Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця
Джэк Лондан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Полымя
Памер: 334с.
Мінск 1997
Між іншым, яно вельмі хутка выявіла, што адна са сцен ягонага свету адрозніваецца ад іншых — там быў выхад з пячоры, і адтуль ішло святло. Яно заўважыла, што гэта сцяна непадобна на іншыя, яшчэ задоўга да таго, як у яго з’явіліся думкі і ўсвядомленыя жаданні. Яна неадольна прыцягвала да сябе ваўчаня яшчэ ў той час, калі яно не магло бачыць яе. Святло, што ішло адтуль, біла яму ў закрытыя павекі, і ягоныя зрокавыя нервы адказвалі на гэтыя цёплыя іскаркі, якія выклікалі такое прыемнае і разам з тым дзіўнае пачуццё. Жыццё ягонага цела, кожнай клетачкі ягонага цела, жыццё, якое складае самую ягоную сутнасць і якое дзейнічае без ягонай волі, ірвалася да гэтага святла, прываблівала да яго гэтак жа, як складаны хімічны састаў расліны прымушае яе паварочвацца да сонца.
Яшчэ задоўга да таго, як у ваўчаняці пачала праяўляцца свядомасць, яно раз-пораз падпаўзала да выхада з пячоры. Сёстры і браты не адставалі ад яго. I ў гэты час іхняга жыцця ніхто з іх не
зашываўся ў цёмныя куточкі ля задняй сцяны. Святло прываблівала іх да сябе, нібы яны былі раслінамі; хімічны працэс пад назвай жыццё патрабаваў святла; святло было неабходнай умовай іх існавання, і маленькія цельцы шчанятаў цягнуліся да яго, бы вусікі вінаграднай лазы, не думаючы, падпарадкоўваючыся толькі інстынкту. Пазней, калі ў кожным з іх пачала праяўляцца індывідуальнасць, калі ў кожнага з’явіліся жаданні і свядомыя імкненні, цяга да святла толькі ўзмацнілася. Яны бесперастанку паўзлі і цягнуліся да яго, і маці даводзілася раз-пораз заганяць іх назад.
Вось тут ваўчаня і даведалася і пра іншыя асаблівасці сваёй маці, апроч яе мяккага, пяшчотнага языка.
Настойліва імкнучыся да святла, яно даведалася, што ў маці ёсць нос, якім яна ў знак пакарання можа адкінуць яго назад; затым яно пазнала і лапу, якая ўмее прымяць яго да зямлі і хуткім, добра разлічаным рухам перакаціць у кут. Так яно ўпершыню адчула боль і стала пазбягаць яго, спачатку проста не рызыкуючы, а потым навучыўшыся ўхіляцца і ўцякаць ад пакарання. Гэта ўжо былі свядомыя ўчынкі — вынік з’яўлення здольнасці абагульняць з’явы свету. Да гэтага часу яно ўхілялася ад болю несвядома, як і лезла да святла. Але цяпер яно ўхілялася ад яго, бо ведала, што такое боль.
Яно было вельмі лютым ваўчанём. I такімі ж былі ягоныя браты і сёстры. Гэтага і трэба было чакаць. Яно ж было драпежнікам і паходзіла з роду драпежнікаў, якія харчаваліся мясам. Малако, якое яно смактала з першага ж дня свайго ледзь тлеючага жыцця, выпрацоўвалася з мяса; і цяпер, калі яму споўніўся месяц і вочы яго ўжо цэлы тыдзень былі адкрыты, яно таксама пачало есці мяса, напалову перажаванае ваўчыцай для яе пяці падрослых дзіцянят, якім цяпер не хапала малака. 3 кожным днём шэрае ваўчаня рабілася ўсё болып і больш злым. Гырканне ў яго атрымлівалася больш хрыплым і моцным, чым у братоў і сясцёр,
прыпадкі шчанячай злоснасці былі страшнейшымі. Яно першае навучылася спрытным ударам лапы перакульваць іх дагары. I яно ж першае схапіла другое ваўчаня за вуха і стала тузаць і цягаць з боку ў бок, шалёна гыркаючы скрозь сціснутыя сківіцы. I, канечне ж, яно больш за ўсіх іншых ваўчанятаў прычыняла клопату маці, якая старалася адагнаць свой вывадак ад выхада з пячоры.
Святло з кожным днём усё мацней і мацней прыцягвала да сябе шэрае ваўчаня. Яно штохвілінна адпраўлялася вандраваць па пячоры, імкнучыся да выхада з яе, і гэтак жа штохвілінна яго адцягвалі назад. Праўда, яно не ведала, што гэта быў выхад. Яно не падазравала аб існаванні розных уваходаў і выхадаў, якія вядуць з аднаго месца ў другое. Яно зусім не мела паняцця аб існаванні іншых месцаў, не кажучы ўжо пра спосабы дабрацца туды. Таму выхад з пячоры здаваўся яму сцяной — сцяной святла. Чым сонца было для тых, хто жыве на волі, тым для яго была гэтая сцяна — сонцам ягонага свету. Яна прыцягвала яго да сябе, як агонь прыцягвае матылька. Яно бесперастанку імкнулася дабрацца туды. Жыццё, якое хутка расло ў ім, штурхала яго да сцяны святла. Жыццё, якое таілася ў ім, ведала, што гэта адзіны шлях у свет — шлях, на які яму суджана ступіць. Але само ваўчаня нічога не ведала пра гэта. Яно не ведала, што знешні свет існуе.
У гэтай сцяны святла была адна дзіўная асаблівасць. Ягоны бацька (а ваўчаня ўжо прызнала ў ім аднаго з насельнікаў свайго свету — падобная на маці істота, якая спіць бліжэй да святла і прыносіць ежу) — ягоны бацька звычайна праходзіў проста скрозь далёкую светлую сцяну і знікаў за ёй. Шэрае ваўчаня не магло зразумець гэтага. Маці не дазваляла яму набліжацца да светлай сцяны, але яно падыходзіла да іншых сцен пячоры, і штораз ягоны далікатны нос натыкаўся на нешта цвёрдае. Гэта было балюча. I пасля некалькіх такіх падарожжаў абследаванне сцен спынілася. He задумваючыся, яно прыняло знікненні бацькі як яго
характэрную рысу, гэтак жа, як малако і мясная жуйка былі характэрнымі рысамі маці.
Па сутнасці, шэрае ваўчаня не ўмела мысліць, прынамсі, так, як мысляць людзі. Мозг яго працаваў у поцемках. I ўсё-такі яго вывады былі не менш дакладныя і пэўныя, чым вывады людзей. Яно прымала рэчы такімі, якія яны ёсць, не абцяжарваючы сябе пытаннем, чаму здарылася тое ці іншае. Дастаткова было ведаць, што гэта здарылася. Такім быў яго метад пазнання акаляючага свету. I таму, тыцнуўшыся некалькі разоў запар носам у сцены пячоры, яно змірылася з тым, што не можа праходзіць скрозь іх, не можа рабіць тое, што робіць бацька. Алё жаданне разабрацца ў розніцы паміж бацькам і сабой ніколі не ўзнікала ў яго. Логіка і фізіка не прымалі ўдзелу ў фарміраванні яго мозга.
Як і большасці насельнікаў Паўночнай глушы, яму рана давялося зведаць пачуццё голаду. Насталі дні, калі бацька перастаў прыносіць мяса, калі нават мацярынскія саскі не давалі малака. Ваўчаняты павісквалі і скавыталі і болыпую частку часу праводзілі ў сне, потым на іх напала галоднае здранцвенне. He было ўжо валтузні і боек, ніхто з іх не раз’юшваўся, не спрабаваў гыркаць; і падарожжы да далёкай белай сцяны спыніліся. Яны спалі, і жыццё, якое ледзь тлела ў іх, паступова згасала.
Аднавокі зусім страціў спакой. Ён рыскаў паўсюль і мала спаў у логаве, якое стала цяпер нудным і бязрадасным. Ваўчыца таксама пакінула свой вывадак і выйшла на пошукі корму. У першыя дні пасля нараджэння ваўчанятаў Аднавокі не раз падыходзіў да індзейскага паселішча і абкрадаў заечыя пасткі, але як толькі снег растаў і на рэках пачаўся крыгалом, індзейцы пайшлі далей, і гэта крыніца ежы знікла.
Калі шэрае ваўчаня трохі падужэла і зноў стала цікавіцца далёкай белай сцяной, яно заўважыла, што колькасць насельнікаў яго свету моцна паменшылася. У яго засталася толькі адна сястра. Ac-
татнія зніклі. Як толькі сілы вярнуліся да яго, яно стала гуляць, але гуляць адно, бо сястра не магла ні падняць галавы, ні варухнуцца. Яго маленькае цела акруглілася ад мяса, якое яно ела цяпер, a для яе ежа прыйшла надта позна. Яна ўвесь час спала, і іскра жыцця ў яе маленькім цельцы, падобным на абцягнуты скурай шкілет, мігцела ўсё слабей і слабей і нарэшце згасла.
Потым настаў час, калі Аднавокі перастаў з’яўляцца скрозь сцяну і знікаць за ёй; месца ля ўвахода ў пячору, дзе ён спаў, апусцела. Гэта здарылася ў канцы другой, менш лютай, галадоўкі. Ваўчыца ведала, чаму Аднавокі не вярнуўся ў логава, але не магла расказаць шэраму ваўчаняці пра тое, што ёй давялося ўбачыць.
Накіраваўшыся за здабычай уверх па левым рукаве ручая, туды, дзе жыла рысь, яна натрапіла на ўчарашні след Аднавокага. I там, дзе сляды скончыліся, яна знайшла яго самога — дакладней, тое, што ад яго засталося. Усё навокал гаварыла пра нядаўнюю бойку і пра тое, што, выйграўшы гэтую схватку, рысь пайшла да сябе ў нару. Ваўчыца знайшла тую нару, але, мяркуючы па многіх прыкметах, рысь была там, і ваўчыца не адважылася ўвайсці да яе.
Пасля гэтага ваўчыца перастала паляваць на левым рукаве ручая. Яна ведала, што ў рысі ў нары ёсць дзіцяняты і што сама рысь славіцца сваёй злосцю і смеласцю ў бойках. Тром-чатыром ваўкам нічога не значыць загнаць на дрэва фыркаючую, натапыраную рысь; але зусім іншая справа сустрэцца з ёй вока на вока, асабліва калі ведаеш, што за спінай у яе галодны вывадак.
Але Паўночная глуш ёсць Паўночная глуш, і мацярынства ёсць мацярынства,— яно не спыняецца ні перад чым як у Паўночнай глушы, так і па-за ёй; і непазбежна павінен быў настаць дзень, калі дзеля свайго шэрага дзіцяняці ваўчыца адважыцца пайсці па левым рукаве да нары ў скалах, насустрач раз’юшанай рысі.
РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
СЦЯНА СВЕТУ
Да таго часу, калі маці стала пакідаць пячору і хадзіць на паляванне, ваўчаня ўжо спасцігла закон, згодна з якім яму забаранялася набліжацца да выхада з логава. Закон гэты шмат разоў унушала яму маці, штурхаючы яго то носам, то лапай, ды і ў ім самім пачынаў развівацца інстынкт страху. За ўсё сваё кароткае жыццё ў пячоры яно ні разу не сустрэла нічога такога, што магло напалохаць яго,— і ўсё ж яно ведала, што такое страх. Страх перайшоў да ваўчаняці ад аддаленых продкаў, праз тысячу тысяч жыццяў. Гэта была спадчына, атрыманая ім непасрэдна ад Аднавокага і ваўчыцы; але і да іх, у сваю чаргу, яна перайшла праз усе пакаленні ваўкоў, якія былі да іх. Страх — спадчына Паўночнай глушы, і ніводнаму зверу не дадзена пазбавіцца ад яго ці прамяняць яго на сачавічную поліўку!
Такім чынам, шэрае ваўчаня ведала страх, хоць і не разумела яго сутнасці. Яно, магчыма, змірылася з ім, як з адной з перашкод, якія ставіць жыццё. А ў тым, што такія перашкоды існуюць, яму ўжо давялося пераканацца: яно зведала голад і, не маючы магчымасці наталіць яго, сустрэлася з перашкодай для сваіх жаданняў. Шчыльныя сцены пячоры, рэзкія штуршкі носам, якімі надзяляла яго маці, скрышальны ўдар яе лапы, несуцешны голад выпрацавалі ў ім упэўненасць, што не ўсё ў свеце дазволена, што ў жыцці існуе мноства абмежаванняў і забарон. I гэтыя абмежаванні і забароны былі законам. Падпарадкоўвацца ім — азначала пазбягаць болю і ўсякіх жыццёвых ускладненняў.
Ваўчаня не разважала пра ўсё гэта так, як разважаюць людзі. Яно проста размежавала акаляючы свет на тое, што прычыняе боль, і тое, што болю не прычыняе, і, размежаваўшы, старалася пазбягаць усяго, што прычыняе боль, гэта значыць за-