• Часопісы
  • Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця  Джэк Лондан

    Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця

    Джэк Лондан
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Полымя
    Памер: 334с.
    Мінск 1997
    98.61 МБ
    Пачалося з размовы ў бары «Эльдарада»: мужчыны сталі выхваляцца любімымі сабакамі. Бэк, дзякуючы сваёй славе, быў мішэнню нападкаў, і Торнтану давялося стойка абараняць яго. He прайшло і паўгадзіны, як адзін з субяседнікаў аб’явіў, што яго сабака можа зрушыць з месца нарты з грузам у пяцьсот фунтаў і нават везці іх. Другі пахваліўся, што яго сабака павязе і шэсцьсот фунтаў, трэці — што семсот.
    — Гэта што! — сказаў Джон Торнтан.— Мой Бэк зрушыць з месца і тысячу.
    — I пройдзе з такой паклажай хаця б сто ярдаў? — спытаў Мэцьюсан, адзін з каралёў Бонанзы, той самы, што запэўніваў, быццам яго сабака павязе семсот фунтаў.
    — Так, зрушыць нарты і пройдзе сто ярдаў,— спакойна пацвердзіў Джон Торнтан.
    — Добра,— сказаў Мэцьюсан працяжна, выразна, так, каб усе яго пачулі.— Іду ў заклад на тысячу долараў, што яму гэтага не зрабіць. Вось грошы.— I ён кінуў на прылавак мяшочак з залатым пяском, таўшчынёй як балонская каўбаса.
    Ніхто не адазваўся на гэты выклік. Заяву Торнтана ўсе прынялі за пустое бахвальства. Торнтан адчуў, што кроў кінулася яму ў твар; ён і сам не ведаў, як гэта сарвалася ў яго з языка. Ці зможа Бэк зрушыць нарты з паклажай у тысячу фунтаў? Гэта ж паўтоны! Жудаснасць гэтай лічбы раптам жахнула Торнтана. Ён вельмі верыў у сілу Бэка і часта думаў, што той мог бы павезці любы груз. Але ні разу не прыходзіла яму ў галаву праверыць гэта,— а тут вочы цэлага дзесятка людзей утароплены на яго, усе маўчаць і чакаюць! Да таго ж ні ў яго, ні ў Ганса, ні ў Піта не было тысячы долараў.
    — У мяне тут, на вуліцы, стаяць нарты з мукой, дваццаць мяшкоў, па пяцьдзесят фунтаў у кожным,— працягваў Мэцьюсан з бесцырымоннай настойлівасцю.— Так што ні за чым затрымкі не будзе.
    Торнтан не адказваў. Ён не ведаў, што сказаць. Ён глядзеў то на аднаго, то на другога рассеяна, як чалавек, які не можа сабраць думак. Погляд яго раптам спыніўся на твары Джыма О’Брайена, мясцовага багача, з якім яны некалі былі таварышамі. Гэта нібы паслужыла штуршком і падказала Торнтану рашэнне, якое яму і ў галаву не прыходзіла.
    — Можаш пазычыць мне тысячу?— спытаў ён амаль шэптам.
    — Вядома,— адказаў О’Брайен, і на прылавак побач з мяшочкам Мэцьюсана цяжка шлёпнуўся другі важкі мяшочак з залатым пяском.— Хоць не верыцца мне, Джон, што твой сабака зможа зрабіць такую штуку.
    Усе, хто быў у «Эльдарада», высыпалі на вуліцу, каб не прапусціць цікавае відовішча. За картачнымі столікамі не засталося нікога, усе гульцы выйшлі таксама, каб паглядзець, хто выйграе заклад, ды і самім пабіцца аб залог. Некалькі соцень чалавек у футравым адзенні паўкругам абступілі нарты на невялікай адлегласці. Нарты Мэцьюсана з грузам у тысячу фунтаў мукі стаялі тут ужо гадзіны дзве на моцным марозе (тэрмометр паказваў шэсцьдзесят градусаў ніжэй нуля), і палазы моцна прымерзлі да шчыльна ўтрамбаванага снегу. Аматары закладу прапаноўвалі няроўныя залогі — два супраць аднаго, сцвярджаючы, што Бэк нартаў не зрушыць. Узнікла казуістычная спрэчка: як разумець фразу «зрушыць нарты»? О’Брайен меркаваў, што Торнтан мае права збіць лёд з палазоў і вызваліць іх, а Бэк павінен толькі пасля гэтага зрушыць іх з месца. Мэцьюсан жа настойваў, што па ўмовах закладу Бэк павінен сам зрушыць нарты так, каб прымёрзлыя палазы адарваліся ад зямлі. Большасць сведак закладу вырашылі спрэчку на карысць Мэцьюсана, і стаўкі супраць Бэка павысіліся да трох супраць аднаго.
    Аднак жадаючых прыняць заклад не знайшлося: ніхто не верыў, што Бэк здзейсніць такі подзвіг. Было зразумела, што Торнтан даў сябе ўцягнуць у вельмі рызыкоўную здзелку. Ён і сам, гледзячы
    цяпер на гэтыя нарты і іх запрэжку з дзесяці сабак, што скурчыліся на снезе, усё больш сумняваўся ў магчымасці такога подзвігу. А Мэцьюсан трыумфаваў.
    — Тры супраць аднаго! — закрычаў ён.— Стаўлю яшчэ тысячу, Торнтан! Па руках, ці што?
    На твары Торнтана выразна выяўлялася боязь, што мучыла яго, але ў ім ужо загаварыў той баявы запал, які вышэй усялякіх разлікаў і глухі да ўсяго, акрамя шуму бітвы,— запал, для якога няма немагчымага. Ен паклікаў Ганса і Піта. У іх кашалькі былі зусім тонкія, і ўсе трое з цяжкасцю наскрэблі дзвесце долараў. У апошні час ім не шанцавала, гэтыя дзвесце долараў складалі ўвесь іх капітал. Але яны без аніякага вагання паставілі гэтыя грошы супраць шасцісот долараў Мэцьюсана.
    Дзесяць сабак Мэцьюсана выпраглі і да нартаў паставілі Бэка ў яго ўласнай вупражы. Узбуджанасць, што панавала навокал, перадалася і яму, ён нюхам угадваў, што трэба зрабіць для Джона Торнтана нешта вельмі важнае. Шэпт захаплення пачуўся ў натоўпе, калі людзі ўбачылі гэтую цудоўную жывёліну. Бэк быў у выдатным стане — ні адзінай унцыі лішняга тлушчу, і тыя сто пяцьдзесят фунтаў, якія ён важыў, уяўлялі з сябе сто пяцьдзесят фунтаў мужнай сілы. Яго густая поўсць ільснілася, як шоўк. На шыі і плячах яна нагадвала грыву і, нават калі ён быў спакойны, тапырылася пры самым нязначным яго руху, быццам ад лішкаў жыццёвых сіл. Здавалася, што кожны яго валасок зараджаны энергіяй. Шырокія грудзі і магутныя пярэднія ногі былі прапарцыянальныя памерам усяго цела, а мускулы выступалі пад скурай тугімі клубкамі. Людзі падыходзілі і, мацаючы гэтыя мускулы, аб’яўлялі, што яны жалезныя. Стаўкі супраць Бэка знізіліся да двух супраць аднаго.
    — Малайчына ён у вас, сэр, малайчына! — прамармытаў адзін з каралёў новай дынастыі СкукумБенча.— Даю вам за яго восемсот — да выпрабавання, сэр, заўважце! Восемсот на рукі — і бяру яго такога, як ён ёсць.
    Торнтан адмоўна патрос галавою і падышоў да Бэка.
    — He, адыдзіце ад яго! — запратэставаў Мэцьюсан.— Дайце яму свабоду, тады гэта будзе сумленная гульня.
    Натоўп прыціх, чуліся толькі асобныя галасы, якія дарэмна прапаноўвалі заклад два супраць аднаго. Усе прызнавалі, што Бэк — цудоўны ездавы сабака, але дваццаць мяшкоў мукі, па пяцьдзесят фунтаў кожны, занадта пераканаўча грувасціліся перад вачыма, і гледачы не адважваліся развязваць кашалькі.
    Торнтан апусціўся на калені каля Бэка, абняў яго галаву абедзвюма рукамі і прыціснуўся да яго шчакой. Сёння ён не стаў яго жартаўліва трэсці, тармасіць, як рабіў звычайна, не мармытаў любоўна ўсялякіх непрыстойных мянушак. He, ён толькі шапнуў яму нешта на вуха.
    — Калі любішмяне, Бэк... Калі любіш...,— вось што ён шапнуў яму. I Бэк заскавытаў ад нецярпення, якое ледзь стрымліваў.
    Акружаючыя з цікавасцю назіралі за гэтай сцэнай. У ёй было нешта загадкавае — гэта было падобна на заклінанне. Калі Торнтан падняўся, Бэк схапіў зубамі яго руку, патрымаў яе ў закрытай пашчы і пасля павольна, неахвотна выпусціў. Гэта было яго адказам без слоў, так ён па-свойму выражаў любоў да гаспадара.
    Торнтан адышоў даволі далёка назад.
    — Ну, Бэк! — скамандаваў ён.
    Бэк напяў пастронкі, пасля адпусціў іх на некалькі цаляў. Гэта быў яго звычайны прыём.
    — Пайшоў!— пачуўся голас Торнтана, які неяк асабліва выразна і рэзка прагучаў сярод напружанага маўчання.
    Бэк пахіснуўся ўправа, прыгнуўся, быццам ныраючы, напяў пастронкі і раптоўна, рыўком, спыніў на хаду стопяцідзесяціфунтавую масу свайго цела. Паклажа на нартах здрыганулася, пад палазамі нешта звонка захрабусцела.
    — Ну! — крыкнуў зноў Торнтан.
    Бэк паўтарыў той жа манеўр, на гэты раз тузануўшы ўлева. Хруст перайшоў у моцны трэск, нарты захісталіся, і палазы са скрыпам спаўзлі на некалькі цаляў убок. Нарты вызваліліся ад лёду, што прыкаваў іх да месца.
    Людзі міжволі прытаілі дыханне.
    — Цяпер марш!
    Каманда Торнтана грымнула, як пісталетны выстрал. Бэк ірвануўся ўперад, моцна напяўшы пастронкі. Усё яго цела падцягнулася ў страшным намаганні, мускулы выперліся вузламі і хадзілі пад поўсцю, як жывыя. Шырокімі грудзьмі ён амаль прыпаў да зямлі, галаву выцягнуў уперад, а ногі лёталі як шалёныя, пакідаючы на моцна ўтрамбаваным снезе паралельныя барозны. Нарты гайдаліся і дрыжалі і ўжо напалову зрушыліся з месца. Раптам Бэк паслізнуўся адной лапай, і нехта ў натоўпе моцна ахнуў. Але нарты ўжо імкліва заторгаліся і, болып не захрасаючы на месцы, штуршкамі крануліся ўперад — спачатку на паўцалі... пасля на цалю... яшчэ на дзве. Штуршкі прыкметна выраўноўваліся, і калі нарты, пераадолеўшы нарэшце інерцыю, набралі хуткасць, Бэк падхапіў іх і павёз.
    Людзі цяжка пераводзілі дух, не ўсведамляючы, што за хвіліну перад гэтым яны не дыхалі. A Торнтан бег за нартамі, падганяючы Бэка адрывістымі вясёлымі крыкамі. Адлегласць была вымерана раней, і калі Бэк падбягаў да вязанкі дроў, пакладзенай там, дзе заканчваліся сто ярдаў, раздаліся крыкі захаплення. Яны перайшлі ў роў, калі Бэк, прабегшы міма вязанкі, спыніўся па камандзе Торнтана. Усе шалелі ад захаплення, нават Мэцьюсан. Паляцелі ў паветра шапкі, рукавіцы. Людзі паціскалі адзін аднаму рукі, не разбіраючы, хто перад імі — знаёмы ці незнаёмы, і ўсе воклічы зліваліся ў нейкі бязладны крык.
    А Торнтан стаяў на каленях перад Бэкам і, прыпаўшы лбом да яго лба, трос і хістаў яго. Тыя, што выбеглі наперад, чулі, як ён лаяў Бэка. Ён лаяў яго доўга і з асалодай, з любасцю і пяшчотай.
    — Цудоўна, сэр! Цудоўна! — мармытаў кароль Скукум-Бенча.— Даю вам за яго тысячу, цэлую тысячу, сэр... Ну, хочаце тысячу дзвесце?
    Торнтан устаў. Вочы ў яго былі мокрыя, і ён не хаваў слёз, што цяклі па яго шчоках.
    — He, сэр,— сказаў ён каралю Скукум-Бенча.— He, не хачу. Ідзіце вы к чорту, сэр! Гэта ўсё, што я магу вам параіць.
    Бэк схапіў зубамі руку Торнтана. Торнтан зноў захістаў яго з боку ў бок. Гледачы, ахопленыя адным і тым жа пачуццём, адступілі на значную адлегласць, і больш не знайшлося нетактоўных людзей, якія б дазволілі сабе парушыць гэтую размову.
    VII
    КЛІЧ ПАЧУТЫ
    Калі Бэк за пяць хвілін зарабіў Джону Торнтану тысячу шэсцьсот долараў, той змог заплаціць сякія-такія даўгі і рушыць са сваімі кампаньёнамі на ўсход на пошукі закінутага залатога россыпу, легенда пра які была такая ж старая, як гісторыя гэтага краю. Многія шукалі яго, нямногія знайшлі, а большасць шукальнікаў не вярнулася са свайго падарожжа, казачны россып быў прычынай многіх трагедый і акружаны тайнай. Нікому не было вядома, хто першы адкрыў яго. Нават самыя старажытныя легенды пра гэта не ўпаміналі. Людзі ведалі толькі, што на тым месцы стаяла старая, паўразваленая хаціна. Некаторыя золаташукальнікі ў свой смяротны час бажыліся, што бачылі і хаціну, і россып, і ў доказ паказвалі самародкі, якім не было роўных на ўсёй Поўначы. Аднак сярод жывых не засталося ніводнага чалавека, якому ўдалося здабыць што-небудзь з гэтай скарбонкі, a мёртвыя былі мёртвымі. I Джон Торнтан, Піт і Ганс, узяўшы з сабой Бэка і яшчэ паўтузіна сабак, рушылі на ўсход па недаследаванай дарозе, спа-