• Часопісы
  • Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця  Джэк Лондан

    Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця

    Джэк Лондан
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Полымя
    Памер: 334с.
    Мінск 1997
    98.61 МБ
    Прыкаваны да месца, пазбаўлены магчымасці нават варухнуцца з-за тугіх павязак і гіпсу, Белы Ікол доўгія тыдні змагаўся са смерцю. Ён падоўгу спаў, бачыў мноства сноў, і ў мозгу яго бясконцай чарадой праносіліся ўяўленні Поўначы. Мінулае
    ажыло і абступіла Белага Ікла з усіх бакоў. Ён зноў жыў у логаве з Кічы; дрыжучы ўсім целам падпаўзаў да ног Шэрага Бабра, выказваючы яму сваю пакорнасць; ратаваўся ўцёкамі ад Ліп-Ліпа і выючай зграі шчанятаў.
    Белы Ікол ізноў бегаў па маўклівым лесе, палюючы на дзічыну ў дні голаду; ізноў бачыў сябе на чале запрэжкі; чуў, як Міт-Са і Шэры Бабёр шчоўкаюць бізунамі і крычаць: «Раа! Раа!», калі сані ўязджаюць у цясніну і запрэжка сціскаецца, як веер, на вузкай дарозе. Дзень за днём прайшло перад ім жыццё ў Прыгажунчыка Сміта і баі, у якіх ён удзельнічаў. У гэтыя хвіліны-ён скавытаў і гыркаў, і людзі, якія сядзелі каля яго, казалі, што Беламу Іклу сніцца страшны сон.
    Але самым пакутлівым быў адзін кашмар, які паўтараўся некалькі разоў: Беламу Іклу сніліся трамваі, якія з грукатам і бразгатам імчаліся на яго, нібы вялізныя, прарэзліва выючыя рысі. Вось Белы Ікол, прытаіўшыся, ляжыць у кустах, чакаючы той хвіліны, калі вавёрка адважыцца нарэшце спусціцца з дрэва на зямлю. Вось ён скача на сваю здабычу... Але вавёрка імгненна ператвараецца ў страшны трамвай, які навальваецца на яго, як гара, пагражальна вішчыць, грукоча і плюе на яго агнём. Гэтак жа было і з ястрабам. Ястраб каменем падаў на яго з неба і ператвараўся на ляту ўсё ў той жа трамвай. Белы Ікол бачыў сябе ў загародцы ў Прыгажунчыка Сміта. Вакол збіраўся натоўп, і ён ведае, што хутка пачнецца бой. Ён глядзіць на дзверы, чакаючы свайго праціўніка. Дзверы расчыняюцца — і страшны трамвай ляціць на яго. Такі кашмар паўтараўся дзень за днём, ноч за ноччу, і кожны раз Белы Ікол перажываў жах у сне.
    Нарэшце адным цудоўным ранкам з яго знялі апошнюю гіпсавую павязку, апошні бінт. Якое гэта было свята! Уся Сіера-Віста сабралася каля Белага Ікла. Гаспадар пачухваў яму за вухам, а ён спяваў сваю бурчліва-ласкавую песеньку. «Бяс-
    цэнны Воўк» — назвала яго жонка гаспадара. TaTae новае імя было сустрэта захапляльнымі крыкамі, і ўсе жанчыны сталі паўтараць: «Бясцэнны Воўк! Бясцэнны Воўк!»
    Ён паспрабаваў быў падняцца на ногі, зрабіў некалькі беспаспяховых спробаў і ўпаў. Папраўка так зацягнулася, што ягоныя мускулы страцілі пругкасць і сілу. Ён саромеўся сваёй слабасці, нібы ён правініўся ў чымсьці перад багамі. I, зрабіўшы гераічнае намаганне, ён устаў на ўсе чатыры лапы, вагаючыся з боку ў бок.
    — Бясцэнны Воўк! — хорам усклікнулі жанчыны.
    Суддзя Скот кінуў на іх пераможны позірк.
    — Вашапраўда! — сказаўён.— Япаўтараўвам пра гэта ўвесь час. Ніводны сабака не мог бы зрабіць таго, што зрабіў Белы Ікол. Ён — воўк.
    — Бясцэнны Воўк,— паправіла яго місіс Скот.
    — Так, Бясцэнны Воўк,— пагадзіўся суддзя.— I з гэтага часу я толькі так і буду называць яго.
    — Яму давядзецца нанава вучыцца хадзіць,— сказаў доктар.— Няхай цяпер і пачынае. Цяпер ужо можна. Выведзіце яго ў двор.
    I Белы Ікол выйшаў у двор, а за ім, нібы за найяснейшай асобай, пачціва ішлі ўсе жыхары Сіера-Вісты. Ён быў вельмі слабы і, дайшоўшы да лужка, лёг на траву і некалькі хвілін адпачываў.
    Затым працэсія рушыла далей, і патроху, з кожным крокам мускулы Белага Ікла наліваліся сілай, кроў хутчэй і хутчэй бегла па жылах. Дайшлі да канюшні, і там каля брамы ляжала Колі, а вакол яе гарэзнічалі на сонцы шасцёра ўкормленых шчанятаў.
    Белы Ікол паглядзеў на іх са здзіўленнем. Колі пагражальна забурчала, і ён палічыў за лепшае трымацца ад яе далей. Гаспадар падпіхнуў да яго нагой шчаня, якое поўзала па траве. Белы Ікол ашчацініўся, але гаспадар супакоіў яго. Колі, якую стрымлівала Бэт, не спускала з Белага Ікла
    насцярожаных вачэй і гырканнем папярэджвала, што супакойвацца яшчэ рана.
    Шчаня падпаўзло да Белага Ікла. Той навастрыў вушы і з цікаўнасцю агледзеў яго. Потым яны даткнуліся адзін да аднаго насамі, і Белы Ікол адчуў, як цёплы язычок шчаняці лізнуў яго ў шчаку. Сам не ведаючы, чаму так атрымалася, ён таксама высунуў язык і аблізаў шчаняці мордачку.
    Багі сустрэлі гэта апладысментамі і крыкамі захаплення. Белы Ікол здзівіўся і разгублена паглядаў на іх. Потым яго зноў ахапіла слабасць; ён апусціўся на зямлю і, паглядваючы на шчаня, нахіліў галаву набок. Астатнія шчаняты таксама падпаўзлі да яго, на вялікае незадавальненне Колі, і Белы Ікол з важным выглядам дазваляў ім караскацца сабе на спіну і скочвацца на траву.
    Апладысменты збянтэжылі яго і прымусілі адчуць ранейшую няёмкасць. Аднак неўзабаве гэта прайшло. Шчаняты працягвалі сваю валтузню, a Белы Ікол ляжаў на сонейку і, прыплюшчыўшы вочы, паволі пачынаў драмаць.
    ЛЮБОЎ
    ДА ЖЫЦЦЯ
    ЛЮБОЎ ДА ЖЫЦЦЯ
    Накульгваючы, яны спускаліся да рэчкі, і адзін раз той, што ішоў наперадзе, захістаўся, спатыкнуўшыся пасярод каменнага россыпу. Абодва стаміліся і выбіліся з сіл, і твары іх выражалі цярплівую пакорнасць — след доўгіх нягод. Плечы ім адцягвалі цяжкія цюкі, сцягнутыя рамянямі. Кожны нёс ружжо. Абодва ішлі згорбіўшыся, нізка нагнуўшы галаву і не падымаючы вачэй.
    — Добра было б мець хоць два патроны з тых, што ляжаць у нас у тайніку,— сказаў адзін.
    Голас яго гучаў вяла, нічога не выражаючы. Ён гаварыў раўнадушна, і яго спадарожнік, які толькі што ступіў у малочна-белую ваду, што пенілася на камянях, нічога яму не адказаў.
    Другі таксама ўвайшоў у рэчку ўслед за першым. Яны не разуліся, хоць вада была халодная, як лёд,— такая халодная, што ногі ў іх і нават пальцы на нагах здранцвелі ад холаду. Месцамі вада захліствала камяні, і абодва яны хісталіся, губляючы апору.
    Другі падарожнік паслізнуўся на гладкім валуне і ледзь не ўпаў, але ўтрымаўся на нагах, моцна ўскрыкнуўшы ад болю. Мусіць, у яго закружылася галава,— ён пахіснуўся і замахаў свабоднай рукой, быццам хапаючыся за паветра. Справіўшыся з сабою, ён зрабіў крок уперад, але зноў пахіснуўся і ледзь не ўпаў. Тады ён спыніўся і паглядзеў на
    свайго спадарожніка: той усё гэтак жа ішоў наперад, нават не азіраючыся.
    Цэлую хвіліну ён стаяў нерухома, быццам раздумваючы, пасля крыкнуў:
    — Слухай, Біл, я вывіхнуў нагу!
    Біл чыкільгаў далей па малочна-белай вадзе. Ён ні разу не азірнуўся. Другі глядзеў яму ўслед, і хоць ягоны твар заставаўся па-ранейшаму тупым, у вачах з’явіўся смутак, быццам у раненага аленя.
    Біл ужо выбраўся на другі бераг і плёўся далей. Той, што стаяў пасярод рэчкі, не зводзіў з яго вачэй. Губы ў яго так моцна дрыжалі, што варушыліся жорсткія рыжыя вусы над імі. Ён аблізаў сухія губы кончыкам языка.
    — Біл! — крыкнуў ён.
    Гэта была роспачная мальба чалавека, які трапіў у бяду, але Біл не павярнуў галавы. Ягоны таварыш доўга сачыў, як ён нязграбнай паходкай, накульгваючы і спатыкаючыся, узбіраецца па пакатым схіле да хвалістай лініі гарызонту, утворанай грэбенем невысокага пагорка. Сачыў да таго часу, пакуль Біл не схаваўся з вачэй, пераваліўшы за грэбень. Тады ён адвярнуўся і павольна абвёў позіркам той круг сусвету, у якім ён застаўся адзін пасля адыходу Біла.
    Над самым гарызонтам цьмяна свяціла сонца, ледзь бачнае скрозь імглу і густы туман, што ляжаў шчыльнай заслонай, без бачных межаў і абрысаў. Апіраючыся на адну нагу ўсім сваім цяжарам, падарожнік дастаў гадзіннік. Было ўжо чатыры. Апошнія тыдні два ён збіўся з ліку: паколькі быў канец ліпеня ці пачатак жніўня, то ён ведаў, што сонца павінна знаходзіцца на паўночным захадзе. Ён глянуў на поўдзень, мяркуючы, што недзе там, за гэтымі панурымі пагоркамі, ляжыць Вялікае Мядзведжае возера і што ў тым жа напрамку пралягае па канадскай раўніне страшны шлях Палярнага круга. Рэчка, пасярод якой ён стаяў, была прытокам ракі Капермайн, а Капермайн цячэ таксама на поўнач і ўпадае ў заліў Каранацыі, у Паўночны Ледавіты акіян. Сам ён Hi-
    колі не быў там, але бачыў аднойчы гэтыя мясціны на карце Кампаніі Гудзонава заліва.
    Ён зноў акінуў позіркам той круг сусвету, у якім застаўся цяпер адзін. Карціна была невясёлая. Нізкія пагоркі замыкалі гарызонт аднастайнай хвалістай лініяй. Hi дрэў, ні кустоў, ні травы — нічога, акрамя бязмежнай і страшэннай пустыні,— і ў яго вачах адбіўся страх.
    — Біл! — прашаптаў ён і паўтарыў зноў:— Біл!
    Ён прысеў на кукішкі пасярод мутнага ручая, быццам бязмежная пустыня падаўляла яго сваёй несакрушальнай сілай, прыгнятала сваім страшным спакоем. Ён задрыжаў, нібы ў ліхаманцы, і яго ружжо з плёскатам упала ў ваду. Гэта прымусіла яго апамятацца. Ён пераадолеў свой страх, сабраўся з духам і, апусціўшы руку ў ваду, намацаў ружжо, пасля перасунуў цюк бліжэй да левага пляча, каб цяжар менш ціснуў на хворую нагу, і павольна і асцярожна пайшоў да берага, моршчачыся ад болю.
    Ён ішоў не спыняючыся. He звяртаючы ўвагі на боль, з адчайнай рашучасцю ён таропка ўзбіраўся на вяршыню пагорка, за грэбенем якога схаваўся Біл,— і сам ён здаваўся яшчэ болып смешным і няўклюдным, чым кульгавы Біл, які ледзь чыкільгаў. Але з грэбеня ён убачыў, што ў неглыбокай даліне нікога няма! На яго зноў напаў страх, і, зноў перамогшы яго, ён перасунуў цюк яшчэ далей ад левага пляча і, кульгаючы, стаў спускацца ўніз.
    Дно даліны было балоцістае, вада прамочвала густы мох, быццам губку. На кожным кроку яна пырскала з-пад ног, і падэшва з хлюпаннем адрывалася ад вільготнага моху. Стараючыся ісці па слядах Біла, падарожнік перабіраўся ад азярца да азярца, па камянях, што тырчалі з моху, як астраўкі.
    Застаўшыся адзін, ён не збіўся з дарогі. Ён ведаў, што яшчэ крыху — і ён падыдзе да таго месца, дзе сухія піхты і елкі, нізенькія і чахлыя, акружаюць маленькае возера Цітчынічылі, што на мяс-
    цовай мове абазначае: «Краіна Маленькіх Палак». А ў возера ўпадае ручай, і вада ў ім не каламутная. Па берагах ручая расце чарот — гэта ён добра помніў,— але дрэў там няма, і ён пойдзе ўверх па ручаі да самага водападзела. Ад водападзела пачынаецца другі ручай, які цячэ на захад; ён спусціцца па ім да ракі Дзіз і там знойдзе свой тайнік пад перакуленым чоўнам, заваленым камянямі. У тайніку схаваны патроны, кручкі і лёскі для вудачак і маленькая сетка — усё патрэбнае для таго, каб здабываць сабе пражытак. А яшчэ там ёсць мука — праўда, нямнога, і кавалак грудзінкі, і боб.