• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця  Джэк Лондан

    Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця

    Джэк Лондан
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Полымя
    Памер: 334с.
    Мінск 1997
    98.61 МБ
    Але хутка Белы Ікол прывык да вігвамаў. Ён бачыў, што жанчыны і дзеці ўваходзяць і выхо-
    дзяць адтуль без усялякай шкоды для сябе, што сабакам таксама хочацца пранікнуць унутр, але людзі праганяюць іх лаянкай і шпурляюць камяні ім услед. У канцы дня Белы Ікол пакінуў Кічы і асцярожна падпоўз да бліжэйшага вігвама. Яго падбухторвала цікаўнасць — патрэбнасць вучыцца жыць, дзейнічаць і набірацца вопыту. Апошнія некалькі крокаў, што аддзялялі яго ад сцяны вігвама, Белы Ікол поўз нясцерпна доўга і асцярожна. Падзеі гэтага дня ўжо падрыхтавалі яго да таго, што невядомае мае схільнасць праяўляць сябе самым нечаканым, самым незвычайным чынам. Нарэшце яго нос даткнуўся да парусіны. Белы Ікол чакаў, што будзе. Нічога... усё абышлося добра. Тады ён панюхаў гэтае страшнае рэчыва з моцным пахам чалавека, узяў яго зубамі і злёгку пацягнуў да сябе. Зноў усё абышлося добра, хаця парусінавая сцяна ўздрыгнула. Ён пацягнуў яшчэ раз. Сцяна завагалася. Яму гэта вельмі спадабалася. Ён цягнуў усё мацней і мацней, пакуль уся сцяна не прыйшла ў рух. Тады ў вігваме пачуўся рэзкі вокрык індыянкі, і Белы Ікол стрымгалоў кінуўся да Кічы. Але з таго часу ён перастаў баяцца высокіх вігвамаў.
    He прайшло і пяці хвілін, як Белы Ікол зноў уцёк ад маці. Яна была прывязана да калочка, убітага ў зямлю, і не магла пайсці за сваім дзіцянём. Да ваўчаняці з ваяўнічым выглядам набліжалася шчаня, нашмат старэйшае і буйнейшае за яго. Шчаня звалі Ліп-Ліп, як пра гэта даведаўся пазней Белы Ікол. Ён ужо быў спрактыкаваны ў баях і славіўся сярод сваіх сабратоў як вялікі задзіра.
    Белы Ікол прызнаў’у шчаняці істоту сваёй пароды, да таго ж на выгляд зусім бяспечную, і, не чакаючы ад яго ніякіх варожых дзеянняў, падрыхтаваўся прыняць яго па-сяброўску. Але як толькі незнаёмы ашчэрыў зубы і ўвесь падцягнуўся, Белы Ікол таксама падцягнуўся і таксама ашчэрыў зубы. Натапырыўшыся і грозна гыркаючы, ваўчаня і шчаня сталі кружыць адзін за адным,
    гатовыя да ўсяго. Гэта працягвалася даволі доўга, і Беламу Іклу такая гульня пачынала падабацца. I раптам Ліп-Ліп зрабіў імклівы скачок, ірвануў ваўчаня зубамі і адскочыў убок. Укус трапіў якраз у тое плячо, што ўсё яшчэ балела ў Белага Ікла пасля схваткі з рыссю, балела глыбока, каля самай косці. Белы Ікол завыў ад нечаканасці і болю, але тут жа раз’юшана кінуўся на Ліп-Ліпа і ўпіўся ў яго зубамі.
    Але Ліп-Ліп нездарма нарадзіўся ў індзейскім паселішчы і нездарма ўдзельнічаў у шматлікіх бойках са шчанятамі. Навічку добра дасталося ад яго дробных вострых зубоў, і ён з віскатам ганебна ўцёк пад абарону маці. Гэта была першая сутычка Белага Ікла з Ліп-Ліпам, і такіх сутычак іх чакала шмат, бо яны з першай жа сутычкі адчулі адзін да аднаго прыроджаную нянавісць, якая прыводзіла да няспынных сутычак.
    Кічы ласкава аблізвала сваё дзіцяня і старалася ўтрымаць яго каля сябе, але цікаўнасць Белага Ікла была ненасытная. Праз некалькі хвілін ён зноў накіраваўся ў разведку і сутыкнуўся з чалавекам, якога звалі Шэрым Бабром. Прысеўшы на кукішкі, Шэры Бабёр рабіў штосьці з сухім мохам і палкамі, раскладзенымі каля яго на зямлі. Белы Ікол падышоў бліжэй і стаў назіраць за ім. Шэры Бабёр выдаў нейкія гукі, у якіх, як здалося Беламу Іклу, не было нічога варожага, і ён падышоў яшчэ бліжэй.
    Жанчыны і дзеці падносілі Шэраму Бабру палкі і сукі. Відаць, рыхтавалася нешта цікавае. Цікаўнасць Белага Ікла так разгарэлася, што ён падышоў да Шэрага Бабра вельмі блізка, забыўшы, што перад ім знаходзіцца грозная чалавечая істота. I раптам ён убачыў, што з-пад рук Шэрага Бабра над галлём і мохам падымаецца штосьці дзіўнае, падобнае на туман. Потым з гэтага туману, круцячыся і ўючыся, узнікла нешта жывое, чырвонае, як сонца ў небе. Белы Ікол не ведаў аб існаванні агню. Але агонь прыцягваў яго да сябе, як некалі прыцягвала святло. Ён падпоўз бліжэй, пачуў над
    сабой смех Шэрага Бабра і зразумеў, што і ў гэтых гуках няма нічога варожага. Потым Белы Ікол даткнуўся да полымя носам і адначасова высунуў язык.
    У першую секунду ён здранцвеў. Прытаіўшыся сярод галля і моху, невядомае ўчапілася яму ў нос. Белы Ікол адскочыў ад агню і пачаў адчайна вішчаць. Пачуўшы гэты віск, Кічы з гырканнем ірванулася наперад, наколькі дазваляла палка, і пачала кідацца, шалеючы ад бяссілля, адчуваючы, што не можа дапамагчы сыну. Але Шэры Бабёр смяяўся, пляскаючы сябе па бёдрах, і расказваў усім пра здарэнне, і ўсе таксама гучна смяяліся. А Белы Ікол, усеўшыся на заднія лапы, вішчаў і вішчаў і здаваўся такім маленькім і няшчасным сярод акружаючых яго людзей.
    Гэта быў самы моцны боль, які яму давялося адчуць. Жывая істота, што ўзнікла пад рукамі Шэрага Бабра і падобная колерам на сонца, апякла яму нос і язык. Белы Ікол скуголіў і скуголіў бесперастанку, і кожны яго плач людзі сустракалі новым выбухам смеху. Ён паспрабаваў лізнуць нос, але дотык апечанага языка да апечанага носа толькі ўзмацніў боль, і ён завыў яшчэ болып адчайна, яшчэ больш тужліва.
    А потым яму стала сорамна. Ён зразумеў, чаму людзі смяюцца. Нам не дадзена пазнаць, якім чынам некаторыя жывёлы разумеюць, што такое смех, і здагадваюцца, што мы смяёмся з іх. Вось гэта і адбылося з Белым Іклом, і яму стала сорамна, калі людзі паднялі яго на смех. Ен павярнуўся і ўцёк, але ўцякаць яго прымусіў не боль ад апёкаў, а смех, бо смех пранікаў глыбей і раніў мацней, чым агонь. Белы Ікол кінуўся да ашалелай на прывязі маці — адзінай у свеце істоты, якая не смяялася з яго.
    Звечарэла, пасля прыйшла ноч, а Белы Ікол не адыходзіў ад Кічы. Hoc і язык яго па-ранейшаму балелі, але яму не давала супакоіцца іншае, яшчэ мацнейшае пачуццё. Яго ахапіла туга. Ён адчуваў нейкую пустату ў сабе, ён сумаваў па цішыні і
    міры, што панавалі каля ручая і ў роднай пячоры. Жыццё стала надта неспакойным. Тут было вельмі шмат чалавечых істотаў — мужчын, жанчын, дзяцей,— усе яны шумелі і раздражнялі яго. Сабакі безупынку сварыліся, гыркалі, грызліся. Спакойная адзінота, якую ён ведаў раней, скончылася. Тут нават само паветра было насычана жыццём. Яно шумела і гуло вакол Белага Ікла, не змаўкаючы ні на хвіліну. Новыя гукі бянтэжылі і трывожылі яго, прымушаючы ўвесь час чакаць новых падзей.
    Белы Ікол назіраў за людзьмі, якія хадзілі паміж вігвамамі, знікалі, зноў з’яўляліся. Гэтак жа, як чалавек глядзіць на ім жа створаных багоў, Белы Ікол глядзеў на людзей вакол яго.,Яны былі для яго найвышэйшымі істотамі. Ён бачыў ва ўсіх іх дзеяннях тую ж цудадзейную сілу, якой чалавек надзяляе Бога. Яны валодалі недасягальнай, бязмежнай магутнасцю. Яны былі ўладарамі жывога і нежывога свету; яны трымалі ў паслухмянасці ўсё, што здольнае рухацца, і надавалі рух нерухомым рэчам; з сухога моху і палак яны стваралі жыццё, якое балюча пякло і колерам сваім нагадвала сонца. Яны стваралі агонь! Яны былі багі!
    РАЗДЗЕЛ ДРУГІ
    няволя
    Кожны новы дзень прыносіў Беламу Іклу штонебудзь новае. Пакуль маці сядзела на прывязі, ён бегаў па ўсім паселішчы, даследуючы, вывучаючы яго, і набіраючыся вопыту. Ён хутка пазнаёміўся са звычкамі чалавечых істотаў, але такое блізкае знаёмства не выклікала ў ім знявагі да іх. Чым больш ён пазнаваў людзей, тым больш пераконваўся ў іх магутнасці.
    Чалавек адчувае душэўны боль, калі яго багоў звяргаюць і калі алтары, узведзеныя яго рукамі,
    разбураюцца, але ваўку і сабаку такі боль невядомы. У адрозненне ад чалавека, багі якога — гэта лёгкая смуга мары, якая ніколі не стане рэальнасцю, гэта здані, надзеленыя дабрынёй і сілай, гэта ўзлёты яго я ў царства духу,— у адрозненне ад чалавека, воўк і дзікі сабака, якія прыгрэліся ля раскладзенага чалавекам вогнішча, бачаць, што іх багі ўвасоблены ў плоці і крыві, што іх можна адчуць, яны займаюць пэўнае месца ў прасторы і дасягаюць сваіх мэтаў, апраўдваюць сваё прызначэнне ў жыцці, падпарадкоўваючыся закону часу. Вера ў такіх багоў даецца лёгка, яе нішто не можа пахіснуць. Ад такога бога нікуды не ўцячэш. Вось ёц стаіць ва ўвесь рост, з палкай у руцэ — усёмагутны, гнеўны і добры. У ім тайна і магутнасць, увасобленыя ў плоці, з якой цячэ кроў, калі яе рвуць, і якая на смак нічым не горшая за любое іншае мяса.
    Так было і з Белым Іклом. Чалавечыя істоты здаваліся яму багамі, несумненнымі і ўсюдыіснымі багамі. I ён скарыўся перад імі, таксама як скарылася яго маці Кічы, як толькі яна пачула сваё імя з іх вуснаў. Ён уступаў ім дарогу. Калі яны клікалі яго — ён падыходзіў, калі праганялі прэч — паспешліва ўцякаў, калі гладзілі — прыпадаў да зямлі, таму што за кожным іх жаданнем была сіла, якая праяўлялася пры дапамозе кулака і палкі, лятаючых па паветры камянёў і апякаючых болем удараў бізуна.
    Белы Ікол належаў людзям, як належалі ім усе сабакі. Яго ўчынкі залежалі ад іх загадаў. Яго цела яны маглі пакалечыць, растаптаць ці злітавацца над ім. Гэты ўрок Белы Ікол запомніў хутка, але даўся ён яму нялёгка,— вельмі многае ў яго натуры паўставала супраць таго, з чым яму даводзілася сутыкацца на кожным кроку. I разам з тым непрыкметна для самога сябе Белы Ікол пачынаў разумець прывабнасць новага жыцця, хоць прывыкаць да яго было цяжка і непрыемна. Ён аддаў свой лёс у чужыя рукі і зняў з сябе ўсякую адказнасць за ўласнае існаванне. Ужо адно гэта служы-
    ла яму ўзнагародай, бо абапірацца на іншага заўсёды лягчэй, чым стаяць аднаму.
    Але ўсё гэта здарылася не адразу — за адзін дзень нельга аддацца чалавеку і душой і целам. Белы Ікол не мог адрачыся ад спадчыны продкаў, не мог забыць Паўночную глуш. Былі дні, калі ён выходзіў на ўзлесак і стаяў там, прыслухоўваючыся да гукаў, што прываблівалі яго. I з такіх прагулак ён вяртаўся неспакойны, устрывожаны, жаласна і ціха павіскваючы, клаўся побач з Кічы і лізаў ёй морду сваім хуткім, цікаўным язычком.
    Белы Ікол хутка вывучыў жыццё індзейскага паселішча. Ён убачыў, якія несправядлівыя і скупыя дарослыя сабакі пры раздачы мяса і рыбы. Пераканаўся, што мужчыны справядлівыя, дзеці жорсткія, а жанчыны добрыя і ад іх хутчэй, чым ад іншых, можна атрымаць мяса ці костку. А пасля дзвюх ці трох сутычак з мацерамі шчанятаў Белы Ікол зразумеў, што з гэтымі фурыямі лепш не звязвацца,— чым далей ад іх трымацда, тым будзе спакайней.
    Але болып за ўсіх яму атручваў жыццё Ліп-Ліп. Ён быў старэйшы і дужэйшы за яго. Белы Ікол не пазбягаў боек з ім, але заўсёды цярпеў паражэнне. Такі праціўнік быў яму не пад сілу. Ліп-Ліп праследаваў сваю ахвяру ўсюды. Варта было Беламу Іклу адысці ад мацеры, і задзіра быў тут як тут, хадзіў за ім па пятах, гыркаў, чапляўся да яго і, калі людзей паблізу не было, лез біцца. Гэтыя сутычкі дастаўлялі Ліп-Ліпу вялізнае задавальненне, бо ён заўсёды выходзіў з іх пераможцам. Але тое, што было для Ліп-Ліпа самай вялікай асалодай у жыцці, прыносіла Беламу Іклу толькі адны пакуты.