Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця
Джэк Лондан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Полымя
Памер: 334с.
Мінск 1997
Дні і ночы параход увесь дрыжаў ад нястомнай і рытмічнай, як пульс, работы вінта. Адзін дзень быў падобны на другі, але Бэку здавалася, што становіцца ўсё халадней. Нарэшце аднойчы раніцай стук вінта заціх, і на «Нарвале» паднялася мітусня. Бэк, як і іншыя сабакі, адчуў хваляванне, што панавала навокал, і зразумеў, што чакаецца нейкая перамена. Франсуа ўзяў іх усіх на павадок і вывеў на палубу. Ступіўшы на яе халодную паверхню, Бэк адчуў, што яго лапы патанулі ў нейкай кашы, надта падобнай на гразь. Ён зачмыхаў і адскочыў назад. Такая ж белая мокрая каша падала зверху. Бэк абтросся, але яна ўсё сыпалася і сыпалася на яго. Ён з цікавасцю панюхаў яе, пасля лізнуў языком. Яна абпальвала, як агонь, і адразу раставала на языку.
ГэтаўразілаБэка, ён лізнуў ізноў — з тым жа вынікам. Кругом зарагаталі,— і яму чамусьці стала сорамна, хоць ён не разумеў, з чаго гэтыя людзі смяюцца. Так Бэк упершыню ўбачыў снег.
II
ЗАКОН ДУБІНЫ I ІКЛА
Першы дзень на беразе ў Дайі здаўся Бэку страшэнным кашмарам. Тут бесперапынна што-небудзь уражвала і палохала. Яго раптам з цэнтра цывілізацыі перакінулі ў нейкі першабытны свет. Закончылася шчаслівае і лянівае існаванне пад сонцам Поўдня, калі ён толькі сноўдаўся без справы і сумаваў. Тут не было ні адпачынку, ні спакою і ні на хвіліну Бэк не адчуваў сябе ў бяспецы. Тут усё было ў руху і дзеянні, панавала вечная сумятня, а кожную хвіліну пагражала калецтва або смерць. У гэтым новым свеце трэба было заўсёды быць напагатове, таму што і сабакі і людзі зусім не былі падобныя на гарадскіх сабак і людзей. Усе яны былі дзікунамі і не ведалі іншых законаў, акрамя законаў дубіны і ікла.
Ніколі раней Бэк не бачыў, каб сабакі біліся паміж сабой так, як тутэйшыя: гэта былі сапраўдныя ваўкі, і першы вопыт быў для Бэка незабыўным урокам. Праўда, у першай бойцы ён не ўдзельнічаў — інакш ён не выйшаў бы з яе жывым і не давялося б яму пакарыстацца гэтым урокам. Ахвярай быў не ён, а Кэрлі.
Іх абодвух пакінулі каля драўлянай хаціны, дзе была лаўка. Кэрлі дабрадушна, як заўсёды, пачала дурэць з рослым і здаровым сабакам, які быў велічынёй з буйнога ваўка, але ўсё-такі ўдвая меншы за Кэрлі. I раптам, без усякага папярэджання,— хуткі, як маланка, скачок, лясканне зубоў, падобнае на ляск жалеза, такі ж хуткі зваротны скачок — і морда ў Кэрлі аказалася разарванай ад вачэй да пашчы.
Такая была ў гэтых сабак воўчая звычка — напасці і адразу адскочыць. Але гэтым справа не скончылася. Адразу прымчалася трыццаць, a то і сорак лаек і абкружылі задзіракаў маўклівым і насцярожаным кальцом. Бэк спачатку не зразумеў, чаго яны з такім маўклівым напружаннем чакаюць, чаму так прагна аблізваюцца. Кэрлі кінулася ад свайго праціўніка, а той зноў укусіў яе і адскочыў. Другі яе наскок ён сустрэў грудзьмі і так спрытна адбіў яго, што Кэрлі не ўтрымалася на нагах. Сабакі, што назіралі за бойкай, толькі таго і чакалі. Падняцца Кэрлі ўжо не ўдалося: з віскатам і гырканнем яны скупіліся вакол яе, і, скуголячы ў перадсмяротных пакутах, Кэрлі знікла пад кучай калматых цел.
Усё гэта адбылося так хутка і так нечакана, што Бэк зусім разгубіўся. Ён бачыў, як шпіцбергенскі сабака высунуў чырвоны язык,— гэта ён так смяяўся. Бачыў, як Франсуа, размахваючы сякерай, кінуўся ў самую гушчу бойкі. Трое мужчын, схапіўшы дубіны, дапамаглі яму разагнаць сабак. Праз дзве хвіліны пасля таго, як Кэрлі ўпала, апошні з нападаўшых быў адагнаны прэч. Кэрлі ляжала на залітым крывёю, затаптаным снезе мёртвая, разадраная амаль на шматкі. A цемнаскуры метыс стаяў над ёю і страшэнна лаяўся.
Гэты малюнак часта пасля ўспамінаўся Бэку і турбаваў яго нават у сне. Дык вось якое жыццё! У ім няма месца сумленнасці і справядлівасці. Хто зваліўся, таму канец. Значыць, трэба моцна трымацца! Шпіц ізноў высунуў язык і засмяяўся, і з гэтай хвіліны Бэк узненавідзеў яго лютай, смяротнай нянавісцю.
He паспеў Бэк апамятацца пасля трагічнай гібелі Кэрлі, як яго чакала новае ўзрушэнне: Франсуа надзеў на яго раменную вупраж, падобную на тую, якую ў яго родным памесці конюхі надзявалі на коней. I як там працавалі запрэжаныя коні, так яму давялося працаваць тут. Ён павёз Франсуа на
нартах1 у лес, што акружаў даліну, за дровамі. Тое, што прымушалі хадзіць у запрэжцы, балюча раніла яго самалюбства, аднак у яго хапіла розуму не бунтаваць. Ён пераламаў сябе і пастараўся працаваць добра, хаця ўсё гэта было для яго новым і дзіўным.
Франсуа быў строгім, патрабаваў, каб яго слухаліся неадкладна, і дамагаўся гэтага пры дапамозе свайго бізуна. Акрамя таго, пры кожным промаху Бэка Дэйв, вопытны караннік, хапаў яго зубамі за сцёгны. Важаком у іх запрэжцы быў Шпіц, такі ж вопытны ездавы сабака, як Дэйв, і калі яму не ўдавалася цапнуць Бэка, як толькі той збіваўся з нагі, ён злосна і дакорліва гыркаў на яго або спрытна накіроўваў яго куды трэба, налягаючы на пастронкі ўсім цяжарам свайго цела. Бэку вучоба давалася лёгка, і пад сумесным кіраўніцтвам сваіх двух таварышаў і Франсуа ён рабіў надзвычайныя поспехі. Раней чым яны вярнуліся ў лагер, ён ужо ведаў, што крык «хо!» азначае «спыніся», а па камандзе «марш» трэба бегчы ўперад; што на паваротах трэба стрымліваць бег, а калі нарты з грузам ляцяць уніз — трымацца далей ад каранніка.
— Усе тры сабакі надта добрыя,— сказаў, вярнуўшыся, Франсуа, убачыўшы Перо.— Гэты Бэк здорава працуе! Я яго вельмі хутка вымуштрую.
Днём Перо, якому трэба было спешна везці ўрадавую пошту, прывёў яшчэ двух сабак, Білі і Джо. Гэтыя чыстакроўныя лайкі былі ад адной маці, але адрозніваліся адна ад адной, як дзень ад ночы. Адзіным недахопам Білі была хіба што яго празмерная лагоднасць, а Джо, наадварот, быў панурым, замкнутым і зласлівым. Ён пастаянна гыркаў і злосна глядзеў на ўсіх.
Бэк сустрэў Білі і Джо па-таварыску. Дэйв не звярнуў на іх ніякай увагі, а Шпіц зараз жа атакаваў аднаго, пасля другога. Білі спачатку прымі-
Нарты — сані для запрагання сабак або аленяў у паўночных народаў.
рэнча завіляў хвастом. Убачыўшы, аднак, ігіто міралюбнасць тут не дапаможа, ён хацеў уцякаць, ды не паспеў. Вострыя зубы Шпіца ўпіліся яму ў бок,— і ён заскавытаў, але і тут не ваяўніча, a жаласна і ўмольна. Затое Джо, з якога б боку Шпіц ні спрабаваў на яго напасці, кожны раз паварочваўся да яго, увесь ашчацініўшыся і залажыўшы назад вушы. Ён пагрозліва гыркаў і з неймавернай хуткасцю ляскаў зубамі, а вочы яго зыркалі, як у д’ябла; гэта было ўвасабленнем ваяўнічасці і разам з тым жаху. Выгляд яго быў такі страшны, што Шпіцу прыйшлося адмовіцца ад намеру правучыць яго. Каб утаіць сваё паражэнне, ён зноў накінуўся на безадказнага Білі, які ўсё яшчэ жаласна скавытаў, і загнаў яго ў самы канец лагера.
Да вечара Перо здабыў сабе яшчэ аднаго ездавога сабаку, старога, хударлявага, з доўгім і гнуткім целам. Морда ў яго была ўся ў баявых шрамах і рубцах, і ацалела толькі адно вока. Але гэтае адзінае вока бліскала дзёрзкай, задзірлівай мужнасцю, якая выклікала ва ўсіх міжвольную павагу. Клічка сабакі была Солекс, гэта значыць Сярдзіты. Ён, як і Дэйв, нічога ад іншых не патрабаваў, нічога не чакаў і нікому спуску не даваў. I калі ён няспешна і важна падышоў да астатніх, нават Шпіц не асмеліўся яго задзіраць. У Солекса была адна слабасць, і Бэк, на сваю бяду, першым адкрыў яе: аднавокі сабака не любіў, каб да яго падыходзілі з боку сляпога вока. Менавіта такую непрыемнасць прычыніў яму Бэк, які нічога не падазраваў і здагадаўся пра сваю непачцівасць толькі тады, калі Солекс, рэзка павярнуўшыся, кінуўся на яго і прагрыз яму плячо на тры цалі, да самай косці. Пасля гэтага Бэк ніколі больш не падыходзіў да Солекса з забароненага боку, і Солекс ніколі больш яго не чапаў. Новы знаёмец, як і Дэйв, відаць, жадаў толькі аднаго — каб яго не турбавалі. Зрэшты, Бэк хутка пераканаўся, што і той і гэты апанаваны яшчэ іншым, больш высокім імкненнем.
У першую ж ноч перад Бэкам паўстала важнае
пытанне пра начлег. Палатка, у якой гарэла свечка, так заманліва свяцілася сярод снежнай раўніны. Здавалася зусім натуральным, што яго месца там. Але калі ён увайшоў, і Перо і Франсуа сустрэлі яго лаянкай і кідалі на яго ўсялякія рэчы да таго часу, пакуль ён не апамятаўся ад разгубленасці і ганебна пабег з палаткі на мароз. Дзьмуў рэзкі вецер і балюча сек цела, асабліва бязлітасна ўпіваючыся ў раненае плячо. Бэк лёг на снег і спрабаваў заснуць, аднак хутка мароз падняў яго на ногі. У няўцешным адчаі блукаў ён паміж палаткамі, шукаючы сабе цяплейшага месцейка і не знаходзячы яго. To тут, то там раз’юшаныя сабакі накідваліся на яго, але ён, ашчацініўшыся, грозна гыркаў на іх (гэтаму таксама ён хутка навучыўся), і яны пакідалі яго ў спакоі.
Нарэшце яго асяніла: трэба пайсці назад і паглядзець, дзе ўладкаваліся на начлег сабакі з яго запрэжкі. Але, на сваё здзіўленне, ён не знайшоў ніводнага! Яны некуды зніклі. Зноў Бэк пайшоў блукаць па вялізным лагеры, шукаючы іх усюды, але вярнуўся ні з чым. Ці не ў палатцы яны? He, гэтага не можа быць,— яго ж, Бэка, прагналі адтуль! Дык куды ж яны падзеліся? Дрыжучы, апусціўшы хвост, ён адзінока і без мэты кружыў каля палаткі. Раптам снег пад яго пярэднімі нагамі падаўся, і ён ледзь не праваліўся кудысьці. Пад нагамі ў яго нешта заварушылася. Са страхам перад невядомым і нябачным Бэк з бурчаннем адбег, поўсць у яго стала дыбам. Але ціхае дружалюбнае павіскванне хутка заспакоіла яго, і ён вярнуўся да таго ж месца на разведку. Ноздрамі ён адчуў струмень цёплага паветра: утульна скруціўшыся клубочкам, пад снегам у ямцы ляжаў Білі. Ён лісліва гаўкаў, ёрзаў, віляў хвастом, даказваючы гэтым свае добрыя намеры і прыхільнасць да Бэка, і, каб яго падкупіць, рызыкнуў нават лізнуць яго ў морду цёплым і вільготным языком.
Яшчэ адзін урок: значыць, вось як тут ратуюцца ад холаду! Бэк ужо ўпэўнена выбраў сабе месца і пасля доўгай валтузні і вялікіх намаганняў вырыў
нару ў снезе. Праз хвіліну ў яме стала цёпла ад яго цела, і ён заснуў. Пасля доўгага цяжкага дня ён спаў моцна і соладка, хоць часам і гыркаў і брахаў у сне, пакутуючы ад дрэнных сноў.
Разбудзіў яго толькі раніцай шум лагера, які прачынаўся. У першы момант ён не мог зразумець, дзе знаходзіцца. Ноччу ішоў снег і зусім засыпаў яго ў яме. Суцэльная маса снегу ціснула, напірала з усіх бакоў. I на Бэка раптам напаў страх, страх дзікага звера перад пасткай. Гэта было прыкметай, што ў ім загаварылі інстынкты далёкіх продкаў, таму што гэты цывілізаваны, нават не ў меру цывілізаваны сабака ў жыцці сваім не ведаў, што такое пастка, і не павінен быў бы яе баяцца. А між тым цела яго сутаргава сціскалася, поўсць на шыі і плячах стала дыбам і ён з дзікім бурчаннем выскачыў з ямы, проста на свет асляпляльнай раніцы, узняўшы вакол цэлае воблака іскрыстага снегу. Але тут ён убачыў перад сабой лагер на белай раўніне і зразумеў, дзе ён, адразу ўспомніў усё, што з ім адбылося з таго дня, як ён выправіўся на прагулку з Мануэлем, і да ўчарашняй ночы, калі ён вырыў сабе ў снезе нару для начлегу.