• Часопісы
  • Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця  Джэк Лондан

    Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця

    Джэк Лондан
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Полымя
    Памер: 334с.
    Мінск 1997
    98.61 МБ
    што вось-вось пачуе хрыплае дыханне і яго лізне шурпаты язык.
    Дыхання ён не пачуў, але прачнуўся ад таго, што шурпаты язык дакрануўся да ягонай рукі. Чалавек чакаў. Іклы злёгку сціснулі яго руку, пасля ціск стаў мацнейшым — воўк з апошніх сіл стараўся ўсадзіць зубы ў здабычу, якую так доўга каравуліў. Але і чалавек чакаў доўга, і яго пакусаная рука сціснула воўчую сківіцу. I ў той час як воўк слаба адбіваўся, а рука гэтак жа слаба сціскала ягоную сківіцу, другая рука працягнулася і схапіла ваўка. Яшчэ пяць хвілін, і чалавек прыціснуў ваўка сваім цяжарам. Ягоным рукам не хапала сілы, каб задушыць ваўка, але чалавек прыціснуўся тварам да воўчай шыі, і яго рот быў поўны поўсці. Прайшло паўгадзіны, і чалавек адчуў, што ў горла яму сочыцца цёплы струменьчык. Гэта было пакутліва, быццам яму ў страўнік улівалі расплаўлены свінец, і толькі намаганнем волі ён прымушаў сябе цярпець. Пасля чалавек пераваліўся на спіну і заснуў.
    На кітабойным судне «Бэдфард» ехала некалькі чалавек з навуковай экспедыцыі. 3 палубы яны заўважылі нейкую дзіўную істоту на беразе. Яна паўзла да мора, ледзь перасоўваючыся па пяску. Вучоныя не маглі зразумець, што гэта такое, і, як належыць прыродазнаўцам, селі ў шлюпку і паплылі да берага. Яны ўбачылі жывую істоту, але наўрад ці можна было назваць яе чалавекам. Яна нічога не чула, нічога не разумела і курчылася на пяску, быццам гіганцкі чарвяк. Ёй амаль не ўдавалася прасунуцца ўперад, але яна не адступала і, курчачыся і выгінаючыся, прасоўвалася ўперад крокаў на дваццаць у гадзіну.
    Праз тры дні, лежачы на ложку кітабойнага судна «Бэдфард», чалавек са слязьмі расказваў, хто ён такі і што яму давялося выцерпець. Ён мармытаў нешта бязладнае пра сваю маці, пра Паўднёвую Каліфорнію, пра дамок сярод кветак і апельсінавых дрэў.
    Прайшло некалькі дзён, і ён ужо сядзеў за сталом разам з вучонымі і капітанам у кают-кампаніі карабля. Ён радаваўся багаццю прадукта$, трывожна праводзіў позіркам кожны кавалак, што знікаў у чужым роце, і ягоны твар выражг ў глыбокае шкадаванне. Ён быў у сваім розуме, але адчуваў нянавісць да ўсіх, хто сядзеў за сталом. Яго мучыў страх, што ежы не хопіць. Ён расчытваў пра запасы правізіі повара, юнгу, самога капітана. Яны без канца заспакойвалі яго, але ён нікому не верыў і ўпотай заглядваў у кладоўку, каб упэўніцца на ўласныя вочы.
    Сталі заўважаць, што ён папраўляецца. Ён таўсцеў з кожным днём. Вучоныя круцілі галавой і выказвалі розныя тэорыі. Сталі абмяжоўваць яго ў ежы, але ён усё раздаваўся ў шырыню, асабліва ў паясніцы.
    Матросы пасміхаліся. Яны ведалі, у чым справа. А калі вучоныя сталі сачыць за ім, ім таксама стала ўсё зразумела. Пасля снедання ён пракрадваўся на бак і, нібы жабрак, працягваў руку да каго-небудзь з матросаў. Той ухмыляўся і даваў яму кавалак марскога сухара. Чалавек прагна хапаў кавалак, глядзеў на яго, як скнара на золата, і хаваў за пазуху. Такія ж падачкі, ухмыляючыся, давалі яму і іншыя матросы.
    Вучоныя прамаўчалі і пакінулі яго ў спакоі. Але яны агледзелі паціху яго ложак. Ён быў набіты сухарамі. Матрац быў поўны сухароў. Ва ўсіх кутках былі сухары. Аднак чалавек быў у сваім розуме. Ён толькі прымаў меры на выпадак галадоўкі — вось і ўсё. Вучоныя сказалі, што гэта павінна прайсці. I гэта сапраўды прайшло, раней чым «Бэдфард» стаў на якар у гавані Сан-Францыска.
    ЗМЕСТ
    КЛІЧ ПРОДКАЎ. Аповесць 5
    БЕЛЫ ІКОЛ. Аповесць
    103
    ЛЮБОЎ ДА ЖЫЦЦЯ. Апавяданне
    311
    Літаратурна-мастацкае выданне
    Школьная бібліятэка
    ДЖЭК ЛОНДАН Аповесці, апавяданне
    Рэдактар В. В. Лапцік
    Мастацкі рэдактар Ул. К. Фокін Тэхнічны рэдактар Т. А. Тарасенка Карэктары Г. В. Алешка. Л. К. Сямёнава
    Набор і вёрстка выкананы на камп’ютэрнай тэхніцы выдавецтва «Полымя». Падпісаны ў друк з арыгінал-макета 15.05.97. Фармат 84 х 108 1/32. Папера газетная. Гарнітура школьная. Афсетны друк. Ум.друк.арк. 17,64. Ум.фарб.-адб. 17,96. Ул.-выд. арк. 15,78. Тыраж 11000 экз. Выд. № 54. Зак. 1130.
    Дзяржаўнае прадпрыемства «Выдавецтва “Полымя”» Дзяржаўнага камітэта Рэспублікі Беларусь па друку. 220600, Мінск, пр. Машэрава, 11
    Аддрукавана з арыгінал-макета ў друкарні выдавецтва «Беларускі Дом друку». 220013, Мінск, пр. Ф. Скарыны, 79
    Лондан Дж.
    Л 76 Кліч продкаў: Белы Ікол: Любоў да жыцця: Для ст. шк. узросту / Маст. A. К. Шэвераў.— Мн., «Полымя», 1997.— 334 с., /1/ л. парт., (Школьная бібліятэка)
    ISBN 985-07-0171-4
    У кнігу ўвайшлі вядомыя творы Джэка Лондана «Кліч продкаў», «Белы Ікол», «Любоў да жыцця».
    ББК 84 (7США)
    ШКОЛЬНАЯ rV? БІБЛІЯТЭКА
    Калі ты ўтаіў праўду, схаваў яе, калі ты не падняўся з месца і не вьіступіў на сходзе, калі не выступіў, не сказаўшы ўсёй праўды,— ты здрадзіў праўдзе.
    Джэк Лондан
    МІНСК «ПОЛЫМЯ» 1997