з гаспадаром сярдзіта або лісліва. I калі пасля такіх размоў з іх рук у рукі гаспадара пераходзілі грошы, гэтыя людзі забіралі з сабой аднаго або некалькі сабак. Бэк задаваў сабе пытанне, куды ж яны ідуць, таму што яны болып ніколі не вярталіся. Будучыня так моцна палохала яго, што ён кожны раз радаваўся, калі пакупнікі выбіралі не яго.
Але ўрэшце рэшт надышла і яго чарга. Палохаўшая яго будучыня з’явілася ў асобе высахлага, маршчыністага чалавека, які гаварыў на ломанай англійскай мове і раз-пораз выгукваў нейкія дзіўныя воклічы, сэнс якіх быў незразумелы Бэку.
— Sacredam!1 — усклікнуў ён, калі погляд яго ўпаў на Бэка.— Вось гэта сабака! Першакласны сабака! Oro! А колькі?
— Усяго тры сотні. Проста дарам аддаю,— хутка адказаў чалавек у чырвоным світэры.— He бу-
Sacredam! (няправільнае франц.) — Каб яго чорт узяў!
дзеш жа ты таргавацца ды ўпірацца, Перо? Грошы ж не твае, а казённыя.
Перо толькі ўхмыльнуўся. 3-за незвычайнага попыту на сабак цэны на іх былі шалёныя, так што сума, запрошаная за такога цудоўнага сабаку, як Бэк, не падалася яму празмернай.
Канадскі ўрад не разарыцца на гэтай пакупцы, а яго пошта павінна перавозіцца хутка. Перо разбіраўся ў сабаках і з аднаго позірку вызначыў, што такія сабакі, як Бэк, сустракаюцца адзін на тысячу. «Нават адзін на дзесяць тысяч»,— паправіў ён сябе ў думках.
Бэк бачыў, як грошы перайшлі з рук у рукі, і не здзівіўся, калі маршчыністы чалавек забраў з сабою яго і лагоднага ньюфаўндленда Кэрлі. Болып Бэк ніколі не бачыў чалавека ў чырвоным світэры. А калі ён і Кэрлі глядзелі з палубы парахода «Нарвал» на Сіэтл, што знікаў удалечыні, яны не ведалі, што болып ніколі.не ўбачаць і цёплы Поўдзень.
Перо звёў іх абодвух уніз і перадаў цемнаскураму велікану, якога звалі Франсуа. У Перо, канадскага француза, скура была смуглая, але ў Франсуа ўдвая цямнейшая, таму што Франсуа быў метыс1. Бэк упершыню бачыў людзей такой пароды (пасля яму давялося сустракаць многа такіх), і, хоць ён не палюбіў іх, ён сумленна аддаваў ім належнае і навучыўся іх паважаць. Ён хутка пераканаўся, што Перо і Франсуа — людзі справядлівыя, спакойныя, што караюць толькі справядліва, без усялякай прадузятасці, і выдатна ведаюць усе сабачыя звычкі, так што іх ніколі сабака не ашукае.
На параходзе Бэка і Кэрлі пасялілі разам з двума іншымі сабакамі. Адзін быў вялікі, снежнабелы, яго вывез з вострава Шпіцберген капітан кітабойнага судна, а пасля ён суправаджаў геала-
Метыс — чалавек змешанай індзейскай і еўрапейскай крыві.
гічную экспедыцыю ў Бясплодную Зямлю. Гэта быў сабака вельмі ласкавы, але каварны, ён здольны быў лашчыцца і ў той жа час рыхтаваць іншаму якую-небудзь брыдоту,— так, ён пры першай жа агульнай кармёжцы спёр у Бэка частку яго порцыі. Бэк кінуўся на яго, каб пакараць за гэта, але Франсуа апярэдзіў яго: бізун свіснуў у паветры і абрынуўся на злодзея. Бэку заставалася толькі падабраць сваю костку.
Ен убачыў, што Франсуа робіць па справядлівасці, і з гэтай пары пранікся павагай да метыса.
Другі сабака не лашчыўся ні да каго і не выклікаў ні ў каго сімпатый, але затое і не рабіў спробы красці ежу ў навічкоў. Ён меў суровы, хмуры нораў і ясна даў зразумець Кэрлі, што жадае толькі аднаго — каб яго не чапалі, а хто яго зачэпіць, таму будзе дрэнна. Гэты сабака — яго звалі Дэйв — толькі еў і спаў, а калі не спаў, то ўсё пазяхаў, і нішто абсалютна яго не цікавіла. Нават калі «Нарвал» праходзіў заліў Каралевы Шарлоты і гайдаўся, станавіўся на дыбкі, кідаўся, як шалёны, а Бэк і Кэрлі ледзь не страцілі розум ад страху, Дэйв толькі з сумным выглядам падымаў часам галаву і, акінуўшы іх раўнадушным позіркам, пазяхаў, пасля зноў засынаў.