• Газеты, часопісы і г.д.
  • Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця  Джэк Лондан

    Кліч продкаў | Белы Ікол | Любоў да жыцця

    Джэк Лондан
    Для старэйшага школьнага ўзросту
    Выдавец: Полымя
    Памер: 334с.
    Мінск 1997
    98.61 МБ
    ён нічым не мог адказаць. Белы Ікол ненавідзеў нават дошкі, з якіх была зроблена ягоная загародка. Але перш за ўсё і больш за ўсё ён ненавідзеў Прыгажунчыка Сміта.
    Абыходзячыся так з Белым Іклом, Прыгажунчык Сміт меў на ўвазе пэўную мэту. Аднойчы каля загародкі сабралася некалькі чалавек. Прыгажунчык Сміт увайшоў да Белага Ікла, трымаючы ў руцэ палку, і зняў з яго ланцуг. Як толькі гаспадар выйшаў, Белы Ікол пачаў кідацца па загародцы з кута ў кут, стараючыся дабрацца да людзей, якія глядзелі на яго. Белы Ікол быў цудоўны ў сваім шаленстве. Ён меў поўныя пяць футаў у даўжыню і два з паловай у вышыню, а важыў дзевяноста фунтаў — нашмат больш, чым любы дарослы воўк. Масіўны корпус сабакі ён унаследаваў ад маці, прычым на целе яго не было і слядоў тлушчу. Мускулы, косці, сухажыллі — і ні унцыі лішняй вагі, як і патрэбна байцу, які знаходзіцца ў цудоўнай форме.
    Дзверы ў загародку зноў прачыніліся. Белы Ікол спыніўся. Адбывалася штосьці незразумелае. Дзверы адчыніліся шырэй. I раптам да яго ўпіхнулі вялікага сабаку. Дзверы зараз жа зачыніліся. Белы Ікол ніколі не бачыў такой пароды (гэта быў масціф), але памер і злосны выгляд незнаёмца зусім не збянтэжылі яго. Ён бачыў перад сабой не дрэва, не жалеза, а жывую істоту, на якой можна было спагнаць злосць. Бліснуўшы ікламі, ён скочыў на масціфа і распаласаваў яму шыю. Масціф заківаў галавой і з хрыпатым гырканнем рынуўся на Белага Ікла. Але Белы Ікол скакаў з боку ў бок, ухітраючыся выкручвацца і выслізгваць ад праціўніка, і ў той жа час паспяваў ірваць яго ікламі і зноў адскакваць назад.
    Гледачы крычалі, апладзіравалі, а Прыгажунчык Сміт аж дрыжаў ад захаплення і не адрываў прагнага позірку ад Белага Ікла, які распраўляўся з праціўнікам. Грузны, непаваротлівы масціф быў асуджаны з самага пачатку, і схватка скончылася тым, што Прыгажунчык Сміт палкай адагнаў Бе-
    лага Ікла, а масціфа, напаўмёртвага, выцягнулі вонкі. Потым тыя, хто прайграў, заплацілі заклад, і ў руцэ Прыгажунчыка Сміта зазвінелі грошы.
    3 гэтага дня Белы Ікол ужо з нецярпеннем чакаў той хвіліны, калі вакол яго загародкі зноў збярэцца натоўп. Гэта прадвяшчала бойку, а бойка стала цяпер для яго адзіным спосабам праяўляць сваю сутнасць. Седзячы ўадзіноце, замучаны, ашалелы ад нянавісці, ён знаходзіў выхад для гэтай нянавісці толькі тады, калі гаспадар упускаў да яго ў загародку сабаку. Прыгажунчык Сміт, відаць, умеў разлічваць сілы Белага Ікла, таму што Белы Ікол заўсёды выходзіў пераможцам з такіх бітваў. Аднойчы да яго ўпусцілі аднаго за адным трох сабак. Потым, праз некалькі дзён,— толькі што злоўленага дарослага ваўка. А трэці раз яму давялося біцца з двума сабакамі адразу. 3 усіх яго боек гэта была самая рызыкоўная, і хаця ён улажыў абодвух сваіх праціўнікаў, але к канцу пабоішча ён сам ледзьве дыхаў.
    Восенню, калі выпаў першы снег і па рацэ пацягнуўся шарош, Прыгажунчык Сміт узяў месца для сябе і для Белага Ікла на параходзе, які адпраўляўся ўверх па Юкане ў Даўсан. Слава пра Белага Ікла пракацілася паўсюль. Ён набыў папулярнасць як «байцовы воўк», і таму каля яго клеткі на палубе заўсёды тоўпіліся цікаўныя. Ён гыркаў і кідаўся на гледачоў або ляжаў нерухома і з халоднай нянавісцю глядзеў на іх. Хіба гэтыя людзі не заслугоўвалі яго нянавісці? Белы Ікол ніколі не задаваў сабе такога пытання. Ён ведаў толькі адно гэта пачуццё і ўвесь аддаваўся яму. Жыццё стала для яго пеклам. Як і любы дзікі звер, які трапіў у рукі да чалавека, ён не мог сядзець пад замком. А яму даводзілася цярпець няволю.
    Разявакі глядзелі на Белага Ікла, усоўвалі палкі скрозь агароджу; ён гыркаў, а яны смяяліся з яго. Гэтыя людзі абуджалі ў ім такую лютасць, якой не думала надзяліць яго і сама прырода. Аднак прырода дала яму здольнасць прыстасоўвацца. Там, дзе іншая жывёла загінула б ці стала па-
    корлівай, Белы Ікол прыстасоўваўся да абставін і працягваў жыць, не ламаючы сваёй упартасці. Магчыма, што д’яблу ў абліччы Прыгажунчыка Сміта ўрэшце рэшт і ўдалося б зламаць Белага Ікла, але пакуль што ўсе яго намаганні былі марныя.
    Калі ў Прыгажунчыку Сміту сядзеў д’ябал, то і Белы Ікол не ўступаў яму ў гэтым, і абодва д’яблы вялі бясконцую вайну адзін супраць аднаго. Раней у Белага Ікла хапала разважлівасці на тое, каб скарыцца чалавеку, які трымае палку ў руцэ; цяпер жа гэтая разважлівасць яго пакінула. Яму дастаткова было ўбачыць Прыгажунчыка Сміта, каб прыйсці ў шаленства. I калі яны сутыкаліся і палка заганяла Белага Ікла ў кут клеткі, ён і тады не пераставаў гыркаць і шчэрыць зубы. Суняць яго было немагчыма. Прыгажунчык Сміт мог біць Белага Ікла як хацеў і колькі хацеў — той не здаваўся. Як толькі гаспадар спыняў збіванне і выходзіў — услед яму чуўся абуральны рэў ці Белы Ікол кідаўся на пруты клеткі і выў ад нянавісці, якая бушавала ў ім.
    Калі параход прыбыў у Даўсан, Белага Ікла звялі на бераг. Але і ў Даўсане ён жыў, як і раней, ва ўсіх навідавоку, у клетцы, пастаянна акружаны разявакамі. Прыгажунчык Сміт выставіў напаказ свайго «байцовага ваўка», і людзі плацілі па пяцьдзесят цэнтаў залатым пяском, каб паглядзець на яго. У Белага Ікла не было ні хвіліны спакою. Калі ён спаў, яго будзілі, паднімалі з месца палкай. Гледачы хацелі атрымаць поўнае задавальненне за свае грошы. А для таго, каб зрабіць відовішча яшчэ больш займальным, Белага Ікла пастаянна трымалі ў стане шаленства.
    Але самай горшай была тая атмасфера, у якой ён жыў. На яго глядзелі як на страшнага, дзікага звера, і гэтыя адносіны людзей прасочваліся да Белага Ікла скрозь пруты клеткі. Кожнае іх слова, кожны рух пераконвалі яго ў тым, наколькі страшная для людзей ягоная лютасць. Гэта толькі
    падлівала масла ў агонь, і раз’юшанасць Белага Ікла расла з кожным днём. Вось яшчэ адзін доказ падатлівасці матэрыялу, з якога ён быў зроблены,— доказ яго здольнасці прыстасоўвацца да акаляючага асяроддзя.
    Прыгажунчык Сміт не толькі выставіў Белага Ікла напаказ, ён зрабіў з яго і прафесійнага байца. Калі з’яўлялася магчымасць арганізаваць бой, Белага Ікла выводзілі з клеткі і вялі ў лес, за некалькі міляў ад горада. Звычайна гэта рабілася ноччу, каб пазбегнуць сутыкнення з мясцовай коннай паліцыяй. Праз некалькі гадзін, на світанні, з’яўляліся гледачы і сабака, з якім ён павінен быў біцца. Беламу Іклу даводзілася сустракаць праціўнікаў усіх парод і ўсіх памераў. Ён жыў у дзікай краіне, і людзі тут былі дзікія, а сабачыя баі звычайна канчаліся смерцю аднаго з удзельнікаў.
    Але Белы Ікол працягваў змагацца, і, значыць, гінулі яго праціўнікі. Ён не ведаў паражэнняў. Баявая загартоўка, атрыманая з дзяцінства, калі Беламу Іклу даводзілася змагацца з Ліп-Ліпам і з усёй зграяй маладых сабак, зрабіла яму добрую паслугу. Белага Ікла ратавала цвёрдасць, з якой ён трымаўся на нагах. Ніводнаму праціўніку не ўдавалася паваліць яго. Сабакі, у якіх яшчэ захавалася кроў іх далёкіх продкаў — ваўкоў, пускалі ў ход свой аблюбаваны баявы прыём: кідаліся на праціўніка прама ці нечаканым кідком збоку, разлічваючы ўдарыць яго ў плячо і перакуліць дагары. Ганчакі, лайкі, аўчаркі, ньюфаўндленды — усе паспрабавалі на Белым Ікле гэты прыём і нічога не дабіліся. He было выпадку, каб Белы Ікол страціў раўнавагу. Людзі расказвалі пра гэта адзін аднаму і штораз спадзяваліся, што яго саб’юць з ног, але ён заўсёды расчароўваў іх.
    Беламу Іклу дапамагала яго .маланкавая хуткасць. Яна давала яму вялізную перавагу над праціўнікамі. Нават самыя вопытныя з іх яшчэ не сустракалі такога выкрутлівага байца. Даводзілася лічыцца і з нечаканасцю яго нападу. Усе сабакі
    звычайна выконваюць перад бойкай пэўны рытуал — скаляць зубы, натапырваюцца, гыркаюць, і ўсе сабакі, якім даводзілася біцца з Белым Іклом, бывалі збіты з ног і прыкончаны раней, чым уступалі ў бойку ці апамятваліся ад нечаканасці. Гэта здаралася так часта, што Белага Ікла сталі прытрымліваць, каб даць яго праціўніку магчымасць выканаць належны рытуал і нават першым кінуцца ў бойку.
    Але самую вялікую перавагу ў баях даваў Беламу Іклу яго вопыт. Белы Ікол знаўся на бойках, як ніводны яго праціўнік. Ён біўся часцей, чым яны ўсе, умеў адбіць любы напад, а яго ўласныя баявыя прыёмы былі больш разнастайныя і наўрад ці мелі патрэбу ў паляпшэнні.
    Час ішоў, і біцца даводзілася ўсё радзей і радзей. Аматары сабачых баёў ужо страцілі надзею знайсці Беламу Іклу дастойнага саперніка, і Прыгажунчыку Сміту не заставалася нічога іншага, як выстаўляць яго супраць ваўкоў. Індзейцы лавілі іх пасткамі спецыяльна для гэтай мэты, і бой Белага Ікла з ваўком заўжды прыцягваў натоўпы гледачоў. Аднойчы ўдалося расстарацца дзесьці дарослую самку-рысь, і цяпер Беламу Іклу давялося адстойваць у баі сваё жыццё. Рысь не ўступала яму ні ў хуткасці рухаў, ні ў раз’юшанасці і пускала ў ход і зубы і вострыя кіпцюры, у той час як Белы Ікол дзейнічаў толькі зубамі.
    Але пасля схваткі з рыссю баі спыніліся. Беламу Іклу ўжо не было з кім біцца — ніхто не мог выпусціць на яго дастойнага праціўніка. I ён прасядзеў у клетцы да вясны, а вясной у Даўсан прыехаў нейкі Цім Кінэн, па прафесіі карцёжны гулец. Кінэн прывёз з сабой бульдога — першага бульдога, які з’явіўся на Клондайку. Сустрэча Белага Ікла з гэтым сабакам была непазбежнай, а для некаторых насельнікаў горада маючая адбыцца схватка паміж імі цэлы тыдзень была галоўнай тэмай размоў.
    РАЗДЗЕЛ ЧАЦВЁРТЫ
    УЧЭПІСТАЯ СМЕРЦЬ
    Прыгажунчык Сміт зняў з яго ланцуг і адступіў назад.
    I ўпершыню Белы Ікол кінуўся ў бой не адразу. Ён стаяў як укопаны, навастрыўшы вушы, і з цікаўнасцю ўглядаўся ў дзіўную істоту, што стаяла перад ім. Ен ніколі не бачыў такога сабакі. Цім Кінэн падштурхнуў бульдога наперад і сказаў:
    — Узяць яго!
    Прысадзісты, нязграбны сабака прачыкільгаў на сярэдзіну кола і, міргаючы вачыма, спыніўся насупраць Белага Ікла.
    3 натоўпу закрычалі:
    — Узяць яго, Чэрокі! Усып яму як след! Узяць, узяць яго!
    Але Чэрокі, відаць, не меў ніякага жадання біцца. Ён павярнуў галаву, паглядзеў на людзей, якія крычалі, і лагодна завіляў уцінкам хваста. Чэрокі не баяўся Белага Ікла, проста яму не хацелася пачынаць бойку. Акрамя таго, ён не быў упэўнены, што з сабакам, які стаіць перад ім, трэба ўступаць у бой. Чэрокі не прывык сустракаць такіх праціўнікаў і чакаў, калі да яго прывядуць сапраўднага байца.