Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця
Джэк Лондан
Для старэйшага школьнага ўзросту
Выдавец: Полымя
Памер: 334с.
Мінск 1997
Месяцы ішлі адзін за адным. Сіл у Белага Ікла ўсё дабаўлялася, ён станавіўся буйнейшым, шырэйшым у плячах, а характар яго развіваўся па тым шляху, які вызначала спадчыннасць і акаля-
ючае асяроддзе. Белы Ікол быў створаны з мяккага, як гліна, матэрыялу, які таіў у сабе шмат усялякіх магчымасцей. Асяроддзе ляпіла з гэтай гліны ўсё, што яму хацелася, надаючы ёй любую форму. Так, каб не падышоў Белы Ікол да агню, запаленага чалавекам, Паўночная глуш зрабіла б з яго сапраўднага ваўка. Але багі падарылі яму іншае асяроддзе, і з Белага Ікла атрымаўся сабака, у якім было шмат воўчага, і ўсё-такі гэта быў сабака, а не воўк.
I вось пад уплывам акаляючых абставін падатлівы матэрыял, з якога быў зроблены Белы Ікол, прыняў пэўную форму. Гэта было непазбежна. Ён станавіўся ўсё больш панурым, больш злым, ён пазбягаў сваіх сабратоў. I яны зразумелі, што з ім лепш жыць у міры, чым варагаваць, а Шэры Бабёр з кожным днём усё больш і болып цаніў яго.
Але ўзмужнеласць не вызваліла Белага Ікла ад адной слабасці: ён не цярпеў, калі з яго смяяліся. Чалавечы смех выводзіў яго з сябе. Людзі маглі смяяцца між сабой з чаго хочаш, і ён не звяртаў на гэта ўвагі. Але варта было каму-небудзь засмяяцца з яго, як ён шалеў: паважны, поўны годнасці сабака лютаваў да недарэчнасці. Смех так азлабляў яго, што ён ператвараўся ў сапраўднага д’ябла. I гора тым шчанятам, якія трапляліся Беламу Іклу ў гэтыя хвіліны! Ён надта добра ведаў закон, каб спаганяць злосць на Шэрым Бабру; Шэраму Бабру дапамагалі палка і розум, а ў шчанятаў не было нічога, акрамя адкрытай прасторы, якая і ратавала іх, калі перад імі з’яўляўся Белы Ікол, даведзены смехам да шаленства.
Калі Беламу Іклу пайшоў трэці год, індзейцаў, якія жылі на рацэ Макензі, спасціг голад. Летам не лавілася рыба. Зімой алені пайшлі са сваіх звычайных месцаў. Ласі трапляліся рэдка, зайцы амаль зніклі. Драпежныя жывёлы гінулі. Згаладнелыя, аслабелыя ад голаду, яны сталі пажыраць адзін аднаго. Выжывалі толькі моцныя. Багі Белага Ікла заўсёды займаліся паляваннем. Старыя і слабыя сярод іх паміралі адзін за адным. У па-
селішчы стаяў плач. Жанчыны і дзеці ўступалі сваю мізэрную долю яды схуднелым паляўнічым, якія рыскалі па лесе, марна шукаючы дзічыну.
Голад давёў багоў да такога цяжкага становішча, што яны елі макасіны і рукавіцы з сырамятнай скуры, а сабакі з’ядалі сваю вупраж і нават бізуны. Акрамя таго, сабакі елі адзін аднаго, а багі елі сабак. Спачатку пакончылі з самымі слабымі і менш каштоўнымі. Сабакі, якія засталіся жыць, бачылі ўсё гэта і разумелі, што іх чакае такая ж доля. Тыя, што былі смялейшыя і разумнейшыя, пакінулі вогнішчы, раскладзеныя чалавекам, каля якіх цяпер ішла бойня, і ўцяклі ў лес, дзе іх чакала галодная смерць ці воўчыя зубы.
У гэты цяжкі час Белы Ікол таксама ўцёк у лес. Ён быў больш прыстасаваны да жыцця, чым іншыя сабакі,— выяўлялася школа, пройдзеная ў дзяцінстве. Асабліва ўмела высочваў ён маленькіх звяркоў. Ён мог гадзінамі сачыць за кожным рухам асцярожнай вавёркі і чакаць, калі яна адважыцца злезці з дрэва на зямлю; пры гэтым ён праяўляў такое велізарнае цярпенне, якое ні ў чым не ўступала голаду, што мучыў яго. Белы Ікол ніколі не спяшаўся. Ён чакаў да таго часу, калі можна было дзейнічаць напэўна, не баючыся, што вавёрка зноў уцячэ на дрэва. Тады, і толькі тады, Белы Ікол з маланкавай хуткасцю выскакваў са сваёй засады, як снарад, які ніколі не пралятае міма намечанай цэлі — міма вавёркі, якую не маглі выратаваць яе хуткія ногі.
Але хаця паляванне на вавёрак звычайна заканчвалася ўдачай, адна акалічнасць перашкаджала Беламу Іклу наядацца дасыта: вавёркі трапляліся рэдка, і яму хочаш не хочаш даводзілася паляваць на больш дробную дзічыну. Часамі голад так мучыў яго, што ён не спыняўся нават перад тым, каб выкопваць мышэй з норак. He пагрэбаваў ён і ўступіць у бой з ласкай, такой жа галоднай, як ён сам, але ў тысячу разоў больш лютай.
Калі голад даймаў Белага Ікла асабліва бязлітасна, ён падкрадаўся бліжэй да вогнішчаў багоў,
але ўшчыльную да іх не падыходзіў. Ён бегаў па лесе, пазбягаючы сустрэч з багамі, і абкрадаў сілкі, калі ў іх зрэдку траплялася дзічына. Аднойчы ён нават абакраў сілок на зайца, пастаўлены Шэрым Бабром, а ІПэры Бабёр у гэты час ішоў, хістаючыся, па лесе і раз-пораз садзіўся адпачываць, ледзьве пераводзячы дух ад слабасці.
Неяк раз Белы Ікол наткнуўся на маладога змардаванага ваўка, які ледзь трымаўся на нагах. Калі б Белы Ікол не быў такі галодны, ён, мабыць, накіраваўся б далей з ім і ўрэшце рэшт далучыўся б да воўчай зграі, але зараз яму не заставалася нічога іншага, як пагнацца за ваўком, задзерці і з’есці яго.
Лёс, здаецца, спрыяў Беламу Іклу. Заўсёды, калі недахоп у ежы адчуваўся асабліва востра, ён знаходзіў якую-небудзь здабычу. Шчасце не здрадзіла яму нават у тыя дні, калі сіл зусім не стала,— ні разу за гэты час ён не трапіўся на вочы больш буйным драпежнікам. Аднойчы, падмацаваўшыся рыссю, якой хапіла на цэлыя два дні, Белы Ікол сустрэўся з воўчай зграяй. Пачалася доўгая, жорсткая пагоня, але Белы Ікол быў мацнейшы за ваўкоў і ўрэшце рэшт уцёк ад іх. I не толькі ўцёк, а апісаў вялікае кола і, вярнуўшыся назад, напаў на аднаго са сваіх знясіленых праследавацеляў.
У хуткім часе Белы Ікол пакінуў гэтыя мясціны і накіраваўся ў даліну, на сваю радзіму. Знайшоўшы ранейшае логава, ён сустрэў там Кічы. Кічы таксама пакінула негасцінныя вогнішчы багоў і, як толькі ёй прыйшла пара шчаніцца, вярнулася ў пячору. Да таго часу як каля пячоры з’явіўся Белы Ікол, з усяго вывадка Кічы засталося толькі адно ваўчаня, але і яно дажывала апошнія дні,— маладому жыццю цяжка было ўцалець у такі голад.
Прыём, які Кічы аказала свайму даросламу сыну, нельга было назваць цёплым. Але Белы Ікол аднёсся да гэтага абыякава. He маючы болып патрэбы ў маці, ён спакойна адвярнуўся ад яе і пабег уверх па ручаі. На левым яго рукаве Белы Ікол
знайшоў логава рысі, з якой некалі яму давялося ўступіць у бой разам з маці. Тут, у закінутай нары, ён лёг і адпачываў увесь дзень.
У пачатку лета, калі галадоўка ўжо канчалася, Белы Ікол сустрэў Ліп-Ліпа, які гэтак жа, як і ён, уцёк у лес і гібеў там. Белы Ікол сустрэў яго зусім нечакана. Агібаючы з супрацьлеглых бакоў выступ стромкага берага, яны адначасова выбеглі з-за высокай скалы і сутыкнуліся hoc у нос. Абодва замерлі, спалоханыя такой сустрэчай, і ўтаропіліся адзін на аднаго.
Белы Ікол быў у цудоўным стане. Увесь гэты тыдзень ён вельмі ўдачна паляваў і еў шмат, a апошняй сваёй здабычай быў сыты да адвалу. Але варта было яму толькі ўбачыць Ліп-Ліпа, як шэрсць на ягонай спіне стала дыбам. Ён натапырыўся зусім міжвольна — гэтае знешняе праяўленне злосці ў мінулым спадарожнічала кожнай сустрэчы з задзірам Ліп-Ліпам. Так было і цяпер: убачыўшы свайго ворага, Белы Ікол натапырыўся і загыркаў на яго. Hi адна хвіліна не прапала дарэмна. Усё было зроблена хутка, у адно імгненне. Ліп-Ліп падаўся назад, але Белы Ікол стукнуўся з ім плячо ў плячо, збіў яго з ног, перакуліў на спіну і ўпіўся зубамі ў яго жылістую шыю. Ліп-Ліп біўся ў перадсмяротных сутаргах, а Белы Ікол пахаджваў вакол, не зводзячы з яго вачэй. Потым ён зноў накіраваўся ў дарогу і знік за крутым паваротам берага.
Хутка пасля гэтага Белы Ікол выбег на ўзлесак і па вузкім прагале спусціўся да ракі Макензі. Ён забягаў сюды і раней, але тады на гэтым беразе было пуста, а зараз тут віднелася паселішча. Белы Ікол спыніўся і, не выходзячы з-за дрэў, стаў аглядацца. Гукі і пахі здаліся яму знаёмымі. Гэта было старое паселішча, якое перабралася на іншае месца, але ў яго гуках і пахах адчувалася нешта новае. He чуваць было ні выцця, ні плачу. Гэтыя гукі гаварылі аб дастатку. I калі Белы Ікол пачуў злосны жаночы голас, ён зразумеў, што так злаваць можна толькі на сыты страўнік. У паветры
пахла рыбай — значыць, у паселішчы была ежа. Голад скончыўся. Ён смела выйшаў з лесу і пабег прама да гаспадарскага вігвама. Самога гаспадара не было дома, але Клу-Куч сустрэла Белага Ікла радасным крыкам, дала яму цэлую свежую рыбіну, і ён лёг і стаў чакаць, калі вернецца Шэры Бабёр.
ЧАСТКА ЧАЦВЁРТАЯ
РАЗДЗЕЛ ПЕРШЫ
ВОРАГ
Калі ў натуры Белага Ікла была заложана хоць самая малая магчымасць зблізіцца з прадстаўнікамі яго пароды, то магчымасць гэтая незваротна загінула пасля таго, як ён стаў важаком запрэжкі. Сабакі ўзненавідзелі яго; узненавідзелі за тое, што Міт-Са падкідваў яму лішні кавалак мяса; узненавідзелі за ўсе тыя сапраўдныя і ўяўныя перавагі, якімі ён карыстаўся; узненавідзелі за тое, што ён заўсёды бег на чале запрэжкі, даводзячы іх да шаленства адным выглядам свайго пушыстага хваста і хутка мільгаючых ног.
I Белы Ікол пранікся да сабак такой жа вострай нянавісцю. Роля важака не прыносіла яму ніякага задавальнення. Ён праз сілу мірыўся з тым, што яму даводзілася ўцякаць ад раз’юшаных сабак, якія на працягу трох гадоў знаходзіліся пад ягонай уладай. Але з гэтым трэба было мірыцца, інакш яму пагражала пагібель, а жыццю, што біла ў ім крыніцай, гінуць не хацелася. Як толькі Міт-Са кранаўся з месца, уся запрэжка з лютым брэхам кідалася ў пагоню за Белым Іклом.
Абараняцца ён не мог: варта было яму павярнуць галаву да сабак, як Міт-Са сцёбаў яго па мордзе бізуном. Беламу Іклу не заставалася нічога ін-
шага, як імчацца наперад. Адбіваць хвастом і заднімі нагамі нападзенне ўсёй яхкаючай зграі ён не мог,— такой зброяй нельга абараняцца супраць мноства бязлітасных іклоў. I Белы Ікол нёсся наўгалоп, кожным скачком гвалтуючы сваю прыроду і прыніжаючы сваю гордасць, а бегчы так даводзілася цэлы дзень.
Такое насілле над сабой не праходзіць беспакарана. Калі волас, які вырас на целе, прымусіць расці ў глыб скуры, ён будзе прычыняць нясцерпны боль. Тое ж самае адбывалася і з Белым Іклом. Усёй сваёй істотай ён імкнуўся расквітацца з сабакамі, якія праследуюць яго па пятах, але волю багоў нельга было парушаць, тым больш што воля іх падмацоўвалася ўдарамі трыццаціфунтавага бізуна, звітага з аленевых кішак. I Белы Ікол цярпеў усё гэта, затаіўшы ў сабе такую нянавісць і злосць, на якія толькі быў здатны яго люты і неўтаймоўны нораў.
Калі якую-небудзь жывую істоту і можна было назваць ворагам сваіх сабратоў, то гэта адносілася менавіта да Белага Ікла. Ён ніколі не прасіў літасці і сам нікога не шкадаваў. Раны і шрамы не сыходзілі з ягонага цела, а сабакі, у сваю чаргу, заўсёды насілі на сабе знакі ягоных зубоў. У адрозненне ад многіх важакоў, якія хаваліся пад абарону багоў, як толькі сабак распрагалі, Белы Ікол грэбаваў такой абаронай. Ён смела разгульваў па стаянцы, ноччу распраўляючыся з сабакамі за ўсё тое, што даводзілася цярпець ад іх днём. У тыя часы, калі Белы Ікол яшчэ не быў важаком, яго цяперашнія сябры па запрэжцы звычайна стараліся не трапляцца яму на дарозе. Цяпер становішча змянілася. Пагоня, што цягнулася з ранку да вечара, усведамленне, што Белы Ікол увесь дзень уцякаў ад іх, знаходзіўся ў іхняй уладзе,— усё гэта не дазваляла сабакам адступаць перад ім. Варта было яму з’явіцца сярод зграі, зараз жа пачыналася бойка. Яго прагулкі па стаянцы суправаджаліся гырканнем, грызнёй, віскам. Само паветра, якім ён