• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця  Джэк Лондан

    Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця

    Джэк Лондан
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Полымя
    Памер: 334с.
    Мінск 1997
    98.61 МБ
    Потым яму стала холадна. Цёплай сцяны вігвама, ля якой ён заўсёды грэўся, тут не было. Ён сядзеў, па чарзе падціскаючы то адну, то другую пярэднюю лапу, потым прыкрыў іх сваім пушыстым хвастом, і ў гэтую хвіліну перад ім пранесліся ўяўленні. У гэтым не было нічога дзіўнага: перад яго вачыма паўсталі знаёмыя карціны. Ён зноў убачыў паселішча, вігвамы, полымя вогнішчаў. Ен пачуў прарэзлівыя галасы жанчын, грубы бас мужчынскай гаворкі, брэх сабак. Белы Ікол прагаладаўся і ўспомніў кавалкі мяса і рыбы, якія яму перападалі ад людзей. Але зараз яго акаляла цішыня, якая абяцала не яду, а небяспеку.
    Няволя распесціла Белага Ікла. Залежнасць ад людзей пазбавіла яго часткі сілы. Ён развучыўся здабываць сабе корм. Над ім апускалася ноч. Яго зрок і слых, што прывыклі да шуму і руху паселішча, да бесперапыннага чаргавання гукаў і малюнкаў, не знаходзілі сабе работы. Яму не было чаго рабіць, не было чаго слухаць, не было на што глядзець. Ён стараўся ўлавіць хоць які шорах ці рух. У такой цішыні і нерухомасці прыроды таілася нейкая страшная небяспека.
    I раптам Белы Ікол скалануўся. Штосьці вялізнае і бясформеннае пранеслася перад яго вачыма. На зямлю лёг цень ад дрэва, асветленага месяцам, які выйшаў з-за воблакаў. Супакоіўшыся, ён ціха заскуголіў, але, успомніўшы, што гэта можа прывабіць да яго затоенага дзе-небудзь ворага, змоўк.
    Дрэва, схопленае начным марозам, гучна
    скрыпнула над ягонай галавой. Белы Ікол завыў і, не чуючы пад сабой ног ад жаху, кулём кінуўся да паселішча. Ён адчуваў неадольную патрэбу ў людскім асяроддзі, у абароне, якую яно дае. У яго ноздрах стаяў пах дыму ад вогнішчаў, у вушах звінелі галасы і крыкі. Ён выбег з лесу на асветленую месяцам паляну, дзе не было ні ценяў, ні змроку, але вочы яго не ўбачылі знаёмага паселішча. Ён забыўся, што людзі пайшлі адтуль.
    Белы Ікол спыніўся як укопаны. Бегчы не было куды. Ён сумна блукаў па апусцелым станавішчы, абнюхваючы кучы смецця і хламу, пакінутага багамі. Цяпер яго ўзрадаваў бы нават камень, кінуты якой-небудзь разгневанай жанчынай, нават цяжкая рука Шэрага Бабра, а Ліп-Ліпа і ўсю гыркаючую баязлівую зграю сабак ён сустрэў бы з захапленнем.
    Ён пацягнуўся да таго месца, дзе стаяў раней вігвам Шэрага Бабра, сеў пасярод і падняў морду да месяца. Спазмы сціскалі яму горла; ляпа яго раскрылася, і адзінота, страх, сум па Кічы, усе ранейшыя няшчасці і прадчуванне будучых нягод і пакут — усё гэта вылілася ў працяжным, тужлівым выцці. Гэта было воўчае выццё, якое ўпершыню вырвалася з грудзей Белага Ікла.
    3 надыходам раніцы яго страх знік, але пачуццё адзіноты толькі ўзмацнілася. Выгляд закінутага станавішча, у якім яшчэ зусім нядаўна кіпела жыццё, наганяў на яго тугу. Доўга раздумваць яму не давялося: ён павярнуў у лес і пабег уздоўж берага ракі. Ён бег увесь дзень, не даючы сабе ні хвіліны адпачынку. Здавалася, ён можа бегчы вечна. Яго моцнае цела не мела стомы. I нават калі стомленасць усё-такі прыйшла, вынослівасць, дадзеная яму ад продкаў, працягвала гнаць яго ўсё далей і далей.
    Там, дзе рака працякала між стромкіх берагоў, Белы Ікол бег у абыход, па гарах. Ручаі і рэчкі, што ўпадалі ў Макензі, ён пераплываў ці пераходзіў уброд. Часта яму даводзілася бегчы па вузкім беражку ільду, намерзлым каля берага; тонкі
    лёд ламаўся, і, правальваючыся ў ледзяную ваду, Белы Ікол не раз быў на валасок ад гібелі. I ўвесь час ён чакаў, што вось-вось натрапіць на след багоў у тым месцы, дзе яны прычаляць да берага і накіруюцца ў глыб краіны.
    Розумам Белы Ікол пераўзыходзіў многіх сваіх сабратоў, і ўсё-такі думка пра другі бераг ракі Макензі не прыходзіла яму ў галаву. Што, калі след багоў выйдзе на той бок? Пра гэта ён не мог здагадацца. Верагодна, пазней, калі Белы Ікол набраўся б вопыту ў вандраваннях, стаў больш дарослым, навучыўся б адшукваць сляды ўздоўж рачных берагоў, ён дапусціў бы і гэтую магчымасць. Такая сталасць чакала яго ў будучыні. Зараз жа ён бег наўздагад, прымаючы пад увагу толькі адзін бераг Макензі.
    Белы Ікол бег усю ноч, натыкаючыся ў цемнаце на перашкоды і замінкі, якія замаруджвалі яго бег, але не адбівалі ахвоты рухацца далей. Да сярэдзіны другога дня, праз трыццаць гадзін, яго жалезныя мускулы сталі слабець, падтрымлівала толькі напружанне волі. Ён нічога не еў амаль двое сутак і абяссілеў ад голаду. Адбіваліся на ім і бесперастанныя апусканні ў ледзяную ваду. Яго раскошная шкура была ўся ў гразі, шырокія падушкі на лапах кроватачылі. Ён пачаў прыкульгваць — спачатку злёгку, потым усё больш і больш. У дадатак да ўсяго неба нахмурылася і пайшоў снег — мокры, таючы снег, які прыліпаў да яго лапаў, што раз’язджаліся, завалакваў усё вакол і хаваў няроўнасці глебы, робячы цяжкай і без таго пакутлівую дарогу.
    Гэтай ноччу Шэры Бабёр вырашыў зрабіць прывал на далёкім беразе ракі Макензі, таму што шлях да месцаў палявання ішоў у тым накірунку. Але незадоўга да цемнаты Клу-Куч, жонка ІПэрага Бабра, заўважыла на бліжэйшым беразе лася, які падышоў да ракі напіцца. Дык вось, каб не падышоў лось да берага, каб не збіўся Міт-Са з прычыны завірухі з правільнага курсу, Клу-Кўч не заўважыла б лася. Шэры Бабёр не забіў ды яго трапным
    выстралам са стрэльбы, і ўсе далейшыя падзеі склаліся б зусім інакш. Шэры Бабёр не зрабіў бы прывалу на бліжэйшым беразе ракі Макензі, а Белы Ікол, прабегшы міма, ці загінуў бы, ці трапіў бы да сваіх дзікіх сародзічаў і застаўся б ваўком да канца сваіх дзён.
    Настала ноч. Снег паваліў мацней, і Белы Ікол, спатыкаючыся, прыкульгваючы і ціха павіскваючы на хаду, напаў на свежы след. След быў настолькі свежы, што Белы Ікол адразу пазнаў яго. Заскуголіўшы ад нецярпення, ён павярнуў ад ракі і кінуўся ў лес. Да вушэй яго данесліся знаёмыя гукі. Ён убачыў полымя вогнішча, Клу-Куч, занятую. гатаваннем ежы, Шэрага Бабра, які прысеў на кукішкі і жаваў кавалак сырога сала. У людзей было свежае мяса!
    Белы Ікол чакаў расправы. Пры думцы аб ёй шэрсць на ягонай спіне стала дыбам. Потым ён крадком рушыў уперад. Ён баяўся ненавісных яму пабояў і ведаў, што іх не мінуць. Але ён ведаў таксама, што будзе грэцца каля агню, будзе карыстацца апекай багоў, сустрэне сабачую грамаду, хоць і варожую яму, але ўсё ж грамаду, якая здольная задаволіць яго патрэбнасць у блізкасці да жывых істотаў.
    Белы Ікол паўзком набліжаўся да вогнішча. Шэры Бабёр убачыў яго і перастаў жаваць сала. Белы Ікол папоўз яшчэ павольней; пачуццё знявагі і пакорнасці душыла яго, прымушаючы поўзаць перад чалавекам. Ён поўз прама да Шэрага Бабра, усё запавольваючы і запавольваючы рух, нібы паўзці яму з кожнай цаляй станавілася цяжэй, і, нарэшце, лёг ля ног гаспадара, якому аддаўся добраахвотна душой і целам. Па ўласным жаданні падышоў ён да вогнішча чалавека і прызнаў над сабой чалавечую ўладу. Белы Ікол трымцеў, чакаючы немінучага пакарання. Рука паднялася над ім. Ён увесь скурчыўся, рыхтуючыся прыняць удар. Але ўдару не было.
    Белы Ікол крадком зірнуў уверх. Шэры Бабёр разарваў сала на дзве часткі. Шэры Бабёр працяг-
    ваў яму кавалак сала! Асцярожна і недаверліва Белы Ікол панюхаў яго, а потым пацягнуў да сябе. Шэры Бабёр загадаў даць Беламу Іклу мяса і, пакуль ён еў, не падпускаў да яго іншых сабак. Удзячны і задаволены, Белы Ікол улёгся ля ног свайго гаспадара, гледзячы на гарачае полымя вогнішча і сонна жмурачыся. Ён ведаў, што раніца застане яго не ў змрочным лесе, а на прывале, сярод багоў, якім ён аддаваў усяго сябе і ад волі якіх цяпер залежаў.
    РАЗДЗЕЛ ПЯТЫ
    ДАГАВОР
    У сярэдзіне снежня Шэры Бабёр адправіўся ўверх па рацэ Макензі. Міт-Са і Клу-Куч паехалі разам з ім. Сані Шэрага Бабра везлі сабакі, якіх ён выменяў ці пазычыў у суседзяў. У другія сані, меншыя, былі запрэжаны маладыя сабакі, і імі кіраваў Міт-Са. Запрэжка і сані болып былі падобны на цацачныя, але Міт-Са быў у захапленні: ён адчуваў, што выконвае сапраўдную мужчынскую работу. Апроч таго, ён вучыўся кіраваць сабакамі і вымуштроўваць іх, і шчаняты таксама прывыкалі да вупражы. Сані Міт-Са ішлі не пустыя, a везлі каля двухсот фунтаў усялякіх пажыткаў і правізіі.
    Беламу Іклу даводзілася і раней бачыць ездавых сабак, і, калі яго самога ўпершыню запрэглі ў сані, ён не супраціўляўся гэтаму. На шыю яму надзелі набіты мохам аброжак, ад якога ішлі дзве лямкі да рэменя, перакінутага ўпоперак грудзей і праз спіну; да гэтага рэменя была прывязана доўгая вяроўка, што злучала яго з санямі.
    Запрэжка складалася з сямі сабак. Усім ім споўнілася па дзевяць-дзесяць месяцаў, і толькі аднаму Беламу Іклу было восем. Кожны сабака ішоў на асобнай вяроўцы. Усе вяроўкі былі рознай даў-
    жыні, і розніца паміж імі вымяралася даўжынёй корпуса сабакі. Злучаліся яны ў кольцы на перадку саней. Перадок быў загнуты ўгору, каб сані — берасцяныя, без палазоў — не зарываліся ў мяккі, пушысты снег. Дзякуючы такой будове, цяжар саміх саней і паклажы размяркоўваўся на вялікую паверхню. 3 той жа мэтай — як мага больш раўнамернага размеркавання цяжару — сабак прывязвалі да перадка саней веерам, і ні адзін з іх не ішоў следам за другім.
    У веерападобнай запрэжкі была яшчэ адна перавага: розная даўжыня вяровак перашкаджала сабакам, якія беглі ззаду, кідацца на пярэдніх, a распачынаць бойку можна было толькі з тым суседам, які ішоў на карацейшай вяроўцы. Аднак тады нападаючы аказваўся hoc у нос са сваім ворагам і, акрамя таго, падстаўляў сябе пад удары бізуна паганятага. Але самая вялікая перавага гэтай запрэжкі заключалася ў тым, што, стараючыся напасці на пярэдніх сабак, заднія налягалі на пастронкі, а чым хутчэй каціліся сані, тым хутчэй бег і праследуемы сабака. Такім чынам, задні ніколі не мог дагнаць пярэдняга. Чым хутчэй бег адзін, тым хутчэй уцякаў ад яго другі і тым хутчэй беглі ўсе астатнія сабакі. У выніку ўсяго гэтага хутчэй каціліся і сані. Вось такімі хітрыкамі чалавек і ўмацоўваў сваю ўладу над жывёламі.
    Міт-Са, вельмі падобны на бацьку, унаследаваў ад яго і мудрасць. Ён даўно ўжо заўважыў, што Ліп-Ліп не дае праходу Беламу Іклу; але тады ў Ліп-Ліпа былі свае гаспадары, і Міт-Са асмельваўся толькі спадцішка кідаць у яго каменем. А цяпер Ліп-Ліп належаў Міт-Са, і, вырашыўшы адпомсціць яму за мінулае, Міт-Са прывязаў яго на самую доўгую вяроўку. Такім чынам, Ліп-Ліп стаў важаком, яму нібы зрабілі вялікую ласку,— але на самай справе ласкі ў гэтым было мала, бо задзіру і завадатара ўсёй зграі ненавідзелі і праследавалі ўсе сабакі.