• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця  Джэк Лондан

    Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця

    Джэк Лондан
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Полымя
    Памер: 334с.
    Мінск 1997
    98.61 МБ
    Яно не адпускала крыла і гыркала скрозь сціснутыя зубы. Курапатка выцягнула яго з куста. Калі ж яна паспрабавала ўцягнуць яго туды назад, ваўчаня вывалакла яе на адкрытае месца. Птушка крычала і біла яго свабодным крылом, а пер’е яе разляталася ў паветры, як снежныя шматкі. Ваўчаня ўжо не памятала сябе ад шаленства, ваяўнічая кроў продкаў паднялася і забушавала ў ім. Само таго не адчуваючы, ваўчаня жыло ў гэтыя хвіліны поўным жыццём. Яно выконвала прызначаную яму ролю, рабіла тую справу, для якой было народжана,— забівала здабычу і білася, перш чым знішчыць яе. Яно апраўдвала сваё існаванне, выконваючы вышэйшае прызначэнне жыцця, таму што жыццё дасягае сваіх вяршыняў у тыя хвіліны, калі ўсе яго сілы накіроўваюцца на ажыццяўленне пастаўленых перад ім мэтаў.
    Нарэшце птушка перастала змагацца. Ваўчаня ўсё яшчэ трымала яе за крыло. Яны ляжалі на зямлі і глядзелі адзін на аднаго. Ваўчаня паспрабавала люта і пагражальна загыркаць. Курапатка дзеўбанула яго ў нос, які і так балеў. Ваўчаня ўздрыгнула, але не выпусціла крыла. Птушка дзеў-
    банула яго яшчэ і яшчэ раз. Яно завішчала і падалося назад, не ўцяміўшы, што разам з крылом цягне за сабой і птушку. Град удараў пасыпаўся на яго шматпакутны нос. Ваяўнічы запал ваўчаняці патух. Выпусціўшы здабычу, яно з усіх ног пусцілася ў бясслаўныя ўцёкі на другі бок паляны і лягло там каля хмызняку, цяжка дыхаючы, высалапіўшы язык і жаласна скуголячы. I раптам прадчуванне немінучай бяды сціснула яму сэрца. Невядомае з усімі сваімі жахамі зноў навалілася на ваўчаня. Яно інстынктыўна адскочыла пад ахову куста. На яго павеяла ветрам, і вялікае крылатае цела ў злавесным маўчанні пранеслася паблізу: ястраб, які рынуўся на яго з паднябесся, прамахнуўся.
    Пакуль ваўчаня ляжала пад кустом і, патроху прыходзячы ў сябе, пачынала баязліва выглядваць адтуль, на другім баку паляны з разбуранага гнязда выпырхнула курапатка,— гора страты прымусіла яе забыцца пра крылатую маланку нябёсаў. Але ваўчаня ўсё бачыла, і гэта паслужыла яму перасцярогай і ўрокам. Яно бачыла, як ястраб, нібы камень, упаў уніз, пранёсся над зямлёй, амаль кранаючыся травы крыламі, усадзіў кіпцюры ў курапатку, якая пранізліва ўскрыкнула ад смяротнага болю і жаху, і ўзняўся ўвысь, несучы яе з сабой.
    Ваўчаня доўга не выходзіла са сваіх сховаў. Яно шмат пра што даведалася. Жывыя істоты — гэта мяса, яны прыемныя на смак. Але вялікія жывыя істоты робяць балюча. Трэба есці маленькіх — такіх, як птушаняты курапаткі, а з вялікімі, як сама курапатка, лепш не звязвацца. I ўсё ж яго самалюбства было ўшчэмлена. Яму раптам захацелася яшчэ раз схапіцца з вялікай птушкай,— шкада, што ястраб панёс яе. А можа, знойдуцца іншыя курапаткі? Трэба пайсці пашукаць. Ваўчаня спусцілася па спадзістым беразе да ручая. Вады яно да гэтага часу яшчэ не бачыла. На першы погляд, яна была цалкам надзейная, роўная. Яно смела зрабіла крок уперад і, віскаючы ад страху, пайшло
    на дно, проста ў абдымкі невядомага. Стала холадна, у яго перахапіла дыханне. Замест паветра, якім яно прывыкла дыхаць, у лёгкія хлынула вада. Удушша сціснула яму горла, як смерць. Для ваўчаняці гэта было раўназначна смерці. Яно не ведала, што такое смерць, але, як і ўсе жыхары Паўночнай глушы, баялася яе. Яна была для ваўчаняці ўвасабленнем самага страшнага болю. У ёй таілася самая сутнасць невядомага, сукупнасць усіх яго жахаў. Гэта была апошняя, непапраўная бяда, якой яно баялася, хоць і не магло ўявіць яе сабе да канца.
    Ваўчаня выбралася на паверхню і ўсёй ляпай глынула свежага паветра. На гэты раз яно не пайшло на дно. Яно ўдарыла ўсімі чатырма лапамі, нібы гэта было для яго самай звычайнай справай, і паплыло. Бліжэйшы бераг знаходзіўся ў нейкім ярдзе ад ваўчаняці, але яно вынырнула спінай да яго і, убачыўшы далёкі, зараз жа накіравалася туды. Ручай быў вузкі, але якраз у гэтым месцы разліваўся шырокай затокай.
    На сярэдзіне ваўчаня падхапіла і панесла ўніз па цячэнні, якраз на маленькія парогі, што пачыналіся там, дзе рэчышча зноў звужалася. Плысці тут было цяжка. Спакойная вада раптам забурліла. Ваўчаня то выбівалася на паверхню, то апускалася з галавой пад ваду. Яго кідала туды-сюды, перакульвала то на бок, то на спіну, біла аб камяні. Пры кожным такім удары яно павісквала, і па гэтых вісках можна было падлічыць, колькі падводных камянёў трапілася яму на шляху.
    Ніжэй парогаў, дзе берагі зноў расшыраліся, ваўчаня трапіла ў вір, які лёгка аднёс яго да берага і гэтак жа лёгенька паклаў на мель. Яно выкараскалася з вады і лягло. Яго знаёмства са знешнім светам працягвалася. Вада была нежывая і ўсётакі рухалася! Акрамя таго, на першы погляд яна здавалася цвёрдай, як зямля, на самай жа справе цвёрдасці ў ёй і знаку не было. I ваўчаня прыйшло да вываду, што рэчы не заўсёды такія, якімі здаюцца. Страх перад невядомым, які быў не чым
    іншым, як атрыманым у спадчыну ад продкаў недаверам да навакольнага свету, толькі ўзмацніўся пасля сутыкнення з рэчаіснасцю. 3 гэтага часу ў ім на ўсё жыццё ўкараніцца гэты недавер да знешняга выгляду рэчаў. I, перш чым даверыцца ім, яно пастараецца даведацца, якія яны на самай справе.
    У гэты дзень ваўчаняці суджана было зазнаць яшчэ адну прыгоду. Яно раптам успомніла, што ў яго ёсць маці, і адчула, што яна патрэбна яму больш за ўсё на свеце. Ад усіх перанесеных выпрабаванняў у яго стамілася не толькі цела — стаміўся і мозг. За ўсё папярэдняе жыццё яго мозгу не даводзілася так працаваць, як за адзін гэты дзень. Да таго ж ваўчаняці захацелася спаць. I яно накіравалася на пошукі пячоры і маці, перажываючы цяжкае пачуццё адзіноты і поўнай бездапаможнасці.
    Прабіваючыся скрозь хмызняк, ваўчаня раптам пачула прарэзлівы люты крык. Перад вачыма яго прамільгнула штосьці жывое. Яно ўбачыла ласку, якая рванула ў кусты. Ласка была маленькая, і ваўчаня не спалохалася яе. Потым ля самых сваіх ног яно ўбачыла жывую істоту, зусім малюсенькую,— гэта было дзіцяня ласкі, якое, гэтак жа як і ваўчаня, уцякло з дому і накіравалася падарожнічаць. Малюсенькая ласка хацела была шмыгнуць у траву. Ваўчаня перакуліла яе на спіну. Ласка піскнула — голас у яе быў скрыпучы. У тую ж хвіліну перад вачыма ваўчаняці зноў пранеслася жоўтая плямка. Яно пачула раз’юшаны крык, нешта моцна ўдарыла яго па галаве, і вострыя зубы ласкі-маці ўпіліся яму ў шыю.
    Пакуль яно з віскатам і выццём адступала назад, ласка падбегла да свайго дзіцяняці і схавалася з ім у кустах. Боль ад укусу ўсё яшчэ не праходзіў, але боль ад крыўды даваў сябе адчуваць яшчэ MapHeft, і ваўчаня села і ціха заскуголіла. Гэта ж ласка-маці была такая маленькая, а кусалася так балюча! Ваўчаня яшчэ не ведала, што маленькая ласка — адзін з самых лютых, помслівых і страшных
    драпежнікаў Паўночнай глушы, але хутка яму прыйдзецца даведацца пра гэта.
    Яно яшчэ не перастала скуголіць, калі ласкамаці зноў з’явілася перад ім. Яна не кінулася на яго адразу, бо цяпер яе дзіцяня было ў бяспецы. Яна падыходзіла асцярожна, таму яно магло разгледзець яе тонкае, змяінае цельца і высока паднятую змяіную галоўку. У адказ на рэзкі, пагражальны крык ласкі шэрсць на спіне ваўчаняці паднялася дыбам, яно загыркала. Яна падыходзіла ўсё бліжэй і бліжэй. I раптам скачок, за якім яно не магло ўсачыць сваім нявопытным вокам,— тонкае жоўтае цела на адну секунду знікла з яго поля зроку, і ласка ўчапілася яму ў горла, глыбока пракусіўшы шкуру.
    Ваўчаня гыркала, адбівалася, але яно было вельмі маладое, гэта быў яго першы выхад у свет, і таму гырканне яго перайшло ў скавытанне, і яно ўжо не білася, а старалася вырвацца з зубоў ласкі і ўцячы. Але ласка не адпускала ваўчаня. Працягваючы вісець у яго на шыі, яна дабіралася да вены, дзе пульсуе жыццё. Ласка любіла кроў і лічыла за лепшае смактаць яе прама з горла — асноўнага цэнтра жыцця.
    Шэрае ваўчаня чакала непазбежная смерць, і расказ пра яго застаўся б ненапісаным, калі б з-за кустоў не выскачыла ваўчыца. Ласка выпусціла яго і кінулася да горла ваўчыцы, але, прамахнуўшыся, учапілася ёй у сківіцу. Ваўчыца ўзмахнула галавой, як бізуном, зубы ласкі сарваліся, і яна ўзляцела высока ў паветра. He даўшы тонкаму жоўтаму цельцу нават апусціцца на зямлю, ваўчыца падхапіла яго на ляту, і ласка сустрэла сваю смерць на яе вострых зубах.
    Новы прыліў мацярынскай пяшчоты паслужыў узнагародай ваўчаняці. Маці радавалася яшчэ больш, чым сын. Яна лёгенька падкідвала яго носам, залізвала яму раны. А потым абое яны падзялілі паміж сабой ласку-крывапійцу, з’елі яе, вярнуліся ў пячору і ляглі спаць.
    РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
    ЗАКОН ЗДАБЫЧЫ
    Ваўчаня развівалася з дзіўнай хуткасцю. Два дні яно адпачывала, а затым зноў ішло падарожнічаць. У гэты свой выхад яно сустрэла маладую ласку, маці якой была з’едзена з яго дапамогай, і паклапацілася, каб дзіцяня адправілася ўслед за маці. Але цяпер яно ўжо не блукала і, стаміўшыся, знайшло дарогу да пячоры і лягло спаць. Пасля гэтага ваўчаня штодня хадзіла на прагулку і штораз заходзіла ўсё далей і далей.
    Яно прывыкла дакладна суразмерваць сваю сілу і слабасць, узважваючы, калі трэба праявіць адвагу, а калі — асцярожнасць. Выявілася, што асцярожным трэба быць заўсёды, за выключэннем тых рэдкіх выпадкаў, калі ўпэўненасць ва ўласных сілах дазваляе даць волю злосці і прагнасці.
    Пры сустрэчы з курапаткамі ваўчаня рабілася сапраўдным д’яблам. Якраз гэтак жа не ўпускала яно выпадку адказаць злосным гырканнем на траскатню вавёркі, якая трапілася яму ўпёршыню каля засохлай сасны. I амаль заўсёды яно шалела ад аднаго толькі выгляду птушкі, якая нагадвала яму тую, што дзеўбанула яго ў нос.
    Але было і так, што ваўчаня не звяртала ўвагі нават на птушак, і гэта здаралася тады, калі яму пагражаў напад іншых драпежнікаў, якія гэтак жа, як і яно, рыскалі ў пошуках здабычы. Ваўчаня не забылася пра ястраба і, убачыўшы на траве яго плаўны цень, хавалася далей у кусты. Лапы яго больш не раз’язджаліся на хаду ў розныя бакі,— яно ўжо пераняло ад маці яе лёгкую, бясшумную паходку, хуткасць якой была непрыкметнай для вока.
    Што тычыцца палявання, то ўдачы яго скончыліся ў першы ж дзень. Сем птушанят курапаткі і маленькая ласка — вось і ўся здабыча ваўчаняці. Але прага забіваць мацнела ў ім штодня, і яно песціла мару дабрацца калі-небудзь да вавёркі, якая сваёй траскатнёй паведамляла ўсім насель-