Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця
Джэк Лондан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Полымя
Памер: 334с.
Мінск 1997
Тыя старажытныя інстынкты, што ў пэўную пару года гоняць людзей з шумных гарадоў у лясы і палі забіваць жывых асобін жывёлы свінцовымі шарыкамі, цяпер прачнуліся ў Бэку, і ў ім гэтая крыважэрнасць і радасць забойства былі бясконца болып натуральнымі. Ён імчаўся наперадзе ўсёй зграі ў шалёнай пагоні за здабычай, за гэтым жы-
Ярд — мера даўжыні, роўная 0,9144 метра.
вым мясам, каб учапіцца ў яго зубамі, забіць і ў цёплую кроў апусціць морду да самых вачэй.
Ёсць экстаз, што азначае сабою вяршыню жыцця, найвышэйшае напружанне жыццёвых сіл. I парадаксальна тое, што экстаз гэты ёсць паўната адчування жыцця і ў той жа час — поўнае забыццё сябе і ўсяго акаляючага. Такое самазабыўнае захапленне прыходзіць да мастака-творцы ў гадзіны натхнення. Яно ахоплівае воіна на полі бою, і воін у захапленні боем б’е без літасці. У такім менавіта экстазе Бэк на чале зграі, са старажытным пераможным клічам ваўкоў, гнаўся за здабычай, што імчалася наперадзе ў месячным святле. Экстаз гэты зыходзіў з невядомых яму самому нетраў яго істоты, вяртаючы яго ўглыбіню вякоў. Жыццё кіпела ў ім, уставала бурлівым разлівам, і кожны мускул, кожная жылка ігралі, былі ў агні, і радасць жыцця ператваралася ў рух, у гэтую шалёную скачку пад зоркамі па мёртвай, застылай ад холаду зямлі.
Шпіц, халаднакроўны і асцярожны нават у самыя крытычныя моманты, аддзяліўся ад зграі і пабег напярэймы зайцу праз вузкую касу, вакол якой рэчка рабіла паварот. Бэк гэтага не заўважыў— ён, агібаючы выгін, бачыў толькі белы прывід зайца, што мільгаў наперадзе. Раптам другі белы прывід, большы за першага, скокнуў з берагавой стромы прама на дарогу перад зайцам. Гэта быў Шпіц. Заяц не мог павярнуць назад. ІЦпіц яшчэ на ляту ўсадзіў зубы яму ў спіну, і заяц крыкнуў, як крычыць у пакутах чалавек. Пачуўшы гэты крык Жыцця, якое ў разгары сваім трапіла ў жалезныя абдымкі Смерці, уся зграя, што бегла за Бэкам, дзіка завыла ад захаплення.
Маўчаў толькі Бэк. He спыняючыся, ён наляцеў на Шпіца, ды так імкліва, што не паспеў схапіць яго за горла. Яны ўпалі і пакаціліся, уздымаючы снег. Шпіц першы ўскочыў на ногі — так хутка, быццам і не падаў,— укусіў Бэка за плячо і скокнуў убок. Сківіцы яго двойчы самкнуліся мёртвай хваткай, як жалезныя сківіцы пасткі, затым ён
адскочыў, каб лепш разбегчыся для скачка, і забурчаў, задраўшы верхнюю губу і ашчэрыўшы зубы.
Бэк адчуў, што настаў рашучы момант, што гэтая схватка будзе не на жыццё, а на смерць. Калі яны, залажыўшы назад вушы, з бурчаннем кружылі адзін каля аднаго, насцярожана чакаючы зручнага моманту для нападзення, Бэку раптам здалося, што ўсё гэта яму знаёма, што гэта ўжо было калісьці: белы лес наўкола, белая зямля, і месячнае святло, і асалода бою. У белай цішыні навокал было нешта прывіднае. Аніякага руху ў паветры, ні шолаху, не дрыжаў на дрэве ніводзін засохлы ліст. I толькі пара ад дыхання сабак павольна падымалася ў марозным паветры.
Яны хутка пакончылі з зайцам, гэтыя дрэнна прыручаныя нашчадкі ваўкоў, і цяпер у напружаным, маўклівым чаканні акружылі кальцом тых, што біліся. Вочы ва ўсіх гарэлі, пара з раскрытых пашчаў павольна падымалася ўгору. I ўся гэтая карціна з нейкіх першабытных часоў не была для Бэка ні новай, ні дзіўнай. Здавалася, што так было заўсёды, што гэта звычайная рэч.
Шпіц быў вопытным байцом. На сваім шляху ад Шпіцбергена праз усю Арктыку і Канаду і Бясплодную Зямлю ён сустракаў усялякіх сабак і ўсіх іх адольваў і падпарадкоўваў сабе. Лютасць яго была страшнай і прытым ніколі не асляпляла яго. Апанаваны прагай ірваць і знішчаць, ён, аднак, ні на міг не забываў, што і праціўнікам яго валодае такое ж жаданне. Ніколі ён не нападаў, не падрыхтаваўшыся сустрэць націск у адказ. Ніколі не пачынаў атакі, не забяспечыўшы папярэдне сабе поспеху.
Дарэмна Бэк спрабаваў усадзіць зубы ў шыю гэтага велізарнага белага сабакі. Як толькі яго іклы дакраналіся да неабароненага месца, іх сустракалі іклы Шпіца. I ікол біўся аб ікол, морды ў абодвух былі ў крыві, а Бэку ўсё ніяк не ўдавалася падмануць пільнасць ворага. Ён разгарачыўся і ашаламіў Шпіца віхрам раптоўных націскаў. Зноў
і зноў нацэльваўся ён на снежна-белае горла, у якім біццё жыцця чулася так блізка, але Шпіц кожны раз, укусіўшы яго, адскакваў. Тады Бэк пусціў у ход іншы манеўр: робячы выгляд, што хоча ўчапіцца Шпіцу ў горла, ён раптоўна адкідваў назад галаву і, выкруціўшыся, біў Шпіца плячом, як тараном, стараючыся паваліць яго. Але Шпіц паспяваў укусіць яго ў плячо і лёгка адскакваў убок.
Шпіц быў яшчэ зусім здаровы, а Бэк абліваўся крывёю і цяжка дыхаў. Схватка станавілася ўсё больш бязлітаснай. Сабакі, што акружылі іх кальцом, у поўным маўчанні чакалі той мінуты, калі хто-небудзь з двух упадзе, рыхтуючыся даканаць пераможанага. Калі Бэк засопся, Шпіц ад абароны перайшоў у наступленне і не даваў яму перадышкі. Бэк ужо хістаўся. Адзін раз ён нават упаў,— і ўсе шэсцьдзесят сабак у той жа міг ускочылі на ногі. Але Бэк адным скачком узляцеў з зямлі, і ўсё кола зноў застыла ў чаканні.
У Бэка было тое, што і чалавека і звера робіць вялікім: уяўленне. У барацьбе слухаўся інстынкту, але і мозг яго не пераставаў працаваць. Ён кінуўся на ворага, як быццам намерваючыся паўтарыць ранейшы манеўр — удар плячом, але ў апошні момант прыпаў да зямлі і ўчапіўся ў левую пярэднюю нагу Шпіца. Хруснула зламаная косць, і белы сабака аказаўся ўжо толькі на трох нагах. Тройчы спрабаваў Бэк паваліць яго на зямлю, пасля, пусціўшы ў ход той жа манеўр, перагрыз яму правую пярэднюю нагу.
Нягледзячы на боль і бездапаможны стан, Шпіц рабіў шалёныя намаганні, каб утрымацца на нагах. Ён бачыў маўклівае кола сабак, іх зыркія вочы, высунутыя языкі і сярэбраную пару ад іх дыхання, што падымалася ўверх. Кола ўсё цясней сціскалася вакол яго,— а ён не раз бачыў раней, як такое кола замыкалася вакол пераможанага ў схватцы. На гэты раз пераможаным аказаўся ён.
Лёс яго быў вырашаны. Бэк быў бязлітасны. Міласэрнасць была прыгодная толькі для больш
мяккага клімату. Ён рыхтаваўся нанесці канчатковы ўдар. Сабакі былі ўжо так блізка, што ён адчуваў на сваіх баках іх цёплае дыханне. За спінаю Шпіца ён бачыў целы, што прыпалі да зямлі, падабраліся для скачка, вочы, што прагна сачылі за кожным яго рухам. Наступіла паўза. Усе сабакі замерлі на месцы, нібы акамянелі. Толькі Шпіц увесь дрыжаў і хістаўся, ашчацініўшыся, грозна гыркаючы, быццам хацеў спалохаць надыходзячую смерць. Але вось Бэк кінуўся на яго — і тут жа адскочыў. На гэты раз удар плячом зрабіў сваю справу.
Шпіц упаў. Цёмнае кола сабак самкнулася ў адну кропку на асветленым месяцам снезе, і ТТТпіп знік. А Бэк стаяў і глядзеў як пераможца. Гэта стаяў пераможны першабытны звер, які забіў і цешыўся гэтым.
IV
ХТО ПЕРАМОГ
У БАРАЦЬБЕ ЗА ПЕРШЫНСТВО
— Ну, што я казаў? Хіба не праўда, што ў гэтым Бэку сядзяць два д’яблы?
Так выказваў свае пачуцці Франсуа назаўтра раніцай, выявіўшы, што Шпіц знік, а Бэк увесь у ранах. Ён падцягнуў Бэка да вогнішча і пры святле агню паказаў Перо яго бакі і спіну.
— Гэты Шпіц б’ецца, як дзікі звер,— сказаў Перо, аглядаючы адкрытыя раны і ўкусы.
• — А Бэк — як два звяры! — адпарыраваў Франсуа.— Ну, цяпер у нас справа пойдзе на лад. He будзе Шпіца, дык і бойкам канец.
Пакуль Перо ўкладваў і грузіў на нарты ўсе іх манаткі, паганяты запрагаў сабак. Бэк падышоў да месца важака, дзе заўсёды ўпрагалі Шпіца. Франсуа, не звяртаючы на яго ўвагі, падвёў да гэтага такога жаданага месца Солекса: ён лічыў яго найбольш падыходзячым для ролі важака. Але
Бэк у лютасці накінуўся на Солекса, адагнаў яго і стаў на месца Шпіца.
— Ну і ну! — усклікнуў Франсуа, ад захаплення ляпнуўшы сябе па сцёгнах.— Гляньце на Бэка! Загрыз ПІпіца і цяпер хоча стаць важаком.
— Пайшоў прэч, разбойнік! — прыкрыкнуў ён на Бэка, але той стаяў хоць бы што.
Франсуа схапіў яго за шкірку і, хоць сабака злосна забурчаў, адцягнуў убок, а на месца важака зноў паставіў Солекса. Таму гэта яўна не спадабалася: відаць было, што стары сабака баіцца Бэка. Франсуа быў упарты і настаяў на сваім, але, як толькі ён адвярнуўся, Бэк зноў прагнаў Солекса, і той адышоў вельмі ахвотна.
Тут ужо Франсуа раззлаваўся.
— Вось я цябе зараз правучу! —■ крыкнуў ён і, пабегшы, вярнуўся з цяжкай дубінай.
Бэк успомніў чалавека ў чырвоным світэры і павольна адступіў. Больш ён не спрабаваў адагнаць Солекса, калі таго зноў паставілі наперадзе. Але ён кружыў на такой адлегласці, каб яго не змагла дастаць дубінка. Злосна і пакрыўджана гыркаючы, ён увесь час не зводзіў вачэй з дубінкі, каб паспець вывернуцца, калі Франсуа шпурне ёю ў яго: ён ужо з вопыту ведаў, як дзейнічае гэтая штука.
Паганяты заняўся сваёй справай і клікнуў Бэка толькі тады, калі да яго дайшла чарга, збіраючыся паставіць яго на старое месца, перад Дэйвам. Бэк адступіў на некалькі крокаў, Франсуа рушыў да яго, але сабака адбег яшчэ далей. Гэта паўтаралася некалькі разоў, і нарэшце Франсуа кінуў дубінку, думаючы, што Бэк баіцца яе. Але справа была не ў дубінцы,— Бэк адкрыта бунтаваў, дабіваючыся месца важака. Яно належала яму па праву, ён яго заслужыў і не пагаджаўся на меншае.
Перо паспяшаўся на дапамогу Франсуа. Цэлую гадзіну яны ўдвух ганяліся за Бэкам, шпурлялі ў яго палкамі, але ён выкручваўся ад іх. Яны пракліналі яго і яго бацькоў, і прабацькоў, і ўсіх яшчэ не народжаных на свет нашчадкаў да самых адда-
леных пакаленняў, і кожны валасок на яго шкуры, і кожную кроплю крыві ў яго жылах. А Бэк на лаянку адказваў гырканнем і не падпускаў іх блізка. Ён не рабіў спробы ўцячы, але кружыў вакол стаянкі, ясна даючы зразумець людзям, што, калі яго жаданне будзе выканана, ён стане зноў паслухмяным.
Франсуа нарэшце сеў на снег і пачухаў патыліцу. Перо паглядзеў на гадзіннік і вылаяўся. Час ішоў, ім трэба было выехаць яшчэ гадзіну назад. Франсуа зноў пачухаў патыліцу, паківаў галавой і збянтэжана ўхмыльнуўся, гледзячы на кур’ера. А той у адказ паціснуў плячыма, быццам прызнаючы, што яны пераможаны.
Тады Франсуа падышоў да Солекса і паклікаў Бэка. Бэк засмяяўся — па-свойму, па-сабачаму,— але ўсё яшчэ трымаўся на даволі вялікай адлегласці. Франсуа выпраг Солекса і паставіў яго на ранейшае месца. Уся запрэжка стаяла ўжо ў поўнай гатоўнасці, выстраіўшыся суцэльнай чарадою. Для Бэка цяпер ужо не заставалася іншага месца, акрамя месца важака наперадзе. Франсуа зноў паклікаў яго, а Бэк зноў засмяяўся, але ўсё не ішоў на кліч.