Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця
Джэк Лондан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Полымя
Памер: 334с.
Мінск 1997
Раніцай, калі гаспадар выйшаў на веранду, перад яго вачыма паўстала цікавае відовішча: конюх вылажыў на траве ў адзін рад пяцьдзесят зарэзаных белых легорнаў. Скот ціха засвістаў, спачатку ад здзіўлення, потым ад захаплення. Перад яго вачыма паўстаў і Белы Ікол, які не выказваў ніякіх прыкмет сораму ці ўсведамлення ўласнай віны. Ён трымаўся вельмі ганарліва, нібы на самай справе здзейсніў учынак, варты вялікай пахвалы. Пры думцы аб маючай адбыцца непрыемнай задачы гаспадар сціснуў губы; затым ён рэзка загаварыў з ціхамірна настроеным злачынцам, і ў голасе яго — голасе бога — чуўся гнеў. Больш таго, гаспадар тыцнуў Белага Ікла носам у зарэзаных курэй і ўдарыў яго кулаком.
3 таго часу Белы Ікол ужо не рабіў налётаў на куратнік. Куры ахоўваліся законам, і Белы Ікол зразумеў гэта. У хуткім часе гаспадар узяў яго з сабой на птушыны двор. Як толькі жывая птушка заснавала ледзь не пад самым носам Белага Ікла, ён тут жа падрыхтаваўся да скачка. Гэта быў зусім натуральны рух, але голас гаспадара прымусіў яго спыніцца. Яны прабылі на птушыным двары з паўгадзіны. I штораз, калі Белы Ікол, паддаючыся інстынкту, кідаўся за птушкай, гаспадар спыняў яго. Такім чынам ён засвоіў яшчэ адзін закон і тут жа, не выходзячы з гэтага птушынага царства, навучыўся не заўважаць яго насельнікаў.
— Такія паляўнічыя на курэй непапраўныя,— сумна круцячы галавой, прамовіў за снеданнем суддзя Скот, калі сын расказаў яму пра ўрок, выкладзены Беламу Іклу.— Варта ім толькі панадзіцца на птушыны двор і паспытаць смак крыві...— I ён ізноў з сумам пакруціў галавой.
Аднак Уідан Скот не згаджаўся з бацькам.
— Ведаеце, што я зраблю? — сказаў ён нарэш-
це.— Я запру Белага Ікла ў куратніку на цэлы дзень.
— Што ж будзе з курамі! — запратэставаў бацька.
— Больш таго,— працягваў сын,— за кожную задушаную курыцу я плачу залаты долар.
— На тату таксама трэба накласці які-небудзь штраф,— умяшалася Бэт.
Сястра падтрымала яе, і ўсе, хто сядзеў за сталом, хорам адобрылі гэтую прапанову. Суддзя не стаў пярэчыць.
— Добра,— Уідан Скот на хвіліну задумаўся.— Калі да канца дня Белы Ікол не кране ніводнага кураняці, за кожныя дзесяць хвілін, праведзеныя ім на птушыным двары, вы скажаце яму зусім сур’ёзным і ўрачыстым голасам, як у судзе ў час абвяшчэння прысуду: «Белы Ікол, ты разумнейшы, чым я думаў».
Выбраўшы такія месцы, дзе іх не было відаць, усе члены сям’і падрыхтаваліся назіраць за падзеямі. Але ім прыйшлося пацярпець моцнае расчараванне. Як толькі гаспадар пайшоў з двара, Белы Ікол лёг і заснуў. Потым прачнуўся і падышоў да карыта напіцца. На курэй ён не звяртаў ніякай yeari — яны для яго не існавалі. А чацвёртай гадзіне ён скочыў з разбегу на дах куратніка, саскочыў на зямлю на другі бок і трушком паважна пабег да дома. Ён засвоіў новы закон. I суддзя Скот, на вялікую забаву ўсёй сям’і, якая сабралася на верандзе, урачыстым голасам сказаў шаснаццаць разоў запар: «Белы Ікол, ты разумнейшы, чым я думаў».
Але разнастайнасць законаў вельмі часта збівала Белага Ікла з панталыку і прыводзіла яго ў няміласць. Нарэшце ён цвёрда ўсвядоміў сабе, што нельгачапаць і курэй, якія належаць іншым багам. Тое ж самае адносілася і да катоў, трусоў і індычак. Шчыра кажучы, пасля першага азнаямлення з гэтым законам у яго склалася ўражанне, што ўсе жывыя істоты недатыкальныя. Перапёлкі ўспырхвалі на лузе з-пад самага яго носа і адляталі непашкоджанымі. Белы Ікол дрыжаў усім целам, але
ўсё ж уціхамірваў у сабе інстынктыўнае жаданне схапіць птушку. Ён падпарадкоўваўся волі багоў.
Але вось аднойчы яму давялося ўбачыць, як Дзік спалохаў на лузе зайца. Гаспадар таксама бачыў гэта і не толькі не ўмешваўся, але нават падахвочваў Белага Ікла далучыцца да пагоні. Такім чынам, Белы Ікол даведаўся, што новы закон не распаўсюджваецца на зайцоў, і ў рэшце рэшт засвоіў яго цалкам. Са свойскімі жывёламі трэба жыць у міры. Калі дружба з імі не ладзіцца, то нейтралітэт варта падтрымліваць у любым выпадку. Але іншыя жывёлы — вавёркі, перапёлкі і зайцы, якія не парвалі сувязі з лясной глушшу і не скарыліся чалавеку,— законная здабыча кожнага сабакі. Багі абаранялі толькі прыручаных жывёл і не дазвалялі ім варагаваць між сабой. Багі былі ўладарнымі ў жыцці і смерці сваіх падданых і раўніва ахоўвалі гэтую ўладу.
Жыццё ў Сіера-Вісце было зусім не такім простым, як на Поўначы. Цывілізацыя патрабавала ад Белага Ікла перш за ўсё ўлады над самім сабой і вытрымкі — той ураўнаважанасці, якая неадчувальная, нібы павуцінка, і ў той жа час цвярдзейшая, чым сталь. Жыццё тут было шматаблічнае, і Белы Ікол сутыкаўся з ім ва ўсёй яго разнастайнасці. Так, калі яму даводзілася бегчы ўслед за брычкай гаспадара па горадзе Сан-Хасэ ці чакаць гаспадара на вуліцы, жыццё цякло міма яго глыбокім, неабдымным патокам, безупынна патрабуючы імгненнага прыстасавання да сваіх законаў і амаль заўсёды прымушаючы яго прыглушаць у сабе ўсе натуральныя парывы.
У горадзе ён бачыў мясныя крамы, у якіх проста перад носам вісела мяса. Але чапаць яго не дазвалялася. У дамах, куды заходзіўгаспадар, былі каты, якіх таксама варта было пакідаць у спакоі. А сабакі сустракаліся паўсюль, і біцца з імі нельга было, хоць яны і гыркалі на яго. Акрамя таго, па тратуарах хадзіла туды-сюды вялікае мноства людзей, чыю ўвагу ён прыцягваў да сябе. Людзі спыняліся, паказвалі на яго адзін аднаму, разглядалі яго з усіх
бакоў, загаворвалі з ім і, што было горш за ўсё, чапалі яго рукамі. Даводзілася цярпліва выносіць дотыкі чужых рук, але цярпеннем Белы Ікол ужо паспеў запасціся. Ён змог нават пераадолець сваю нязграбную сарамлівасць і з высакамерным выглядам прымаў усе знакі ўвагі, якімі надзялялі яго незнаёмыя багі. Яны рабілі ласку яму, і ён адказваў ім тым жа. Прахожыя гладзілі яго па галаве і ішлі далей, задаволеныя сваёй смеласцю.
Але Беламу Іклу не заўсёды ўдавалася адчапіцца так лёгка. Калі гаспадарская брычка праязджала па ўскраіне Сан-Хасэ, хлопчыкі, якія трапляліся на шляху, сустракалі яго камянямі. Белы Ікол ведаў, што дагнаць іх і расправіцца з імі як след нельга. Даводзілася дзейнічаць насуперак інстынкту самазахавання, і ён, заглушаючы ў сабе голас інстынкту, станавіўся паступова зусім ручным, цывілізаваным сабакам.
I ўсё ж такое становішча не зусім задавальняла Белага Ікла, хоць ён і не ведаў, што такое справядлівасць і сумленнасць. Але кожная жывая істота да пэўнай ступені валодае пачуццём справядлівасці, і Беламу Іклу цяжка было прымірыцца з тым, што яму не дазваляюць абараняцца ад гэтых хлопчыкаў. Ен забыўся, што дагавор, заключаны паміж ім і багамі, абавязваў апошніх клапаціцца пра яго і ахоўваць яго. I вось аднойчы гаспадар выскачыў з брычкі з дубцом у руках і як след правучыў свавольнікаў. Пасля гэтага яны перасталі кідацца камянямі, і Белы Ікол усё зразумеў і адчуў поўнае задавальненне.
У хуткім часе Беламу Іклу давялося перажыць другі, падобны выпадак. Каля салуна1, міма якога ён прабягаў па дарозе ў горад, заўсёды сноўдаліся тры сабакі, якія ўзялі сабе за правіла кідацца на яго. Ведаючы, чым канчаюцца ўсе сутычкі Белага Ікла з сабакамі, гаспадар нястомна ўтлумачваў яму закон, які забараняе бойкі. Белы Ікол добра засвоіў
'Салун (амер.) — шынок.
гэты закон і, прабягаючы міма салуна на скрыжаванні, заўсёды трапляў у вельмі непрыемнае становішча. Ягонае злоснае гырканне тут жа адганяла ўсіх трох сабак на прыстойную дыстанцыю, але яны працягвалі сваю пагоню здаля, брахалі, зневажалі яго. Так працягвалася даволі доўгі час. Наведвальнікі салуна нават заахвочвалі сабак і неяк раз зусім адкрыта нацкавалі іх на Белага Ікла. Тады гаспадар спыніў брычку.
—Узяць іх! — сказаў ён Беламу Іклу.
Белы Ікол не паверыў сваім вушам. Ён паглядзеў на гаспадара, паглядзеў на сабак. Потым яшчэ раз кінуў на гаспадара запытальны і трывожны позірк.
Той кіўнуў галавой.
— Вазьмі іх, дружа! Задай ім як след!
Белы Ікол адкінуў усе ваганні. Ён павярнуўся і моўчкі кінуўся на ворагаў. Тыя не адступілі. Пачалася бойка. Сабакі брахалі, гыркалі, ляскалі зубамі. Пыл аж закурэў і засланіў поле бітвы. Але праз некалькі хвілін два сабакі ўжо біліся на дарозе ў перадсмяротных сутаргах, а трэці кінуўся наўцёкі. Ён пераскочыў канаву, потым праз агароджу і ўцёк у поле. Белы Ікол імчаўся за ім зусім бясшумна, як сапраўдны воўк, не ўступаючы ваўку і ў хуткасці, а на сярэдзіне поля нагнаў і прыкончыў яго.
Гэтае трайное забойства палажыла канец яго неладам з чужымі сабакамі. Чуткі пра здарэнне разнесліся па ўсёй даліне, і людзі сталі сачыць за тым, каб іх сабакі не чапляліся да байцовага ваўка.
РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
ГОЛАС КРЫВІ
Месяцы ішлі адзін за адным. Яды на Поўдні было ўдосталь, работы ад Белага Ікла не патрабавалі, і ён увайшоў у цела, жыў у дастатку і быў шчаслівы. Поўдзень стаў для Белага Ікла не толькі
геаграфічным пунктам — ён жыў на Поўдні жыцця. Чалавечая ласка сагравала яго, як сонца, і ён расцвітаў, быццам расліна, пасаджаная ў добрую глебу.
I ўсё-такі паміж Белым Іклом і сабакамі адчувалася нейкая розніца. Ён ведаў усе законы нават лепш, чым яго сабраты, якім не даводзілася жыць у іншых умовах, і захоўваў іх з болыпай акуратнасцю, і тым не менш лютасць не здраджвала яму, як быццам Паўночная глуш усё яшчэ трымала яго ў сваёй уладзе; як быццам воўк, які жыў у ім, толькі задрамаў на нейкі час.
Белы Ікол не дружыў з сабакамі. Ён заўсёды быў адзін і меў намеры трымацца ў баку ад сваіх сабратоў і далей. 3 першых гадоў свайго жыцця, азмрочаных варожасцю з Ліп-Ліпам і з усёй зграяй шчанятаў, і за тыя месяцы, якія яму давялося правесці ў Прыгажунчыка Сміта, Белы Ікол зненавідзеў сабак. Жыццё яго адхілілася ад нармальнага цячэння, і ён зблізіўся з чалавекам, аддаліўшыся ад сваіх сародзічаў.
Акрамя таго, на Поўдні сабакі адносіліся да Белага Ікла з вялікай падазронасцю: ён абуджаў у іх інстынктыўны страх перад Паўночнай глушшу, і яны сустракалі яго брэхам і гырканнем, у якім адчувалася нянавісць. Ён жа, са свайго боку, зразумеў, што кусаць іх зусім неабавязкова. Ашчэраныя іклы і злоснае ўздрыгванне губ дзейнічалі беспамылкова і спынялі амаль любога раз’юшанага сабаку.
Але жыццё паслала Беламу Іклу выпрабаванне, і гэтым выпрабаваннем была Колі. Яна не давала яму ні хвіліны спакою. Закон не валодаў для яе такой жа нязменнай сілай, як для Белага Ікла, і Колі супраціўлялася ўсім спробам гаспадара прымусіць іх пасябраваць. Яе злоснае, істэрычнае гырканне неадчэпна праследавала Белага Ікла: Колі не магла дараваць яму гісторыю з курамі і была цвёрда пераканана ў злачыннасці ўсіх яго намераў. Яна знаходзіла віну там, дзе яе яшчэ і не