• Часопісы
  • Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця  Джэк Лондан

    Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця

    Джэк Лондан
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Полымя
    Памер: 334с.
    Мінск 1997
    98.61 МБ
    Яны спыніліся ля ручая, каб напіцца, і тут Бэк успомніў пра Джона Торнтана. Ён сеў. Воўк зноў кінуўся быў бегчы туды, адкуль, безумоўна, ішоў кліч, але, бачачы, што Бэк не рухаецца з месца, вярнуўся, патыкаўся носам у яго нос і ўсяляк спрабаваў падагнаць яго. Але Бэк адвярнуўся ад яго і павольна рушыў у зваротны шлях. Амаль што цэлую гадзіну яго дзікі сабрат бег побач і ціха скавытаў. Пасля ён сеў, падняў морду да неба і завыў. Гэтае сумнае выццё Бэк, аддаляючыся, чуў яшчэ доўга, пакуль яно не замерла ўдалечыні.
    Джон Торнтан абедаў, калі Бэк уляцеў у лагер і кінуўся да яго. Шалеючы ад любові, ён паваліў гаспадара на зямлю, наскакваў на яго, лізаў яму твар, кусаўяго руку — адным словам, «валяўдурня», як Джон Торнтан называў гэта, а гаспадар, у сваю чаргу, ухапіўшы сабаку за галаву, тармасіў яго і з любасцю лаяў апошнімі словамі.
    Двое сутак Бэк не выходзіў за межы лагера і
    неадступна сачыў за Торнтанам. Ён хадзіў за ім па пятах, суправаджаў яго на прыіск, глядзеў, як ён есць, як вечарам залазіць пад коўдры і раніцай вылазіць з-пад іх. Але прайшлі гэтыя двое сутак — і кліч з лесу загучаў у вушах Бэка яшчэ настойлівей і ўладарней, чым раней. Ён зноў захваляваўся, яго праследавалі ўспаміны пра вясёлыя даліны па той бок гор, пра ляснога брата, пра тое, як яны беглі побач сярод неабсяжных лясных прастораў. Ён зноў стаў уцякаць у лес, але дзікага брата болып не сустракаў. Як ні ўслухоўваўся Бэк доўгімі начамі, ён не чуў яго сумнага выцця.
    Ён стаў па некалькі дзён прападаць з лагера, начуючы дзе прыйдзецца. I аднойчы ён перабраўся цераз знаёмы водападзел і зноў трапіў у краіну лясоў і рэк. Тут ён блукаў цэлы тыдзень, дарэмна шукаючы свежыя сляды дзікага брата. Ён харчаваўся дзічынай, якую забіваў па дарозе, і ўсё бег і бег лёгкімі, доўгімі скачкамі, ніколькі не стамляючыся. Ён лавіў ласосяў у вялікай рацэ, якая недзе далёка ўлівалася ў мора, і ля гэтай жа ракі ён загрыз чорнага мядзведзя. Мядзведзь, таксама як і Бэк, лавіў тут рыбу і, аслеплены камарамі, кінуўся бегчы да лесу, страшны ў сваёй бяссільнай раз’юшанасці. Нягледзячы на яго бездапаможнасць, схватка была жорсткай і канчаткова абудзіла драмаўшага ў Бэку звера. Праз два дні ён вярнуўся на тое месца, дзе ляжаў забіты ім мядзведзь, і ўбачыў, што каля дзесятка расамах б’юцца з-за гэтай здабычы. Ён параскідваў іх, як мякіну, а дзве, што не паспелі ўцячы, засталіся на месцы, назаўсёды пазбаўленыя магчымасці біцца.
    Бэк станавіўся крыважэрным драпежнікам, які, каб жыць, забівае жывых і адзін, без чужой дапамогі, спадзеючыся толькі на сваю сілу і храбрасць, трыумфуе над варожай прыродай, выжывае там, дзе можа выжыць толькі моцны. Гэтае ўсведамленне сваёй сілы абудзіла ў ім гордасць. Яна праяўлялася ва ўсіх яго рухах, праглядвала ў ігры кожнага мускула, пра яе выразней за ўсялякія словы гаварылі ўсе яго звычкі, і здавалася, гордасць
    гэтая прыдавала новы бляск і пышнасц яго дудоўнай поўсці. Калі б не карычневыя плямы на мордзе і над вачыма ды белая палоска поўсці на грудзях, яго можна было б прыняць за вялізнага ваўка. Ад бацькі-сенбернара ён атрымаў у спадчыну свае памеры і вагу, а ўсё астатняе было ад маці-аўчаркі. Морда ў яго была доўгая, воўчая, толькі большая, чым у ваўка, а чэрап, хоць шырэйшы і масіўнейшы, формай таксама напамінаў чэрап ваўка.
    Ён валодаў воўчай хітрасцю, каварнай хітрасцю дзікага звера. А акрамя таго, у ім спалучыліся розум аўчаркі і кемлівасць сенбернара. Усё гэта ў спалучэнні з вопытам, набытым у найсуровейшай са школ, рабіла Бэка страшней за любога звера, што шнырылі ў дзікіх лясах. Гэты сабака, што харчаваўся толькі сырым мясам, быў цяпер у поўным росквіце сіл, і жыццёвая энергія біла ў ім праз край. Калі Торнтан гладзіў яго па спіне, поўсць Бэка патрэсквала пад ягонай рукой, быццам кожны яе валасок вылучаў схаваны ў ім магнетызм. Усё ў ім, кожная клетачка цела і мозгу, кожная жылка і кожны нерв, жыло напружаным жыццём, дзейнічала з надзвычайнай зладжанасцю, у поўнай раўнавазе. На ўсё, што ён бачыў і чуў, на ўсё, што патрабавала водгуку, Бэк адклікаўся з хуткасцю маланкі. Сабакі паўночных парод хутка нападаюць і хутка абараняюцца ад нападу, але Бэк рабіў гэта ўдвая хутчэй за іх. Заўважыць рух, пачуе гук — і рэагуе на іх раней, чым іншы сабака паспеў бы ўцяміць, у чым справа. Бэк успрымаў, вырашаў і дзейнічаў адначасова. Гэтыя тры моманты — успрыняцце, рашэнне, дзеянне,— вядома, ідуць адзін за другім. Але ў Бэка прамежкі паміж імі былі такімі мізэрнымі, што здавалася, усё адбывалася адразу. Мускулы яго былі зараджаны жыццёвай энергіяй, працавалі хутка і дакладна, як стальныя спружыны. Жыццё, радаснае, буйнае, разлівалася ў ім магутным патокам,— здавалася, вось-вось гэты паток у сваім нястрымным імкненні разарве яго на часткі, вырвецца наверх і залье ўвесь свет.
    — Другога такога сабакі на свеце няма і не было! — сказаў аднойчы Джон Торнтан таварышам, назіраючы за Бэкам, які ішоў да выхаду з лагера.
    — Так, калі яго адлівалі, форма, мусіць, лопнула па швах і больш не ўжывалася,— пажартаваў Піт.
    — Дальбог, я сам так думаю,— пацвердзіў Ганс.
    Яны бачылі, як Бэк выходзіў з лагера, але не бачылі той імгненнай і страшнай перамены, якая адбывалася ў ім, як толькі лес хаваў яго ад людскіх вачэй. У лесе ён ужо не ступаў важна, там ён адразу ператвараўся ў дзікага звера і краўся бясшумна, як кошка, мільгаючы і хаваючыся паміж дрэвамі, як лёгкі цень сярод іншых ценяў лесу. Ён умеў усюды знайсці сабе сховішча, умеў паўзці на жываце, як змяя, і, як змяя, раптоўна нападаць і паражаць. Ён спрытна выцягваў курапатку з гнязда, забіваў соннага зайца і лавіў на ляту вавёрак, што на секунду спазніліся залезці на дрэва. He паспявалі ўплысці ад яго і рыбы ў незамярзаючых водах, і нават баброў, што рамантавалі свае плаціны, не ратавала іх асцярожнасць. Бэк забіваў не з бяссэнсавай жорсткасці, а для таго, каб наесціся. Але ён любіў есці толькі тое, што забіваў сам. I ў яго падзвігах відаць было часам жаданне пазабаўляцца. Напрыклад, яму прыносіла вялікае задавальненне падкрадвацца да вавёркі і, калі яна амаль ужо была ў яго зубах, даць ёй, смяротна перапалоханай, узляцець на вершаліну дрэва.
    Восенню ў лесе з’явілася многа ласёў,— яны праходзілі павольна, пераходзячы на зімоўку ў ніжэйразмешчаныя даліны, дзе было не так холадна. Бэк ужо ўпаляваў раз ласяня, што адбілася ад статка, але яму хацелася больш буйной здабычы, і аднойчы ён наткнуўся на яе ў гарах ля вытоку рэчкі. Цэлы статак ласёў — галоў дваццаць — прыйшоў сюды з раёна лясоў і рэк, і важаком у іх быў буйны самец ростам вышэй за шэсць футаў. Ён быў ужо раз’юшаны, і больш грознага праціўніка Бэку цяжка было і пажадаць. Лось пагойдваў велі-
    зарным' рагамі, якія разгаліноўваліся яа чатырнаццаць адросткаў. У яго маленькіх вочках свяцілася лютая злосць, і, убачыўшы Бэка, ён зароў.
    У баку ў лася, блізка да грудзей, тырчала апераная страла, і таму ён быў такі злосны. Гнстынкт, унаследаваны Бэкам ад продкаў, што палявалі ў лесе ў першабытныя часы, падказаў яму, што перш за ўсё трэба адбіць важака ад статка. Задача была не з лёгкіх. Сабака брахаў і кідаўся перад ласём на такой адлегласці, каб яго не маглі дастаць велізарныя рогі і страшныя скошаныя капыты, якія адным ударам выбілі б з яго дух. He маючы магчымасці павярнуцца спінай да гэтага ікластага страшыдла і пайсці, лось канчаткова раз’юшыўся. У прыступах лютасці ён раз-пораз наступаў на BaKa, але той спрытна ўхіляўся, прыкідваючыся бездапаможным і тым раздражняючы лася і заманьваючы яго ўсё далей. Але кожны раз, як стары лось аддзяляўся ад статка, два-тры маладыя самцы атакавалі Бэка, даючы раненаму важаку магчымасць вярнуцца.
    Ёсць у драпежнікаў асаблівая цярплівасць, нястомная, настойлівая, упартая, як само жыццё, якая дапамагае павуку ў павуціне, змяі, што скруцілася кольцам, пантэры ў засадзе заміраць нерухома на бясконцыя гадзіны. Цярплівасць гэтую праяўляе ўсё жывое, калі палюе за жывой ежай. Яе праяўляў цяпер і Бэк, забягаючы збоку і затрымліваючы статак, дражнячы маладых самцоў, палохаючы самак з ласянятамі, даводзячы раненага важака да бяссільнага шаленства. Гэта працягвалася цэлага паўдня. Бэк быццам раздвойваўся, атакуючы з усіх бакоў, акружаючы статак нейкім віхрам пагроз, зноў і зноў адрэзваючы сваю ахвяру, як толькі ёй удавалася вярнуцца да статка, вычэрпваючы цярплівасць праследуемых, у якіх яе заўсёды меней, чым у праследавацеля.
    Да канца дня, калі сонца стала хіліцца на захад (восень уступіла ў свае правы, цямнела рана, і ноч доўжылася ўжо шэсць гадзін), маладыя ласі ўсё менш і менш ахвотна адыходзілі ад статка, каб
    дапамагчы свайму важаку. Зіма набліжалася, ім трэба было спяшацца ўніз, у даліны, а тут ніяк не ўдавалася адчапіцца ад гэтага нястомнага звера, які затрымліваў іх. Да таго ж небяспека пагражала не ўсяму статку, не ім, маладым, а толькі жыццю аднаго старога лася, і, паколькі ім уласнае жыццё было даражэй, яны ўрэшце рэшт гатовы былі ахвяраваць важаком.
    Наступіў змрок. Стары лось стаяў, панурыўшы галаву, і глядзеў на свой статак — самак, якіх ён любіў, ласянят, якім быў бацькам, самцоў, якіх падпарадкоўваў сабе. Глядзеў, як яны паспешна адыходзілі ў затухаючым святле дня. Ён не мог пайсці з імі, таму што перад яго носам скакала бязлітаснае ікластае страшыдла і не давала яму ісці. У ім было вагі больш як паўтоны, ён пражыў доўгае, суровае жыццё, поўнае барацьбы і нягодаў, і вось яго чакала смерць ад зубоў нейкай істоты, якая ледзь даходзіла яму да масіўных вузлаватых каленяў!
    3 гэтага моманту Бэк ні днём, ні ноччу не пакідаў сваёй здабычы, не даваў раненаму ласю ні хвіліны спакою. Ён не дазваляў яму паскубці лісця ці парасткаў маладых бяроз і вербаў, не даваў напіцца з ручайкоў, якія яны пераходзілі, і лось не мог спатоліць смагу, што паліла яго. Часта ён у адчаі кідаўся бегчы. Бэк не спрабаваў яго спыніць, а спакойна бег за ім па пятах, задаволены ходам гэтай гульні. Калі лось стаяў на адным месцы, Бэк лажыўся на зямлю, калі ж той спрабаваў паесці або напіцца, ён шалёна наскакваў на яго.
    Вялікая галава лася з галінастымі, як дрэвы, рагамі хілілася ўсё ніжэй, ён плёўся ўсё павольней. Цяпер ён падоўгу стаяў, апусціўшы морду да зямлі, з вяла павіслымі вушамі, і ў Бэка было болып часу для таго, каб збегаць напіцца ці адпачыць. Калі ён, цяжка дыхаючы і высунуўшы чырвоны язык, ляжаў, не спускаючы вачэй з велізарнага лася, яму здавалася, што ўсё навакольнае прымае нейкі інакшы воблік. Ён адчуваў: у свеце навокал адбываецца нешта новае. Здавалася, разам з ла-