• Часопісы
  • Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця  Джэк Лондан

    Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця

    Джэк Лондан
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Полымя
    Памер: 334с.
    Мінск 1997
    98.61 МБ
    яе прыгожым твары была напісана агіда,— яна не магла глядзець, як мучаюць жывёлін.
    — У гэтых сабаках, калі ўжо хочаце ведаць, ледзь душа трымаецца,— сказаў адзін з мужчын, адказваючы на яе погляд.— Яны зусім змучаныя, вось у чым справа. Ім адпачынак патрэбен.
    — Які там адпачынак да чортавай мацеры! — прабурчаў бязвусы Хэл.
    А Мерседэс, пачуўшы, як ён чартыхаецца, тужліва ўздыхнула. Аднак у яе былі моцныя сваяцкія пачуцці, і яна спешна выступіла ў абарону брата.
    — He звяртай увагі,— сказала яна яму рашуча.— Гэта нашы сабакі, і рабі з імі, што лічыш патрэбным.
    Зноў бізун Хэла абрынуўся на сабак. Яны наляглі на рамяні, уперліся лапамі ва ўтрамбаваны снег і, амаль распластаўшыся, напружылі ўсе сілы. Але нарты ўтрымлівалі іх, быццам якар. Пасля дзвюх спробаў сабакі спыніліся, цяжка дыхаючы. Бізун шалёна свістаў у паветры, і за сабак зноў заступілася Мерседэс. Яна стала на калені каля Бэка і са слязамі на вачах абняла яго за шыю.
    — Бедныя вы, бедныя сабачкі! — усклікнула яна жаласліва.— Ну чаму вы не хочаце пастарацца? Тады ж вас не будуць біць!
    Бэку Мерседэс не спадабалася, але ён быў надта змучаны, каб даваць адпор. Яе ласкі ён прыняў, як прымаў усе непазбежныя непрыемнасці гэтага дня.
    Адзін з гледачоў, які назіраў за ўсім гэтым, сціснуўшы зубы і з цяжкасцю ўтрымліваючы гнеўныя словы, не вытрымаў нарэшце і загаварыў:
    — На вас мне, шчыра кажучы, напляваць, але сабак шкада. I таму я вам скажу, што трэба рабіць, каб памагчы ім. У вас палазы моцна прымерзлі. Адбіце лёд. Наваліцеся ўсім целам і раскалыхвайце нарты ўправа і ўлева, пакуль не зрушыце іх з месца.
    Зрабілі трэцюю спробу. На гэты раз Хэл, паслухаўшы разумнай парады, збіў лёд і адарваў ад зямлі прымерзлыя палазы. Перагружаныя і гру-
    васткія нарты павольна папаўзлі ўперад, а Бэк і яго таварышы пад градам удараў з адчайнымі намаганнямі цягнулі іх. За сто ярдаў ад стаянкі дарога рабіла паварот і крута спускалася да галоўнай вуліцы. Утрымаць цяжка нагружаныя нарты на такім спуску мог бы вопытны паганяты, але толькі не Хэл. На павароце нарты нахіліліся, і палова паклажы вывалілася на дарогу, таму што рамяні былі слаба зацягнуты. Сабакі і не падумалі спыніцца. Лёгкія цяпер нарты, паваліўшыся набок, скакалі за імі. А яны беглі, раззлаваныя жорсткім абыходжаннем і тым, што іх прымусілі везці такі цяжкі груз. Бэк быццам ашалеў. Ён імчаўся з усіх ног, і ўся запрэжка мчалася за ім. Дарэмна Хэл крычаў: «Стоп! Стоп!» — яны яго не слухалі. Ён паслізнуўся і ўпаў. Перакуленыя нарты пераляцелі цераз яго, і сабакі панесліся па галоўнай вуліцы Скагуэя, рассыпаючы, на забаву гледачам, рэшткі паклажы.
    Нейкія спагадлівыя гараджане спынілі сабак і сталі збіраць манаткі, якія ўпалі з нартаў. Пры гэтым яны не скупіліся на парады. Хэлу і Чарльзу было сказана, што, калі яны хочуць як-небудзь даехаць да Даўсана, трэба кінуць палову паклажы і падвоіць колькасць сабак. Хэл, яго сястра і швагер слухалі парады неахвотна. Яны паставілі палатку і ўзяліся сартаваць сваю маёмасць. Выкінулі бляшанкі з кансервамі, насмяшыўшы гэтым людзей, таму што на Вялікай Паўночнай Сцежцы кансервы — самае жаданае, пра што толькі можа марыць падарожнік.
    — А коўдраў тут у вас — на цэлую гасцініцу! — заўважыў адзін з тых, хто дапамагаў Хэлу і Чарльзу, у душы здзекуючыся з іх.— Паловы і то надта многа. Вам трэба іх збыць з рук. Палатку кіньце, ды і ўвесь посуд таксама — хто гэта будзе яго мыць у дарозе? Госпадзі памілуй, вы што думалі? Што будзеце раз’язджаць тут у пульманаўскіх вагонах?
    Так па падказцы вопытных людзей паступова выкідвалася ўсё лішняе. Мерседэс нават заплака-
    ла, калі змесціва яе рэчавага мяшка вытраслі на зямлю і сталі адкідваць убок адну частку туалету за другой. Плакала наогул — і плакала над кожнай выкінутай рэччу асобна. Абхапіўшы рукамі калені, яна ў няўцешным горы ківалася ўзад і ўперад. Яна сцвярджала, што і кроку не зробіць далей не толькі з-за аднаго, а хоць бы з-за тузіна Чарльзаў. Яна звярталася да ўсіх і кожнага, але ў рэшце рэшт выцерла слёзы і ўзялася выкідваць нават TaKia прадметы, якія былі зусім неабходныя ў дарозе. Скончыўшы са сваім мяшком, яна стала разбіраць рэчы спадарожнікаў і ў сваім азарце прайшлася па іх як смерч.
    Пасля ўсіх намаганняў на нартах засталася толькі палова паклажы, але і тая была з гару. Вечарам Чарльз і Хэл пайшлі купляць сабак і прывялі іх шэсць, не мясцовых, а прывазных. Цяпер у запрэжцы было ўжо чатырнаццаць сабак — шэсць з першай запрэжкі Перо, Цік і Куна, купленыя ім перад рэкордным прабегам, ды шэсць новых. Зрэшты, гэтыя новыя, прывазныя сабакі, хоць іх ужо дрэсіравалі раней, нямногага каштавалі. Сярод іх былі тры гладкашэрсныя пойнтэры і адзін ньюфаўндленд, а два сабакі ўяўлялі нейкую няпэўную помесь. Навічкі, відаць, былі зусім нявопытныя. Бэк і іншыя старыя сабакі глядзелі на іх пагардліва. Бэк адразу паказаў ім, чаго нельга рабіць, але ніяк яму не ўдавалася навучыць іх таму, што трэба было рабіць. Ім не падабалася работа ездавога сабакі. Пойнтэры і ньюфаўндленд былі зусім зламаныя духам, запалоханыя непрыхільнымі да іх абставінамі дзікай Поўначы і жорсткім абыходжаннем. А ў двух дварнякоў наогул душы не было, ім можна было зламаць толькі косці.
    Паколькі бездапаможныя навічкі былі нікуды не вартыя, а старая запрэжка выбілася з сіл, прайшоўшы без перадышкі дзве з паловай тысячы міляў, то нічога добрага нельга было чакаць. Але Хэл і Чарльз былі настроены весела і поўныя гордасці. Як жа, цяпер у іх усё на славу — гэта не жарты, у запрэжцы чатырнаццаць сабак! Яны ба-
    чылі, як людзі адпраўляюцца цераз перавал да Даўсана, як вяртаюцца адтуль,— і ні ў аднаго з гэтых падарожнікаў не было столькі сабак!
    А між тым падарожнікі па Арктыцы мелі сур’ёзныя падставы не запрагаць у адны нарты чатырнаццаць сабак: на адных нартах немагчыма змясціць правізію для такой колькасці сабак. Але Хэл і Чарльз гэтага не ведалі. Яны ўсё разлічылі алоўкам на паперы: столькі вось сабак, столькі вось корму на сабаку, столькі вось дзён у дарозе,— усяго... Аловак гуляў па паперы, а Мерседэс глядзела цераз плячо мужа і з аўтарытэтным выглядам ківала галавой — усё было так проста і ясна.
    Назаўтра, познім ранкам, Бэк павёў доўгую сабачую запрэжку па вуліцы Скагуэя. Hi ён, ні іншыя сабакі не праяўлялі ніякай жвавасці і энергіі. Яны выйшлі ў дарогу смяртэльна стомленыя. Бэк ужо чатыры разы прарабіў шлях паміж Салёнай Вадой і Даўсанам, і яго злавала, што яму, стомленаму, заезджанаму, зноў трэба пускацца ў такую цяжкую дарогу. He даспадобы гэта было яму, не даспадобы і іншым сабакам. Новыя сабакі ўсяго баяліся, а старыя і вопытныя не мелі ніякага даверу да сваіх цяперашніх гаспадароў.
    Бэк цьмяна разумеў, што гэтым двум мужчынам і жанчыне нельга даверыцца. Яны нічога не ўмелі, і з кожным днём станавілася відавочней, што яны нічому не навучацца. Усё яны рабілі спусціўшы рукавы, не захоўвалі парадку і дысцыпліны. Паўвечара ў іх ішло на тое, каб сяк-так разбіць лагер, і паўраніцы — на зборы ў дарогу, а нарты яны нагружалі так бязладна і неахайна, што пасля ўвесь дзень раз-пораз даводзілася спыняцца і перакладваць багаж. У некаторыя дні яны не праходзілі і дзесяці міляў, а бывала і так, што зусім не маглі крануцца з месца. Ніколі яны не праходзілі за дзень і паловы той адлегласці, якую падарожнікі на Поўначы бяруць за сярэднюю норму, калі разлічваюць, які запас ежы трэба браць для сабак.
    3 самага пачатку было ясна, што Хэлу і Чарльзу не хопіць у дарозе корму для сабак. А яны яшчэ
    да таго ж перакормлівалі іх і тым самым набліжалі катастрофу. Прывазныя сабакі, не прывучаныя хранічнай галадоўкай задавальняцца малым, былі страшэнна пражэрлівыя. А паколькі мясцовыя былі дашчэнту змучаныя і ішлі павольна, то Хэл вырашыў, што звычайная норма харчавання недастатковая, і падвоіў яе. Да таго ж Мерседэс, са слязьмі ў прыгожых вачах, дрыготкім голасам упрошвала яго даць сабакам пабольш, а калі Хэл не слухаўся, яна крала з мяшкоў рыбу і ўпотай падкормлівала іх. Але Бэк і яго таварышы мелі патрэбу не столькі ў ежы, колькі ў адпачынку. I хоць беглі яны не хутка, цяжар грузу, які яны цягнулі, моцна падточваў іх сілы.
    А пасля да гэтага дабавіўся і голад. Аднойчы Хэл зрабіў адкрыццё, што палова корму для сабак ужо з’едзена, а пройдзена ўсяго толькі чвэрць шляху, і што дастаць у гэтых мясцінах корм ні за якія грошы немагчыма. Тады ён зменшыў дзённыя порцыі ніжэй нормы і рашыў, што трэба ехаць хутчэй. Сястра і швагер з ім пагадзіліся. Але нічога з гэтага не выйшла: надта перагружаны былі нарты і надта нявопытныя людзі. Даваць сабакам менш ежы было прасцей за ўсё, але прымусіць іх бегчы хутчэй яны не маглі, а паколькі раніцай, з-за нядбайства гаспадароў, у дарогу выпраўляліся позна, то многа часу прападала дарэмна. Гэтыя людзі не ўмелі падцягнуць сабак, не ўмелі падцягнуцца і самі.
    Першым зваліўся Даб. Няўдачлівы зладзюжка, які заўсёды пападаўся і атрымліваў наганяй, быў тым не менш добрасумленным работнікам. Паколькі яго вывіхнутую лапатку не ўправілі і не давалі яму перадышкі, яму рабілася ўсё горш, і ў рэшце рэшт Хэл застрэліў яго са свайго вялікага кольта. На Поўначы ўсе ведаюць, што сабакі, прывезеныя з іншых месцаў, гінуць ад голаду, калі іх пасадзіць на мізэрны паёк мясцовых лаек. А паколькі Хэл і гэты паёк урэзаў напалову, то ўсе шасцёра прывазных сабак у запрэжцы Бэка немінуча павінны былі загінуць. Першым здох ньюфаўндленд, за ім — усе тры пойнтэры. Настойлі-
    вей за іх чапляліся за жыццё два дварнякі, але і яны ў рэшце рэшт загінулі.
    Да гэтага часу ўсе тры падарожнікі страцілі ўсю мяккасць і ветлівасць жыхароў Поўдня. Развеялася рамантычная чароўнасць падарожжа па Арктыцы, сапраўднасць аказалася празмерна суровай. Мерседэс перастала плакаць ад жалю да сабак,— цяпер яна плакала толькі ад жалю да сябе і была паглынута сваркамі з мужам і братам. Сварыцца яны ніколі не стамляліся. Раздражняльнасць, народжаная нягодамі, расла разам з гэтымі нягодамі, перарасла і далёка апярэдзіла іх. Гэтыя двое мужчын і жанчына не набылі той здзіўляючай цярплівасці, якой Вялікая Паўночная Сцежка вучыць людзей і якая дапамагае ім у працы і жорсткіх пакутах заставацца добрымі і ветлівымі. У новых гаспадароў Бэка не было і кроплі такой цярплівасці. Яны калелі ад холаду, у іх усё балела: балелі мускулы, косці, нават сэрца. I таму яны сталі сварлівымі, і з раніцы да ночы грубасць і з’едлівасць не сыходзілі ў іх з языка.